Яны мяне не цікавілі. Я ўяўляла сабе толькі таго мужчыну. Марыла пра яго. Як ён прыціскае мяне да плота, потым валіць на зямлю. Гвалтам рассоўвае мне ногі і ўваходзіць у мяне
Чалавек на канапе маўчыць. Пэўна, лічыць яе клінічнай вычварэнкай і не ведае, як рэагаваць. І няхай! Яна працягвае кідаць свае прызнанні ў цішыню:
Калі я скончыла школу і паступіла ў інстытут, я шукала сустрэч з мужчынамі, знешне падобнымі да яго. Усе яны былі нашмат старэйшымі за мяне.
Што вы адчувалі? голас зноў гучыць з дзяжурнай эмпатыяй. Здаецца, ён авалодаў сабой, што, зрэшты, няцяжка пры ягоным досведзе.
Я ляжала пад імі, злавалася на іх і на сябе і з агідай цярпела тыя ласкі, якімі яны мяне адорвалі. Мне трэба было толькі так, як тады Аднойчы я адправілася на дыскатэку ў інтэрнат, дзе мяне ніхто не ведаў. Заставалася там дапазна, пакуль не ўпэўнілася, што мной зацікавіўся адзін змрочнага выгляду хлопец з «распісаных». Ён быў высокі, цёмнавалосы Я зрабіла выгляд, што пяная. Глядзела яму ў вочы і пасміхалася. А потым выйшла з інтэрната і пайшла не дамоў, а ў супрацьлеглы бок да гаражнага кааператыва, там больш за сотню гаражоў, і ў гэты час бязлюдна. Ён пайшоў услед
Я бачу, што вы стаміліся. Можа, дастаткова на сёння? Я пакуль не планую вяртацца да прыватнай практыкі, але для вас зраблю выключэнне. Вось мая візітоўка.
Цяпер голас гучыць невыразна і безжыццёва. А, дык у яго ж праблемы з сэрцам. Магчыма, адчуў недамаганне Але ёй важна дайсці да самага канца. Да канца фільма
Не, калі ласка, зараз яна зноў заплюшчвае вочы. Ён ідзе за мной на некаторай адлегласці. Я адчуваю, што яна скарачаецца павольна, па кроку. Ліхтароў амаль няма. За гаражамі пачынаецца вайсковы палігон. Калі я буду крычаць, ніхто не пачуе. Ён таксама гэта ведае і не спяшаецца. Яму трэба, каб я адышла яшчэ далей ад людзей, ад святла. Ён маўчыць, я таксама І вось чую за спінай цяжкае дыханне, таропкія крокі ўсё як тады ён груба хапае мяне за плечы і прыціскае да металічнай сцяны гаража. Рве на мне сукенку. І тут я пачынаю крычаць так, я зноў закрычала! «Сціхні, шлюха», кажа ён, хапае мяне за валасы і бе тварам аб іржавае жалеза. Я адчуваю прысмак крыві ў роце і разумею, што зараз страчу прытомнасць А потым бачу яркае святло чую шум машыны, якая падехала і грукат стрэлу рукі мужчыны адпускаюць мяне, я зязжаю ўніз па сценцы. Мяне падымаюць, пытаюцца, ці ў парадку я. Потым я непрытомнею Прыходжу ў сябе ўнутры таго самага гаража, цяпер ён ярка асветлены. Аказалася, гаспадар вяртаўся з палявання. Ён стрэліў у паветра з ружжа, і той хлопец збег.