Песенна-ўзнёслай была творчасць адной з першых беларускіх паэтэс Канстанцыі Буйло (Канстанцыя Калечыц, 18931986). Яна ўзбагаціла беларускую паэзію лірыкай тонкіх душэўных перажыванняў, меладраматызмам, пачуццёвасцю. Кожны яе верш не можа не выклікаць суперажыванне ў чытача. Патрыятызм і пафаснасць у вершах паэтэсы прапушчаны праз яе ўласнае сэрца, ацеплены, заземлены і гучаць як шчырая задушэўная споведзь. Такі верш Люблю (Люблю наш край, старонку гэту, / Дзе я радзілася, расла, / Дзе першы раз пазнала шчасце, / Слязу нядолі праліла). У творах Канстанцыі Буйло шчасліва ўжываюцца шчымлівасць настрояў і сімвалічнасць, квяцістасць радка і рубленасць фразы, узнёсласць апісанняў і рэалістычнасць планаў, маштабнасць вобразаў, панарамнасць карцін, бытавая канкрэтыка. У 1914 г. у Вільні выйшаў зборнік К. Буйло Курганная кветка.
Канстанцыя Буйло
Прадаўжальніцай традыцый Ф. Багушэвіча ў беларускай паэзіі і арыгінальным майстрам слова зявілася Цётка (Алаіза Пашкевіч, 18761916). Яна пражыла ўсяго сорак гадоў, але шмат зрабіла для абуджэння нацыянальна-вызваленчага руху, фарміравання рэвалюцыйнай свядомасці народа, унёсшы значны ўклад у развіццё публіцыстыкі, паэзіі, прозы. Яна зяўлялася актыўным прапагандыстам рэвалюцыйнага руху. На сходах і мітынгах выступала выключна па-беларуску, чытала свае вершы Мора (Не такое цяпер мора, мора з дна цяпер гарыць), Хрэст на свабоду. Удзельнічала ў паўстаннях, хавалася ад царскіх жандармаў, жыла ў эміграцыі ў Львове, Кракаве, Закапанэ, Германіі, Італіі. У 1906 г. выдала два зборнікі вершаў Скрыпка беларуская і Хрэст на свабоду. У Вільні газета Наша доля надрукавала апавяданне Прысяга над крывавымі разорамі, у Пецярбургу выйшла яе Першае чытанне для дзетак беларусаў.
Алаіза Пашкевіч (Цётка)
Паэтычны свет Цёткі даволі разнастайны: фальклорныя матывы і вобразы, сімволіка, рамантыка, шчымлівая лірыка, някідкасць фразы і спакой, а побач узбунтаванасць радка і палёт фантазіі, узбуйненасць карцін, рытмічныя інтанацыі, маршавыя заклікі ды песенна-народны напеў, споведзь, роздум пра час і асобу ў тым часе.
Росквіт прыгожага пісьменства на Беларусі
Пачатак ХХ ст. быў зорным часам для Беларусі, якая перажывала новую хвалю нацыянальна-культурнага Адраджэння.
Рэвалюцыя 1905 года абудзіла народ, пад яе ўздзеяннем вырастала беларуская літаратура. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі далі магчымасць для далейшага станаўлення мастацкага слова на Беларусі.
Так сталася, што стагоддзямі беларуская літаратура развівалася на выжыванне. І ўсё ж беларускі народ ніколі не пераставаў спяваць, імкнуўся да слова прарочага, мастацкага, каб не знікнуць, не патануць у чорнай прорве бездухоўнасці, асляплення, занядбання. Літаратура рабіла людзей нацыяй, зядноўвала іх. На мяжы стагоддзяў гэты працэс даў добры плён. І першыя дзесяцігоддзі ХХ ст. адзначаны прыходам новых сіл у літаратуру. Выходзілі газеты Звязда, Дзянніца, Савецкая Беларусь.
Літаратурныя сілы былі раскіданы. Я. Купала пэўны час жыў у Смаленску, Я. Колас на Куршчыне, Ц. Гартны знаходзіўся ў Пецярбургу. У рэвалюцыйных падзеях і сацыяльных пераменах разабрацца было няпроста. Беларуская інтэлігенцыя добра ўсведамляла, што несла народу новая ўлада.
Культурнае жыццё аднаўлялася. Ужо ў 1921 г. у Мінску пачаў працаваць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, праз год, у 1922 г., быў адкрыты Інбелкульт (Інстытут бела рускай культуры), на базе якога ў 1929 г. утварылася Акадэмія навук Беларусі. З 1921 г. у Мінску працуе Дзяржаўная публічная бібліятэка, 14 верасня 1920 г. свой першы спектакль даў першы беларускі прафесійны тэатр. Святам беларускай культуры назвала газета Савецкая Беларусь прыезд у Мінск Я. Коласа ў 1921 г.
Пачынаўся новы этап у развіцці Беларусі і яе культуры.
Тры зоркі першай велічыні заззялі на небасхіле беларускай літаратуры. Гэта Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч.
Я. Купала на пачатку ХХ ст. напісаў выдатныя творы, якія ўзбагацілі беларускую літаратуру новым зместам, значна ўзнялі ўзровень яе мастацкай вартасці, засведчылі яе развітасць, размаітасць, жанрава-стылёвую разнастайнасць.
Лёс беларускага народа і яго дух, каларыт і непаўторнасць жыцця сялянскага роду, пакручастыя шляхі станаўлення беларускай ідэі, неабходнасці будаўніцтва нацыянальнага дому адбіліся ў ранніх паэмах Янкі Купалы Курган, Бандароўна, Яна і я, Сон на кургане, Магіла льва, у песе Паўлінка, у драме Раскіданае гняздо. Багатая і яго лірыка пачатку стагоддзя, дзе галоўнымі матывамі сталі матывы маладой Беларусі, спадчыны, непакою за родную зямлю, парывання да свабоды духу.
Пытанні далейшага лёсу радзімы, разуменне, што моладзь парасткі новай нацыі, тэмы жыццёвай навукі, праўды, справядлівасці займалі паэта.
У Я. Коласа да пачатку першага дзесяцігоддзя ХХ ст. было напісана багата глыбокіх па думцы і высокамастацкіх твораў. Вядомы ягоныя філасофска-інтэлектуальныя, алегарычныя творы Казкі жыцця, а таксама класічныя па сваім змесце і форме апавяданні Соцкі падвёў, Нёманаў дар, Малады дубок і інш., шчымлівая лірыка песні-жальбы, вершы-звароты, з лёгкай іроніяй і гумарам, з глыбока захаванай у сэрцы скрухай смех скрозь слёзы (А. Лойка), а таксама вершы-споведзі, вершы гімны роднаму краю, яго прыродзе, таленавітаму і шматпакутнаму працоўнаму люду, мужыку.
З самага пачатку ў аснове мастацкага спасціжэння паэтам чалавека і свету ў беларускай літаратуры ляжалі агульначалавечыя матывы.
Менавіта гэтым характарызуецца і творчасць М. Багдановіча, чыя паэзія, узгадаваная на нацыянальнай глебе, была скіравана да вяршынь чалавечага духу. Дастаткова ўспомніць, што ў паэтычнай спадчыне гэтага выдатнага беларускага паэта знайшлі своеасаблівы працяг, былі пераплаўлены і незвычайным чынам уплецены ў тканіну твораў многія матывы найвядомейшых паэтаў свету (П. Верлена, Авідзія, Г. Гейнэ, Ф. Шылера, І. В. Гётэ, А. Пушкіна, А. Майкава і інш.), вершы якіх ён перакладаў. Пры гэтым М. Багдановіч цалкам знаходзіўся ў нацыянальнай стыхіі: у звароце да роднай зямлі, да краю, да гісторыі, узнаўляючы дух, быт і быццё беларусаў. Адзіны прыжыццёвы зборнік паэзіі М. Багдановіча Вянок стаў класічным.
У залаты фонд чалавечай культуры можна занесці ўсю творчасць гэтага паэта, рэалістычнага, касмічна-планетарнага, узнёслага і адухоўленага. У паэзіі М. Багдановіча выяўляюцца адзіныя цуды на зямлі (І. Кант), зорнае неба над галавою і маральны закон, што ўнутры кожнага з нас. У зямным паэт бачыць незямное, схіляючыся ў пашане перад чалавекам і Богам, у зорках і дрэвах, снегавых завеях і веснавым цвеце, у маладых парываннях і народнай памяці, у барацьбе святла і ценю будучыню Беларусі.
Такім чынам, у ХХ ст. беларуская літаратура ўвайшла ўзмужнелай, распрацаванай у жанравых і стылёвых адносінах, псіхалагічна заглыбленай, папаўняючы агульныя здабыткі еўрапейскай і сусветнай культуры.
Літаратурны рух на Беларусі ў 20-30-я гады ХХ ст.
Вялікім ажыўленнем літаратурнага жыцця і актыўнымі ідэйна-мастацкімі пошукамі характэрныя 20-я гады ХХ ст. Гэта быў бурлівы час, час перамен, намаганняў адразу вырашыць усе праблемы мастацкага спасціжэння рэчаіснасці, адкрыць неадкрытае раней. Аднак пісьменніцкія сілы панеслі страты: 25 мая 1917 г. у Ялце памёр М. Багдановіч.
Янка Купала пэўны час жыў у Смаленску. У 1919 г. ён пераехаў у Мінск, дзе яму давялося перажыць не адну змену ўлад, не адну акупацыю. Прыходзілі і адыходзілі з беларускай зямлі кайзераўскія захопнікі, пэўны час тут панавалі белапольскія акупанты, а затым на доўгія гады ўсталяваліся на нашай зямлі бальшавіцкія, савецкія парадкі. Я. Купалу было нялёгка прыстасоўвацца да новых улад і да новых абставін. Глыбока перажываў паэт за лёс беларускага народа, трывожыўся за будучае Бацькаўшчыны. Шмат давялося перанесці пакут і страт народнаму паэту і ў асабістым плане на яшчэ даволі працяглай жыццёвай дарозе свайго шчымліва-балючага лёсу. Былі, несумненна, і светлыя хвіліны жыцця, але скруха і трывога не пакідалі паэта праз многія гады ў апошнія перыяды жыцця і творчасці.
Калі заканчвалася Першая імперыялістычная вайна, Якуб Колас знаходзіўся на Румынскім фронце, цяжка хварэў, дэмабілізаваўся, жыў пад Курскам, на радзіме жонкі, Марыі Дзмітрыеўны Каменскай, дзе працаваў настаўнікам, інспектарам народных вучылішч. У Мінск Я. Колас пераехаў толькі ў 1921 г., адразу пасля таго, як Мінск быў канчаткова вызвалены ад інтэрвентаў.
Цішка Гартны ў Петраградзе выдаваў газету Дзянніца, затым быў сакратаром Белнацкама пры Наркамаце РСФСР, прымаў актыўны ўдзел у станаўленні савецкай улады на Беларусі. Максім Гарэцкі стала супрацоўнічаў у газетах Звязда і Известия Смоленского Совета. Вядомы паэт Алесь Гурло жыў у Петраградзе. У 1921 г. з Сімбірскай губерні, дзе, далёка ад радзімы, ён працаваў настаўнікам, на Беларусь вярнуўся старэйшы паэт Янка Журба. Малады паэт Міхась Чарот, які неўзабаве стане кумірам літаратурнай моладзі і правафланговым у яе магутных шэрагах, яшчэ толькі выходзіў на арэну літаратурнага жыцця. Кузьма Чорны выхадзец з самых нізоў беларускага сялянства вучыўся ў Нясвіжскай гімназіі, якую скончыў у 1917 г. Міхась Лынькоў, які пабывае пазней на розных войнах, што наканавана было перажыць яго роднаму краю, не абмінуўшы ніводнай з іх, знаходзіўся на фронце. На франтах Грамадзянскай вайны ваявалі будучы пісьменнік Мікола Нікановіч, крытык Адам Бабарэка.