Ян Парандоўскі, выдатны польскі даследчык літаратуры, у кнізе Алхімія слова адзначаў: Міцкевіч быў паэтам усяго толькі некалькі гадоў, і яны далі ўсё ад балад да Пана Тадэвуша. Пасля гэтага ён жыў і дзейнічаў як палітык, публіцыст, лектар універсітэта і апостал, закончыў жыццёвы шлях салдатам. Але ва ўсіх сваіх пераўтварэннях ён заўсёды заставаўся паэтам, таму што паэтычная творчасць складаецца не толькі з адных вершаў: ёю зяўляецца і ўсё жыццё сапраўднага паэта.
Адам Міцкевіч яшчэ пры жыцці стаў сімвалам барацьбы польскага народа за свабоду і незалежнасць. Ён ніколі не заставаўся ўбаку ад рэвалюцыйнага руху, зяўляўся перадавым грамадскім дзеячам сваёй эпохі, прыхільнікам прагрэсіўных ідэй часу. Літаратурная творчасць паэта стала здабыткам усёй сусветнай культуры.
Зорка А. Міцкевіча ўспыхнула на небасхіле і павяла яго па жыцці 24 снежня 1798 г. Паэт нарадзіўся на хутары Завоссе, непадалёку ад Навагрудка. Гэта былі землі летапіснай Літвы. Усе думкі аб радзіме, усе мары аб будучыні звязаны з ёю. Літва мая Айчына, паўтараў паэт.
У XVI ст. Літва і Польшча, беларускія і польскія землі, злучыліся ў адну дзяржаву. Будучы паэт выхоўваўся ў сямі, дзе панавалі польская культура, польская мова, польскі патрыятызм. Бацька паэта, Мікалай Міцкевіч, належаў да дробнапамеснай шляхты, прымаў удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1794 г. пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, таму выхоўваў сына ў традыцыях патрыятызму і свабодалюбства. Бацька генія польскай літаратуры служыў адвакатам пры гарадскім судзе ў Навагрудку. Маці Барбара Маеўская была родам з вёскі Варонча. Маленькі Адам рана пазнаёміўся з жыццём простых беларускіх сялян, любіў прыроду Навагрудчыны, часта бываў сярод рыбакоў на возеры Свіцязь, меў шмат сяброў у маёнтках Варонча, Туганавічы, Шчорсы, Мядзвядка, Малюшычы, якія знаходзіліся непадалёку ад Навагрудка.
У 1807 г. Адам Міцкевіч паступіў вучыцца ў Навагрудскую дамініканскую школу, дзе ўпершыню пачаў пісаць вершы. Закончыў школу ў 1815 г., паступіў у Віленскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, але праз год перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт. Прага да прыгожага пісьменства перамагла. Настаўнікам, а пазней і сябрам на ўсё жыццё для Міцкевіча стаў прафесар Іаахім Лялевель, заснавальнік польскай гістарыяграфіі.
Студэнцкі сябра Ігнат Дамейка пазнаёміў Адама Міцкевіча з Марыляй Верашчакай, якая жыла ў Варончы. Каханне да яе паэт пранёс праз усё сваё жыццё. Хоць ім і не суджана было застацца разам, вобраз каханай натхняў Міцкевіча на паэтычную творчасць.
У 1818 г. Міцкевіч ужо закончыў універсітэт, працаваў у Коўна настаўнікам павятовай школы, бачыў цяжкае жыццё, галечу простага люду, разумеў неабходнасць барацьбы за рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Міцкевіч актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці студэнцкіх арганізацый. Песня Адама, Песня філарэтаў прызнаныя гімны філаматаў. А. Міцкевіч аўтар вядомай Оды да маладосці, якая доўгі час заставалася папулярнай сярод моладзі:
Разам, сябры маладыя!..
У шчасці для ўсіх нашы мэты святыя;
Розумам дужыя, у цвеце і сіле,
Разам, сябры маладыя
Міцкевіч і яго сябры верылі, што іх намеры правільныя, думкі чыстыя, настроі узнёслыя, мэты высокія. Але царскі ўрад Расіі палохалі самі спробы ўтварэння арганізацый сярод студэнцтва, праяўленне вольналюбівых настрояў на ўскраінах царскай імперыі, што разглядалася як імкненне адкалоць літвінскія і польскія землі, як жаданне аддзяліцца ад цэнтра. У 1822 г. у Варшаве было выкрыта Патрыятычнае таварыства, а ў 1823 г. пачаліся судовыя працэсы па справе таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Узнавіліся рэпрэсіі. Арыштаваных пасадзілі ў адзіночныя камеры Базыльянскага манастыра, які ператварыўся ў турму. Больш за паўгода вяліся допыты. Міцкевіча арыштавалі 23 кастрычніка 1823 г. Калі закончылася следства, 21 красавіка 1824 г. ён быў адпушчаны з турмы на парукі прафесара Лялевеля, а ўжо 22 кастрычніка 1824 г. яму належала выехаць у Пецярбург, куды саслалі паэта разам з сябрамі-студэнтамі, сынам і дачкой рэктара Віленскага ўніверсітэта.
У Пецярбургу паэт збліжаецца з дзекабрыстамі К. Рылеевым і А. Бястужавым. У хуткім часе прыйшоў загад ехаць у Адэсу, затым у глыбінныя губерні. Пасля наведвання Крыма зявіліся Крымскія санеты. У канцы 1825 г. Міцкевіч прыехаў у Маскву. Вясной 1826 г. маскоўскі літаратар М. Палявы ў салонах графіні Валконскай знаёміць А. Міцкевіча з П. Вяземскім, Я. Баратынскім. У кастрычніку 1826 г. завязалася знаёмства і пачалося працяглае сяброўства Міцкевіча з А. Пушкіным. У Пецярбургу Міцкевіч сябруе з В. Жукоўскім, А. Грыбаедавым, І. Крыловым, А. Дэльвігам. Выходзяць Санеты, зяўляецца паэма Конрад Валенрод, сюжэт якой узяты з гісторыі XIV ст. У ёй гучалі заклікі да барацьбы за свабоду роднага краю, дзеля чаго не страшны ніякія ахвяры. Паэму ведалі, любілі.
У Пецярбургу паэт збліжаецца з дзекабрыстамі К. Рылеевым і А. Бястужавым. У хуткім часе прыйшоў загад ехаць у Адэсу, затым у глыбінныя губерні. Пасля наведвання Крыма зявіліся Крымскія санеты. У канцы 1825 г. Міцкевіч прыехаў у Маскву. Вясной 1826 г. маскоўскі літаратар М. Палявы ў салонах графіні Валконскай знаёміць А. Міцкевіча з П. Вяземскім, Я. Баратынскім. У кастрычніку 1826 г. завязалася знаёмства і пачалося працяглае сяброўства Міцкевіча з А. Пушкіным. У Пецярбургу Міцкевіч сябруе з В. Жукоўскім, А. Грыбаедавым, І. Крыловым, А. Дэльвігам. Выходзяць Санеты, зяўляецца паэма Конрад Валенрод, сюжэт якой узяты з гісторыі XIV ст. У ёй гучалі заклікі да барацьбы за свабоду роднага краю, дзеля чаго не страшны ніякія ахвяры. Паэму ведалі, любілі.
У 1839 г. паэт працаваў ва ўніверсітэце горада Лазана ў Швейцарыі, у 1840 г. стаў лектарам Калеж дэ Франс у Парыжы, дзе заняў кафедру славянскіх моў і літаратур, чытаў лекцыі, у тым ліку па гісторыі рускай і беларускай моў і літаратур.
Рэвалюцыя і вясна народаў 1848 г. не прынеслі свабоды ні Францыі, ні Італіі, ні Польшчы, ні Венгрыі. Усё ж Міцкевіч паехаў у Італію, каб арганізаваць польскі легіён. Ізноў паэт імкнуўся набраць польскі легіён для барацьбы з царызмам у часы руска-турэцкай вайны, дзеля чаго наведаў Канстанцінопаль.
У 1855 г. А. Міцкевіч захварэў і 26 лістапада памёр у Канстанцінопалі.
Ян Баршчэўскі і паэты-дэмакраты
Уплыў фальклору на развіццё беларускай літаратуры меў асабліва вялікае значэнне. Беларускі фальклор той грунт, на якім вырастала прафесійная мастацкая літаратура, сілкуючы сродак для станаўлення паэзіі, прозы, драмы, важнейшы інструмент для захавання каларыту і стыхіі народнага жыцця ў мастацкай практыцы. Новая літаратура самага ранняга перыяду свайго развіцця трывалай пупавінай звязана з этнаграфіяй, доўгі час не выходзіла за яе межы. Захапленне вусна-паэтычнай творчасцю сялян-беларусаў насіла праявы шляхецкага рамантызму (М. Гарэцкі), часам мела фанатычны характар, будучы модным заняткам, стаўшы своеасаблівым брэндам, як бы цяпер сказалі, народнасці, застаючыся яркай і ледзь не адзінай праявай дэмакратызацыі жывога літаратурнага працэсу. На гэтую асаблівасць новай літаратуры звярнуў увагу яшчэ М. Гарэцкі ў Гісторыі беларускай літаратуры. Ён прыводзіць прыклад Заряна Даленгі-Хадакоўскага, які цэлы век жыў па вёсках нелегальна пад імем Адама Чарноцкага, хаваючыся ад праследавання ўлад за падбухторванне сялянства да пратэсту. Зарян Даленга-Хадакоўскі абышоў усю Беларусь і Украіну, прызнаючыся, што ёсць яшчэ на зямлі шчасце жыць адным жыццём са сваім народам, жыць паэтычным жыццём сялянства. Ён адзначаў:
Сярод народа жыве сумленне, сярод народа жыве паэзія. Злое ж сэрца мае той, хто не любіць народа ўсёю сілаю братняй любові.
Ян Баршчэўскі
Сярод тых аўтараў, што пісалі на польскай мове, але шырока ўжывалі ў сваёй творчасці беларускія народныя песні, прыказкі, прымаўкі, крылатыя выразы, апісвалі сцэнкі з беларускага жыцця, быў Ян Баршчэўскі (1790 ці 17941851). Яго называлі бардам беларускага краю, бо ён шмат павандраваў па Беларусі, запісаў, падслухаў у народзе мноства песень, займальных гісторый з жыцця беларускага народа, фантастычных апавяданняў, прыпавесцей, прымавак, жартаў і анекдотаў, якімі ён сыпаў, як з рукава. У тых творах гаварылася пра мудрасць і мужнасць беларускага народа, кемлівасць і прадпрымальнасць мужыка, яго духоўную перавагу над панам, пра цягавітасць і працавітасць, таленавітасць беларусаў. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях такую назву атрымалі чатыры кнігі празаічных твораў Яна Баршчэўскага пра Беларусь і беларусаў. Гэтыя кнігі выйшлі на працягу 18441846 гг. Напісаны яны былі па-польску, але ўстаўкі рабіліся на той мове, на якой размаўлялі сяляне, беларусы. У кнігі ўвайшлі апрацаваныя аўтарам беларускія народныя паданні, сцэнкі, маналогі, дыялогі, прытчы, вершаваныя апавяданні, жарты, анекдоты, трапныя выслоўі, афарызмы. Дзяцінства пісьменніка прайшло каля Расонаў, ён рос на ўлонні прыроды разам з сялянскімі дзецьмі таму добра ведаў жыццё простага люду. Вось чаму творы яго былі блізкія і зразумелыя народу. Вучыўся Ян Баршчэўскі ў Полацкай езуіцкай калегіі.
Як фальклорныя дайшлі да нашых дзён вершы Яна Баршчэўскага Гарэліца, Дзеванька. У Пецярбургу пісьменнік выдаваў часопіс Незабудка, дзе друкаваў шмат матэрыялаў з жыцця беларусаў. Пасля разгрому сялянскага паўстання, у час вобыску ў Крошыне ў хаце таленавітага паэта-самавука Паўлюка Багрыма, беларускага Шаўчэнкі, быў знойдзены ўрывак аднаго з вершаў Яна Баршчэўскага.