Тэорыя змовы - Уладзіслаў Ахроменка 10 стр.


 Віват месіру Гастэлу!  азваліся шляхцюкі знізу.  Пане-браце, гайда да сталоў!..

Францыск Гастэла, згінаючыся пад цяжарам здабычы, акуратна абмінаў бляшанага анёла-ахоўніка на касцельнай вежы. Пад чорнымі крыламі нунцыя праплыла грувасткая печ цаглярні з высокім комінам, яміна з замешанай глінай і бясконцыя шыхты сырой цэглы, раскладзенай для пасушкі.

Скіргайла зірнуў долу і здрыгануўся: шчаслівы кат ужо цягнуў да калоды вялізную нагостраную сякеру. Гжэчныя кавалеры і прыўкрасныя паненкі нецярпліва лезлі на парапет фантана, адкуль было выгадней назіраць справядлівую страту.

Знянацку на замкавым бастыёне выразна акрэсліўся сілуэт вершніка ў каўбойскім стэтсане. У выцягнутай руцэ пагрозліва чарнеў абрэз. Аглушальна ляснуў стрэл падбіты нунцый імгненна ўвайшоў у штопар. Старарымскае лязо мільганула самотнай знічкай і чвякнула, згасла ў брылах сырой гліны. Трапны стралок няспешна паправіў шырокі стэтсан руляй абрэзу, ператоргнуў затвор і пранізліва паглядзеў з экрана.

 А цяпер па рогах!  прагучала з кампутарных дынамікаў.

Гламурная панначка палахліва ўцягнула голаў у плечы і жабкай скочыла ў балотнае вакно. Бултыхнула, цёмная вада разбеглася пукатымі коламі.

Позіркі Казла і вершніка на якое імгненне перастрэліся, і нячысцік усё зразумеў Ён закалаціўся, бзднуў з пераляку, сутаргова падчапіў пуцаценькага на рогі і чорнай маланкай ламануўся ў хмызы.

Хрумсь! Блям! Дзвяк!  гэта разнесла на дробныя аскепкі кампутарны манітор. Зухаваты вершнік скочыў з экрана на балотную выспу і імкліва панёсся за нячысцікам

9

Аўтапеленгатар з чужынскімі нумарамі сунуўся па шашы з запаволенасцю падбітага танка. Валасатыя рукі прапаршчыка Макрухі няўпэўнена круцілі руль. Капітан Капейкін гучна сёрбаў расол. Заціснутая паміж вайскоўцамі загадчыца Дома Культуры далікатна шаргацела дарожным атласам.

 Ну, і далёка яшчэ?  прасіпеў кіроўца.

Манда Іванаўна правяла пазногцем па мапе.

 Кіламетраў дваццаць. Але можна па прасёлку скасціць Зезд ву-унь за той вёскай.

На ростанях фургон газануў ядучым выхлапам, важка зехаў з асфальту і хіснуўся на рыпучых рэсорах. Капейкін збляднеў, што тая спірахета, і схапіўся за жывот відавочна, у ім распачаліся некіруемыя хімічныя працэсы.

 Макруха, спыніся, бля, спыніся!  афіцэр штурхануў двёркі, скочыў на зямлю і ледзь паспеў схіліць голаў.

Перасычаны армейскім досведам прапаршчык ніяк не зрэагаваў на пакуты камандзіра. А вось загадчыца Дома Культуры не стрывала.

 Можа, актываванага вугалю?  спачувальна прапанавала яна, рэагуючы больш на гук, чым на карцінку.  У аптэчцы, напэўна, ёсць.

 Пі-іва бы  Капейкін выцер слізкае падбароддзе рукавом камуфляжа.

 Не ўратуе,  дасведчана прыкінуў Макруха.  Трэба грамаў трыста засадзіць. А то і ўсе трыста пяцьдзесят.

 Нельга ані таго, ані другога!  Манда Іванаўна выбралася з фургона і далікатна зарыентавала пакутніка да расчыненых дзвёрак.  Наш вядзьмак пяных на дух не зносіць! Адразу за парог выставіць

 Што ж за жыццё такое пайшло!  капітан трагічна абхапіў голаў. Куды ні кінь поўны пісец! Выпіваць нельга. Расею прадалі. Жонка дура. Дачка шкура

 Іншародцы паўсюдна,  падказаў прапаршчык.

 і апаратура дагэтуль не аджыла!  афіцэр мудрагеліста мацюгнуўся.  А ўсё з-за таго натаўскага метыярыта.

Электроніка на вайсковай базе «Волга-Волга» не працавала ўжо другія суткі, хаця капітан Капейкін рабіў усё, што ўмеў. Спярша сумленна павяртаў на месцы скрадзеныя дэталі. Потым ляснуў па галоўным пульце кавадлам. Пасля выклікаў слесара з таргачоўскага Дому Быту. Але ўсё было дарэмна. Зрэшты, афіцэр меў у запасе яшчэ колькі варыянтаў вырашэння праблемы. Аднак першыя супярэчылі Статуту каравульнай службы, другія гарантавалі непапраўную шкоду здароўю, а трэція былі невыканальныя з прычыны абсалютнага вычварэнства.

Прапаршчык Макруха паглядзеў на капітана Капейкіна, пахмяліўся, пагартаў сакрэтныя дакументы, распачаў новую пляшку, агледзеўся, намысліўся, напружыўся, перахрысціўся на антэны і прыйшоў да высновы: усё гэта інтрыгі мясцовых нячысцікаў, а таму рады можа даць адно аўтарытэтны вядзьмак. Загадчыца Дома Культуры бескарысліва ўзялася паказаць дарогу да тутэйшага варажбіта

Аўтапеленгатар калываў уздоўж жытнёвага поля. Дзень плавіўся і плыў. Жалезны кодаб накаляўся. У задушлівым салоне лунаў ядучы перагарны смурод.

Аўтапеленгатар калываў уздоўж жытнёвага поля. Дзень плавіўся і плыў. Жалезны кодаб накаляўся. У задушлівым салоне лунаў ядучы перагарны смурод.

 Разумею вас, браты-славяне,  спагадліва пракаментавала Манда Іванаўна.  Раз-пораз і выпіць трэба, служба ж цяжкая. Начныя вахты, бяссонныя ночы. Але ў гэтым ёсць і свая прыгажосць!  Наша агульная Расея-матушка багатая на розныя прыгажосці, сухім горлам засведчыў прапаршчык.  Як той казаў «прыгажосць уратуе свет!»

 Масавыя расстрэлы ўратуюць свет!  млява ўдакладніў Капейкін.  Мне гэтая служба ўжо во-сь дзе стаіць!

 Ну як жа так можна!  шчыра абурылася Манда Іванаўна.  Навошта вы, таварыш капітан, тут мірнае славянскае неба бароніце? Каб спакойна жылі вашы бацькі на радзіме пад Кастрамой!

 Ды ну яе на хер!  сардэчна адрэагаваў таварыш капітан.  Быў я летась у той вёсцы пад Каатрамой, уцёк праз два дні. Туды аўталаўка раз на месяц прыязджае.

Манда Іванаўна зірнула на Капейкіна непрыязна і падабралася. Вандроўка пачынала яе гнясці.

 Дэпрэсія  спагадліва скаментаваў Макруха.  А ты, Манда, слушна разважаеш: «ёсць такая прафесія Радзіму бараніць!» Я вось днямі патрыятычны серыял глядзеў, «Дзяцінства Кутузава» называецца. Пайшлі яны, значыцца, з Суворавым пасля школы Лобным месцам палюбавацца. Сувораў захацеў яшчэ і з Цар-Пушкі пастраляць, а Кутузаў у родную казарму пасунуўся. Па дарозе пераняў яго адзін Абрам: маўляў, пакажы нам з Сарай дарогу да вашай найгалоўнай вайсковай таямніцы Града Кіцежа! Кутузаў, як і мае быць, яго херамі абклаў, дык пейсаты яму за гэта вока выбіў. Каб Сувораў не прыбег і другое б высадзіў!..

Капейкін асцярожна памацаў пячонку праз камуфляванае «хэ-бэ».

 Як не запрацуе на «Волзе-Волзе» электроніка нас з табою замест Града Кіцежа на Востраў Сахалін служыць выправяць! А туды баржа раз на квартал прыходзіць

 А як тэрарыста з натаўскага спадарожніка адловім можа, і медалём узнагародзяць!  падсаладзіў Макруха.

Па лабавым шкле захвастала хвоя. Пад коламі зачвякала. Дарога ішла праз багністы гушчар. Абапал цямнелі волаты-валуны, парослыя пяшчотным смарагдавым мохам. Праз адчынены люк пацягнула цвіллю, і ў салоне зрабілася цёмна і няўтульна.

 Мне вось Качан расказваў, прыгадаў Капейкін,  нібыта тут нейкая балотная выспа-пагорак ёсць, на каторай пасля вайны недабітыя паліцаі на конях хаваліся. Ну, Каліноўскія там, Булак-Балаховічы розныя

 А ты ведаеш, якія ў іх сапраўдныя прозвішчы?  грэбліва скрывіў вусны Макруха.  Думаеш, у гэтых бульбашоў-калгаснікаў нейкая гісторыя ёсць?

За паваротам адкрылася паляна, асветленая касымі сонечнымі промнямі. Манда Іванаўна глянула наўпрост, напружылася і завібравала: на пагорку высіўся дзіўны вершнік на сівым кані. На тле травеньскага блакіту выразна прамаляваўся мужны профіль, зрэзаны шырокім каўбойскім стэтсанам.

Знянацку ад гушчара пранізліва мэкнула. Ельнік зварухнуўся, нешта чорнае і бухматае злякана скочыла з-за грувасткага валуна. Конь прыўзняўся на дыбкі, вершнік спрактыкавана ўскінуў абрэз.

На нялюдскае гергетанне наклаўся халодны металёвы барытон:

 Трымай, жывёла!

Гудкі дубальтовы стрэл скаціўся ў лагчыну. Парнакапытны завішчаў, бы свінчо, якому адсеклі вуха, і кінуўся ў балотную нізіну. Лясны стралок рушыў наўздагон прыкметны капялюш замільгаў у лясным лабірынце.

Капітан Капейкін адрэагаваў імгненна.

 Заакіянскі каўбой!  радасна выгукнуў ён.  Фраер са спадарожніка!

 Бей жыдоў, ратуй Расію!  Макруха сутаргова расшпіліў кабуру з «макаравым».

 Адставіць!  трыбунальскім голасам асадзіў афіцэр.  Натаўца браць толькі жыўцом!

Загадчыца Дома Культуры палахліва заплюшчыла вочы. Калі яна зноў глянула праз лабавое шкло, то агаломшана хаўкнула. Прастора паплыла хвалямі, бы міраж, з нябёсаў пяшчотна заспявалі лютні і віёлы да гамба

На чорна-зялёным тле ельніку невядома адкуль зявілася пуцаценькае немаўля. Яно няўпэўнена стаяла пасярэдзіне прасёлка і загадкава пасміхалася. Прапаршчык таргануў рычаг скрыні бегаў. Скрыгатнула трансмісія, і аўтапеленгатар хіжа пасунуўся проста на дзіцятка.

 Макруха, спыніцеся!  жахнулася Іванаўна.  Малое ж задавіце!

Афіцэр болеча адштурхнуў кабету локцем. Кіроўца азартна ціскануў на газ. Аўтапеленгатар сунуўся па прасёлку з няўмольнасцю танка. Пуцаценькі нават не зварухнуўся толькі прыкрыў ружовай далонькай вочы

Назад Дальше