Уладзіслаў Сыракомля
Гісторыя беларускай літаратуры ў XIX ст. цесна звязана з абуджэннем грамадска-палітычных ідэй, з народным лёсам. Свядомыя беларускія сілы абядноўваліся ў нелегальныя арганізацыі, куды ўваходзілі і мясцовая шляхта, і разначынцы. Зяўляліся нарадавольцы. У Вільні ў 2030-я гады XIX ст. утварылася Дэмакратычнае таварыства, дзейнічалі народніцкія гурткі, таварыства філаматаў ва ўніверсітэце. У пачатку 60-х гадоў ХІХ ст. на Беларусі па сутнасці разгортвалася сялянская вайна за зямлю і волю, нарастаў шляхецкі рух. У гэты ж час дзеячы літаратуры настойліва шукалі праўду гістарычнага быцця народа, які прымусова быў пазбаўлены свабоды і нават уласнага імя.
Таварыства філаматаў. Ян Чачот. Адам Міцкевіч
У новых гістарычных умовах сам зварот да беларускага слова патрабаваў ад аматараў прыгожага пісьменства вялікай мужнасці і самаахвярнасці. Таму многія з адукаваных людзей на Беларусі вымушаны былі пісаць мастацкія творы па-польску або па-руску. Летаргія беларускага нацыянальнага жыцця абазначалася вельмі актуальна, падкрэсліваў, характарызуючы гэты перыяд, М. Багдановіч. Тым большае значэнне мелі творцы, што не спалохаліся ні праследаванняў, ні арыштаў, што не дапускалі нават думкі пра кароткую памяць і доўгае забыццё, пра бесперспектыўнасць беларускай справы. Сярод тых, хто зноў пачынаў адкрываць беларускае слова, песню, верш, хто быў цесна звязаны з беларускім рухам, віднае месца займаў Ян Чачот (17961847).
У артыкуле Беларускае адраджэнне М. Багдановіч заўважаў, што каштоўны ўклад у беларускую літаратуру ўнёс Ян Чачот, хоць лёс гэтага творцы, і асабісты, і ў гісторыі літаратуры, склаўся драматычна.
Ян Чачот
Ян Чачот належыць да таго дапытлівага і няўрымслівага пакалення, якое з першых крокаў самастойнага жыцця паставіла свой талент і здольнасці на службу народу, простым людзям, роднаму краю. У дзейнасці гэтага пакалення студэнтаў Віленшчыны выявіўся час глыбокіх ідэйных пошукаў моладзі той бурлівай, хоць і не надта працяглай эпохі ў царскай Расіі, якая ўзгадавала дзекабрыстаў.
Асноўным крытэрыем ацэнкі рэчаіснасці прадстаўнікі гэтага пакалення абвясцілі розум. Яны былі ўпэўнены, што толькі чалавечы розум складае аснову існавання асобы, зяўляецца гаспадаром людскіх лёсаў. У развітым, глыбокаадукаваным і аналітычным розуме, а таксама ў чыстых, светлых пачуццях, марах, намерах, у шчырасці душэўных парыванняў знаходзілі яны вытокі высокай і незаплямленай агульначалавечай маралі, тыя духоўныя каштоўнасці, якія надавалі сапраўдную прыгажосць чалавеку. Але гэтыя добрыя намеры натыкаліся на злавеснае супраціўленне царскага самаўладдзя.
Іх высылалі з роднай зямлі, выпраўлялі назаўсёды, пазбавіўшы маладосці, зблытаўшы ўсе іх дабрачынныя намеры, мары і надзеі. Жорсткая рэальнасць жыцця царскай Расіі станавілася самым страшным сном, а высокія спадзяванні разбіваліся аб халодныя сцены казематаў і адзіночных манастырскіх келляў.
Ян Чачот нарадзіўся 24 чэрвеня 1796 г. у вёсцы Малюшычы Навагрудскага павета (цяпер Карэліцкі раён) у сямі дробнага шляхціца, якая арандавала маёнтак. Бацька Яна, Тадэвуш Чачот, неўзабаве пайшоў служыць аканомам да пана Тызенгаўза, і сямя пераехала ў Новую Мыш пад Баранавічы, адкуль юнак падаўся на вучобу ў Навагрудак. У Навагрудскай дамініканскай школе ён з першага класа пасябраваў з Адамам Міцкевічам, з якім некалькі гадоў сядзеў за адной партай. Вучні мелі сваю форму, насілі белыя каптуры, аднак белакаптурныя хутка расчараваліся ў схаластыцы і дагматызме казённых навук. Студэнцкая моладзь Віленшчыны патрабавала нацыянальных, сацыяльных і палітычных свабод для простага народа роднага беларускага краю.
У верасні 1817 г. студэнты Віленскага ўніверсітэта арганізавалі тайныя таварыствы філаматаў (аматараў навук) і філарэтаў (прыхільнікаў маральнай чысціні). Галоўнай мэтай, якую ставілі перад сабою філаматы, была асвета роднага краю. У таварыства філаматаў уваходзілі сябры-землякі з Навагрудчыны: Ян Чачот і геніяльны паэт Адам Міцкевіч, а таксама Ігнат Дамейка, пазней выдатны вучоны і падарожнік, рэктар чылійскага ўніверсітэта і нацыянальны герой Чылі, імем якога на званы горад у гэтай далёкай краіне, і горны ланцуг, і кветка, і мінерал. Філаматамі былі таксама паэт і грамадскі дзеяч Тамаш Зан, член тайнага таварыства Ваенныя сябры Міхал Рукевіч і інш.
У верасні 1817 г. студэнты Віленскага ўніверсітэта арганізавалі тайныя таварыствы філаматаў (аматараў навук) і філарэтаў (прыхільнікаў маральнай чысціні). Галоўнай мэтай, якую ставілі перад сабою філаматы, была асвета роднага краю. У таварыства філаматаў уваходзілі сябры-землякі з Навагрудчыны: Ян Чачот і геніяльны паэт Адам Міцкевіч, а таксама Ігнат Дамейка, пазней выдатны вучоны і падарожнік, рэктар чылійскага ўніверсітэта і нацыянальны герой Чылі, імем якога на званы горад у гэтай далёкай краіне, і горны ланцуг, і кветка, і мінерал. Філаматамі былі таксама паэт і грамадскі дзеяч Тамаш Зан, член тайнага таварыства Ваенныя сябры Міхал Рукевіч і інш.
З літаратурнай спадчыны Яна Чачота акрамя вершаў народнага складу да нас дайшлі балады, напісаныя паводле беларускіх народных паданняў, а таксама Зосіны песні, песенныя тэксты на матывы беларускіх народных твораў. Вядомы і журботныя элегіі Яна Чачота, што склалі цыкл вершаў Заблудны. Яны напісаны на аўтабіяграфічным матэрыяле.
Паэзія Яна Чачота нараджалася на скрыжаванні розных стылёвых пачаткаў: класіцызму, сентыменталізму, рамантызму, рэалізму з вялікай доляй народнасці.
У баладзе Яна Чачота пад назвай Магіла Міндоўга распавядалася пра народную памяць аб адным з першых каралёў Вялікага Княства Літоўскага Міндоўгу:
У Навагрудку дагэтуль
Ёсць гара Міндоўга.
Там ляжыць ён, яго помніць
Люд наш будзе доўга.
Быў ён свой кароль, ліцвінскі,
Меў калісьці сілу.
Ды абманам жыў. Абман той
Звёў яго ў магілу.
Не прытрымліваючыся адзінай святой веры, атрымаўшы дзеля кароны абманнае хрышчэнне (К. Цвірка), кароль не ўстояў і перад іншай спакусай адабраць жонку ў князя Даўмонта: ён сілай затрымаў яе, калі тая прыехала на пахаванне сваёй сястры жонкі Міндоўга. Нальшчанскі князь Даўмонт забіў князя Міндоўга, адпомсціўшы за жонку.
Песня-паданне завяршаецца маралізатарска-павучальным запытаннем, але далёка не двухсэнсоўным, а прамым, строгім, патрабавальным:
Што ж з таго, што ўздзеў карону
Князь сваёй парою,
Раз не ўстояў перад тою
Жонкаю чужою?
У творчай спадчыне Яна Чачота Спевы пра даўніх ліцвінаў, пескі, лірычныя сцэнкі, вадэвіль, драматычная паэма Малгажата з Зэмбаціна пра вернае каханне жанчыны да рыцара, паэма Тыртэй, прысвечаная Адаму Міцкевічу, напісаная да дня яго нараджэння (1819), у якой аўтар напрарочыў сябру славу вялікага паэта славянскага свету.
Найбольшы ўклад зрабіў Ян Чачот у беларускую фалькларыстыку. Запісы беларускіх народных твораў засведчылі невычэрпнасць і багацце духу і таленту беларускага народа.
Адам Міцкевіч (17981855) найвялікшы паэт Польшчы, ролю якога для польскай літаратуры можна параўнаць з той роляю, якую адыгралі ў рускай літаратуры А. Пушкін, ва ўкраінскай Т. Шаўчэнка, у беларускай Я. Купала і Я. Колас, нарадзіўся на Беларусі і ў сваёй творчасці абапіраўся на матэрыял, узяты з беларускага жыцця, апісваў прыроду роднага яму беларускага краю. Калі ў палякаў зявіўся Міцкевіч, яны ўжо перасталі зважаць на паблажлівыя заўвагі якіх-небудзь французскіх ці нямецкіх крытыкаў, не прызнаваць польскую літаратуру азначала б толькі паказваць сваё ўласнае дзікунства, адзначаў рускі пісьменнік-дэмакрат М. Чарнышэўскі.
Паэтаў нараджае час. Час, у якім жыў А. Міцкевіч, быў часам, калі тварылі ў літаратуры А. Пушкін, іншыя паэты пушкінскай эпохі. Гэта быў час бурлівых ідэйна-палітычных пошукаў, сацыяльнага і нацыянальнага абуджэння народаў, актыўнага рэвалюцыйнага руху ў Еўропе. У Расіі ў 1825 г. выйшлі на Сенацкую плошчу на чале сваіх вайсковых атрадаў дзекабрысты, дваране, удзельнікі тайных рэвалюцыйных таварыстваў, вышэйшыя афіцэры, якія разам з салдатамі перамаглі каранаванага злодзея Напалеона Банапарта, прайшлі да Парыжа і бачылі, як жыве ўся Еўропа. Яны выступалі з патрабаваннямі роўных правоў для грамадзян, дамагаліся змен у грамадска-палітычным ладзе.
Адам Міцкевіч
З 1817 па 1823 г. у Віленскім універсітэце дзейнічалі тайныя таварыствы студэнтаў філаматаў і філарэтаў, актыўную ролю ў якіх адыгрываў і Адам Міцкевіч. У 1830 г. на радзіме Міцкевіча ўспыхнула паўстанне палякаў пад кіраўніцтвам генерала Хлапоўскага, мэтай якога было вызваленне Польшчы з-пад улады царскай Расіі, што тады называлі турмой народаў. У 1848 г. спачатку ў Італіі, а потым у Францыі адбыліся паўстанні, у ходзе якіх вялася актыўная ўзброеная барацьба з рэакцыяй. Народы падымаліся на рэвалюцыйную барацьбу. Свабода, Роўнасць, Братэрства было напісана на сцягах паўстанцаў. Той час увайшоў у гісторыю Еўропы як вясна народаў.