І вось па ягоным загадзе яна перасаджваецца ў фатэль, які яшчэ захоўвае цяпло яго цела. Тут яна ў поўнай бяспецы, запэўнівае голас мужчыны. Як у матчыным улонні, нават яшчэ бяспечней, бо побач ён, спадарожнік у свет яе ўласнага «я». Ён водзіць рукамі вакол яе твару, кладзе далонь ёй на галаву, на лоб. Далонь крыху вільготная. Такім чынам, як вы паведамілі мне там, у рэстаране, вы адчуваеце навязлівае жаданне быць згвалтаванай. Справа ў адным выпадку з майго дзяцінства.
Цудоўна, што вам вядомая прычына праблемы. Вы перажылі інцэст?
Не.
Што ж тады?
Калі мне было дванаццаць год, мяне спрабавалі згвалціць, але я перашкодзіла. Закрычала. Я чула, што перапыненае дзеянне запамінаецца нашмат мацней, чым закончанае
Эфект Зейгарнік, імгненна рэагуе ён. Не, гэта больш удае на стакгольмскі сіндром, важна жангліруе ён тэрмінамі. Аднак справа і не ў ім. Першыя інтымныя ўражанні часта вызначаюць сексуальнасць індывіда. Напрыклад, хлопчык у піянерлагеры падглядвае ў дзірку ў драўлянай прыбіральні за дзяўчынкамі і ўпершыню адчувае сябе мужчынам, вы мяне разумееце У будучым ён мае шанц стаць вуайерыстам!
Няўжо? пытаецца яна, ледзь стрымліваючы ўсмешку: так урачыста ён гэта абвясціў.
А цяпер уявіце, што гэты хлопчык, ужо дарослы, прыходзіць да псіхолага, і той дае яму чароўную магчымасць вярнуцца ў мінулае, іроніі ён не заўважыў. Ва ўяўленні, зразумела. Маю на ўвазе не звычайны ўспамін, а пра-жы-ван-не той сітуацыі з поўнай інтэнсіўнасцю. Гэты метад называецца ўзроставай рэгрэсіяй
Здаецца, яго займае сам працэс казання разумных словаў, а дэманстрацыя ўласнай кампетэнтнасці выклікае проста-такі эйфарыю.
Пад гіпнозам мужчына зноў адчувае сябе хлопчыкам, уваходзіць у тую злашчасную прыбіральню-шпакоўню, а там няма ніякіх дзірак у сцяне! Якраз перад лагернай зменай рабочыя забілі іх свежымі дошкамі. Унушэнне тэрапеўта аказваецца мацнейшым за рэальнасць, пасля сеанса кліент ужо не памятае, што падглядваў за дзяўчатамі, ён памятае толькі сцены з дошак такіх, ведаеце, шурпатых, з кропелькамі смалы
Цудоўна, млява адгукаецца яна, адчуваючы недарэчную патрэбу чхнуць. Няўжо яна дамагалася сустрэчы з ім дзеля таго, каб слухаць гэтую тэрапеўтычную лагарэю? Пра прыбіральню з дошкамі яна, між іншым, чытала ў нейкім з ягоных артыкулаў.
У выпадках, падобных да вашага, адпаведная тэхніка таксама ўжываецца, але з вялікай асцярогай. Бо эмоцыі могуць аказацца занадта яскравымі і нанесці вам паўторную траўму.
І ўсё ж я хачу паспрабаваць. Мне чамусьці падаецца, што вы ўмееце рэканструяваць мінулае, як бог не, лепей, бо бог гэтага якраз не можа мядовая кропля ліслівасці не перашкодзіць.
Узроставая рэгрэсія мой канёк, як жа лёгка ўсе яны ловяцца на сваю амбіцыйнасць! Так, я часта практыкую гэты метад у розных яго варыянтах, ну вось, цяпер ён адкінуўся на спінку канапы: прыняў зручную паставу, рыхтуючыся да працяглай лекцыі (а ёй належыць з захапленнем ахаць у патрэбных месцах). У першым варыянце кліент для абароны ад занадта моцных перажыванняў застаецца адной нагой «тут», а другой «там», ён узяў са століка брашурку з надпісам «Тое, пра што яны маўчаць. Сцэнар» то бок нібыта глядзіць фільм, з сабой у галоўнай ролі. Глядзіць ну, скажам, на экране кампютара Можна ў любы момант спыніць прагляд, можна ўвогуле выйсці з праграмы. А ёсць і другі варыянт Усё будзе так, нібыта вы насамрэч пражываеце эпізод са свайго мінулага. Як упершыню, разумееце? Вы зможаце змяніць канец сцэнара і дазволіць падзеям развівацца не так, як яны адбываліся ў рэальнасці, а як вам хочацца. Праўда, у гэтым выпадку вам не ўдасца па сваім жаданні пакінуць фільм, хе-хе Вывесці вас з гіпнозу здолее толькі той, хто без эмоцый кантралюе ўсё, гэта значыць, я.
Згода.
Яна паспрабуе ўсе ягоныя варыянты, бо горш не будзе, а губляць няма чаго. Магчыма, гэты чалавек ёй дапаможа, яна ж у яго не першая.
Што ж, выдатна. Тады пачнём. Заплюшчыце, калі ласка, вочы. Вы працягваеце адчуваць сябе ў вашым цяперашнім узросце, аднак дзякуючы гіпнатычнаму ўнушэнню зможаце адначасова знаходзіцца ў мінулым. Памятайце, ваша дзяцінства усяго толькі фільм на экране кампютара, палец вашай правай рукі ляжыць на клавішы «escape», у любы момант можаце вярнуцца сюды, у гэты пакой Я прашу вас дыхаць глыбока і расслабіцца Вам дванаццаць год
На мне школьная сукенка, чорны фартух, піянерскі гальштук, у руцэ партфель, чуе яна ўласны голас. Я вяртаюся са школы праз парк запалкавага камбіната іду па сцежцы, усыпанай ігліцай Сёння прахалодны, але сонечны дзень траўня я стамілася, ледзь цягну вялікі партфель з падручнікамі, да таго ж з раніцы ў мяне нязвыкла ные ніз жывата. Ные не ад голаду: сёння быў урок працы, мы вучыліся гатаваць бутэрброды, а потым іх елі Сёння я ўпершыню ў жыцці апранула капронавыя калготкі. Я нарэшце ўпрасіла маці купіць іх дзеля гэтага давялося вызубрыць параграф па фізіцы, каб атрымаць чацвёрку. Фізіка заўсёды давалася мне з цяжкасцю Парк заканчваецца густымі зараснікамі чаромхі, яна шчодра квітнее Леваруч глухі плот барака, у якім жывуць рабочыя запалкавага камбіната, праваруч вузкі тупік, утвораны платамі двух дамоў рабочыя на дзённай змене, а ў дамах жывуць напаўглухія старыя Чую таропкія крокі і цяжкае дыханне за спінай нібыта хтосьці бяжыць я не паспяваю разглядзець мужчыну, бачу толькі, што ён высокі моцныя рукі хапаюць мяне за плечы і штурхаюць у тупік калі хтосьці будзе ісці па вуліцы Запалкавай, ён нас не ўбачыць мяне прыціскаюць да плота усё адбываецца хутка, у некалькі секунд
На мне школьная сукенка, чорны фартух, піянерскі гальштук, у руцэ партфель, чуе яна ўласны голас. Я вяртаюся са школы праз парк запалкавага камбіната іду па сцежцы, усыпанай ігліцай Сёння прахалодны, але сонечны дзень траўня я стамілася, ледзь цягну вялікі партфель з падручнікамі, да таго ж з раніцы ў мяне нязвыкла ные ніз жывата. Ные не ад голаду: сёння быў урок працы, мы вучыліся гатаваць бутэрброды, а потым іх елі Сёння я ўпершыню ў жыцці апранула капронавыя калготкі. Я нарэшце ўпрасіла маці купіць іх дзеля гэтага давялося вызубрыць параграф па фізіцы, каб атрымаць чацвёрку. Фізіка заўсёды давалася мне з цяжкасцю Парк заканчваецца густымі зараснікамі чаромхі, яна шчодра квітнее Леваруч глухі плот барака, у якім жывуць рабочыя запалкавага камбіната, праваруч вузкі тупік, утвораны платамі двух дамоў рабочыя на дзённай змене, а ў дамах жывуць напаўглухія старыя Чую таропкія крокі і цяжкае дыханне за спінай нібыта хтосьці бяжыць я не паспяваю разглядзець мужчыну, бачу толькі, што ён высокі моцныя рукі хапаюць мяне за плечы і штурхаюць у тупік калі хтосьці будзе ісці па вуліцы Запалкавай, ён нас не ўбачыць мяне прыціскаюць да плота усё адбываецца хутка, у некалькі секунд
Вы разглядзелі яго твар? Магчыма, потым?
Твару я не памятаю. Памятаю толькі галаву, пакрытую цёмнымі валасамі, бо ён прысеў перада мной на кукішкі. Яго рукі шнараць у мяне ў пахвіне пальцы нібыта жалезныя рвуць калготкі, дакранаюцца да майго цела я крычу, вельмі гучна клічу на дапамогу Мой крык палохае мужчыну. Ён узнімаецца і кідаецца на ўцёкі. Бяжыць у бок парку.
Вы бачыце яго спіну?
Не, таму што бягу ў супрацьлеглы бок
Што адбываецца далей?
Я бягу дадому задыхаюся, мяне калоціць Убягаю ў свой падезд. Спрабую ўставіць ключ у замок. Але ў мяне не атрымліваецца, ключ увесь час вывальваецца з пальцаў. Са сваёй кватэры выходзіць суседка. Як табе не сорамна, кажа яна, і я бачу, што яна глядзіць на мае ногі, ты ж дарослая дзяўчынка, хіба маці не казала табе, што трэба падкладацца. Я не разумею, пра што яна. Падкладацца пад каго?! Нарэшце мне ўдаецца адчыніць дзверы. У калідоры трохстворкавае люстэрка. Я бачу сябе на нагах пацёкі крыві калготкі парваныя і «паехалі» амаль да шчыкалатак Больш за ўсё мяне палохае не кроў, а тое, што зашыць калготкі не ўдасца, і маці пабе мяне.
Вы расказалі маці пра тое, што адбылося?
Не. Яна ва ўсім абвінаваціла б мяне. Я сказала, што парвала калготкі, гуляючы ў баскетбол на ўроку фізкультуры. Крывацёк працягваўся на наступны дзень, і маці патлумачыла, што ёсць спецыяльныя дні, калі трэба падкладаць анучы са старых прасцін і часцей мыцца. Гэта ўсё.
Што ж, паставім наш фільм на паўзу яна чуе глыбокі ўздых: па ўсёй верагоднасці, выпадак не такі складаны, якім здаваўся кансультанту напачатку. Значыць, той мужчына не пазбавіў вас цнатлівасці?
У фізічным сэнсе не. Гэта быў рэгулярны крывацёк, першы ў маім жыцці, яна трэ рукамі вочы, якія ніяк не хочуць расплюшчвацца. Павекі наліліся цяжарам, нават крыху ацяклі.
Трэба ж, якое супадзенне У той дзень вы назаўсёды развіталіся з дзяцінствам.
Менавіта.
Вы больш не хадзілі той дарогай?
Зразумела, хадзіла. Іншай дарогі ў школу не было.
Што вы адчувалі? Страх?
Першым часам так. Калі я вярталася са школы адна і паварочвала ад парку да тупіка, мяне пачынала калаціць. Шмат гадоў, дзень за днём, я працягвала хадзіць у школу і са школы па гэтай дарозе. І аднойчы зразумела, што хачу зноў сустрэць таго мужчыну што баюся гэтай сустрэчы і чакаю яе
Вы хацелі яго сустрэць? Навошта?
Каб ён зрабіў са мной тое, што збіраўся я ненавідзела сябе за гэта жаданне, але нічога не магла змяніць. Яно было мацнейшым за мяне.
Вы мастурбавалі, калі думалі пра гэтага мужчыну?
Голас ледзь прыкметна напружыўся, і ёй зразумела, чаму: яшчэ нядаўна немагчыма было ўявіць падобную размову з прадстаўніком іхняй касты лекарам ці псіхолагам.
Не, ніколі, адказвае яна. Маё цела ўяўлялася мне брудным, мне было агідна дакранацца да яго. Я адчувала сябе пачварай з-за гэтага жадання.
А аднакласнікі? Вы рабілі гэта з кім-небудзь з іх?
Навошта ён, які з першых хвілін знаёмства выклікаў у яе прыхільнасць адсутнасцю фальшывай сарамлівасці, хаваецца за ханжаскім займеннікам? Яна адказвае наўмысна гучна, спакойна і выразна: