Каханне (зборнік) - Мікола Калядны 4 стр.


На тое яны і разлічвалі, калі нарэшце знайшлі прыдатны момант, спасобіліся і выкралі з вузельчыка запалкі.

Жаданне ўзрасло і зачаравала іх цалкам, як бытта адзінае на свеце.

 Зробім вогнішча, як трэба.

Захоплена замітусіліся, засаплі. Як толькі ўсё падрыхтавалі, яшчэ раз абмяняліся паглядамі і нарэшце падпалілі.

Агеньчык успыхнуў і пачаў мігам расці. Хлопцы ўзрадаваліся, сталі падкідваць паперу, смецце.

Дзьмухнуў скразняк і полымя шуганула ўбок, захапіла рэшткі леташняга сена. Іскры паляцелі ўгору і кранулі саламяную страху, якая адразу загарэлася.

Пракуднікі гэтага не чакалі, жвава ўскочылі і кінуліся тушыць, але агонь усё больш смялеў і прагна жарляў усё запар. Яны перапалохаліся, сцямілі, што не зладзяць з ім, і, не змаўляючыся, скокнулі з гары ўніз ды далі драпака.

Быў спякотны летні дзень, і хата згарэла, як знічка.

9

У апошні час Альгерд больш хваліў, чым ушчуваў гэта акрыляла, але Кастусь ведаў, што да патрэбнай дасканаласці яму яшчэ далёка.

 А хто яе вымяраў? Каму гаварылі: досыць, ты ўжо дасканалы, хопіць развівацца? Ці ёсць такая дастатковасць альбо мяжа?  часам, настаўнік закідваў забаўнымі рытарычнымі пытаннямі і гэта відавочна яму падабалася.  Ніколі такога не было і не будзе. Дасканаласць Велічная і Патрабавальная Сіла. Яна не мае ні вымярэнняў і ні прыпынкаў, пачынаецца і заканчваецца БОГАМ, ахоплівае ўвесь Сусвет і выбірае стварэнні толькі па заслугах. Колькі напрацаваў столькі і атрымлівай. Так што, Кастусь, не спыняйся, дзейнічай.

Кастусь даўно ўцееў, што Рух галоўная ўласціваьць Жыцця, і спакваля спасцігаў яго законы.

Надзіва, сутыкнуўся з вялікімі аблуднасцямі.

Так, людзі заўсёды лічылі, што ісці-імчаць фізічным целам, існуючай матэрыяльнасцю значна цяжэй, чым пачуццямі, думкамі, духам. У запраўднасці атрымалася наадварот. Ён упэўніўся ў гэтым, калі глыбей зазірнуў унутр сябе.

Усё існае вынікае паводле Касмічнай Волі, развіваецца-вырастае ў канкрэтным, уласцівым для сябе асяроддзі. Для прадметаў і ўсяго, што ходзіць, плавае, лётае, гэта нашая планета: любы фізічны высілак і адбываецца рух. Здаўна непахіснаю існуе ўсеагульная перакананасць, што прытулкам для эмоцыяў, мысляванняў, памкненняў з'яўляецца таксама Зямля. Але гэта абмыл і абмах.

Кожны без выключэньня ведае, што ў зямной рэальнасці ні адзін лятунак і ні адно жаданне, не гаворачы ўжо пра душэўныя мроі, не ажыццяўляюцца хутка, увачавідкі, адным дыхам. Трэба доўга працаваць, прыкладваць шмат намаганняў, каб увасобіць іх у нашай рэчаіснасці. Але многія ўсё адно не паддаюцца і не здзяйсняюцца.

 Чаму?

 Таму што яны прыналежаць да інакшых сфераў. Мы памыляемся, лічачы іх сваім спараджэннем і ўласнасцю, і нават не задумваемся, што самі усяго толькі механізм, які шукае-улоўлівае іх у Сусвеце і па-свойму трансфармуе-транслюе. Больш набывае той, у каго лепшая сістэма і вышэйшыя здольнасці.

 Гэта значыць, талент.

 Так.

 А калі яго няма?

 Ён ёсць у кожнага, інакш не было б жыцця. Усё залежыць ад таго, як ім карыстацца. Мы практычна спажываем мізэрную частку таго, што прапануе Космас. З гэтага акіяну бярэм тольма кроплі. Калі пастараемся можам і болей, але як бы не высільваліся, ніколі яго ня вычарпаем.

Кастусь ня мог уявіць такую неабсяжнасць і сябе ў якасці прыймача. Ён зніякавеў і засумаваў, адчуўшы сваё вельмі дробнае значэнне ў Сусвеце.

 Не адчайвайся,  падбадзёрваў Альгерд.  Адно тое, што ты гэта ўсведамляеш, расчыняе твае магчымасці. Не трэба нікога вінаваціць і вышукваць крыўдніка. Паратунак не вонках, а ўнутры цябе. Сярод іншых істотаў чалавек вылучаецца ўжо тым, што здатны гэта зразумець і нешта зрабіць.

Настаўнік, чаму б не навучаў, усё зводзіў да аднаго шукаць пачатак і канец у сабе. Такі накірунак здаваўся невартоўным, другарадным і не тлумачыў усяе прычыннасці. Кастусь успрымаў яго толькі як этап, метад у засваенні чагосьці больш важнага і значнага.

Калі ты самахоць аб нечым мазгуеш і дзееш альбо залюбадружна з усімі жывеш,  гэта сапраўды тваё, а калі цябе змушаюць да чагосьці, сіламоц прапануюць і ні стуль, ні сьсюль зьневажаюць ні ў якім разе. Прыродныя з'явы спякота і цеплыня, сцюжа і холад, вецер і бура, маланка і гром, дождж і снег, паводкі і землятрусы таксама аніяк не дапасуюць да людзей. А зорная пространь? Хіба яе можна апраўдаць чалавекам?

Калі ты самахоць аб нечым мазгуеш і дзееш альбо залюбадружна з усімі жывеш,  гэта сапраўды тваё, а калі цябе змушаюць да чагосьці, сіламоц прапануюць і ні стуль, ні сьсюль зьневажаюць ні ў якім разе. Прыродныя з'явы спякота і цеплыня, сцюжа і холад, вецер і бура, маланка і гром, дождж і снег, паводкі і землятрусы таксама аніяк не дапасуюць да людзей. А зорная пространь? Хіба яе можна апраўдаць чалавекам?

 Ёсць блізкая і далёкая абумоўленасць,  нібы адгадваў думкі Альгерд і падказваў: Не асэнсаваўшы аднае, не дабярэшся да другой. Раю пачаць з найпростага, з таго, што побач.

А што побач?

Тыя ж ложак, стол, крэслы

Безумоўна, самі па сабе яны не ўзніклі. Іх стварылі. З адзінаю мэтаю задавальняць фізіку чалавечага цела. І так удала прыстасавалі да паўсядзёнага побыту, што іх прымячаюць толькі за адсутнасцю. Зараз яны слугуюць Кастусю і дасюль нічым яго не турбавалі, няблага выконваючы ўтылітарную ролю. І вось упершыню ён паспрабаваў зірнуць на іх як на неадушаўлёныя прадметы, і яму адразу стала пацешна: як у казцы.

Асацыяцыі вярнулі ў маленства.

10

Калі ён гарцаў па хаце, ускокваў на ложак, перакульваў лаўкі і нешта ламаў, дзядуля, якому даручалі за ім прызор, заўсёды мякка ўшчуваў яго і быццам замаўляў:

 Але ж і галуза ты! Які вэрхал устроіў! Навошта крыўдзіш мэблю? Ёй жа таксама баліць, як і табе. Вось пачакай: яна адпомсьціць. Нельга так. Папрасі ў яе дараваньня.

Хлопчык глядзеў на старога з недаверам і смяяўся:

 Не буду! Гэта ж дошка,  штурхаў нагою разлезлы ўслончык і выбягаў надвор.

А як паправілі ўслончык і Кастусь прысеў на яго, той нечакана рыпнуў і балюча ўшчыкнуў.

11

Затое якое раздолле было на лузе! Хацелася ўсё абняць і прытуліць альбо расцячыся да бясконцасці.

Тут дзядуля яго ня стрымліваў, а наадварот накіроўваў і падказваў.

І Кастусь лашчыўся ў траве, удыхаў пах красак, захапляўся гульнёю матылькоў і казельчыкаў, трымцеў нутром ува ўнісон стракатанню конікаў. Як ні прынікаў ён да зямлі і ні цікаваў, але так і не змог убачыць тайніцу нараджэння гэтай чароўнай мелодыі.

 Галоўнае, што ты яе адчуў, суцяшаў дзед і вёў далей.

За пагоркам затарахцеў трактар і ўміг адабраў усё хараство.

Вялізнымі коламі ён таптаў луг, пакідаючы за сабой чорную паласу.

12

Іншым разам лавілі рыбу і так захапіліся, што не прыкмецілі, як наляцеў страшны віхор.

Чарот, панікаючы, узрушыўся, зашумеў. Узняліся хвалі.

Старэнькая лодка ўмомант нахілілася і зачэрпнула шмат вады. Рыбакі ледзьве не кульнуліся ў возера, хуценька замахалі карцамі, але марна: пасудзіна ўсё адно апускалася.

Унук плаваць не ўмеў і спалохаўся.

Дзед адразу ж загадаў:

 Косцік, выкідвай усё за борт. Я лезу ў ваду. Ты за мной. Не хвалюйся: я падтрымліваю. За мяне не хапайся, рукой бярыся за лодку, як я: яна не патоне.

 Ну, даражэнькая, не падвядзі, узмаліўся ён і павольна стаў грэбці правіцаю, назіраючы за Кастусём і лодкаю.

А калі апынуліся на беразе, ласкава паляпаў яе па боку:

 Вялікі дзякуй, ратаўніца.

13

Успаміны адцягвалі і блыталі. Розум налыгваў іх па нейкіх правілах і немаведама для чаго. Ува ўсякім разе Кастусь пакуль не меў намеру ў гэтым разбірацца, бо галоўнае было засяродзіцца.

Настаўнік звяртаў вялікую ўвагу на гэты стан і неаднаразова падкрэсліваў, што без яго няма поспеху.

«Сканцэнтравацца і пранікнуць у сутнасць прадметаў.

Апантанаю думкаю распіхнуць іх навалу.

Знайсці-спыніцца на абраным і ўзрадавацца.

Аблашчыць і пагушкаць яго, як дзіцяці.

Загарэцца духам ад ягонае ўсмешкі.

І зліцца.

Вось тады на пагляд выплыве сусвет прадмету.

Прадзівам з'явяцца яго зорныя і энергетычныя сістэмы.

Увачавідкі паўстане неверагоднае, размаітае жыццё.

Расхінецца тайна і сэнсам ускалыхне тваю душу.

Разумей яго, валодай ім і ў згодзе дзей-пераўтварай».

Гэтая запаведзь-малітва гучала ў галаве і павінная была вабіць-узбуджаць нутро, але нічога такога не адбывалася.

Як ні думаў пра крэсла і як ні адштурхваў іншую мэблю, яго па-ранейшаму атачала звыклая абстаноўка і нічога інакшага не праяўлялася.

Назад Дальше