Ген зямлі - Аліна Длатоўская 4 стр.


 Жорсткі ты чалавек, Вацлаў. Нікога ды нічога не любіш. Нават кнігі кідаеш Кнігі!

 Пайшоў ты. Доўбень, пляснулі дзверы.

* * *

Дзядзька Ігнат сядзеў у тым самым крэсле. Насупраць высокі моцны мужчына ў шэрым вайсковым касцюме «С.О.Н».

 Значит, нет никакой формулы? у яго інтанацыях не было агрэсіі, не было пагрозы толькі цікаўнасць і адчуванне сваёй улады.

 Богам клянуся. Ні формулы, ні ўколаў, ні таблетак. Чалавека перасмыкнула ці то праз тое, што ён не верыў, ці то праз нянавісць да беларускай мовы.

 Так оно само, что ли? По волшебству?

 Мы з Яўгенам адказаў не знайшлі. Гэты феномен нявытлумачаны.

 Ага, змрочна згадзіўся чалавек у шэрым, задумаўся. Слушай, а ведь я заплачу. Все твои побрякушки столько не стоят. Квартиру дочке купишь. Нормальную. В Варшаве, например, если Москва тебе не мила.

 Дык было б што прадаваць, паночак, з перабольшанай паслужлівасцю мармытаў Ігнат.

 Ладно, тогда объясни мне, что это. Вы же исследования не один год проводили. Так что узнали? Генетическая мутация? Островецкая АЭС? Или всё-таки формула какаято? Прививка сепаратизма?

 Кажу вам яшчэ раз: гэты феномен нявытлумачаны. Аднак я думаю

 Да как с вами разговаривать-то?! Интеллигенты хреновы. Феномен, говорит, «нявытлумачаны». Так вытлумачце! Это ваша работа, блин!

 Я думаю, гэта сапраўды мутацыя, так жа роўна працягнуў вучоны. Яўген называў гэта генам зямлі. Я называю генам крывіча. Тое ўсяго толькі назва у геноме мы зменаў так і не вынайшлі. Я не ведаю, у чым справа. Разумееце Беларуская мова абуджае ў некаторых людзях нешта такое Звышнатуральнае, калі хочаце. Цяпер, калі літаратараў і навукоўцаў не чуюць, а паўстанцаў душаць яшчэ ў калысках вы іх і душыце, цяпер наша краіна вынайшла іншы спосаб абараніць сябе. Гэта гучыць пафасна і наіўна, але Я ў гэта веру.

 Это уже не наука, это уже религия какая-то. Секта, в самом деле. Ладно, допустим. А дочь твою мать-земля чего обделила?

 Так, відаць, склаўся лёс.

 А может, постарался не «лёс», а босс? Эксперименты на твоём чаде ставил?

 Яўген і пальцам Аленку не крануў.

 Да, врать-то ты даже себе не умеешь, спакойна, з усмешкай вымавіў мужчына, пляснуў далонню па стале: Где формула?!

Дзядзька Ігнат нервова ўціснуўся ў крэсла.

 Няма яе!

Мужчына задаволена хмыкнуў і сышоў. Ігнат даліў у чарку, выпіў. Паклаў галаву на спінку крэсла. І перастаў дыхаць.

Мужчына ў шэрым вярнуўся у кватэру хвілін праз дзесяць.

Праверыў пульс. Абмацаў вопратку, спіну памерлага, адхіліў абіўку крэсла. Выцягнуў адтуль зацёрты нататнік.

 Что ж вы всех за дураков-то держите, брате Игнате? Держали, то есть.

* * *

Даніл расплюшчыў вочы, адштурхнуўся ад труны, быццам убачыў у ёй нешта гідкае, згубіў раўнавагу і дакладна ўпаў бы, калі б Алесь у час не прытрымаў яго. Юнака калаціла, нібы ён выйшаў на мароз у вільготнай вопратцы. Ён глядзеў вакол, не разумеючы, дзе знаходзіцца. Яму патрэбны быў час, каб прыйсці ў сябе. Але Вацлава Яўгенавіча гэта мала хвалявала. Ён грубавата адсунуў сына ўбок, схапіў юнака за плечы, страсянуў.

 Шо ты ўбачыў?

 Яго атруцілі, крывячыся, адказаў Даніл.

 Не! захлынаючыся паветрам, вохнула Алена.

Алесь спачувальна зірнуў на яе, працягнуў руку, каб прытуліць да сябе. Яна адхіснулася.

 Чым? Вацлаў Яўгенавіч так сціснуў рукі, што Даніл зашыпеў ад болю.

На дзіва, гэта спрацавала працверажальна. Хлопец нарэшце перастаў трэсціся, сфакусіраваў позірк.

 Нешта было ў алкаголі.

 Не можа быць. Я вынес усё з хаты.

 Відаць, не ўсё, стомлена паціснуў плячыма юнак. Альбо гарэлку прынёс суразмоўнік.

Даніл акуратна падбіраў словы, нібы шукаў сярод багны цвёрдую глебу. Ён выглядаў разгубленым, нават спалоханым.

 Які суразмоўнік? Ты бачыў, хто атруціў?

 Вайсковец. У шэрым касцюме.

Алесь закусіў вусны. Ён прадчуваў, што без «С.О.Н.» тут не абышлося. Але да апошняга спадзяваўся, што трагедыю можна вытлумачыць неяк інакш.

 Гэта ўсё? А імя?

 Не ведаю.

 Што ён хацеў?

 Эм. Забіць? Даніл зусім разгубіўся.

 Мда, Алесь, малавата карысці ад тваіх пакемонаў, скептычна вымавіў Вацлаў Яўгенавіч, нарэшце адпусціўшы юнака.

Алесь паглядзеў на Даніка. Уважліва, цяжка. Нешта ён недагаворваў. Але паміж лабірынтаўцамі і бацькам Алесь заўсёды абіраў першых.

 Здольнасці справа непрадказальная, бацька.

Алесь паглядзеў на Даніка. Уважліва, цяжка. Нешта ён недагаворваў. Але паміж лабірынтаўцамі і бацькам Алесь заўсёды абіраў першых.

 Здольнасці справа непрадказальная, бацька.

 Не супраць, калі я выйду на вуліцу? Даніл няўпэўнена зірнуў на Алеся. Мне трэба паветра.

Алесь выйшаў услед за Данілам. Алена расплакалася канчаткова глядзець на гэта ён не мог, а дапамагчы яна б не дазволіла. На вуліцы пахла талым снегам. Вецер ператвараў лужыны ў неспакойныя акіяны. Па адной з іх, нібы адчайны сёрфер, бегаў дубовы лісток. Да апошняга трымаўся цяпер вось сарвала, калі ўжо набрынялі свежыя пупышкі. Мабыць, Беларусі надыходзіў час, як таму лістку, перастаць трымацца, саступіць месца новай культуры, новай нацыі?

 Ты не ўсё сказаў, праўда?

Даніл сядзеў на лаўцы ля падезда, разгублена разглядаючы ўласныя далоні, ціха вымавіў:

 Ён можа быць звязаны з гэтым усім, твой бацька. Алесь не быў здзіўлены. Бацька працаваў над даследаваннямі разам з дзядулем і Ігнатам. Ён, праўда, у адрозненне ад калег, шукаў не падставу зяўлення здольнасцяў, а тое, як можна ад іх пазбавіцца. Як можна зрабіць сына нармальным. Ігнат жа, наадварот, хацеў, каб у дачкі здольнасці нарэшце зявіліся. Яны часта спрачаліся з гэтай нагоды. Але ці мог бацька супрацоўнічаць з «С.О.Н.», вывесці іх на дзядзьку Ігната?

 Сябра ён бы не забіў, хутчэй сабе, чым Данілу, сказаў Алесь. Што хацеў ад Ігната мужчына ў шэрым?

Больш за ўсё Алесю хацелася выкінуць з пазла бацьку. Якімі б ні былі іх адносіны, ён любіў гэтага чалавека.

 Ён шукаў нататнік. З формулай. Я так зразумеў, гэта нейкая «вакцына беларускасці».

Алесь збялеў. Ён ніколі не чуў ад дзядулі нічога падобнага. Аднак хіба гэта аргумент? Стары мог схаваць ад унука інфармацыю, якая б пагражала ягонаму жыццю. Дык, можа, смерць дзеда і смерць Ігната звязаныя між сабой? Можа, бацька зведаў, што гэта ўсяго толькі «вакцына», для якой можна распрацаваць супрацьяддзе? Не, не трэба ўблытваць бацьку. Відаць, «С.О.Н.» проста дыхае ім у патыліцу.

 Дзядзька Ігнат яму не даў ніякага нататніка, праўда ж?

 Ён сам узяў, яўна не разумеючы ўсёй катастрофы, адказаў Даніл.

Алесь сціснуў пальцамі скроні.

 Гэта канец

Парэнчы

Яны стаялі ля самага ўвахода, прыхіленыя да сцяны. Звычайныя парэнчы, хіба што мармуровыя ды на дзіва шырокія. Дакладней, кавалак ад іх. Алесь задумліва вадзіў пальцамі па шурпатай паверхні. Немагчыма паверыць. Яр усё ж такі зрабіў гэта. Знайшоў рэч, згубленую яшчэ падчас руйнавання Купалаўскага музея.

Нарэшце ён мог даведацца праўду. Хаця б пра нешта. Хаця б невялікі кавалачак, устойлівая выспачка праўды ў плыні міфаў, якімі захлыналіся рэшткі беларускай гісторыі. Нарэшце ў яго быў нехта, хто мог у гэтым дапамагчы. Гэта ж трэба так, каб менавіта зараз, каб адначасова і парэнчы, і Даніл два складнікі для разгадкі, пра якую марыў з пад- леткавага ўзросту.

 Мяркуецца, што ён праз іх перакуліўся. Упаў у лесвічны пралёт. Ці то сам, ці то нехта дапамог. Я хачу зведаць, як так атрымалася. Калі ласка.

Зноў гэты ківок, халодны, стрыманы. Кшталту «Будзе зроблена, бос». Юнак зрабіў крок у бок парэнчаў, замёр. Утаропіўся на Алеся вачамі колеру беларускай багны.

 Чаму яны ў тваім кабінеце, а не ў Сховішчы?

Алесь ледзь утрымаўся, каб не сцепануцца. Яны абодва разумелі, чаму так. Але вымаўляць гэта было неяк няёмка. Як можна не давяраць такому ж, як ты?

 Не паспелі яшчэ занесці. Яраслаў толькі прывёз

 Пакажы мне, калі ласка, Сховішча, Алесь, спакойна папрасіў Даніл.

Алесь вытрываў яшчэ адзін пранізлівы позірк. Гэта ў яго тут здольнасці загадваць людзям.

 Крыху пазней.

Даніл моўчкі паклаў далоні на парэнчы.

* * *

Паўз яго па шырокім змрачнаватым холе з вялізнымі квадратнымі калонамі, нікуды асабліва не спяшаючыся, шпацыравалі людзі. Мужчына ў нязграбным касцюме ды з валізай ціха абмяркоўваў нешта з іншым мужчынам. Ішла па сваіх справах жанчына ў фартуху са стосам бялізны. Наперадзе была бачная шырокая лесвіца з тымі самымі парэнчамі, але наблізіцца да яе Даніл чамусьці не змог. Нешта адштурхнула яго, бы пругкая мембрана. Ён паспрабаваў яшчэ раз, прыклаўшы крыху больш намаганняў, і перад вачыма паплыло.

 Даніл Алесь нахіліўся, каб убачыць ягоны твар.

 Нічога не атрымліваецца.

 Паспрабуй яшчэ раз. Сканцэнтруйся на яго смерці. Думай пра яе. Калі ласка.

Даніл адчуваў, што здольнасці здраджваюць яму. Нібы нешта не пускала яго да праўды.

Назад Дальше