Адваротны бок люстра - Ксенія Ільінічна Шталенкова 12 стр.


 Пані Катажына, а хто прыйшоў да Міхала?  спытала дзяўчынка.

 Ды гэта па службе,  растлумачыла кабета і пайшла.

Басі стала маркотна, і яна, падкурчыўшы на ложку ногі, прынялася разважаць, чым стане займацца, пакуль яе сябар будзе ў адездзе.

Праз некалькі гадзін дзверы ў пакой расчыніліся, і ў яго ўвайшоў вясёлы і расчырванелы Міхал.

 Здароў, Баська!  гулліва ўсклікнуў ён і, плюхнуўшыся ў крэсла, бесцырымонна разваліўся ў ім.

Бася прынюхалася: ад юнака падазрона пахла півам. Дзяўчынка незадаволена зморшчылася і спытала яго:

 Хто да цябе прыходзіў?

 А, ты ўсё роўна не ведаеш!  адмахнуўся Міхал, а потым нахабным тонам дадаў: Ну што, маркоцішся? Чым займацца будзем?

 Ага, тэлевізар паглядзім,  буркнула дзяўчынка. Міхал неўразумела зірнуў на яе.

 Не звяртай увагі, сказала дзяўчынка і, падумаўшы, спытала: Можа, ты маеш шахматы?

 А ты што, гуляць умееш?  здзівіўся юнак. Бася кіўнула.

 Ну, калі ты ўмееш, дык пайшлі, з усмешкай прамовіў Міхал.

Дзяўчынка з выклікам паглядзела на юнака і пайшла следам за ім. Дастаўшы шахматы, Міхал старанна расставіў на дошцы фігуркі і нават ветліва саступіў Басі белыя, каб «даць ёй хаця які-ніякі шанец», як патлумачыў ён. Ад гэтых слоў дзяўчынка разюшылася яшчэ больш: у шахматы яна гуляла даволі-такі добра і не мела патрэбы ва ўсялякіх там «шанцах».

На працягу гульні Міхал распавядаў, што шахматы забава, прызначаная выключна для мужчын, а паненкам нават і спрабаваць свае сілы не мае сэнсу усё роўна нічым добрым для іх гэта не скончыцца: пройгрыш забяспечаны. Дзяўчынка толькі злосна пазірала на яго ды намагалася пільней сачыць за дошкай, але бесперапынная балбатня Міхала перашкаджала, і партыя скончылася Басіным паражэннем. Задаволены перамогай юнак развесяліўся яшчэ больш.

«Як дзіцянё!» падумала Бася, спадылба пазіраючы на яго.

 Ну, я ж казаў!  радасна ўсклікнуў Міхал.  Са мной дарэмна гуляць, усё роўна выйграю!

Пачуўшы гэтую бессаромную заяву, Бася канчаткова распалілася.

 Добра! Тады давай яшчэ раз,  сказала яна, жадаючы пераканаць яго ў тым, што яна нічым не горшая.

 Ну-у-у,  працягнуў юнак,  калі табе так хочацца прайграць яшчэ раз

Бася толькі фыркнула ў адказ. У захапленні ад сваёй першай перамогі Міхал вырашыў, што можа надта і не напружвацца усё роўна выйгрыш дастанецца яму ўраз,  і паступова страціў пільнасць. Гэта і прывяло да Басінай дастаткова хуткай і няхітрай перамогі.

 Шах ды мат!  з трыумфам прамовіла дзяўчынка.

 Чаго?  не адразу зразумеў Міхал.

 Я перамагла.

Юнак здзіўлена азірнуў шахматную дошку і разгублена адхіснуўся на спінку стула. Урэшце ўсвядоміўшы, што ён прайграў, Міхал пакрыўджана засоп.

 Усё, час ісці спаць,  сярдзіта прабурчаў ён.

 А можа, яшчэ партыю, га?  лісліва спытала дзяўчынка.

 Не!  адрэзаў Міхал.

 Дабранач, Міхалачак!  праспявала Бася і вярнулася да сябе ў пакой, пакінуўшы юнака не ў самым лепшым настроі.

Пасля гэтага яны больш не гулялі ў шахматы, а аддавалі перавагу конным прагулкам за горадам.

* * *

Заставаўся адзін дзень да адезду Міхала. Яны з Басяй ехалі на канях па вуліцах Вільні, вяртаючыся дадому.

 Гэй, Саколіч!  раптам нехта паклікаў юнака.

Міхал павярнуўся і, убачыўшы чалавека, які пазваў яго, толькі азадачана ссунуў бровы, нават не павітаўшыся.

 Хто гэта?  шэптам спытала Бася.

 Станіслаў Годыеўскі, адказаў Міхал.  Вось ужо каго не чакаў сустрэць у Вільні. Насунь берэт на вочы і апусці галаву ці мала што можа прыйсці яму на думку.

Бася паслухалася і зрабіла хмурны твар. Незнаёмцу на выгляд было гадоў дваццаць пяць. Аблічча Годыеўскага вылучалася ўсходнім багаццем: ён быў апрануты ў падвязаны кушаком карычневы жупан з блакітным узорам, на галаве шапка такога ж колеру з пяром. Збруя яго каня была ўпрыгожана срэбнымі бляшкамі, пад сядлом ляжала ядвабная гунька. Калі Бася не ведала б, што ў гэты час была мода апранацца на татарскі манер, яна б прыняла Годыеўскага за пасла нейкай усходняй краіны.

Падехаўшы бліжэй, ён зраўняўся з канём Міхала, і з-за пляча юнака дзяўчынка здолела разглядзець твар ляха. Ён быў бы амаль прыгожым, каб не брудна-смуглы колер скуры і гнілаватыя зубы. Але, відаць, стан апошніх яго ніколькі не хваляваў, бо, убачыўшы Басю, ён агаліў іх у непрыемнай драпежнай усмешцы. Усё ў абліччы Годыеўскага нібы крычала пра яго дзёрзкасць і фанабэрлівасць. Напэўна, ён лічыў сябе неверагодна прыгожым, але ў Басі выклікаў толькі агіду. «Вось мярзотны тып!» падумала дзяўчынка.

 Куды кірунак трымаеш? Да свайго пана?  кпліва спытаў Годыеўскі Міхала.

 У мяне няма пана,  коратка адказаў юнак.  Я сам сабе пан!

 А гэта хто з табой?

 Мой паж.

 Які ў цябе паж прыгожанькі! Можа, саступіш яго мне, га?

 Не магу. Ён мой сваяк,  адрэзаў Міхал.

 Што ж ты? Пакрыўдзіць мяне хочаш? Ці думаеш, я кепскі гаспадар?

Міхал толькі кінуў на Годыеўскага гнеўны позірк. Бася нават здзівілася, настолькі змяніўся твар сябра. Яна не падазравала, што юнак можа так моцна злавацца на каго-небудзь. «Вунь нават вочы іншага колеру зрабіліся!» заўважыла дзяўчынка.

 Ды не бойся, не згіне твой паж! Аддай яго мне!  наступаў паляк.

 Не,  паўтарыў Міхал, адціскаючы сваім канём Басю ўбок.

Годыеўскі абехаў Міхала ззаду і зраўняўся з Басяй. Дзяўчынка яшчэ больш апусціла галаву.

 Нешта ты надта турбуешся пра свайго пажа, Саколіч. Штосьці тут не так,  прыжмурыўся паляк, а потым, падумаўшы, дадаў: А можа, гэта і не паж зусім? Можа, ты дзеўку з сабой возіш ды за пажа выдаеш?

 Ды што ты такое кажаш?!  ускінуўся Міхал.  Ты што паклёпнічаеш на мяне? Хочаш чалавека са світы Радзівілавай пакрыўдзіць? Пайшла!  пляснуў ён па крыжы Басінага каня, а сам пусціўся следам, пакінуўшы Годыеўскага ззаду.

Але той нагнаў іх і нечакана сарваў з галавы дзяўчыны берэт. Валасы рассыпаліся па плячах. Яна збянтэжана азірнулася.

 Усё ж такі дзеўку з сабой возіш!  сказаў паляк, кінуўшы берэт на зямлю, і, сплюнуўшы, пагнаў каня ў іншы бок.

Міхал нахіліўся да зямлі і падняў берэт.

 Трымай, Баська. Табе патрэбна больш надзейная ахова, чым я. Прыйдзецца прасіць пана князя Мікалая.

* * *

У зале перад камінам сядзеў вялікі канцлер і маршалак земскі Яго Мосць пан князь Мікалай Радзівіл Чорны. Ён уважліва слухаў Міхала, які прасіў яго ўзяць пад сваю ахову Басю.

 А адкуль у цябе гэтая паненка?  спытаў князь.

 Яна дачка аднаго збяднелага шляхціча. Я неяк спыніўся ў яе бацькі. Калі я збіраўся ехаць, дык паклікаў разам са мной, і мы збеглі, распавёў юнак ужо даўно складзеную гісторыю.

Вялікі канцлер усміхнуўся ў вялікую чорную бараду, за якую і атрымаў сваю мянушку.

 Ну і што ты збіраешся рабіць далей?

 Ваша Мосць, я я, ну я не ведаю,  працягнуў юнак, чырванеючы.

 Добра, Міхал, зараз нешта прыдумаем,  сказаў князь і загадаў паклікаць жонку пані княгіню Альжбэту.

У залу ўвайшла маладая кабета, нават не кабета, а дзяўчына Басі здалося, што княгіня не нашмат старэйшая за яе. Князь Мікалай распавёў жонцы гісторыю Міхала і Басі, яны аб нечым пашапталіся, а потым княгіня падышла да дзяўчынкі і ўзяла яе за руку.

 Хадзем са мной!

 К-куды?  заікаючыся ад нечаканасці, спытала Бася. Князь і княгіня засмяяліся.

 Хадзем, не бойся,  усміхнулася кабета.  Будзеш маёй прыдворнай паннай!

Бася азірнулася на юнака.

 Міхалачак!  прамямліла яна.

 Басенька!  усклікнуў Міхал.

 Не хвалюйцеся! Гэта не на доўгі час. Як паедзем у Кракаў, дык пабачыцеся!  сказала княгіня.

 Дзякуй, Ваша Мосць! Дзякуй!  Міхал кінуўся на калены перад князем.

 Хадзі ўжо, Трышчан!  насмешліва сказаў Радзівіл і, убачыўшы, што твар Міхала заліўся пунсовай фарбай, ад шчырай душы зарагатаў.

Раздзел 8

Як і абяцаў, Міхал вярнуўся ў Вільню праз месяц і адразу ж адправіўся да княгіні Альжбэты, каб паведаміць ёй пра тое, што ўжо час ехаць у Кракаў, дзе рыхтавалася каранацыя Барбары Радзівіл. Па загадзе пана князя Мікалая Міхал павінен быў суправаджаць працэсію. На прыёме ў княгіні юнаку ўсё карцела спытаць пра Басю. За той час, што яны не бачыліся, ён надта змаркоціўся па ёй. Княгіня гэта заўважыла і, хітра прыжмурыўшы вочы, сказала:

 Бачу, ты жадаеш спытаць пра пані Барбару. Міхал засаромлена ўсміхнуўся і кіўнуў.

 Не хвалюйся, з ёю ўсё добра. Ведаю, табе карціць хутчэй пабачыцца з паннай, але ў нас вельмі мала часу на зборы, таму, калі рушым з Вільні, падязджай да маёй карэты. Яна будзе разам са мной.

Міхал адвітаўся і пайшоў з прыёмнай залы. Пакінуўшы палац Радзівілаў, ён адразу ж паскакаў дадому. Каля брамы яго сустрэла карміцелька. Пасля доўгіх прывітанняў і моцных абдымкаў пані Катажына пачала распавядаць Міхалу:

 Ох, прыходзіла наша Барбара! Такая прыгажуня нават вачэй адвесці нельга! Сукня ядвабная, валасы прыбраныя, розныя ўпрыгожанні! І трымае сябе як! Адразу відаць, што паненка шляхетная! А кажа дык толькі пра цябе: хутчэй бы Міхалачак прыехаў, як ён там жыве Такая прыгажуня. Вось як убачыш яе, дык адразу абдумаешся і ажэнішся з ёй!

Назад Дальше