Адваротны бок люстра - Ксенія Ільінічна Шталенкова 11 стр.


 Дзень добры, пан Янэк!

Бася спадылба паглядзела на яе.

 А чаму пан Янэк ніколі не заходзіць да нас на кухню?  злёгку чырванеючы, спытала дзяўчына.

«Цябе тут яшчэ не хапала!» падумала Бася, а ўслых прамовіла, надаўшы свайму голасу хрыпатцы:

 Таму што пан Янэк мае вельмі шмат важных спраў! Дзяўчына хіхікнула і падсела да Басі на лавачку.

 У пана Янэка такія прыгожыя валасы!

Бася прыкрыла твар рукою. «Ну чаму ж нікому іншаму не прыйшло ў галаву, што ў мяне прыгожыя валасы?!»

 У пана Янэка ручкі такія маленькія. Пазногцікі такія дагледжаныя. Пан Янэк так да дзяўчыны падобны!  працягвала нахвальваць Басю служанка.

«Ну, правільна! Ты яшчэ здагадайся!» расхваляваўся «пан Янэк».

 Надворе такое добрае  летуценна прамовіла дзяўчына.

 Хм-гм!  адкашлялася Бася.

Дзяўчына яшчэ больш расчырванелася і пачала нешта мармытаць, падсаджваючыся ўсё бліжэй. «Прынясе ж нячысты!» пра сябе лаялася Бася. Тут з кухні выглянула карміцелька і крыкнула:

 Марыська! Ах ты лайдачка! Што ты заляцаешся да маладога пана? Што табе сказалі рабіць? Хадзі зараз жа працаваць! Пан Янэк, хадзіце сюды, я налью вам халодненькай сыраквашкі!

Бася, нібы апараная, усхапілася з лавачкі і патрухала да карміцелькі. Марыся наставіла губу і, калышучы спадніцамі, пайшла ад ганка.

 Дзякуй вам, пані Катажына! Вы мяне выратавалі!  сказала Бася.

 Ах, ды нічога. Гэтай Марысі абы не працаваць! Толькі за хлопцамі і бегае!  адказала кабета, наліваючы ў кубак сыраквашу.

* * *

Міхал вярнуўся позна вечарам. На кухні ён застаў Басю і карміцельку, якія і ажыўлена шапталіся. Калі прыйшоў юнак, яны са змоўніцкім выглядам прымоўклі. Міхал толькі пакруціў галавой. Карміцелька паднялася і пачала збіраць на стол.

 Бася, мне хутка прыйдзецца на некаторы час паехаць разам з панам князем Мікалаем у Кракаў, сказаў юнак, сядаючы за стол.  Пакуль мяне не будзе, ты застанешся тут.

 Як?  усклікнула Бася.  Не-не, Міхалачак, я з табой паеду. Я без цябе нікуды!

 Але, Бася, я не здолею ўзяць цябе! Тут ты ў бяспецы. А там жа казарма! Я не змагу абараніць цябе ад такой вялікай колькасці людзей!

 Ды як жа так?  засмуцілася Бася і прыкусіла вусны. Карміцелька расчулілася і ўцёрла вочы фартухам.

 Ну нічога страшнага! Не хвалюйся так!  сказала яна, абняўшы дзяўчыну.  Міхал жа не на цэлы век едзе. А ты застанешся і мне весялей будзе, і табе не так самотна! Што ж вы думаеце? Выгадавала аднаго хлопчыка, а яшчэ з адным не здолею зладзіць?

Бася нават не ўсміхнулася. Згорбіўшыся, яна моўчкі глядзела, як вячэрае Міхал, і гаротна ўздыхала час ад часу.

У яго пакоі дзяўчынка зноў прынялася за ўмольванні.

 Ну як жа ты не разумееш, Баська,  ужо ў які раз тлумачыў ёй Міхал,  ехаць са мной табе небяспечна, а тут ты пад апекай карміцелькі. Ужо хто-хто, а яна цябе не дасць пакрыўдзіць! Тым больш табе лепш быць побач з люстрам: што, калі раптам яно адчыніцца?!

 Ды не адчыніцца яно!  усхліпнула Бася.  Стары ж казаў, што раней, чым праз паўгода, я дамоў не траплю.

 Паслухай, Баська!  усклікнуў Міхал, пляснуўшы сябе па лбе.  А што, калі ты пажывеш у старога, пакуль мяне не будзе? Можа, ён табе яшчэ нешта распавядзе ці адправіць дадому раней?

 Ну, не ведаю,  з сумневам у голасе працягнула Бася.  А на колькі дзён ты едзеш?

 Не дзён, Басенька. Тыдні на два-тры, ну, самае вялікае месяц.

 Так доўга?  у дзяўчынкі зноў на вочы навярнуліся слёзы.

 Ды ты азірнуцца не паспееш, як я вярнуся! А ў купца столькі ўсяго цікавага: і ўборы, і ўпрыгожанні, і чаго толькі няма!

 У-у Табе абы ад мяне адкруціцца,  скарыўшыся, прабурчала Бася.

 Ну вось і добра! Заўтра раніцай пойдзем да купца дамаўляцца. Можа, ён і не захоча цябе браць у свой дом.

 Вось яшчэ!  фыркнула Бася і ганарліва пайшла да дзвярэй.

Раздзел 7

З ранку Міхал і Бася пайшлі да старога, але яго не было на месцы. Адзін з яго памагатых сказаў, што пан Альбрыхт паехаў і вернецца няхутка.

Ідучы следам за Міхалам, дзяўчынка гучна ўсхліпвала і выцірала слёзы рукавом.

 Бася, годзе!  умольваў яе юнак.

 Не магу я!  праныла яна.

 Людзі глядзяць!

 Няхай глядзяць!  сказала Бася і зарыдала яшчэ гучней. Міхал уздыхнуў і спыніўся.

 Ну чаго ты плачаш? Ну няма старога, і што з таго? Застанешся з карміцелькай.

 Не жадаю я з карміцелькай заставацца!  прамовіла дзяўчынка, утыкаючыся ў плячо Міхалу.

 Не жадаю я з карміцелькай заставацца!  прамовіла дзяўчынка, утыкаючыся ў плячо Міхалу.

Ён абняў Басю і пахлопаў яе па спіне.

 Не хвалюйся так, Баська!

 Ага, не хвалюйся! А калі люстра сапраўды адчыніцца і мне прыйдзецца пайсці? А я так тут нічога і не пабачыла! Я нават на коніку не пакаталася!

 Не журыся! Я ўсё роўна яшчэ некалькі дзён буду тут. Ужо што, а на коніку ты абавязкова пакатаешся! Вось мы дамоў вернемся і адразу пойдзем у стайню! У мяне там ёсць некалькі коней. Ты абярэш таго, які табе спадабаецца. Хочаш, заўтра паедзем за горад, пакатаемся? Згода?

 Угу,  прамычала Бася.

Пакуль яны вярталіся, дзяўчынка распавядала Міхалу, які яна выдатны яздок і як ліха спраўляецца з кожным канём у сябе ў ХХІ стагоддзі.

Яны прыйшлі дадому і, як абяцаў Міхал, адразу ж накіраваліся да стайні. Калі Бася ўбачыла коней, у яе загарэліся вочы: тыя чучкі, на якіх яна каталася, ні ў якое параўнанне не ішлі з гэтымі прыгожымі, цудоўнымі істотамі!

 Хто табе падабаецца больш за ўсіх?  спытаў Міхал.

 Вось гэты,  адказала Бася, паказваючы пальцам на велізарнага варанога каня.

 Але, Баська, гэта мой конь,  сказаў юнак. Бася насупілася.

 Ну добра, давай ты паспрабуеш пакатацца на ім,  згадзіўся Міхал.

Басін твар асвяціла шчаслівая ўсмешка.

 А як яго імя?  спытала яна.

 Сарацын.

Міхал асядлаў каня і вывеў са стайні. Сарацын з падазронасцю скасавурыўся на Басю.

 Ты здолееш сама на яго залезці?  спытаў Міхал.

 Не-е-е,  працягнула Бася і пагладзіла Сарацына па грыве.

Міхал падсадзіў Басю на каня. Яна паёрзала ў сядле і ганарліва азірнула двор. Сарацын кінуў на Міхала дакорлівы позірк. «Здраднік!» можна было прачытаць у яго вачах.

 Н-н-но!  звонка крыкнула Бася і злёгку прышпорыла каня. Той не зрушыў з месца.

 Но-о-о!  паўтарыла Бася менш упэўнена. Конь пагардліва фыркнуў. Бася зусім разгубілася.

 Но,  прамямліла яна трэці раз. Сарацын застаўся нерухомы.

 Міхал, што з тваім канём?  спытала Бася.  Чаму ён не жадае ехаць?

 Не ведаю. З ім гэта ўпершыню,  адказаў юнак.

Ён падышоў да каня і пляснуў яго па крыжы. Той знянацку схапіўся з месца ды пусціўся па двары. Басіны ногі павыскоквалі са страмёнаў. Яна з варяцкім крыкам выпусціла з рук лейцы і, наваліўшыся ўсім целам на луку, схапілася за шыю Сарацына. Міхал прыкрыў вочы рукой, каб не бачыць Басінай ганьбы. Конь раптам спыніўся і незадаволена азірнуўся на дзяўчынку. Міхал, ледзь стрымліваючы ўсмешку, падышоў да перапалоханай Басі.

 Страмёны трэ будзе падцягнуць. І конь табе патрэбны іншы. Сарацын надта вялікі табе нязручна на ім сядзець. У мяне ёсць кабылка, якраз для цябе. Давай я дапамагу злезці.

Міхал з горам папалам сцягнуў Басю і павёў каня ў стайню. «Які ж Міхал выхаваны,  думала Бася.  Я так аганьбавалася, а ён нават не засмяяўся!» Але тут са стайні пачуліся прыглушаныя ўсхліпы і рохканне, якія абвергнулі Басіны меркаванні. Праз некалькі хвілін юнак, з наўмысна сурёзным тварам, вывеў невялікую беласнежную кабылку.

 Гэта Знічка. Здаецца, яна нібы знарок для цябе,  сказаў Міхал.

Бася сама залезла на каня. Яна ўзялася за лейцы і пусціла Знічку ступою. Потым перайшла на рысь. Зараз абышлося без прыгод. Бася добра трымалася ў сядле і ўмела кіравала Знічкай.

 Я ніколі не бачыў, каб паненка так спрытна ўпраўлялася з канём,  пахваліў Басю Міхал.

Ад нечаканага камплімента Бася зачырванелася. Знічка пацягнулася пысай да Басінай кішэні. Дзяўчынка ўспомніла, што за снеданнем сцягнула са стала некалькі яблыкаў. Яна дастала адзін з кішэні і працягнула Знічцы. Тая ўзяла яблык і захрустала ім.

 Што ты мне кабылку песціш?  сярдзіта сказаў Міхал.  Яна ж потым нічога, акрамя яблыкаў, есці не будзе!

Бася прапусціла дакор міма вушэй і працягнула падкормліваць Знічку.

 Яна такая прыгожая!  сказала дзяўчынка. Міхал усміхнуўся:

 Вось бачыш, зараз у цябе зявіўся яшчэ адзін сябра,  сказаў ён.  Пакуль я буду ў Кракаве, табе будзе не так маркотна.

Тут з дома выскачыў слуга і паведаміў гаспадару:

 Пане Міхалу, вас госць чакае.

 Добра, зараз прыйду.

Калі слуга вярнуўся ў дом, Бася пацікавілася ў юнака:

 А хто да цябе прыйшоў?

 Не ведаю,  адказаў Міхал.  Табе лепш падняцца ў свой пакой.

Бася пакрыўджана натапырылася, заклала за спіну рукі, строячы з сябе зняволенага, і пайшла ў пакой. Хутка да яе паднялася карміцелька і прынесла вячэру.

Назад Дальше