Адваротны бок люстра - Ксенія Ільінічна Шталенкова 4 стр.


 Бася я!

 Ой, прабач, я не пазнаў цябе,  сказаў юнак.  Тут так цёмна, пачакай хвіліну.

Ён выйшаў з пакоя і, вярнуўшыся з падсвечнікам, паставіў яго на стол.

 Вось так лепш. У цябе іншы ўбор?  спытаў Міхал, агледзеўшы Басю, на якой былі джынсы і байка.

 Табе не падабаецца?  насупілася дзяўчынка.

 Не, чаму, проста мне здаецца, што тая сукенка пасавала табе значна больш.

 Сукенка?  перапытала яна.  А, дык гэта насамрэч не сукенка, а начная кашулька.

 Сапраўды? А я лічыў, што сукенка. На ёй яшчэ такая расфарбоўка цікавая, я ніколі такой не бачыў.

 Якая расфарбоўка?  занепакоілася Бася.

 Ну, маленечкія блакітныя сабачкі, усміхнуўся ён.

«Дябал! Усё ж такі заўважыў»,  засмучана падумала дзяўчынка.

 А па вуліцы вы ходзіце ў такой вопратцы?  пацікавіўся Міхал.

 Так, часцей за ўсё,  кіўнула Бася.  Але і ў сукенках таксама.

 Ага,  працягнуў юнак і раптам спытаў: А чаму цябе так доўга не было?

 Як жа доўга?  здзівілася Бася.  Мяне ўсяго дзень не было.

 Не можа таго быць! Цябе не было з месяц. Я так чакаў цябе! Кожны дзень, як дурны, перад люстрам сядзеў.

 Чакаў, праўда?  радасна спытала дзяўчынка.

 Ну, не тое, каб чакаў, збянтэжыўся Міхал.  Ну Разумееш, я Я

Бася падбадзёрваючы кіўнула яму галавой.

 Ну, я Ну, ты мяне зразумела.

 Не.  Бася з чаканне пазірала на яго.

 Ну, мы ж дамаўляліся. У сэнсе, ты казала, што прыйдзеш Ну, увогуле Чакаў, скончыў Міхал, адчайна пачырванеўшы.

 І я чакала,  сказала Бася, таксама крышку чырванеючы. Міхал апусціў вочы, намагаючыся стрымаць задаволеную ўсмешку, а Бася, каб не засароміць яго, перавяла размову на іншую тэму:

 Слухай, а можна я сяду?

 Зразумела! Зараз,  усхапіўся юнак і прыняўся майстраваць на веку куфра падушкі.

Прыгожа расклаўшы іх, ён агледзеў сваю працу задаволеным позіркам і павярнуўся да Басі.

 Калі ласка, прашу,  ён злёгку пакланіўся ёй, паказваючы на куфар.

Бася села, але куфар аказаўся высакаватым, і ёй прыходзілася ўпірацца ў падлогу толькі дыбачкамі. Дзяўчынка паспрабавала некалькі хвілін сядзець у паважнай позе, але, выявіўшы, што спаўзае па слізкіх падушках, Бася адставіла этыкет і падціснула адну нагу пад сябе. Міхал трохі пастаяў побач, але потым таксама вырашыў прысесці і прымасціўся на самым краёчку куфра, роўна трымаючы спіну і з цікаўнасцю гледзячы, як сядзіць госця. Адчуўшы, як пачынае дранцвець усё цела, юнак сеў па-турэцку, павярнуўшыся да Басі тварам.

 А колькі табе гадоў?  спытала яна.

 Васямнаццаты,  няпэўна адказаў Міхал.  А табе?

 Мне толькі пятнаццаць,  працягнула Бася.  Калі ў цябе дзень нараджэння?

 У чэрвені.

 А зараз які месяц?

 Жнівень,  сказаў юнак.

 Жнівень? Дык табе толькі два месяцы, як сямнаццаць!  недалікатна фыркнула дзяўчынка.

Міхал нахмурыўся. Убачыўшы гэта, Бася паспяшалася загаварыць пра іншае:

 А ў мяне зараз пачатак ліпеня. Атрымліваецца, што ў нас па-рознаму ідзе час.

 Напэўна,  сказаў Міхал.

 А што гэта была за жанчына, якую я бачыла, калі прыходзіла да цябе ў першы раз? Твая матуля?

 Не, гэта карміцелька. Матуля памерла.

 Як памерла?  усклікнула дзяўчынка.

Ад жалю да Міхала на яе вочы навярнуліся слёзы. Яна ўзяла яго за руку, ад чаго юнак адразу паружавеў, і сказала:

 Бедненькі!

 І тата таксама памёр,  журботна прамовіў Міхал. Бася зусім засмуцілася:

 Дык ты сірата? Зусім адзін?

 Ну, чаму адзін? У мяне ёсць карміцелька, мае людзі.

 А даўно твае бацькі памерлі?

 Маці калі я зусім маленькі быў, а бацька паўгода таму. Бася спачувальна ўздыхнула:

 І як ты зараз жывеш?

 Хаджу на службу да майго хроснага.

 А хто твой хросны?

 Яго Мосць пан князь Мікалай Радзівіл.

Бася кінула на юнака падазроны позірк і спытала:

 Каторы?

Міхал уважліва паглядзеў на яе.

 Чорны,  адказаў ён.

 Брэшаш!  сказала Бася.

 Брахаць не годна шляхцічу!  парыраваў Міхал.

 Дык ты шляхціч?

 Ну так. Вунь бачыш радавы герб?  Юнак паказаў на шчыт, які вісеў на сцяне.

 Гэта той з палосачкамі?  спытала Бася, прыжмурваючыся, каб разгледзець герб у паўзмроку.

Міхал закаціў вочы і асуджана ўздыхнуў.

 Угу,  цярпліва прамычаў ён.

 А якое ў цябе прозвішча?

 Саколіч. А ў цябе?

 А ў мяне Станкевіч.

 О, дык ты з добрага роду!  усклікнуў Міхал.

 О, дык ты з добрага роду!  усклікнуў Міхал.

 Ну не ведаю. Думаю, што мы проста цёзкі па прозвішчы з тымі Станкевічамі. Дык кім ты служыш у князя Радзівіла?

 Я харунжы[1] харугві[2] Яго Мосці. Калі бацька памёр, пан князь Мікалай узяў мяне служыць.

 А што ты рабіў да гэтага?

 Вучыўся.

 Дзе?  Бася з цікаўнасцю глядзела на Міхала.

 У Кракаўскім універсітэце.

 Ого!  з захапленнем вымавіла дзяўчынка.  А на якім факультэце?

 На філасофскім. Першы год я адвучыўся, нават ступень бакалаўра атрымаў, пахваліўся юнак.  Ну, а гэты год не скончыў, бо бацька захварэў і адклікнуў мяне дадому. Зараз я б якраз трымаў іспыты. Слухай, а ты адкуль столькі ведаеш пра мой час? І пра пана князя, і пра ўніверсітэт?

 Дык гісторыю ж у школе вывучаю!  сказала Бася.

 А ў вас паненкі не дома вучацца?  здзівіўся Міхал.

 Не,  пакруціла галавой дзяўчынка.

 У асобных школах?

 Чаму? У агульных. І дзяўчаты, і хлопцы. А потым і ва ўніверсітэт можна.

 І паненкам таксама?  з сумневам у голасе спытаў юнак.

 Ну зразумела! У нас адукацыя даступная для ўсіх. Дарэчы, гэта больш разумна, чым у вас,  павучальна заўважыла Бася.

 Так, ты маеш рацыю. У вас лепш,  згадзіўся Міхал.  А што ты вывучаеш у школе?

Сеўшы на свайго любага канька, Бася ва ўсіх падрабязнасцях стала распавядаць яму пра ўсе прадметы, якія яна вывучае.

 Атрымліваецца, што ты зараз ведаеш значна больш, чым я,  крыху нахмурыўся юнак.

 Затое я не ведаю і тысячнай часткі таго, што ведаеш ты ў сваім часе!  падбадзёрыла яго дзяўчынка.

 Распавядзі мне яшчэ пра твой свет,  папрасіў Міхал. Дзяўчынка расказвала яму пра сучасныя краіны, апошнія падзеі, транспарт, тэхнічныя дасягненні і шмат пра што іншае. А Міхал, у сваю чаргу, уважліва слухаў і дзівіўся Басіным словам, схіліўшы галаву да пляча і часам адкідваючы рукою доўгую цёмную грыўку, якая непаслухмяна падала на блакітныя вочы. Больш за ўсё Басі падабалася тое, што ён ані разу не ўзяў пад сумнеў яе словы, а, наадварот, слухаў з ухваленнем і цікаўнасцю. Так яны і прабалбаталі ўсю ноч.

Скрозь вокны, прыкрытыя аканіцамі, прабіўся танюткі праменьчык ранішняга сонца. На дварэ загарлапаніў пеўнік. Бася і Міхал уздрыгнулі ад нечаканасці.

 Вось ужо і раніца.  Юнак падышоў да акна і расчыніў яго. Пакой заліло вясёлым сонечным святлом. Бася пацягнулася.

 Напэўна, мне трэба ісці.

 Ужо? Хаця вядома хутка слугі прачнуцца. Не трэ, каб цябе хтосьці ўбачыў. Але ты ж яшчэ прыйдзеш?

 Зразумела!  сказала Бася і накіравалася да люстра. Зірнуўшы ў яго, яна здрыганулася: гэта было звычайнае люстра, у якім выразна былі бачны Бася, Міхал і яго пакой. Дзяўчынка паскрэбла па шкле з надзеяй, што люстра адклікнецца і адчыніць праход. Але халоднае шкло толькі зіхацела ў сонечных праменнях. Яна разгублена паглядзела на Міхала і прамовіла:

 Мне здаецца, што яно зачынілася.

Раздзел 3

 Як?  пасля секунднага маўчання спытаў Міхал.

Яны ўдваіх прыняліся асцярожна прастукваць і абмацваць люстраную паверхню.

 Што ты рабіла, каб трапіць да мяне ў пакой?  спытаў юнак.

 Руку працягвала ці галавой наперад падавалася,  адказала дзяўчынка.

 Ну, паспрабуй яшчэ раз.

Бася працягнула руку, але толькі ўпёрлася кончыкамі пальцаў у халодную роўнядзь. Тады яна вырашыла нырнуць у люстра галавой і, крыху размахнуўшыся, са звонам грукнулася лбом аб шкло. Паціраючы выцятае месца, дзяўчынка засмучана паглядзела на Міхала.

 Добра яшчэ, што не разбіла,  сказаў ён.

Бася некалькі разоў усхліпнула і, уткнуўшы твар у далоні, гаротна заплакала. Міхал з жалем паглядзеў на яе.

 Ну, не трэба плакаць!  паспрабаваў ён супакоіць яе.  Зараз штосьці прыдумаем.

 Я дадому хачу!  душылася слязьмі Бася.  Чаму яно зачынілася?

 Я не ведаю,  адказаў юнак.  А ў цябе яно было адчынена ўвесь дзень?

 Не, толькі вечарам.

 Можа, сёння яно таксама вечарам адчыніцца? Яна паціснула плячыма.

 Пане Міхалу,  пагрукалі ў пакой.

 Хавайся,  прашаптаў юнак.

Дзяўчынка паслухалася. Міхал адчыніў дзверы.

 Пане, да вас чалавек прыехаў ад пані княгіні Альжбэты,  паведаміў слуга.

 Скажы, што я зараз прыйду,  загадаў Міхал і зачыніў дзверы.

 А хто такая княгіня Альжбэта?  шэптам спытала Бася.

 Жонка пана князя Мікалая. Цікава, што яна хоча? Мабыць, пан князь прыслаў нейкія паперы?  прамармытаў юнак сабе пад нос, а потым дадаў: Бася, пасядзі пакуль што тут, а я пайду даведаюся, у чым справа, добра?

Назад Дальше