Святло далёкай зоркі - Уладзімір Канстанцінавіч Касько 4 стр.


Вялікі ўклад у развіццё не толькі беларускай, але і сусветнай фалькларыстыкі, этнаграфіі, мовазнаўства ўнёс наш славуты зямляк А. К. Сержпутоўскі.

Нарадзіўся Аляксандр Казіміравіч 21 чэрвеня 1864 г. у вёсцы Бялевічы Слуцкага павета Мінскай губерні у беднай сялянскай сямі. Нялёгкім было жыццё малазямельных сялян паслярэформеннай Беларусі. Яшчэ цяжэй даводзілася тым, хто наогул не меў зямлі. Да ліку такіх адносілася і сямя будучага вучонага. Каб звесці канцы з канцамі, бацька Аляксандра вымушаны быў займацца сплавам лесу па палескіх рэках, працаваць на лесанарыхтоўках, вартаўніком. Сямі прыйшлося пакінуць абжытае месца і пераехаць спачатку на хутар Дарагацішча, а затым у вёску Перавалокі (зараз Салігорскі раён).

Тут, у лясной глушы, і прайшлі дзіцячыя гады Аляксандра Сержпутоўскага. Пасля заканчэння ў 1880 г. Вызнянскага народнага вучылішча хлопец паспяхова здаў экзамены ў падрыхтоўчы клас Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Аднак у прыёме яму адмовілі з-за слабага здароўя. Хаця здароўем Аляксандр не мог пахваліцца, але характар меў цвёрды. Праз год ён зноў прыехаў у Нясвіж і паступіў у семінарыю.

У 1884 г. Сержпутоўскі ў якасці настаўніка пераступіў парог Лучыцкага народнага вучылішча ў Мазырскім павеце. Крайняя галеча, норавы адсталай палескай вёскі напаўнялі сумам сэрца маладога настаўніка. Адзіную радасць прыносіла работа з дзецьмі, даследаванне быту і культуры мясцовага насельніцтва. Ён запісаў абрад Купалля ў вёсцы Заполле, вясельныя абрады у вёсцы Лучыцы, замовы і праклёны, прымаўкі і прыказкі у вёсцы Загалле. Багаты матэрыял для роздуму і асэнсавання існуючай рэчаіснасці давалі Сержпутоўскаму сустрэчы з простымі палешукамі. «Жывучы доўгі час на Палессі, пісаў ён,  і маючы непасрэдныя зносіны з народам, мне давялося ўнікаць ва ўсе бакі яго жыцця. Такім чынам я рабіў свае назіранні, пры кожным зручным выпадку знаёміўся з рознымі прымхамі, забабонамі, якімі так багатыя жыхары гэтага кутка Беларусі»[21].

Малады настаўнік адчувае патрэбнасць расказаць людзям пра ўбачанае, перажытае. У 1891 г. у «Минских губернских ведомостях» зяўляецца першая публікацыя А. Сержпутоўскага «Голос из глуши», у якой аўтар знаёміць чытачоў з жыццём сялян вёскі Лучыцы, іх бытам, традыцыямі, заняткамі. Гаворачы аб той шкодзе, якую наносяць здароўю людзей лекары-самавукі, знахары, шаптухі, ён ставіць пытанне аб неабходнасці падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў для вёскі урачоў, аптэкараў, культасветнікаў, настаўнікаў. За час настаўніцтва на Мазыршчыне А. Сержпутоўскі надрукаваў у гэтай газеце звыш дваццаці артыкулаў.

У 1893 г. Сержпутоўскі пераязджае ў Мінск. Працуе пісарам у Мінскім аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка, а затым у паштова-тэлеграфным ведамстве. Хоць у аўтабіяграфічнай даведцы А. К. Сержпутоўскага не ўказваюцца прычыны, якія прымусілі яго змяніць прафесію настаўніка на службу дробнага чыноўніка, думаецца, што не апошнюю ролю адыграла тут жаданне працягнуць вучобу ў вышэйшай навучальнай установе і прысвяціць сябе вывучэнню быту, матэрыяльнага і духоўнага жыцця беларускага народа.

У 1896 г. А. К. Сержпутоўскі становіцца жыхаром Санкт-Пецярбурга. Працу на Галоўпаштамце ён паспяхова спалучае з вучобай у археалагічным інстытуце і на вышэйшых юрыдычных курсах. У сшытку, дзе ён канспектаваў лекцыі вядомых вучоных, прафесараў Санкт-Пецярбургскага археалагічнага інстытута ў 19031904 гг., сустракаюцца запісы, як з дапамогай пластыліну і скульптурнага воску зрабіць злепак, як адрозніць арыгінал карціны ад копіі, адкуль і як адбываецца запазычанне слоў, у прыватнасці тэрмінаў. Як бачым, ужо тады Аляксандр Казіміравіч сурёзна рыхтаваўся да вялікай даследчай работы.

Яшчэ да пачатку першай рускай рэвалюцыі ў Сержпутоўскага складаюцца перадавыя грамадска-палітычныя і філасофскія погляды. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічалі кнігі палітычнага, філасофскага і сацыяльнага зместу. Аб тым, што Сержпутоўскі цікавіўся такой літаратурай, сведчыць сшытак афарызмаў, сабраных і напісаных ім асабіста на працягу 19011909 гг. Звяртаюць на сябе ўвагу думкі, якія сведчаць аб матэрыялістычных поглядах Сержпутоўскага на паходжанне жыцця на зямлі. «Чалавек зявіўся на зямлі такім жа шляхам,  чытаем у запісах,  як зявіліся камяні, расліны, жывёла. Ён прычынная часцінка сусветнай матэрыі і яе энергіі»[22].

Яшчэ больш катэгарычны ён у сваіх ацэнках самадзяржаўнага ладу, пры якім усе законы дыктуюць не сумленне і праўда, а золата і прымус: «Калі ў мінулыя часы рабства параджалася грубай фізічнай сілай, то зараз капіталам (золатам)». «Золата ад таго блішчыць, што яно пастаянна абмываецца слязамі». «Усялякі захоп ёсць насілле, якое супярэчыць справядлівасці. Зямля, святло, паветра і ўся прырода належаць усім без любых абмежаванняў Кожны мае права на жыццё. Для жыцця неабходны зямля, сонца, паветра, хлеб, вада, адзенне, жыллё і інш. Калі ж нас пазбаўляюць усяго гэтага, то гэта не права, а насілле»[23].

Яшчэ да пачатку першай рускай рэвалюцыі ў Сержпутоўскага складаюцца перадавыя грамадска-палітычныя і філасофскія погляды. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічалі кнігі палітычнага, філасофскага і сацыяльнага зместу. Аб тым, што Сержпутоўскі цікавіўся такой літаратурай, сведчыць сшытак афарызмаў, сабраных і напісаных ім асабіста на працягу 19011909 гг. Звяртаюць на сябе ўвагу думкі, якія сведчаць аб матэрыялістычных поглядах Сержпутоўскага на паходжанне жыцця на зямлі. «Чалавек зявіўся на зямлі такім жа шляхам,  чытаем у запісах,  як зявіліся камяні, расліны, жывёла. Ён прычынная часцінка сусветнай матэрыі і яе энергіі»[22].

Яшчэ больш катэгарычны ён у сваіх ацэнках самадзяржаўнага ладу, пры якім усе законы дыктуюць не сумленне і праўда, а золата і прымус: «Калі ў мінулыя часы рабства параджалася грубай фізічнай сілай, то зараз капіталам (золатам)». «Золата ад таго блішчыць, што яно пастаянна абмываецца слязамі». «Усялякі захоп ёсць насілле, якое супярэчыць справядлівасці. Зямля, святло, паветра і ўся прырода належаць усім без любых абмежаванняў Кожны мае права на жыццё. Для жыцця неабходны зямля, сонца, паветра, хлеб, вада, адзенне, жыллё і інш. Калі ж нас пазбаўляюць усяго гэтага, то гэта не права, а насілле»[23].

Катаргай, домам для варятаў, пеклам называў ён самадзяржаўны лад, які можа пазбавіць аптымізму любога чалавека. I ўсё ж аўтар афарызмаў цвёрда верыў у будучае свайго народа. «Рана або позна,  пісаў ён,  а людзі ўсвядомяць цягу матэрыяльнай залежнасці ад нікчэмнай меншасці, абяднаюцца агульнымі інтарэсамі і пазбавяцца ад рабства».

Вядома, было б памылковым бачыць у маладым Сержпутоўскім сталага рэвалюцыянера. Аднак у тым, што ідэі вызвалення народных мас ад прыгнёту царскага самадзяржаўя былі блізкімі яму, сумнявацца не даводзіцца. Пацвярджэннем таму можа служыць наступны запіс у названым вышэй сшытку афарызмаў. «У маскоўскім тэатры,  піша Сержпутоўскі, упершыню была пастаўлена Улада цемры Л. М. Талстога. Прысутныя, затаіўшы дыханне, сачылі за развіццём падзей на сцэне. I раптам з галёркі пачуўся малады ўсхваляваны голас: Унізе улада цемры, наверсе цемра ўлады». У зале, па ўспамінах Сержпутоўскага, пачуліся дружныя апладысменты, сярод радоў забегалі паліцэйскія ў пошуках таго, хто пасмеў узняць голас супраць цара і яго памагатых.

У гэтым жа сшытку занатаваны цікавыя думкі пра мастацтва, музыку, эстэтыку, змешчаны прыказкі, прымаўкі, замалёўкі з жыцця беларускіх сялян.

У 1904 г. Сержпутоўскі закончыў археалагічны інстытут. Вольны ад работы час ён праводзіць у бібліятэках, наведвае Рускае геаграфічнае таварыства, якое абядноўвала даследчыкаў культуры і быту народаў Расійскай імперыі, прымае ўдзел у абмеркаванні экспедыцый Е. Р. Раманава, У. М. Дабравольскага, А. М. Харузіна ў цэнтральныя і заходнія раёны Расіі. Зяўляецца гарачае жаданне самому накіравацца ў экспедыцыю ў родныя сэрцу мясціны Беларускага Палесся.

У 1906 г. Сержпутоўскі паступае на работу ў Рускі музей у якасці рэгістратара этнаграфічнага аддзела. Пачынаецца новая старонка ў яго біяграфіі.

Покліч нязведаных дарог

У 1906 г. малады даследчык двойчы выязджаў у экспедыцыі ў Слуцкі і Мазырскі паветы, даследаваў цяжкадаступную палескую частку Беларусі па левым прытоку Прыпяці і сабраў у жыхароў непраходных лясоў і балот багатую этнаграфічную калекцыю. Яе склалі прадметы сялянскага адзення, земляробчыя прылады, прыстасаванні для лоўлі рыбы і палявання, посуд, узоры вышыўкі усяго звыш 1000 экспанатаў. Пра гэта паведаміў сваім чытачам часопіс «Живая старина» (1907. Вып. 1, отд. 5. С. 9). Акрамя таго, Сержпутоўскі зрабіў мноства фотаздымкаў, малюнкаў прылад і прыстасаванняў, якімі пастаянна карысталіся сяляне. Свае назіранні ён запісваў у асобны сшытак. Азнаямленне з гэтымі запісамі дае ўяўленне аб жыцці палескай вёскі ў пачатку XX ст.

Вось як выглядала, напрыклад, у яго апісанні вёска Круковічы Слуцкага павета.

Пабудавана яна на адкрытым роўным месцы. У цэнтры размясціліся валасное ўпраўленне і народнае вучылішча. Паабапал вуліцы густа выстраіліся сялянскія дамы. Двары ў большасці сваёй не агароджаныя, варот няма. Адна студня на некалькі гаспадарак. Да хаты прымыкаюць сенцы, каморкі, побач варыўні, павеці, хлявы, свірны, далей гумны.

Даследчык звяртае ўвагу на беднасць сялянскага побыту. У кожнай хаце можна было ўбачыць самаробныя лаўкі, драўляныя ложкі. Сцены часаныя, без шпалераў і пабелкі. Падлога высцілалася габляванымі дошкамі. Як і сцены, яе мылі лугам (попелам) і гарачай вадой[24].

Назад Дальше