Спытай сябе сам вось асноўны лейтматыў твораў А. Макаёнка. Творы мастака набліжалі духоўнае адраджэнне ў нашым грамадстве, рыхтавалі новае мысленне, перабудову ўсяго ўкладу грамадска-палітычнага жыцця, якую кожны пачынаў з сябе. Песы А. Макаёнка набліжалі працэсы перабудовы найперш актуальнасцю і вастрынёй праблематыкі, крытыкай таго часу, у якім асоба перажывае моцныя ўплывы соцыуму, ідэалагічных і палітычных догмаў. Чалавек супраціўляецца гэтаму знешняму ціску як можа, з усіх сіл, але сілы няроўныя і ён вымушаны замкнуцца, загерметызавацца, каб ніхто і ніколі не ўведаў яго сапраўдны стан душы. Не па закону, крычыць селянін Гарошка ў адной з першых пес драматурга Выбачайце, калі ласка. Спыніце шарык (маецца на ўвазе зямны шар. У. Н.)