Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя - Зміцер Дзядзенка 2 стр.


Міліцыянт, які быў у гэтай групе відавочна самы галоўны, звярнуўся да людзей:

 Грамадзяне і грамадзянкі, хто-небудзь ведае забітую?

 Дык Рыўка гэта, Рыўка Гольдберг, адразу ж адгукнуўся жаночы голас, у якім не было чуваць літасці да забітай. Як яе не ведаць Тут яе ўсе ведаюць, патаскушку гэтую.

Міліцыянт старанна запісаў сабе штосьці ў нататнік, які трымаў у руках.

 А жыла яна далёка? зноў запытаўся ён ва ўсіх адразу.

 Дык праз дом адсюль і жыла, вунь там, ахвоча падказаў ужо мужчынскі голас.

 А хто бачыў, як адбылося гэтае здарэнне? працягваў міліцыянт, зноў жа не звяртаючыся ні да каго канкрэтнага. Аднак гэтым разам удача ад яго адвярнулася: ніхто не адгукнуўся. Людзі азіраліся навокал, першымі спрабуючы ўгледзець таго шчасліўчыка, які стаў сведкам такой незвычайнай падзеі. Шчасліўчыка не знаходзілася

Зразумеўшы, што шанцаванне скончылася і далей пойдзе звычайная чарнавая праца, міліцыянт даў знак падначаленым забіраць цела і накіраваўся ў паказаны яму дом, дзе жыла забітая Рыўка Гольдберг.

Хлюдзінскі павярнуўся сыходзіць і незнарок зачапіў плячом суседа. Той незадаволена прашыпеў, Антон павярнуўся са словам «Прабач» і не дагаварыў на яго з халодным агнём варожасці глядзелі выцвілыя вочы Канстанціна Мачугі.

19141926

Канстанцін Мачуга ажаніўся незадоўга перад вайной. Сам ён прыгажуном не быў: каржакаваты, быццам складзены з падагнаных адзін да аднаго цурбачкоў, з прасцяцкім наіўным тварам і бляклымі вачыма, за якімі немагчыма было ўгадаць думак. А вось жонку сабе ўзяў ладную, гожую: на Валянціну заглядаўся шмат хто не толькі з халасцякоў, але і жанатыя. А і было на што глянуць усё было, што называецца, на месцы: і абаяльная ўсмешка на сімпатычным тварыку, і зграбная фігура з усімі належнымі акругласцямі. Агонь-дзеўка, якая і за словам далёка не палезе, і ўсмешкай адорыць як чырвонцам. А чорныя яе валасы вабілі, прасілі запусціцьу іх мужчынскія пальцы і лашчыцца, гуляцца з пакорлівымі пасмачкамі.

Прыгожая жонка трапілася Канстанціну, як ні глянь. І было гэта для яго прадметам гонару і адначасова глыбокага душэўнага болю. Кожны чужы мужчынскі погляд на Валянціну ўспрымаў ён як замах на сваё, толькі яму прыналежнае.

Мучыўся праз гэта Мачуга аж да зубоўнага скрыгату. Не прайшло і пары месяцаў пасля шлюбу, як прыйшоў ён дадому п'яны. А ў адказ на мяккі жончын дакор стаў яе люта біць. Кулакі з сілай выбівалі дыханне з жончыных грудзей, малацілі яе па спіне, моцны ўдар у твар адкінуў Валянціну на сценку, па якой яна беспрытомна спаўзла на падлогу і ляжала нерухома.

Канстанцін няўцямна паглядзеў на жонку, якая не варушылася, пакратаў яе мыском бота ніякай рэакцыі. Мармычучы штосьці сабе пад нос, ён дабрыў да ложка і праваліўся ў цяжкі задушны алкагольны сон.

Зранку ён пачуваўся кепска: балела галава, да горла падступала млосць. Але разам з тым унутры яго была нейкая палёгка, быццам учора падчас п'янага самасуду ў ім распрасталася нейкая спружына, якую накручваў кожны чужы погляд на яго жонку, на яго маёмасць. Ад гэтага яму было лёгка і трошку няёмка не за тое, што біў Валянціну (хто ж жонку не б'е?), а ад таго, што спружына гэтая выпрасталася ў ім толькі ў п'яным выглядзе.

А яшчэ праз якія пару месяцаў пачалася вайна з германцам. Мачугу мабілізавалі не адразу, але ж прыйшла і яго чарга ваяваць за веру, цара і Айчыну. Праводзіць мужа на фронт Валянціна прыйшла, старанна хутаючы твар у хустку па самыя вочы

Канстанцін думаў, што тая спружына ў ім не будзе нацягвацца, калі ён будзе далёка ад жонкі. Аднак гэтая надзея не спраўдзілася: напружанне ўнутры яго пастаянна нарастала. Лягчэй станавілася хіба што пасля рукапашнага бою, калі ўласнаруч насаджваеш германца на штык, б'еш яго з размаху прыкладам вінтоўкі або азвярэла душыш.

Бог вайны ці хто іншы, адказны за лёс чалавека на вайне, Мачугу аберагаў: атрымаў ён падчас усіх баёў толькі дзве невялікія раны куля трапіла ў левую руку, ды яшчэ адна падрапала яму шчаку.

А смеласць і адвага байца былі заўважаныя камандзірамі. Паколькі малодшыя афіцэры гінулі на фронце не менш за шараговых салдатаў, то іх заўсёды неставала. Так Канстанцін Мачуга атрымаў накіраванне на курсы прапаршчыкаў.

Чатыры месяцы на курсах прамінулі хутка нават не паспеў адвыкнуць ад свісту куляў. Перад адпраўкай на фронт атрымаў Мачуга кароткі адпачынак, каб змог пабачыцца з сям'ёй.

Валянціна войкнула ад нечаканасці, калі муж прыйшоў дадому. Ягоныя пацалункі былі прагнымі, патрабавальнымі, яна пакорліва прымала мужавы ласкі, але Канстанцін адчуў, што ў жонцы штосьці змянілася за час яго адсутнасці. У той жа вечар ён напіўся, стаў крычаць на жонку, раз'юшваючы сябе. Ён называў Валянціну паблядушкай, пытаўся, якога хахаля яна сабе завяла і ці адзін ён, той хахаль

Чатыры месяцы на курсах прамінулі хутка нават не паспеў адвыкнуць ад свісту куляў. Перад адпраўкай на фронт атрымаў Мачуга кароткі адпачынак, каб змог пабачыцца з сям'ёй.

Валянціна войкнула ад нечаканасці, калі муж прыйшоў дадому. Ягоныя пацалункі былі прагнымі, патрабавальнымі, яна пакорліва прымала мужавы ласкі, але Канстанцін адчуў, што ў жонцы штосьці змянілася за час яго адсутнасці. У той жа вечар ён напіўся, стаў крычаць на жонку, раз'юшваючы сябе. Ён называў Валянціну паблядушкай, пытаўся, якога хахаля яна сабе завяла і ці адзін ён, той хахаль

Жонка моўчкі глядзела яму проста ў вочы, сціснуўшы зубы. Верхняя губіна ў яе пачала бялець ад напружання. Але калі Канстанцін замахнуўся на яе, Валянціна схапіла падрыхтаваную чапялу і з усяе моцы выцяла ёй мужа па запясці. Правая рука Канстанціна заныла, занямела, і ён перастаў яе адчуваць.

 Калі яшчэ раз мяне хоць пальцам зачэпіш, я цябе заб'ю, ціха сказала жанчына. Ачомаюся і зарэжу ўначы

Яна працягвала глядзець мужу ў вочы з халоднай рашучасцю.

Канстанцін, як выявілася, быў не настолькі п'яны, каб недаацаніць жончыну пагрозу. Некалькі хвілінаў яны маўчалі, паглядаючы адно на аднаго. Потым Мачуга сплюнуў на падлогу горкую сліну і выйшаў з дому. Да раніцы яго не было, а потым наваспечаны прапаршчык вярнуўся, маўкліва сабраўся і з'ехаў на фронт, не дагуляўшы два дні з адпушчанага яму адпачынку.

З насцярогай прыслухоўваўся Канстанцін да сваіх адчуванняў пасля развітання з жонкай. Чакаў, калі ж тая ўнутраная спружына нацягнецца да ўпору. Але заўважыў, што камандзірская пасада прыносіць яму палёгку: паганяе прапаршчык Мачуга сваіх салдатаў, тыкне каторага і лягчэй яму становіцца ўсярэдзіне, папускае яго. З адной аглядкай, праўда, ганяў ён сваіх падуладных калі была сапраўдная нагода. Знарочыстых дачэпак прапаршчык не прыдумваў, бо ведаў: на фронце куля можа прыляцець не толькі з боку ворага, але і са спіны Але ж яму і ненадуманых дачэпак было досыць: камандзір ганяе салдата для навучання каб той застаўся цэлым на вайне.

Адрачэнне цара сустрэў Канстанцін усё ў тым жа званні прапаршчыка не палічылі яго вартым павышэння. Да новых палітычных павеваў Мачуга далучацца не спяшаўся, але ўважліва слухаў, што кажуць розныя партыі. Найбольш сімпатычнымі падаліся яму бальшавікі: яны заклікалі спыніць абрыдлую вайну і адпраўляцца ўсім дадому. І стаў прапаршчык Мачуга бальшавіком, нават у палкавы камітэт трапіў.

А потым бальшавікі і ўвогуле ўзялі ўладу ў дзяржаве, і пайшла Мачугава кар'ера ўгору. Адно кепска з вайны ён так і не сышоў. Наадварот, у дадатак да германскага і аўстрыйскага франтоў вайна парасла сваімі крывавымі кветкамі спрэс па краіне. Давялося Канстанціну і з Дзянікіным паваяваць, і з палякамі, і эсэраўскія ды меншавіцкія паўстанні расстрэльваць. І папускала Канстанціна кожны раз пры атаках, пры расстрэлах распроствалася спружына. І дыхаць станавілася лягчэй. Ды яшчэ давала яму палёгку ўлада: даслужыўся Мачуга да камандзіра палка. Значыць, правільны бок выбраў у белых пайшоў бы ён хіба што ў якую афіцэрскую роту, куды збіралі такіх самых «наштампаваных» за вайну малодшых афіцэраў, якім не было салдатаў, каб камандаваць

Калі ён вярнуўся пасля мабілізацыі ў Воршу да Валянціны, тая сустрэла яго так, як мужняя жонка і павінна сустракаць пасля доўгага растання. І расслабіўся Канстанцін, вырашыў даць волю сваёй спружыне: голас на жонку павысіў, стаў яе абражаць, каб сябе больш раз'юшыць І раптам натыкнуўся на яе халодны погляд. І замоўк на паўслове. Зразумеў: не будзе больш, як раней. Не дасць яму Валянціна распусціць рукі зарэжа, як і абяцала.

А праз пару дзён даведаўся Канстанцін, што жонка ягоная цяпер кіруе ў жаночым савеце змагаецца за правы кабет. Даведаўся пра гэта ён зусім выпадкова: у гаркаме партыі, дзе ён станавіўся на ўлік і атрымаў прапанову заняць пасаду інструктара аддзела, першы сакратар раптам запытаўся, кім яму даводзіцца Валянціна Мачуга.

 Жонка, у неўразуменні прамармытаў Канстанцін.

Твар першага заблішчэў, як наваксаваны чаравік, і расплыўся ў шчаслівай усмешцы:

 Як жа гэта цудоўна, што атрымалася такая перадавая ячэйка грамадства! Муж і жонка разам актывісты, ідуць наперадзе і сваім прыкладам паказваюць дарогу іншым. Наша грамадства мусіць браць вашую сям'ю за ўзор і раўняцца на вас як на правафланговых. Муж актыўны камуніст, герой вайны, жонка кіраўніца жансавета

Назад Дальше