Святло далёкай зоркі - Уладзімір Канстанцінавіч Касько 3 стр.


У 18801890-х гг. у сувязі з пагаршэннем становішча сялян у выніку аграрнага крызісу сялянскі рух у Беларусі набыў яшчэ больш вострыя формы. У адказ на гэта царскія ўлады на месцах узмацнілі тэрор. За ўдзел студэнтаў у паўстанні 1863 г. быў зачынены Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Сярэднія школы існавалі толькі ў вялікіх гарадах. У іх была ўстаноўлена такая высокая плата за навучанне, што далёка не кожны селянін мог аддаць туды сваіх дзяцей. Не заўсёды дзеці мелі магчымасць вучыцца нават у пачатковых школах, бо іх было вельмі мала. Ды і карысці ад вучобы там было не шмат выкладалі ў іх, як правіла, не прафесіянальныя спецыялісты, а людзі, якія самі з горам папалам умелі чытаць і пісаць.

Галоўная ўвага ў дарэвалюцыйных школах удзялялася закону божаму і малітвам. Навучанне вялося на рускай мове. Папячыцель Віленскай вучэбнай акругі Карнілаў у 1885 г. раіў кіраўнікам школ наступнае: «Розных кніг, часопісаў і газет для сялян зараз не трэба Вось наш каталог: евангелле, малітваслоў, псалтыр, свяшчэнная гісторыя Акрамя таго, рассылаем іконы, крыжыкі, свяшчэнныя карціны, партрэты гасудара»[9]

Сурёзнай перашкодай на шляху развіцця беларускай мовы і замацавання яе ў літаратуры зяўлялася тое, што яна была мовай прыгнечанай нацыі, якая не мела сваёй дзяржаўнасці. На беларускай мове не дазвалялася друкаваць кнігі, весці дакументацыю. Не прызнаваліся, прыгняталіся нацыянальная культура і літаратура.

Такое становішча хвалявала і абурала прагрэсіўную грамадскасць не толькі Беларусі, але і Расіі. Рэзкую водпаведзь вялікадзяржаўным рэакцыянерам, якія сцвярджалі, што беларускі народ не мае сваёй уласнай культуры, адмаўлялі яму ў праве на нацыянальнае самавызначэнне, параўноўвалі з дзікунамі, лічылі людзьмі больш нізкай расы, даў М. А. Дабралюбаў. «Адносна беларускага селяніна,  пісаў ён,  справа даўно вырашаная: забіты канчаткова, так што нават пазбавіўся ўжывання чалавечых здольнасцей. Не ведаем, у якой ступені лжывая гэтая думка, таму што не вывучалі спецыяльна Беларускага краю, але паверыць ёй, вядома, не можам. Цэлы край так вось узялі ды і забілі, як бы не так!.. Ва ўсялякім разе, пытанне аб характарыстыцы беларусаў павінна хутка быць растлумачана працамі мясцовых пісьменнікаў»[10].

Удзяляць больш увагі развіццю этнаграфічнай навукі, вывучэнню матэрыяльнай і духоўнай культуры народаў, іх быту заклікаў М. Г. Чарнышэўскі[11].

I сапраўды, ніякія забароны не маглі спыніць развіццё беларускай народнай культуры, якая ў другой палове XIX ст. развівалася пад жыватворным уплывам перадавой культуры рускага народа. З канца 30-х пачатку 40-х гг. XIX ст. пачалося збіранне і асэнсаванне фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу, яго сістэматызацыя. У гэты час зяўляецца шэраг выдатных этнографаў і фалькларыстаў, якія ўнеслі велізарны ўклад у справу вывучэння матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Дзякуючы іх працы была сабрана найбагацейшая скарбніца народнапаэтычнай культуры, якая адыграла пэўную ролю ў станаўленні грамадскай думкі Беларусі таго часу, аказала вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры, фарміраванне нацыянальнай інтэлігенцыі.

Актывізацыі вывучэння Беларусі, яе гістарычнага мінулага, мовы, быту, твораў народнапаэтычнай творчасці ў другой палове XIX ст. у значнай ступені садзейнічалі два сацыяльна-палітычныя фактары: адмена ў 1861 г. прыгоннага права і паўстанне 1863 г. Важным штуршком у гэтай справе зявілася палітыка царызму адносна заходніх зямель. Афіцыйная этнаграфічная навука была заклікана паказаць беспадстаўнасць прэтэнзій пэўных колаў Польшчы на Беларусь. Насуперак спробам царызму даказаць, што Беларусь зяўляецца рускім краем, сапсаваным латынствам за гады польскага ўладарніцтва, сабраныя этнографамі і фалькларыстамі звесткі, і перш за ўсё творы моўнай творчасці, засведчылі самабытнасць беларускай мовы і культуры.

Многае зрабілі ў гэтым напрамку П. М. Шпілеўскі, П. В. Шэйн, Е. Р. Раманаў, М. Я. Нікіфароўскі, А. К. Кіркор і інш.

Нарысы П. М. Шпілеўскага[12], прысвечаныя земляробчым і сямейным абрадам беларусаў, сямейнай і каляндарнай паэзіі, не страцілі свайго значэння і сёння. Але абмежаванасць метаду (Шпілеўскі быў прыхільнікам і гарачым паслядоўнікам міфалагічнай школы) і ранняя смерць не дазволілі гэтаму таленавітаму чалавеку поўнасцю праявіць сябе ў навуцы.

Мэтанакіраванай і плённай была фальклорна-этнаграфічная дзейнасць П. В. Шэйна[13]. Першае выданне падрыхтаванага ім зборніка песень уключала самыя разнастайныя песенныя жанры і ахоплівала амаль усе рэгіёны Беларусі. Каштоўнасць яго заключаецца перш за ўсё ў тым, што абрадавыя песні збіральнік суправаджаў шырокім апісаннем народных традыцый і звычаяў. Сусветную славу фалькларысту прынеслі дзве кнігі першага тома «Материалов для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края» (18871890), у якіх была шырока прадстаўлена каляндарна-абрадавая і сямейная паэзія беларусаў, а таксама неабрадавая лірыка. У другі том сваіх «Материалов» Шэйн упершыню ўключыў казачны эпас беларусаў.

Мэтанакіраванай і плённай была фальклорна-этнаграфічная дзейнасць П. В. Шэйна[13]. Першае выданне падрыхтаванага ім зборніка песень уключала самыя разнастайныя песенныя жанры і ахоплівала амаль усе рэгіёны Беларусі. Каштоўнасць яго заключаецца перш за ўсё ў тым, што абрадавыя песні збіральнік суправаджаў шырокім апісаннем народных традыцый і звычаяў. Сусветную славу фалькларысту прынеслі дзве кнігі першага тома «Материалов для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края» (18871890), у якіх была шырока прадстаўлена каляндарна-абрадавая і сямейная паэзія беларусаў, а таксама неабрадавая лірыка. У другі том сваіх «Материалов» Шэйн упершыню ўключыў казачны эпас беларусаў.

У 1880-я гг. пачалася навукова-збіральніцкая дзейнасць аднаго з самых славутых беларускіх фалькларыстаў Е. Р. Раманава[14]. Ён апублікаваў звыш дзесяці тысяч фальклорных твораў, даў грунтоўнае апісанне матэрыяльнай культуры, сямейнага і грамадскага побыту беларускага сялянства. Яго «Белорусский сборник» (вып. 19) можа служыць сапраўднай энцыклапедыяй матэрыяльнага і духоўнага жыцця беларусаў дарэвалюцыйнага часу.

Значны ўклад у вывучэнне матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў унёс М. Я. Нікіфароўскі[15]. Пасля заканчэння Віцебскай духоўнай семінарыі ён доўгія гады працаваў настаўнікам народных вучылішчаў і гімназій Віцебскай губерні і горада Віцебска, Свіслацкай і Маладзечанскай семінарый. Работу на ніве асветы паспяхова спалучаў са збіральніцкай і навуковай дзейнасцю, зяўляўся правадзейным членам Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі Маскоўскага ўніверсітэта, Рускага геаграфічнага таварыства. Апублікаваў звыш дваццаці даследаванняў па этнаграфіі, фальклору, гісторыі Віцебшчыны.

Вывучэнню гісторыі, літаратуры, этнаграфіі беларусаў шмат сіл і энергіі аддаў вядомы беларускі этнограф, археолаг, публіцыст, гісторык, грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку Адам Ганоры Карлавіч Кіркор[16]. Рэдагуючы «Памятные книжки Виленской губернии» (18501854), газету «Виленский вестник» (18601865), зяўляючыся адным з выдаўцоў газеты «Новое время» (18681871) у Санкт-Пецярбургу, ён прыцягнуў да супрацоўніцтва многіх рускіх, беларускіх, польскіх, літоўскіх гісторыкаў, краязнаўцаў, археолагаў, этнографаў, літаратараў. Рэгулярна друкаваў на старонках гэтых выданняў уласныя працы па гісторыі, літаратуры, этнаграфіі Беларусі і Літвы.

Фальклор Беларускага Палесся быў шырока прадстаўлены ў зборніках Д. Булгакоўскага «Пинчуки»[17], М. Доўнар-Запольскага «Песни пинчуков»[18]. Працы М. Доўнар-Запольскага і М. Янчука[19] сведчылі аб паглыбленні ў беларускім фальклоры дэмакратычных і патрыятычных тэндэнцый.

У рабоце па збіранні вуснай народнай творчасці беларускага народа актыўна ўдзельнічалі рускія і ўкраінскія даследчыкі. У 1878 г. выйшаў другі том «Трудов этнографической экспедиции в Западно-Русский край» пад кіраўніцтвам П. П. Чубінскага. Побач з украінскімі казкамі ў ім змешчана каля 30 казак, запісаных у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі.

Збіральнікамі і прапагандыстамі казачнага эпасу беларусаў былі таксама многія польскія фалькларысты. У 11-м-12-м тамах часопіса «Zbiór Wiadomości do Antropologii Krajowej» (18871888) А. Кіркор надрукаваў больш за 50 беларускіх казак. Ён падкрэсліваў у прадмове да зборніка У. Вярыгі «Podanis białoruskie» (Львоў, 1889) вялікае значэнне матэрыялаў зборніка для вывучэння мовы і быту беларусаў.

Прыкметнай зявай у славянскай і беларускай фалькларыстыцы стаў фундаментальны збор М. Федароўскага[20], у якім надрукавана мноства беларускіх народных казак, песень, прымавак. Адным з першых сярод збіральнікаў беларускага казачнага эпасу ён звярнуў увагу на ўмовы бытавання казак і на казачнікаў.

Адзначаючы вялікі ўклад у сусветную фалькларыстыку прац названых вышэй збіральнікаў вусна-паэтычнай творчасці народа, варта заўважыць, што многія з іх зяўляліся прадстаўнікамі міфалагічнай школы і прытрымліваліся думкі, што большасць сюжэтаў і вобразаў фальклорных твораў бяруць пачатак ад старажытных міфаў. Менавіта на такіх пазіцыях стаяў А. Кіркор. На самай жа справе міфалагічная школа не аказала істотнага ўплыву на дзейнасць беларускіх фалькларыстаў, як, дарэчы, і гістарычная школа. У большасці сваёй збіральнікі народнай творчасці імкнуліся да дакладных запісаў вусна-паэтычных твораў, звярталі ўвагу на старажытныя формы, часта ігнаруючы новыя зявы і працэсы, якія адбываліся ў грамадстве. Прычыну таго, што ў фальклорных зборніках адсутнічалі сацыяльна вострыя ў ідэйных адносінах песні, казкі, легенды, прыказкі і прымаўкі, прыпеўкі, трэба шукаць і ў засіллі царскай цэнзуры. Вядома, нельга забываць і пра тое, што сяляне не заўсёды давяралі збіральнікам вуснай народнай творчасці і таму не расказвалі ім тэкстаў, у якіх высмейваліся цар, паны, царкоўнікі.

Назад Дальше