эро
вось яскравы прыклад таго, што ня ўсе жанчыны так ужо любяць, калі ім цалуюць грудзі альбо пяшчотна іх лашчаць. у мяне была дзяўчына, якую ўсе крананьні, заляцаньні і засосы на такіх жаданых для мужчыны блізьнятках пакідалі абыякавай, я б нават сказаў яе адразу цягнула на сон, быццам я яе пагладзіў па галоўцы, настройваючы на каляровыя сны. я не здаваўся. шукаў эрагенныя кропкі: пругкі жывот як быццам паказытаў шыя кашэчае месца ну пяцьдзясят на пяцьдзясят.
а потым выпадкова, калі мы разам ляжалі ў ваннай, я вырашыў зрабіць ёй масаж ступняў і цуд! узбуджэньне, жаданьне, полымя жарсьці хвалямі захлынулі яе і мяне.
але мы зь ёй ня так доўга пражылі разам, бо мне гэтыя нажныя гульні надакучылі. вядома, у яе былі прыгожыя пальчыкі, якія я цалаваў, і пятачка такая прывабная, па ёй прыемна было вадзіць пэнісам, але нешта ня склалася, і я, зьехаўшы на новую здымную кватэру, а было гэта акурат на другім курсе, спаткаў Сабіну.
Сабіна мара любога мужчыны: валасы курчавыя, да попы, сама ўся зьбітая, пругкая, з прыгожымі грудзямі і шырокімі ружовымі смочкамі, яна да адурэньня любіла сэкс і смачна паесьці. узбуджалася яна проста як камэта, якая ўваходзіць у атмасфэру, ты да яе толькі дакрануўся, яна ўжо палае і накідваецца на цябе, як драпежнік, з зубамі і кіпцюрамі. яна для мяне, пасьля доўгіх пакутаў і пошукаў эрагеннасьці ў іншых жанчын, была вызваленьнем ад любых умоўнасьцяў, даходзіла да аргазму за лічаныя хвіліны і давала табе час не працаваць, падрыхтоўваючы жаночае цела для любошчаў, але займацца сэксам колькі хочацца, пакуль ня кончыш.
але жыцьцё з Сабінаю пакрысе пачало даводзіць мяне да варятні.
вось я пішу выніковую працу па Ніцшэ, зразумела, што тэрміны гараць сінім полымем, дэдлайн мінуў два дні як. заходзіць у пакой яна, мая курчавая смаката, і кажа: «блін, я больш так не магу, і чакаць цябе не зьбіраюся, і ў душ не пайду, мне тэрмінова патрэбны сэкс, і ніякіх ванных «дожджыкаў»!» я ёй адказваю, што мне б яшчэ паўгадзінкі і буду вольны, а яна і чуць нічога ня хоча, лезе пад стол і дастае з майткоў мой чэлес
і такое варяцтва па два разы на дзень. я ўсурёз пачаў задумвацца, што зь ёй рабіць, бо гэта ж усе прыкметы німфаманіі.
неяк аднойчы, калі я чакаў вучаніцу, бо падзарабляў рэпэтытарствам, за пяць хвілін да прыходу яе Сабіна проста атакавала мяне з двух скокаў, і вось карціна алеем: я стаю каля канапы, узмакрэлы, са спушчанымі штанамі, расшпіленай кашуляю, вось-вось хутка кончу, Сабіна на канапе галавою ў падушках, я бачу толькі яе сьпіну і часам пазіраю, як рухаюся ў ёй дамафон звоніць ужо трэці раз ужо-ўжо! хутка адчыню!
мая вучаніца глядзела на мяне ашалела, я ўвесь мокры, ад мяне пахне сэксам твар чырвоны, валасы абы-як. сяджу насупраць і тлумачу ёй падзелы Рэчы Паспалітай, а ў ванным пакоі чутна, як Сабіна мыецца. альбо душам заканчвае справу, хто яго ведае.
мы зь ёй не пасьпелі разысьціся, яна зьехала вучыцца ў Мюнхэн і пакінула мне вялізарную валізу на колах, у якой месьціліся не яе рэчы, і яна абяцала свайму нейкаму былому хлопцу забраць іх у мяне.
і што я магу сказаць, за паўгода да мяне прыяжджала дзевяць розных «былых» мужчын, адзін забраў стары лэптоп, другі два швэдры, трэці цэлы пакунак каляровых шкарпэтак і ва ўсіх былі аднолькавыя рысы, як яна любіць: няголенасьць, сьветлыя валасы, крыху поўнае цела, і я бачыў, што забіралі яны ня проста рэчы, а найкаштоўныя ўспаміны аб гарачым каханьні і рамантычных курчавых валасах, якія належалі драпежніцы зь неабмежаваным апэтытам.
эга
Алёнушка, пякельная сябровачка, танюткая, страйнюткая, гнуткая. дзяўчынка мужчынская мяжа, дэдлайн каханьня. яна любіла і любіць толькі сябе, як казала маці: калі табе мужчына не аддае ўсяго сябе, ён дрэнь мужчына. Алёнушка гэта добра разумела, бо бачыла, якая ў яе маці і што дзеля яе робяць мужчыны. маці хітрая котка, і ёй абавязкова трэба стаць такой самай.
у старэйшых клясах Алёнка ўзвысіла сябе панад усімі і чакала, калі да яе пачнуць прыходзіць хлопцы і падаць у ногі. але нічога не адбывалася, Алёнка яшчэ ня ўмела хітрыць, таму звонку выглядала як гарэзьлівы падлетак, замкнёны ў сабе.
маці кажа, трэба вейкамі часьцей хлопаць, трэба быць адначасова недасяжнаю і яркаю кветкаю, якая адмыслова распусьцілася дзеля чмялёў.
для Алёнкі гэта было складана, яна завяла сабе хлопца, на якім вырашыла трэнавацца. хлопец выявіўся неблагім юнаком, добрым, уважлівым і зачараваным прыгажосьцю сваёй дзяўчыны, таму ёй дазвалялася ўсё: напрыклад, калі яны ядуць штосьці смачнае, Алёнка зьядае вяршкі. калі яны ідуць у парк, Алёнка сядзіць на руках хлопца ў любых выпадках. калі яны цалуюцца, Алёнка сама дазваляе сябе цалаваць, і нават калі яны займаюцца пэтынгам, першае, што абавязаны рабіць хлопец, стымуляваць яе, а гэта значыцца ляжаць на сьпіне і чакаць калі яна скончыць мастурбацыю ягоным чэлесам. неяк аднойчы хлопец захацеў дапамагчы Алёнцы з інтымнымі справамі, на што атрымаў аплявуху і шэптам кінутае: «ціха сабе ляжы, дай скончыць», і яна сьціскае ягоную мужчынскую прыладу.