Асаблівую каштоўнасць уяўляла прыкладная схема складання апытальных лістоў па розных раздзелах праграмы. Так, напрыклад, высвятляючы ўсе бытуючыя ў пэўнай мясцовасці акалічнасці, што былі звязаны з агнём, Сержпутоўскі падказваў рэспандэнтам мноства дэталяў, якія дапамагалі ім лягчэй справіцца з заданнем. Вось як выглядалі некаторыя пункты гэтай анкеты, у распрацоўцы якой прымаў удзел А. Кіркор.
1. Агонь. Якія матэрыялы выкарыстоўваюцца для ацяплення (дровы, салома, торф, кізяк)? Асвятленне (лучына, масла, тлушч, газа). Якія ўжываліся раней прылады для асвятлення (свяцец, каганец)?
2. Як даўней здабывалі агонь (трэннем, свярленнем, з дапамогай дамашніх запалак, вогніва)?
3. Ці ўжываліся гарачыя камяні для награвання вады для лазні, мыцця бялізны, чысткі посуду, пчаліных вулляў?
4. У якіх выпадках агонь замяняў розныя прылады працы (пры выпальванні адтулін у дрэве, пры вырабе лодак, карыт, мастацкіх узораў)?
Глыбокае веданне закранутай праблемы паказаў Сержпутоўскі, распрацоўваючы іншыя раздзелы праграмы. Яго цікавіла не толькі тое, як выконваецца тая ці іншая работа, аперацыя, але і тое, хто ў вёсцы займаецца гэтым промыслам, ці пераходзіць прафесія ад бацькі да сына і г. д.
Дзякуючы гэтай праграме ўдалося ў значнай ступені пашырыць веды аб жыцці, інтарэсах беларускага дарэвалюцыйнага сялянства.
У журнале пасяджэнняў савета аддзялення этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства за 1912 г. маецца наступны запіс: «А. К. Сержпутоўскі прымаў актыўны ўдзел у рабоце таварыства, часта выступаў з паведамленнямі. Так, яго паведамленне з выпадку выступлення правадзейнага члена Э. Л. Вальтэра «Галашэнні ў літоўцаў» было прызнана бліскучым прыкладам удзелу ў савеце»[56].
У 1913 г. Аляксандр Казіміравіч быў выбраны сапраўдным членам Рускага таварыства аматараў светазнаўства.
У сакавіку 1914 г. у выставачнай зале этнаграфічнага аддзела Рускага музея праходзіла выстаўка касцюмаў рускага насельніцтва Галіцыі, Букавіны і Венгрыі з запаснікаў музея. Дэманстраваліся таксама фотаздымкі пабудоў, рэчаў хатняга ўжытку. Многія экспанаты былі прывезены ў свой час з навуковых камандзіровак А. К. Сержпутоўскім. Дарэчы, ім быў распрацаваны паказальнік гэтай выстаўкі.
За вялікі абём работ, выкананых Аляксандрам Казіміравічам па збіранні калекцый, ён атрымаў падзяку ад савета Рускага музея і пахвальны ліст ад арганізатараў выстаўкі «Русская Ривьера»[57].
Разгледжаныя вышэй навуковыя працы і публікацыі А. К. Сержпутоўскага зяўляюцца каштоўным матэрыялам для вывучэння жыцця беларускага народа, яго традыцый і культуры.
У залаты фонд не толькі беларускай, але і сусветнай фалькларыстыкі ўвайшлі тры зборнікі вусна-паэтычных твораў (казак, апавяданняў, прымхаў і забабонаў) беларускага народа, запісаных А. К. Сержпутоўскім у канцы XIX пачатку XX ст.[58] Гэтыя кнігі займаюць значнае месца сярод аналагічных збораў славянскага фальклору і шырока выкарыстаны ў працах такіх сусветна вядомых славістаў, як Д. Зяленін, А. Шахматаў, Я. Карскі, I. Сахараў, I. Поліўка, К. Машынскі, што сведчыць аб важнасці і неардынарнасці зборнікаў Сержпутоўскага.
Палескі дзівасіл
«Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Значнай зявай у гісторыі беларускай фалькларыстыкі, этнаграфіі і мовазнаўства стаў выхад у свет у 1911 г. зборніка А. К. Сержпутоўскага «Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Цікавая гісторыя гэтай кнігі. 16 студзеня 1910 г. Сержпутоўскі перадаў рукапіс у савет этнаграфічнага аддзела Рускага музея. Акадэмікі А. А. Шахматаў, Я. Ф. Карскі, В. М. Істрын, М. Я. Мар высока ацанілі працу, аднагалосна выказаліся за яе хутчэйшае выданне. Праўда, у аддзеле не было сродкаў для аплаты расходаў на выданне кнігі. Дзякуючы старанням В. М. Істрына ўдалося адшукаць 350 рублёў (друкарскія расходы склалі 319 рублёў). Пры гэтым кіраўніцтва музея пакінула за сабой права атрымаць 600 экзэмпляраў кнігі ў асабістае распараджэнне.
У пачатку 1911 г. кніга ўбачыла свет. Пра яе поспех сведчыць той факт, што тыраж разышоўся літаральна за некалькі дзён. Па просьбе шматлікіх навуковых цэнтраў Расіі Аляксандр Казіміравіч перадаў ім усе ўласныя аўтарскія экзэмпляры, а сам быў вымушаны карыстацца бібліятэчным.
Зборнік Сержпутоўскага, які ўключаў 80 казак, уступаў па абёме зборнікам П. В. Шэйна, Е. Р. Раманава, М. Федароўскага, але ў той жа час меў шэраг пераваг перад імі. Першае і самае галоўнае, што адрознівала калекцыю казак Сержпутоўскага ад папярэдніх публікацый, гэта новы падыход да збірання і вывучэння казачнай прозы беларусаў. Аляксандр Казіміравіч першым звярнуў увагу на новыя зявы ў фальклоры, якія ўзніклі ў сувязі са зменамі ў жыцці беларускай вёскі канца XIX пачатку XX ст. Аб гэтым сведчыць тое значнае месца, якое займаюць у зборніку вострыя па сваёй палітычнай і сатырычнай накіраванасці творы, што супярэчыла афіцыйнай думцы, якую падзяляла большасць тагачасных фалькларыстаў: чым больш старажытны тэкст, чым цясней звязаны ён з абрадамі, тым больш ён каштоўны.
Зборнік Сержпутоўскага, які ўключаў 80 казак, уступаў па абёме зборнікам П. В. Шэйна, Е. Р. Раманава, М. Федароўскага, але ў той жа час меў шэраг пераваг перад імі. Першае і самае галоўнае, што адрознівала калекцыю казак Сержпутоўскага ад папярэдніх публікацый, гэта новы падыход да збірання і вывучэння казачнай прозы беларусаў. Аляксандр Казіміравіч першым звярнуў увагу на новыя зявы ў фальклоры, якія ўзніклі ў сувязі са зменамі ў жыцці беларускай вёскі канца XIX пачатку XX ст. Аб гэтым сведчыць тое значнае месца, якое займаюць у зборніку вострыя па сваёй палітычнай і сатырычнай накіраванасці творы, што супярэчыла афіцыйнай думцы, якую падзяляла большасць тагачасных фалькларыстаў: чым больш старажытны тэкст, чым цясней звязаны ён з абрадамі, тым больш ён каштоўны.
Да таго ж абектам даследавання А. Сержпутоўскага стаў на гэты раз зусім нявывучаны фалькларыстамі рэгіён, размешчаны ў глыбінцы Беларускага Палесся паўднёвай частцы Слуцкага павета і паўночнай частцы Мазырскага павета Мінскай губерні. Немалаважным было і тое, што народныя творы вучоны запісваў у гады першай рускай рэвалюцыі, якая пакінула прыкметны след у памяці людзей і знайшла сваё адлюстраванне ў народнай творчасці.
Запісы і назіранні Сержпутоўскага раскрываюць шырокую карціну жыцця сялян Беларускага Палесся ў дарэвалюцыйныя часы, іх культуру, палітычныя і філасофскія погляды. Гэта адпавядала патрабаванням часу. Нагадаем, што М. А. Дабралюбаў заклікаў даследчыкаў народнай творчасці пры запісах казак, легенд, паданняў, песень, прыказак і прымавак перадаваць усю абстаноўку, у якой запісваліся гэтыя творы[59].
Такія думкі цалкам падзяляў А.К. Сержпутоўскі, які добра разумеў, што ў вусных апавяданнях і казках, прыказках і прымаўках увасоблены светапогляд, жыццёвая мудрасць і этычныя ўяўленні беларускага селяніна. Вось чаму так сурёзна падыходзіў ён да адбору і запісу казачных сюжэтаў, імкнуўся перадаць усе нюансы мовы і манеры апавядальніка.
Перш чым прыступіць да запісвання вуснапаэтычных твораў у пэўнай вёсцы, Сержпутоўскі знаёміўся з яе жыхарамі, іх бытам, умовамі жыцця, збіраў звесткі пра казачнікаў. Ён заўсёды клапаціўся аб стварэнні такой атмасферы, пры якой сяляне-апавядальнікі забываліся пра прысутнасць чужога чалавека, тым больш «пана» ў іх уяўленнях, адчувалі сябе свабодна, проста. Калі апавядальнік хваляваўся, блытаўся, Сержпутоўскі прасіў яго паўтарыць тэкст яшчэ раз. Шмат увагі ўдзяляў ён вывучэнню падобных варыянтаў твораў, уключаў у зборнікі самыя цікавыя, яркія, вобразныя, непаўторныя.
У адрозненне ад Е. Раманава, У. Дабравольскага, А. Афанасьева, якія ў сваіх зборніках прама або ўскосна абгрунтоўвалі класіфікацыю казак, А. Сержпутоўскі не закранаў гэтага пытання ні ў кароткай прадмове «Ад збіральніка», ні ў іншых сваіх працах. Яго цікавілі галоўным чынам ідэйны змест казкі, манера апавядання і сама асоба казачніка.
Канкрэтны матэрыял зборніка Сержпутоўскага дазваляе выдзеліць чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя казкі, вусныя апавяданні, небыліцы і легенды.
Чарадзейныя казкі займаюць у зборніку нязначнае месца, каля васьмі працэнтаў ад наяўных твораў. Тым не менш менавіта з чарадзейных казак лічым неабходным пачаць разгляд матэрыялаў, бо знаёмства з імі дае магчымасць лепш разабрацца ў вытоках творчасці беларускіх народных казачнікаў, у светапоглядзе народа, прасачыць трансфармацыю казачных сюжэтаў пад уплывам часу, даследаваць адносіны палескіх казак з рускімі, украінскімі.
Ведаючы прыроду дадзенага жанру, характэрныя яго рысы, варта прызнаць, што і па сённяшні дзень сусветная фалькларыстыка не выпрацавала дакладнай унутрыжанравай класіфікацыі чарадзейнай казкі, якая б дазволіла выдзеліць яе разнастайнасці. Прычыны гэтага вядомы беларускі фалькларыст К. П. Кабашнікаў бачыць у вялікіх унутраных зменах, што адбыліся ў кожным відзе казачнага эпасу на шляху развіцця, у пераасэнсаванні старога ў свеце новага мастацкага мыслення, наслаенні новых ідэй, вобразаў[60].
Некаторыя казачнікі прапаноўваюць свой уласны падыход да размяшчэння казак па блоках. Так, Ф. П. Гаспадароў усе чарадзейныя казкі падзяляў на казкі, «дзе ўсё робіцца чарадзействам», і легендарныя[61].
У аснове чарадзейнай казкі ляжыць элемент цудоўнага, незвычайнага. Як справядліва адзначала Э. В. Памяранцава, у адрозненне ад бытавой чарадзейная казка народжана іншай рэчаіснасцю, але ў пэўныя перыяды свайго гістарычнага шляху тая ці іншая аказаліся пад уплывам адных і тых жа сацыяльных і эканамічных фактараў і адлюстравалі па-свойму ў рознай ступені адны і тыя ж запаветныя ідэі народа. Гэтыя народныя мары выяўляюцца ў чарадзейнай казцы дзякуючы канфлікту[62]. У казках зборніка А. К. Сержпутоўскага, якія блізкія паміж сабой па сюжэтах і нагадваюць вядомыя казкі, абяднаныя агульнай канвой «тры царствы», станоўчым героям супрацьстаяць змрочныя магічныя сілы ў вобразах Змея Гарыныча, Бабы Ягі, Кашчэя Бессмяротнага і інш. Народ надзяліў сваіх герояў велізарнай сілай. Каваль-багатыр з аднайменнай казкі як «ухваціў сваю сакеру да як махнуў, дак адразу сатнуў сем дубоў і голаў змею». Лёгка ўпраўляецца з саракапудовай булавой Каваль з аднайменнага твора. Героі казкі ненавідзяць зло, несправядлівасць, абяўляюць вайну насіллю і, праходзячы праз усе выпрабаванні, выходзяць пераможцамі.