такт
у мяне ёсьць самая каштоўная сяброўка Валя, зь якою я стараюся ніколі не сварыцца і як мага часьцей бачыцца. зразумела, што праз мой пераезд у маёнтак яна для мяне сталася амаль недасяжнаю, бо наведваць мяне не зьбіраецца.
Валя неверагодна ўнікальная, бо абсалютна ня ведае і не разумее, што такое такт, што, дзе і як трэба казаць і як сябе паводзіць. яна ніколі не хадзіла ў школу, бацькі ейнай сярэдняй адукацыяй займаліся самі, таму што, як Валя кажа, яна мела слабы імунітэт і знаходзілася на хатнім лячэньні, што зусім не замінала ёй потым атрымаць дыплём юрыста, па якім яна ні дня не працавала.
з Валяй я пазнаёміўся ў начным клюбе, калі сябры паклікалі на працяг начнога трыпу на кватэру да «дзіўнай» знаёмай. і вось я рукаюся з Валяю, а тая кажа: «зараз пукну» і пукае, і ўсе навокал сьмяюцца, а я пачуваю сябе няёмка. яна жыве ў цэнтры Менску, у чатырохпакаёўцы, якая мае другі паверх зь яшчэ трыма пакоямі. месца, каб паспаць, хапіла ўсім, але мне не да сну, мы сядзім з Валяю на гаўбцы, абсталяваным пад яшчэ адзін пакой, пем кароткія кактэйлі: апэльсінавы сок, марціні, гарэлка, цынамон Валя распавядае мне, як старому сябру, усё, што трапляе ёй у галаву, жартуе, сьмяецца, ад яе я чую процьму нейкіх дзіўных гісторый і дзіву даюся, які кардынальна іншы ў яе погляд на сьвет і ніякіх комплексаў, вось яна закінула ногі на гаўбец, я разглядаю яе сьцёгны і фіялетавыя стрынгі, адзначаю, што ў яе дэпіляцыя зробленая пад «дзіцячую нечаканасьць», яе полавыя губы добра акрэсьлены Валя кажа, што хацела б зрабіць мне дэпіляцыю грудзей, а то я падобны да маманта, і зьнікае. мы зь ёй знаёмыя літаральна тры гадзіны, а ў мяне такое адчуваньне, што я яе ведаю з маленства, калі яна была зусім плоскаю і бегала з намі па двары, гуляючы ў «казакоў-разбойнікаў».
яна вяртаецца, здымае зь мяне расшпіленую кашулю, уключае дэпілятар, і я пачынаю лямантаваць не сваім голасам. Валя сьмяецца і праз колькі сэкунд адпускае мяне з напаўдэпіляванымі грудзьмі. мы ізноў выпіваем шорт і сьмяемся, яна падае на сафу, запускае рукі ў валасы, прыгладжвае іх, правая рука заблытваецца, Валя кажа, што гэта прысохлая спэрма, з раніцы яшчэ засталася.
пуза
ну, у мяне ёсьць пуза, самае сапраўднае, і зьявілася яно не раптоўна, а праз адмысловы лад жыцьця, нягледзячы на капаньне гародаў, догляд газонаў і зрэдчас спорт: ровар, баскетбол, футбол. і раней я жартаваў, што апошні месяц як гадую свайго дзіцёнка бочку піва, хутка ў радзільню ехаць. а цяпер ужо не жартую, бо, на вялікі жаль, любое пуза мяняецца, і калі раней маё было пукатым і сьмешным ды, як любяць з гонарам і жартам казаць украінцы «вось маё піва, вось мая баба і вось маё пуза», то цяпер пра апошняе я бяз гонару неяк выглядае яно азызлым і сумным. што рабіць з пузам? дакладна не адядаць яго яшчэ большым, яно ж расьцягваецца, але і худнець неяк ня хочацца, бо я бачыў на ўласныя вочы, як аднойчы адзін зь мясцовых рэзка схуднеў і, пакуль мы зь ім пілі гранёнымі шклянкамі занадта салодкі, але звышмоцны сідар, ён мне паказаў, што зь ім сталася, і я называю гэта скураны фартух, бо так і ёсьць, пуза, якое хутка схуднела, ператвараецца ў вісячую скуру, акурат ніжэй чэлеса, а мужчынскія грудзі, якія вісяць, брыдкасьць неверагодная.
і я вось стаю каля яблыні, сарваў самы сакавіты на выгляд яблык і сумна яго жую, бо на сёньня нічога, акрамя яго, надышоў час худнець, нават нягледзячы на тое, што ўсё павісьне і я буду падобны да старога шарпэя, я павінны гэта адолець хаця б нават дзеля вопыту і новых пачуцьцяў, бо кажуць, што галадаць гэта прыемна, гэта такі своеасаблівы акт мазахізму.
бойка
гэта здарылася на трэцім курсе вну. восеньню. увечары дзесяць аднагрупнікаў і аднагрупніц вырашылі паехаць у клюб «Бабілён» выпіць, патанчыць і скарыстацца сваімі знаёмствамі з адміністратарам, каб трапіць у vip-пакой.
пем, жартуем, сьмяемся, танчым недзе так а дванаццатай я наперапісваўся смскамі да сустрэчы з адной прывабнай сяброўкай і вырашыў зьехаць з агульнай пянкі. выклікаў таксоўку і накіраваўся да выхаду.
трэці паверх, я па лесьвіцы ўніз. другі паверх, на лесьвіцы стаіць нейкі хлопец і палівае прыступкі і парэнчы мачою. я абураюся і валю яму ў твар ды ганю ўніз, да выхаду, не даючы яму скончыць сваю гнюсную справу хлопец пяны, хоча штосьці сказаць, але я ўжо ў таксоўцы.
на наступны дзень раніцай я, вядома, прачынаюся не ў сябе, прымаю душ, кідаю ў пусты страўнік бутэрброд зь сёмгай, і на разьвітаньне яшчэ раз сэкс.
на наступны дзень раніцай я, вядома, прачынаюся не ў сябе, прымаю душ, кідаю ў пусты страўнік бутэрброд зь сёмгай, і на разьвітаньне яшчэ раз сэкс.
па дарозе на лекцыі, якія вельмі дарэчы пачынаюцца а другой, я набываю колькі бутэлек піва, сабе і падзяліцца з маімі ўчорашнімі сабутэльнікамі.
прыяжджаю і нікога не знаходжу, дзіўна! пачынаю назвоньваць, адзін не адказвае, другі скінуў, яшчэ адзін таксама скінуў уваходны званок падняла толькі Яна, адразу паслала мяне на хуй і скінула.
я пачынаю турбавацца, штосьці тут ня так, што гэта мяне ўсе ігнаруюць?!
на лекцыі не іду, дапіваю ўсё піва і зьяжджаю з рога ўнівэра да сяброўкі па новую порцыю каханьня.
і толькі праз два дні я даведваюся, што ўсе мае аднагрупнікі, якія так файна пілі са мною ў «Бабілёне», той ноччу трапілі ў бальніцу. бо хлопец, якому я ня даў спакойна дассаць на лесьвіцы, быў зь сябрамі і прывёў іх да аднагрупнікаў помсьціць за маё нахабства.
зьбілі ўсіх, нават дзяўчат. я ледзь пад зямлю не праваліўся, ня ведаў, як буду глядзець у вочы кожнаму, хто празь мяне так пацярпеў! але мінуў час, раны загаіліся, сінякі зьніклі, і вось мы ўжо ўсе на курылцы жартуем, што варта было б усім зьбітым сабрацца і пабіць мяне, начнога героя, ворага ўсіх сцыкуноў! я сьмяюся, але разумею, што калі мяне сапраўды зьбяруцца біць, я буду толькі рады, каб неяк аблегчыць цяжар віны на сэрцы.
пянка
кожны можа ўспомніць першую пянку, калі табе пад наццаць, жыцьцё толькі пачынаецца, але патрабаваньні да яго празьмерныя. у нас быў аднаклясьнік, які на ўсё пагаджаўся, асабліва на вечарынкі і гулянкі ў ягонай кватэры. бацькі займаліся фірмовай касмэтыкай і разьяжджалі па Беларусі з сэмінарамі, таму наш аднаклясьнік часта заставаўся самотным у вялікай трохпакаёўцы з новым рамонтам і цудоўным мэблевым абсталяваньнем.
можна і самому прыходзіць, і сябровак прыводзіць.
менавіта ў нашага аднаклясьніка на кватэры адбылася першая грандыёзная папойка. і перад пачаткам гісторыі застаецца толькі дадаць, што дом пяціпавярховы, аднаклясьнік жыў на пятым паверсе, а нашая аднаклясьніца-завучка на чацьвертым.
і вось яна, кульмінацыя вечару, пяны аднаклясьнік вось-вось пачне ванітаваць на новае паласавае пакрыцьцё, мы яму крычым, каб рабіў гэта толькі ня ў цэнтры пакоя, і ён, ледзь трымаючыся на нагах, акуратна ванітуе ў далонь, акуратна падыходзіць да расчыненай форткі ды акуратна распыляе па вакне, столі і суседняй сьценцы сваё «багацьце». потым двойчы паўтарае свае маніпуляцыі ад такога ўбачанага мой сябра падрываецца з канапы ды імчыць двума скокамі да форткі, каб усё зрабіць вонкі, але не далятае літаральна якіх дзесяць сантымэтраў і ванітуе між дзьвюх вокнаў, робіць ваконны акварыюм са сваімі жыхарамі: кавалачкамі агурка, шампіньёнамі і квашанай капустаю.
страх і нянавісьць па-беларуску!
далей усё як у тумане, хтосьці спрабуе выцерці, хтосьці на падлозе сьпіць, хтосьці рагоча і фоткае ўсю гэтую прыўкрасную карціну.
раніца была поўная сюрпрызаў: я прачнуўся зь неверагодна цяжкою галавою, усе валасы мне забляваў мой сябра дзяцінства, які акурат за мною спаў, таму прачнуўся я быццам у шапцы з засохлымі вывяржэньнямі. сябра ж мой яшчэ спаў на жываце, штаны і майткі ў яго былі спушчаныя і з дупы тырчэў уключаны ліхтарык як пазьней высьветлілася, калі мянты ламіліся ноччу ў хату, рэштка пяных аднаклясьнікаў вырубіла музыку і сьвятло, і залягла на дно, вырашана было ўвогуле не ўключаць сьвятло, таму ўзялі ліхтарык, і, каб той сьвяціў як таршэр і не падаў, уваткнулі ў сраку майму сябру і пілі вакол сьвятла, жартавалі і фоткалі.
на наступны дзень усе пасьпяшаліся з кватэры, пакуль не прачнуўся гора-гаспадар.
а праз суткі нам назвоньваў наш аднаклясьнік, запытваўся, ці ня ведае хто, куды падзеліся пяць слоікаў чырвонай ікры зь лядоўні? і кожны яму адказваў адно і тое ж: «боўдзіла, ты што, ня памятаеш, як сам усе слоікі паадкаркоўваў, крычаў, што вечарына працягваецца, і спрабаваў раскідвацца каштоўнай закусьсю?!»
аднаклясьнік потым па нашым раёне з тыдзень зьбіраў грошы, каб набыць ікру, бо ягоны бацька яе захоўваў да юбілею. а суседка зьнізу, нашая аднаклясьніца, цэлы дзень адмывала свае вокны ад падцёкаў, а праз тыдзень перавялася ў іншую клясу.
эро
вось яскравы прыклад таго, што ня ўсе жанчыны так ужо любяць, калі ім цалуюць грудзі альбо пяшчотна іх лашчаць. у мяне была дзяўчына, якую ўсе крананьні, заляцаньні і засосы на такіх жаданых для мужчыны блізьнятках пакідалі абыякавай, я б нават сказаў яе адразу цягнула на сон, быццам я яе пагладзіў па галоўцы, настройваючы на каляровыя сны. я не здаваўся. шукаў эрагенныя кропкі: пругкі жывот як быццам паказытаў шыя кашэчае месца ну пяцьдзясят на пяцьдзясят.