Дванаццаць актаў (зборнік) - Коллектив авторов 6 стр.


Заліўшы пуза, Калян прыпаўзаў дадому і пачынаў вучыць сына сваім мужыцкім мудрасцям, якія зводзіліся да трох пунктаў: не вер, не бойся, не насі. Бабы любяць хлусіць, любяць прыгразіць міліцыяй, але найбольш калі з імі носяцца як з каралевамі, казаў ён, лежачы на канапе і мацаючы ціхамірную маму за дупу. Сярога нават не спрабаваў дзейнічаць паводле бацькавых метадаў. Бо ягоная складаная натура адмаўлялася падпарадкоўвацца гэтым прастацкім запаведзям. Мама Сярогі, Віталіна Спартакаўна, залівала слязамі шчокі і падбароддзе, назіраючы, як сын ходзіць па Трэшчыне бабылём, а суседзі па падездзе падступна з яго гыгыкаюць. І ўрэшце, каб дапамагчы свайму Сярожыку, вырашыла звярнуцца да магіі. Кожны год на лета сын ездзіў да бабкі ў Пінскі раён. Брунгільда Якаўна лічылася спецом па варажбе і наогул цёмнай жанчынай, хаця працавала выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры.

Калі ў кагосьці сохла сэрца або кідала ў тэмпературу ўсе беглі не да фельчаркі Леркі, якая, усе ведалі, давала мужыкам за шампанскае і шакаладку, а да бабкі Брунгільды, якую за вочы звалі Дябліха. Бо аднойчы на калгаснай птушкафабрыцы быў падзёж, заатэхнік развёў рукі, паклікалі яе, і бабка ажывіла тры сотні тысяч куранятак. Пры тым што ўсё пагалоўе паспела пасінець і пакрыцца снегам. Бабка была суворым экзэмплярам гома сапіенса усё жыццё паліла люльку, не мыла ног і не любіла мужыкоў. Нават цяжка ўявіць, як яна выйшла замуж за дзеда і нарабіла дзяцей. Дарэчы, пра дзеда.

Ніхто не ведаў як напраўду яго звалі, бо, колькі памяталі, усе і заўсёды клікалі яго Гаўно. Гаўно для дзеда было мярылам усіх каштоўнасцяў і чалавечых учынках. Адным гэтым словам ён перадаваў увесь комплекс складаных эмоцый і разумовых канструкцый, выпеставаных чалавецтвам за доўгія тысячагоддзі. Карацей, дзед, як і Сярога, быў незвычайным насельнікам планеты Зямля. Неяк ён купіў на кірмашы парсючка і назваў яго Радзіма. Па святах дзед надзяваў на Радзіму піянерскі гальштук і выводзіў на ланцужку у цэнтр вёскі да помніка ахвярам Вялікай Айчыннай Вайны. А калі свіння падрасла, то калёным жалезам выпаліў Радзіме на срацы свастыку, каб тая нагадвала кожнаму сустрэчнаму пра зверствы фашызма.

Але вернемся да нашага героя. Калі маці прывезла Сярогу, бабка Брунгільда адразу зразумела прычыну візіту. Спачатку яна пасадзіла яго на табурэтку, дастала з шафы нейкую старажытную кнігу і цэлую гадзіну бубніла пад нос незразумела што. Потым прымусіла Сярогу зесці місу смярдзючай жоўтай мазі. А ў канцы паклала спаць ў пакоі са слоікам дохлых макрыц пад ложкам. Вярнуўшыся назад ў Трэшчыну пасля бабчынага магічнага сеансу, Сярога адразу адчуў, што насталі новыя часы. Дзеўкі і нават дарослыя жанчыны пачалі прыліпаць да яго позіркамі, як мухі да мёду. Больш за тое, часам нават некаторыя пацаны ў тралейбусе неяк не па-пацанску зазіралі ў ягоныя вялікія васільковыя вочы. Сярога пасля паездкі ў транспарце пачаў знаходзіць у кішэні паперкі з нумарамі тэлефонаў і подпісамі хачу цябе. Галя або ты такі пупсік, звані. Валерыя. Сярога гэтыя цыдулкі адразу ж выкідаў. Бо разважаў так: калі бабка дала мне такую сілу, то нехрэн яе распускаць на абы каго. А раптам выявіцца, што гэтая Валерыя губастая фіфа з гумовымі цыцкамі або кракадзіліха ў сандалях і прышчах. Трэба браць планку вышэй і аддаваць сваю цноту прынцэсе на белым кані, красуні з абёмнай душой і адменным мозгам.

А выбіраць было з чаго. Бо з кожным днём шчыльнасць флюід у яго адрас павялічвалася ў матэматычнай, геаметрычнай і трыганаметрычнай прагрэсіі адначасна. Дайшло да таго, што некаторыя цёлкі пачалі тупа хапаць яго за руку проста на вуліцы і цягнуць у бліжэйшыя кусты. Для такіх выпадкаў Сярога купіў сабе электрашокер, але пасля таго, як яго ледзь не пабілі ў маршрутцы за тое, што вырубіў цётку бальзакаўскага ўзросту, якая палезла яму пальцамі пад джынсы, прыйшлося адмовіцца ад гэтага сродку самаабароны.

Сярога доўга распрацоўваў розныя методыкі адсеву, але ўсе яны не давалі патрэбнага эфекту. Сайты знаёмстваў адпалі адразу, бо разумны чалавек туды ані нос, ані іншыя органы соваць нават і не падумае. Дыскатэкі таксама не падыходзілі. Бо шукаць у гэтых цялятніках багіню дурны занятак. І вось, праз чатыры месяцы, калі Сярога ўжо гатовы быў здацца і аддаць самае святое абы-каму, хоць старой кашолцы без зубоў і сораму, хоць драпежнай сучцы з мёртвай хваткай, на чарговай пятнічнай пянцы з пацанамі зявілася яна. Даўні сябар, Лёха Шампур, прывёў з сабой на хату новую знаёміцу, высокую брунэтку з казачнымі роўнымі зубамі, казачнымі круглымі вачыма, казачнай ідэальна-круглявістай срачкай, казачным дзьвюхдзюрачным носікам, казачным трэцім памерам, і не менш казачным імем Лялька і паганялам Нядам. Пакуль усе пацаны накрывалі на стол, шынкуючы закусь, Сярога адвёў Лёху ўбок і распытаў, што за ягадка завітала ў іхняе пахмурае алкагалічнае брацтва. Выявілася, што дзеўка разам з сястрой, Валькай па мянушцы Дам, вулічнай давалкай і наркаманкай, дачка мясцовага багацея, дырэктара рыбнага завода Немата.

Хоць і казаў Лёха, што Лялька вельмі пераборлівая і на такіх, як яны, смаркачоў, глядзіць, як заолаг на звярушак, але Сярогу дзяўчына адразу аднасэнсоўна падміргнула. Ён нават не паспеў прычасацца, як Лялька падышла, абнюхала яго, плюхнулася на канапу і павабіла да сябе пальчыкам.

Размова і сімпатыя завязаліся імгненна. Сярога быў ў шоку, калі на ягоны няспынны канвеер пытанняў дзеўка давала вычарпальныя разгорнутыя адказы. А гэта, скажу вам, ох, як нялёгка! Паспрабуйце, напрыклад, сказаць хто прыдумаў шпалеры? або як мацюкаюцца рабочыя ў Свазілендзе? Або яшчэ складаней колькі ў сярэднім бактэрый пражывае на пятках старога бамжа?

Лялька ведала ўсё. І Сярога ад каханьня ажно язык высалапіў. Дзеўка таксама растала ад ягоных чар. Яна сядзела з кропелькай поту над верхняй губой і шумна дыхала, ўздымаючы і апускаючы свае чартоўскі немагчымыя цяцкі казачнага памеру. Звінелі шклянкі за сталом, пацаны паступова гублялі сувязь з рэчаіснасцю і перыядычна валіліся з крэслаў пад стол. Але Лялька з Сярогам нічога гэтага не бачылі і не чулі. Не змаўляючыся, яны падняліся і выйшлі ў суседні пакой. Гэта была спальня Лёхавых бацькоў.

Старамодная, як самавар. Вялікі ложак з пярынай і беласнежным падушкавым хмарачосам. На лакіраванай палічцы ў галовах табун парцалянавых слонікаў і бегемоцікаў. За паўтары секунды дзеўка скінула з сябе ўсё, апроч завушніц. У Сярогі пісюн адрэагаваў імгненна, а сківіца наадварот адвісла. Ён пачаў было мітусліва сцягваць джынсы, каб нарэшце ўзяцца за справу, але згубіў раўнавагу, паваліўся, ударыўся носам аб падлогу. Потым яшчэ раз, і яшчэ.

Урэшце дзеўка дапамагла Сярогу, потым кінула ягонае цела на ложак, скокнула следам і пачала пазбаўляць хлопца самага святога і чыстага. Ложак калаціўся, як пузаты райцэнтраўскі аўтобус на гравійцы. У галаве ў Сярогі ўсё перамяшалася, як у кухонным міксеры. Ён глядзеў то на распараны твар сваёй першай цёлкі, то на яе пуп, то на цыцкі, то касавурыўся ў вакно, за якім па небе ляцеў касяк вялых парашутыстаў.

Ложак пошла рыпеў ад энергічных рухаў. Урэшце з паліцы над галавой Сярогі саскочыў адзін з парцалянавых слонікаў і цюкнуў акурат у лоб. За ім следам кінуўся долу парцалянавы бегемоцік. Сярога нават мыкнуў ад болю. Тады Лялька змяніла рытмічны малюнак сваіх віхлянняў, і ложак з райцэнтраўскага аўтобуса ператварыўся ў пасажырскі вагон. Ён пачаў совацца па падлозе туды і назад, грукаючы па сценцы.

Дзеўка пастаянна галасіла. Сярога лічыў гэта добрым знакам, бо чытаў у кніжках, што падобныя паводзіны азначаюць аргазм. Ледзьве ён сам паспеў дасягнуць гэтага кніжнага тэрміна, прынамсі, па апісаннях усё супадала, як з паліцы саслізнуў найбуйнейшы са слонікаў і дзеўбануў дзеўцы па патыліцы. Вагон спыніўся. Цела Лялькі абмякла. Сярога паклаў яе побач, памацаў пульс. Нічога страшнага, падумаеш, прытомнасць страціла. Як страціла, так і адшукае. А пакуль можна як у кіно пачухаць машонку і закурыць. Ну, вось і ўсё,  прамармытаў па-маньяцку хлопец, гладзячы дзеўку па пісьцы.  Цяпер мы пажэнімся, будзем смажыць па вечарах катлеты, глядзець серыялы. І трахацца. Так, трахацца! Дні напралёт! Бо гэта нашмат, нашмат лепш, чым жыць з бацькамі і чытаць Пруста.

Алена Брава

Мёд Чорнага Месяца

апавяданне

Яна сядзела над трэцім кубачкам кавы ў рэстаране санаторыя, думаючы пра тое, што так і не здолела скарыстаць шанс, які ёй так нечакана і чароўна выпаў. Зрэшты, чаму яна вырашыла, што той чалавек, да якога ў сталіцы немагчыма было нават падступіцца,  ягоная памочніца ці сакратарка двойчы з непрыхаванай злараднасцю адмаўляла ёй у інтэрвю што ён стане размаўляць з ёю тут, у глушы, куды прыехаў на тыдзень ці два ў якасці кансультанта (дзякуй богу, без сакратаркі), дзе кожная хвіліна ў яго распісаная і аплочаная. І правільна зрабіла, што не падышла да яго, і правільна жанчына ўздыхнула, дапіла каву. Радавала, прынамсі, тое, што матэрыял для радыёпраграмы быў сабраны. Учора яна пабыла на здымачнай пляцоўцы, у бутафорскай вёсцы на беразе забалочанага возера з карычневатай, у плямах мінеральнага алею вадой нізкія хаткі, гнілаватыя хлеўчукі і драўляная цэркаўка былі зусім як сапраўдныя і выклікалі жаль,  сёння пагутарыла з рэжысёрам. Той многа і пафасна вяшчаў пра актуальнасць і шырокі грамадскі рэзананс будучага фільма, вы ж ведаеце, колькі гвалту чыніцца навокал, так-так, і выпадак, пра які вы, пэўна, ужо чулі, ну проста вапіюшчы (так ён сказаў), найлепшае таму пацвярджэнне,  а яна з лёгкасцю адсачыла думку, што яшчаркай мітусілася ў ягоных вачах: пра дзяржаўную прэмію. Адным са сваіх асабліва вострых пытанняў яна загнала яшчарку ў тупік, і тая шмыгнула прэч, пакінуўшы ёй хвост, які агідна выгінаўся. Ну, вы ж разумееце, па-змоўніцку пасміхнуўся рэжысёр, мы ж амаль калегі, бяспройгрышная тэма, з кожнага выцісне слязу. Але ў першую чаргу мусяць праслязіцца Тыя, Якія Вырашаюць, у думках закончыла яна фразу і паклала ў сумку дыктафон.

Назад Дальше