Чарадзейная казка ў своеасаблівай фантастычнай форме адлюстравала сапраўдныя ўзаемаадносіны класаў, паказала вострыя супярэчнасці паміж імі, больш таго падказала шляхі іх пераадолення. Гэта ўрэшце прывяло да паступовага затухання чарадзейнай казкі. Яе рашуча выцесніла сацыяльна-бытавая казка, якая асабліва палюбілася народу.
Сутнасць сацыяльна-бытавой казкі раскрываецца ў самім тэрміне. Вядомы беларускі фалькларыст А. С. Фядосік вызначае сацыяльна-бытавую казку як жанр народнай казачнай прозы, у якой праўдзіва, часцей у крытычна завостранай форме адлюстроўваюцца грамадскія і сямейныя зявы, быт і жыццё працоўных, высмейваюцца сацыяльныя тыпы і чалавечыя недахопы[66].
Сацыяльна-бытавая казка адрозніваецца ад чарадзейнай перш за ўсё спецыфікай фантастыкі. Барацьба ў сацыяльна-бытавой казцы вядзецца не паміж асілкамі і фантастычнымі пачварамі, а паміж прадстаўнікамі антаганістычных класаў грамадства. Героі казкі звычайныя людзі. Яны перамагаюць сваіх ворагаў дзякуючы мудрасці, жыццёваму вопыту, знаходлівасці, спрыту. У аснове канфлікту паміж багатымі і беднымі ляжаць сацыяльныя супярэчнасці. Падчас у гэтых казках даюцца бытавыя замалёўкі. Ідэі, думкі, учынкі станоўчага героя блізкія простаму народу. Усё гэта надае асаблівую каштоўнасць сацыяльна-бытавым казкам, садзейнічае іх папулярнасці ў народзе. «Гэтыя казкі, пісаў В. Р. Бялінскі, у тысячу разоў важней за ўсе багатырскія казкі, таму што ў іх ярка адлюстроўваецца народны розум, народны погляд на рэчы і народны быт. У апошніх адносінах яны могуць лічыцца найкаштоўнейшымі гістарычнымі дакументамі»[67].
Сапраўды, цяжка знайсці іншы жанр вуснай народнапаэтычнай творчасці, у якім матывы класавай барацьбы займалі б такое значнае месца, як у сацыяльна-бытавой казцы. У казцы «З чаго ліха на свеце» народ спрабуе разабрацца ў сутнасці класавага грамадства, у прычынах існавання няроўнасці і несправядлівасці. Народ верыць, што гэтае зло не будзе жыць вечна. Быў жа час, пераконвае нас казачнік, калі «не было ні паноў, ні мужыкоў, а так сабе людзі жылі-пажывалі, ані аб чым не клапаціліся». Гэта ішло ў разрэз з запэўніваннямі ідэолагаў пануючых класаў, царкоўнікаў аб тым, што няроўнасць існуе вечна, што яна ўстаноўлена самім Богам.
У такіх творах праявілася стыхійна-матэрыялістычнае мысленне стваральнікаў казак. Шляхі да вызвалення ад прыгнёту і насілля яны бачаць у абяднанні і барацьбе за праўду. Гэтая праўда ў казцы «Іванка Прастачок» выступае ў ролі рэха-пошчаку ад дудкі-весялушкі.
Сваю лепшую будучыню народ звязваў са зяўленнем чалавека, які павёў бы яго да светлай мэты. Такім чалавекам выступае герой казкі «Асілак». Ён смелы, дужы, непадкупны. Мара Асілка «аслабаніць свет ад паноў, зрабіць усіх людзей роўнымі, шчаслівымі» была блізкай і зразумелай працоўнаму люду. Ён верыць, што наступіць час, калі кожны сам сабе панам будзе: «Усе людзі будуць роўно гараваць, будуць роўно панаваць».
Аднак якімі сродкамі будзе дасягнута шчаслівае жыццё, ні казачнік, ні яго героі адказаць дакладна не маглі, што сведчыла пра слабыя бакі самасвядомасці сялянства.
Сацыяльна-бытавыя казкі ўзніклі ў класавым грамадстве, калі прадукцыйныя сілы дасягнулі значнага ўзроўню развіцця. Пад уплывам гэтага развівалася і самасвядомасць працоўнага люду. Яна ўсё больш і больш пазбаўлялася фантастычных поглядаў на стварэнне свету. Крытычна асмысліваліся палітычныя падзеі, якія адбываліся ў краіне, расла класавая свядомасць народа. Вызваляючыся ад веры ў «добрага цара», чаму ў значнай ступені садзейнічалі падзеі 19051907 гг., сялянства выступала супраць існуючага ладу. Асноўныя супярэчнасці феадальнай эпохі супярэчнасці паміж мужыком і панам яскрава бачны ў многіх казках зборніка А. К. Сержпутоўскага «Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Гэта тлумачыцца тым, што ў памяці народа захаваліся ўспаміны пра бяспраўнае, паднявольнае жыццё пры прыгонным праве. Да таго ж і пасля 1861 г. жыццё працоўных Беларусі ўсё яшчэ заставалася цяжкім, яны па-ранейшаму залежалі ад сваіх прыгнятальнікаў. Вось чаму так шырока бытавалі ў гэты час казкі, накіраваныя супраць памешчыкаў, падпанкаў, аканомаў, якія дапамагалі царызму няшчадна эксплуатаваць працоўны люд. У іх народ ганьбіць паноў, паказвае іх у смешным выглядзе, малюе сцэнкі сацыяльнай помсты за жорсткасць, бессардэчнасць.
Характэрная ў гэтым сэнсе казка «Пану навука», запісаная А. К. Сержпутоўскім у вёсцы Чудзін Слуцкага павета Мінскай губерні ад казачніка А. Дудара. Сюжэт пра тое, як пакрыўджаны памешчыкам селянін распраўляецца з жорсткім панам, шырока вядомы ў Еўропе, Амерыцы. Ва ўказальніку Аарне-Томпсана адзначана 19 фінскіх, 15 літоўскіх, 14 французскіх варыянтаў гэтага твора. Аналагічны сюжэт выкарыстаны ў аповесці З. Бядулі «Салавей», сустракаецца ён таксама і ў фальклорных зборніках У. М. Дабравольскага, П. П. Чубінскага, М. Гірака[68]. Варыянт Дудара вызначаецца большай сацыяльнай вастрынёй, антыпанскай накіраванасцю. Памешчык, пра якога ідзе размова, быў вельмі жорсткім, злым. Не аднаго мужыка забіў ён да смерці. Людзей жа лічыў за сабак. Ён гвалціў жанчын, забіраў у сялян жывёлу ды яшчэ загадваў усыпаць ім бізуноў. Нарэшце прыйшоў канец цярпенню сялян. Знайшоўся чалавек, які вырашыў правучыць пана. Заступнікам пакрыўджаных выступае Рымша. Чатыры разы ён лупцуе пана, забірае ў яго грошы, нагадвае кожны раз аб яго зверствах у адносінах да сялян.
Характэрная ў гэтым сэнсе казка «Пану навука», запісаная А. К. Сержпутоўскім у вёсцы Чудзін Слуцкага павета Мінскай губерні ад казачніка А. Дудара. Сюжэт пра тое, як пакрыўджаны памешчыкам селянін распраўляецца з жорсткім панам, шырока вядомы ў Еўропе, Амерыцы. Ва ўказальніку Аарне-Томпсана адзначана 19 фінскіх, 15 літоўскіх, 14 французскіх варыянтаў гэтага твора. Аналагічны сюжэт выкарыстаны ў аповесці З. Бядулі «Салавей», сустракаецца ён таксама і ў фальклорных зборніках У. М. Дабравольскага, П. П. Чубінскага, М. Гірака[68]. Варыянт Дудара вызначаецца большай сацыяльнай вастрынёй, антыпанскай накіраванасцю. Памешчык, пра якога ідзе размова, быў вельмі жорсткім, злым. Не аднаго мужыка забіў ён да смерці. Людзей жа лічыў за сабак. Ён гвалціў жанчын, забіраў у сялян жывёлу ды яшчэ загадваў усыпаць ім бізуноў. Нарэшце прыйшоў канец цярпенню сялян. Знайшоўся чалавек, які вырашыў правучыць пана. Заступнікам пакрыўджаных выступае Рымша. Чатыры разы ён лупцуе пана, забірае ў яго грошы, нагадвае кожны раз аб яго зверствах у адносінах да сялян.
Пратэст бунтара-адзіночкі, які абявіў вайну ненавісным панам, адпавядаў настроям сялян таго часу. Многія з іх наіўна думалі, што калі часцей палохаць памешчыкаў, а яшчэ лепш лупцаваць іх, як рабіў Рымша, то яны перастануць здзекавацца з людзей. Па гэтай прычыне ў народзе такімі жывучымі былі казкі і паданні аб смелых разбойніках. Каб надаць ім большую верагоднасць, казачнік часта спасылаўся на месца дзеяння. Па словах Дудара, Рымша жыў непадалёку ад вёскі Заполле Мазырскага павета.
Змрочная прыгонніцкая рэчаіснасць, бяспраўнае жыццё народных мас, невыносныя бытавыя ўмовы адлюстраваны ў казцы «Жаласлівая пані». Як і іншыя антыпрыгонніцкія казкі зборніка Сержпутоўскага, гэты твор пачынаецца з апісання бесчалавечнасці паноў, няшчаднай эксплуатацыі імі сялян, да якіх багацеі адносіліся горш, чым да жывёлы. «I чаго толькі паны не вычваралі, як ены не мучылі людзей, як не здзекуваліса над імі!» расказвае казачнік. Па віне пані «мужыкі абеднелі, пухнуць ад голаду, бо некалі хлеба зрабіць: пані зганяе па штодзень у двор». Усю сваю «жаласць» гэтая бесчалавечная памешчыца скіравала на катоў і сабак, якіх сабрала цэлы двор і загадала жанкам песціць і дагаджаць ім. Яна гатова была шкуру здзіраць з «маладзіц да дзевак, калі яны не добра даглядалі тую жывёлу».
На фоне жахлівага сялянскага жыцця, дзе людзі пухлі ад голаду, паміралі як мухі, учынкі памешчыкаў, якія бавілі час у распусце і гулянках, адчынялі пансіянаты для сваіх кошак і сабак, здаюцца асабліва агіднымі і абуральнымі. «Жаласлівую пані» не хвалюе, што яе сяляне паміраюць ад голаду, затое «як здохне кот, сабака або здыхліна каняка, то пані плача, бы па родным бацьку, вяліць плакаць і другім, а потым робіць труну, хавае, бы людзей, і над магілаю кладзе прыклад. Уся дворня ды і ўсё сяло толькі і рабілі на гэтую пошкудзь».
Як гэтая пані, паводзілі сябе і многія іншыя памешчыкі. Стары пан «шкадаваў» сваіх людзей, як сваё гаўяда, бо, вядома, лічыў іх сваім дабром. Малады пан адносіўся да людзей яшчэ горш. Ён збіраў у маёнтку сялянскіх дзяўчат і бегаў за імі з бізуном у руках. Як сам вычвараў, што хацеў, так і другія паны жаласці не мелі.
Асаблівай вастрыні дасягае сатыра пры апісанні імянін пані ў казцы «Жаласлівая пані», калі ўсе паны і паненкі бегалі голымі па сядзібе. Гэтая памешчыца і яе акружэнне прыклад роўнай дэградацыі, маральнага разлажэння класа памешчыкаў. Сам сабой напрошваўся вывад неабходна змагацца з прыгнятальнікамі.
Вострай сацыяльнай скіраванасцю, тонкім гумарам, трапнымі характарыстыкамі, сакавітай народнай мовай вызначаецца казка «Мужык і пан». Пабудаваная на дыялогу паміж памешчыкам-самадурам і селянінам Стопакам, казка ўяўляе сабой бязлітасную сатыру на прыгнятальнікаў. Селянін не баіцца злога памешчыка-прыгонніка, які мяняў людзей на сабак, забіваў іх да смерці. Больш за тое, Стопак здзекуецца з яго, помсцячы за гора, знявагу сваіх аднавяскоўцаў, якіх люты пан і за людзей не лічыў ніколі. Мужыцкая «дыпламатыя» Стопака раскрывае дасціпнасць і мудрасць селяніна, паказвае свету мярзотнае аблічча ганарлівага і дурнога пана.
Народ выказваў свае адмоўныя адносіны не толькі да царскай улады і памешчыкаў, але і да іх паслугачоў лакеяў, пісараў, аканомаў, якія са скуры лезлі, каб дагадзіць сваім гаспадарам і па іх загадзе чынілі суд і расправу над людзьмі.
У казцы «Дваранін» вастрыё сатыры накіравана супраць ганарлівага шляхціца, які «сам не меў ні двара, ні падданых, а так сабе валачыўся ад аднаго пана да другога». Нягледзячы на сваю беднасць, шляхціц ненавідзіць просты народ, успрымае людзей як жывёлу. Народная сатыра бязлітасна высмейвае яго. Шляхціца ў казцы параўноўваюць з сабакам, які брэша на людзей і пры гэтым лічыць, што сцеражэ дабро. Нікчэмным і смешным выглядае падпанак у сцэне, калі на каленях выпрошвае ў Бога «300 рублёў і ніводным рублём менш». Калі ж ксёндз вырашыў пераканацца, наколькі моцнае слова ў польскага двараніна, і апусціў на нітцы 299 рублёў, шляхціц імгненна схапіў грошы і схаваў іх у кішэні.