Беларуская лiтаратура - Уладзімір Аляксандравіч Навумовiч 26 стр.


У беларускую паэзію прыйшло новае пакаленне паэтаў дзяцей сучаснага горада.

У Анатоля Сыса ў вершах вельмі ўзмоцнены асабісты погляд на жыццё. Творы яго нязвыклыя, разлічаныя на знешні эфект. Кожнае слова бе ў сэрца, каб здзівіць, аглушыць, каб ускалыхнуць душу чытача, апелюючы да асноватворнага, да гістарычнага мінулага, да нашых каранёў і традыцый, да выдатных асоб зямлі беларускай. Гісторыя пераплятаецца ў вершах з сучаснасцю, біблейскія матывы перамяжоўваюцца з сённяшнімі сімваламі (зборнікі вершаў Агмень, Пан Лес).

Замілавана, хвалююча і хораша гаворыць пра сваё захапленне высокім святлом беларускай прыроды, пра сваё адчуванне, пра саборнасць прыроды і народа паэт Анатоль Вялюгін:

З усіх сабораў ёсць сабор,
дзе згодзен я маліцца:
У спелым леце, спелы бор,
звіняць твае званіцы.

(Спелы бор)

А. Вялюгін натуральна і вельмі пранікліва малюе тую незвычайную пару года на Беларусі, калі зацвітаюць дрэвы, расквечваюцца белымі пялёсткамі, стаяць, як смятанай аблітыя, яблыні, грушы, слівы, а тут раптам на цвет надыходзяць халады гэта зацвітае чаромха. Іх так і называюць у народзе чаромхавыя халады. Чытаем у кнізе Адрас любві:

Па ярах сумётамі белая чаромха,
Салаўі шалёныя бюць на ўсе лады.
Заінела пере майскага чароту:
Выветрыўшы неба,
Ходзяць халады.

(Чаромхавыя халады)

Беларусы здаўна належалі да цывілізацыі лесу. Яшчэ ў мінулым стагоддзі 80 % тэрыторыі нашай краіны заставалася пакрытай лясамі. Выпрамляючы рэкі і асушваючы балоты, людзі выпроствалі ўласныя душы. Азону,  просім мы,  азону! пісаў П. Панчанка. Прырода Беларусі гэта частая змена краявідаў: балотца, лясок, рачулка, азярцо. Тут няма аднастайнасці пейзажаў, нават песень у народзе не існуе пра бяскрайнія стэпы, моры, горы. Затое ёсць шмат вершаў пра дарогі, сосны, валуны, матчын хлеб, вятры, жыта, сонца. Паэт Васіль Зуёнак у зборніку Сяліба выказвае трывогу за ўсё жывое на зямлі:

Паміж сэрцам маім і трывогай 
Як сцяна два крутыя парогі
Пыл на крылах вятроў развею,
Ля дарогі жыта пасею
Я прыйду,
Я прыйду да вас, людзі,
Хай трывога мне сэрцам будзе!

(Сяліба)

Лірычна-ўзнёслая, светлая і патрыятычна напоўненая паэзія Генадзя Пашкова, узбагачаная вопытам эпохі, асабістымі перажываннямі за ўсё, што робіцца на зямлі. Г. Пашкоў паэт непаўторны, яркі самабытны.

Ёсць Паэт.
І якая паэта натхніла.
Назавём яе імем славянскім
Людміла.

(Са зборніка паэзіі Тваім святлом благаславёны)

Вершы шматлікіх паэтаў жывуць у часе і прасторы, жывяць душу і сэрца чалавека. Як верш, што стаў народнай песняй,  Ручнікі паэтэсы Веры Вярбы.

У суботу Янка
Ехаў ля ракі,
Пад вярбой Алена
Мыла ручнікі.
 Ой, Алена-сэрца,
Дай тваю руку!
Дзе тут пераехаць
Мне уброд раку?

Дыялог сарамлівага закаханага юнака з працавітай і непрыступнай дзяўчынай завяршыўся нараджэннем высокага пачуцця кахання.

Беларускія саматканыя вышываныя ручнікі на рачной гладзі, якія плывуць удалячынь па вірлівай плыні вады, у вершы зяўляюцца сімвалам вернасці, чысціні пачуццяў. Ручнікі рассцілалі маладым пад ногі ў час прымання шлюбу злюбу. Тут перад маладымі, усёй краінай і прыродай ляжыць вечнасць прастор, сонца, рака часу. Хай ім пасвеціць і маё каханне, кажа В. Вярба.

Душэўным надрывам, сардэчнай трывогай напоўнена паэзія адной з самых яркіх беларускіх паэтэс сучаснасці Раісы Баравіковай, у творах якой чуецца і голас, падобны на ўсхліп пакрыўджанай дзяўчынкі, і скрушны сум, што вось і стала я разлучніцай, хоць была цярплівай, не дарма ў гонары чакала твой званок. Паэзія кахання Раісы Баравіковай яркая, высокая, узнёслая паэзія страт, пакут, расчараванняў, вернасці і вышыні, калі закаханая ідзе да любімага, быццам на смерць, не патрабуючы нічога ўзамен. Я сама табе ў рукі прыйду, кажа паэтэса. Ты якога, дзяўчына, роду? Я бацькоўская дачка. А той дзень, сапраўды высокі і шчаслівы, калі пакахала паэтэса, яна хоча, як сонца, над зямлёй падняць.

Гляджу на ўсё вачамі маладымі,
і гнеўнымі, і добрымі ўдвая
Каханне і прынізіць, і уздыме,
пакуль у ім жыве душа мая.

(З кнігі паэзіі Каханне)

Так сведчыць паэтэса. І ёй верыш, бо паэзія гэта сапраўдны ўзлёт душы.

Так сведчыць паэтэса. І ёй верыш, бо паэзія гэта сапраўдны ўзлёт душы.

Паэзія для Р. Баравіковай заўсёды была і застаецца нязменна высокай і святой. Яе вершы саграваюць душу цеплынёй пяшчоты, закаханасці, выпакутаванасцю пачуццяў. Яны выклікаюць душэўнае суперажыванне. Гэта гісторыя ўсяго свету, што знайшла адбітак у душы. Яе паэзія, як неба, узвышае і палоніць, кліча да сябе. Зборнікі паэзіі Р. Баравіковай: Рамонкавы бераг (1974), Слухаю сэрца (1978), Такое кароткае лета (1981), Адгукнуся голасам жалейкі (1984), Каханне (1987), Пад небам першага спаткання (1990), Люстэрка для самотнай (1992).

Паэзія неабходна чалавеку. Ёсць паэзія ведаў. Ёсць паэзія пачуццяў. Захапляе патрыятычная лірыка. Уражваюць пейзажныя радкі, чароўная інтымная лірыка. Ёсць вершы-субяседнікі, вершы-песні. Ёсць проста вершы, якія выказваюць простыя пачуцці. З-пад пяра паэта выходзяць звычайныя радкі і незвычайныя вершы. Вершы становяцца высокай паэзіяй, калі яны народжаны ўзлётам душы і гармоніяй сэрца. Свет паэзіі чароўны, непаўторны, шматаблічны. Нельга прапусціць ніводнага зруху душы.

Кожны радок, напоўнены душэўным парываннем, не загіне, не знікне без следу, абавязкова захаваецца і адгукнецца ў сэрцах новых пакаленняў. Паэты пазнаюць бязмежжа, спасцігаюць вечнасць. Таму паэзія гэта найвялікшае апраўданне сэнсу і зместу чалавечага жыцця, паэтычны радок можа і павінен засведчыць шматлікія адметнасці чалавечага існавання, зрабіць бессмяротнымі творцаў.

Сучасная беларуская паэзія багаты і шматфарбны свет. Свет душы сучасніка, дзе адбіліся радасці і трывогі за дзень сённяшні і заўтрашні. У нашай паэзіі даволі плённа развіваюцца многія стылёвыя плыні, тэндэнцыі, ідзе заклапочаны дыялог з часам і чалавекам аб самым галоўным, асноватворным, лёсавызначальным.

Пытанні для кантролю

1. Якія плыні можна вылучыць у сучаснай беларускай паэзіі?

2. У чым наватарства сённяшняй беларускай паэзіі? Што такое верлібр? Што вы ведаеце пра філасофскую паэзію М. Танка?

3. Лірыка самавыяўленне паэта. Як гэта трэба разумець? Пропаведзь і споведзь, лірыка і публіцыстыка. У чым заключаецца грамадзянскі пафас паэзіі?

4. Як беларуская паэзія напаўняецца сокамі вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа? У чым адметнасць такіх твораў?

5. Якая ўдзельная вага сатыры і гумару ў творах народнага складу?

6. У чым заключаецца традыцыйны характар беларускай паэзіі і як вы разумееце паняцце гармоніі формы і зместу ў мастацкім творы?

Драматургія

Асновы беларускай нацыянальнай драматургіі закладвалі В. Дунін-Марцінкевіч, затым Я. Купала, К. Каганец, у 20-я гады ХХ ст. у драматургіі працавалі Ул. Галубок, Ф. Аляхновіч, М. Гарэцкі, Я. Міровіч, В. Шашалевіч, М. Зарэцкі, М. Чарот. Трывалы падмурак для развіцця беларускай драмы заклаў К. Крапіва. На драматургіі К. Крапівы вырасла не адно пакаленне беларускіх акцёраў, песы драматурга не сыходзілі з падмосткаў сцэны.

Калі б мы захацелі скласці афішу лепшых беларускіх спектакляў, якія многія гады ішлі ў тэатрах Беларусі, дык трэба было б уключыць у яе песы Паўлінка і Раскіданае гняздо Я. Купалы, Пінская шляхта, Ідылія В. Дуніна-Марцінкевіча, Партызаны, Хто смяецца апошнім, Мілы чалавек, Брама неўміручасці К. Крапівы, а таксама песы Выбачайце, калі ласка, Лявоніха на арбіце, Трыбунал, Пагарэльцы, Зацюканы апостал А. Макаёнка, Радавыя і Парог А. Дударава, Напісанае застаецца А. Петрашкевіча, Страсці па Аўдзею У. Бутрамеева, Маці ўрагану, Званы Віцебска У. Караткевіча і інш.

Значэнне творчасці Андрэя Макаёнка ў беларускай драматургіі цяжка пераацаніць. Ён у свой час па сутнасці вывеў нашу драматургію на ўсесаюзную сцэну, падключыў яе да здабыткаў усёй шматнацыянальнай савецкай літаратуры.

Спытай сябе сам вось асноўны лейтматыў твораў А. Макаёнка. Творы мастака набліжалі духоўнае адраджэнне ў нашым грамадстве, рыхтавалі новае мысленне, перабудову ўсяго ўкладу грамадска-палітычнага жыцця, якую кожны пачынаў з сябе. Песы А. Макаёнка набліжалі працэсы перабудовы найперш актуальнасцю і вастрынёй праблематыкі, крытыкай таго часу, у якім асоба перажывае моцныя ўплывы соцыуму, ідэалагічных і палітычных догмаў. Чалавек супраціўляецца гэтаму знешняму ціску як можа, з усіх сіл, але сілы няроўныя і ён вымушаны замкнуцца, загерметызавацца, каб ніхто і ніколі не ўведаў яго сапраўдны стан душы. Не па закону, крычыць селянін Гарошка ў адной з першых пес драматурга Выбачайце, калі ласка. Спыніце шарык (маецца на ўвазе зямны шар.  У. Н.) 

Назад Дальше