Міхал, што ты робіш? З кім ты размаўляеш? прагучаў жаночы голас.
Я я чытаю! хутка знайшоўся Міхал.
Услых? Што?
Малітву.
Голас фыркнуў, і крокі аддаліліся.
Табе лепш пайсці, ціха прамовіў юнак.
Ну добра. Бывай, Міхал! Бася ўжо павярнулася да люстра, але раптам ёй у галаву прыйшла думка: А да цябе можна будзе прыйсці яшчэ?
Ну Міхал сарамліва ўсміхнуўся і ўрэшце сказаў: Можна. Бася махнула яму рукой і нырнула ў люстра, зноў адчуўшы непрыемны холад. Апынуўшыся ў сваім пакоі, яна скокнула пад коўдру і, моцна абхапіўшы падушку, адразу ж заснула.
Раздзел 2
Бася прачнулася ды салодка пазяхнула. «Цікава, сон гэта ўчора быў ці не сон? падумала яна, летуценна пазіраючы на столь. Калі не сон, то ўсё гэта вельмі-вельмі дзіўна Ды не! Глупства, зразумела, так не бывае, сама сябе перапыніла дзяўчынка. Але як рамантычна!»
Прачынайся, соня, перарваў Басіны разважанні матульчын голас. Хопіць спаць, спускайся снедаць!
Бася глыбока ўздыхнула і, моцна пацягнуўшыся, устала з ложка. Першым чынам яна падышла да старадаўняга люстра і правяла па ім рукою, але шкляная роўнядзь заставалася спакойнай. «Ну вядома ж, сон!» са шкадаваннем падумала дзяўчынка і накіравалася ў ванную. Пачысціўшы зубы, Бася паглядзела на сябе ў люстра над умывальнікам і падумала, што калі яе ўчарашнія прыгоды адбыліся насамрэч, то яна зрабіла добрае ўражанне на юнака з мінулага. Яна ўзялася за крыссе начной кашулькі і стала кружыцца па пакоі.
«Напэўна, думала дзяўчынка, я была адчайна прыгожая: з распушчанымі валасамі, якія струменяцца па плячах, у доўгай, да пят, беласнежнай кашульцы» Раптам Бася спынілася перад люстрам і ўважліва прыглядзелася да свайго ўбора.
Дябал! услых вылаялася дзяўчынка.
Уся кашулька была цалкам усыпана маленькімі блакітнымі сабачкамі і костачкамі, якія былі перавязаныя банцікамі. Гнеўна засопшы, яна выключыла лямпачкі над люстрам, пакінуўшы ў ваннай толькі верхняе святло, і крыху адышла. Угаварыўшы сябе, што здалёк і збоку сабачкі добра сыдуць за незабудкі, а ў прыцемках Міхал наогул наўрад ці што-небудзь разгледзеў, Бася супакоілася і, пераапрануўшыся да сняданку, бадзёра спусцілася да бацькоў.
Што ты мюслям усміхаешся? спытаў тата, адклаўшы газету.
Я ўсміхаюся? Нічога я не ўсміхаюся!
Цямніш, працягнуў той.
Нічога я не цямню! Проста мне сон пацешны прысніўся. Бася сцісла пераказала бацькам свае прыгоды.
Ох жа мне гэтыя дарослыя дочкі! усклікнуў тата. Няма чаго табе пра ўсялякіх кавалераў думаць. Хадзі справай якой-небудзь займіся.
Тата, якой справай? У мяне ж вакацыі!
Нічога, я табе зараз прыдумаю справу.
Бася даела сняданак, цмокнула тату і матулю і, кінуўшы ім на хаду «дзякуй», хуценька рэціравалася да сябе ў пакой.
Правільна, як дапамагчы мне да канферэнцыі рыхтавацца дык не, прабурчаў ёй услед бацька.
Хутка Басі патэлефанавала сяброўка Эва. Трошкі пабалбатаўшы, яны дамовіліся сустрэцца ў Эвы дома.
Басю так распіралі эмоцыі, што, як толькі яна прыйшла да сяброўкі, адразу ж пачала распавядаць ёй пра падзеі мінулай ночы, ужо другі раз за раніцу. Спачатку Эва з сурёзным тварам слухала Басю, але напрыканцы апавядання гучна разрагаталася.
Ай, ну цябе, Эўка! пакрыўдзілася дзяўчынка. Чаго ты рагочаш?
Прабач, я не хацела, сказала сяброўка, выціраючы слёзы. Дык што ты там кажаш?
Бася закаціла вочы:
Табе што, усё спачатку распавядаць?
Ды не, ты мне толькі пра хлопца распавядзі, пра інтэрер не трэба. Ты ж ведаеш, я ў падрабязнасцях не люблю.
Ды што пра яго распавядаць? Хлопец як хлопец, скрытна прамовіла Бася.
Ну, красунчык хаця ці не? Дзяўчынка збянтэжылася і кіўнула.
Ага, прамямліла яна.
Што «ага»? усклікнула Эва. Дык так ці не?
Ну зразумела ж, так! Хаця не, красунчык гэта не пра яго. Разумееш, ён такі
Які? чакальна працягнула Эва.
Высакародны.
Ой, Баська! ізноў зарагатала сяброўка. Закахацца трэба ў сапраўднага чалавека, трымай прыклад з мяне.
Ну-ну, у каго, у каго, а ў цябе кожны дзень новы сапраўдны кумір.
Так, я нясталая! з выклікам сказала Эва. Мабыць, я пакуль што ў пошуку!
Бася фыркнула, і абедзве зарагаталі.
Не, усё ж у такое мінулае лепей не трапляць безупынныя войны! тонам бывалага вывела Эва.
Хіба? спытала Бася.
Хіба? спытала Бася.
Які там у вас год?
Чаму гэта ў нас?
Ну, у Міхала твайго.
Зусім ён не мой! паружавела дзяўчынка.
Год які? нецярпліва паўтарыла Эва. Дзесяць разоў ужо пытаюся!
Тысяча пяцьсот пяцідзясяты, насупіўшыся, прабурчала Бася.
Зараз паглядзім, што там у вас.
Гм! кашлянула дзяўчынка.
У ніх, паправілася Эва, пацягнуўшыся за энцыклапедыяй. А ты ведаеш, час мірны. Каранаванне Барбары Радзівіл, праўда, з далейшым атручваннем.
Але гэта ж толькі гіпотэза.
Вось сходзіш у госці да свайго новага знаёмага даведаешся. Не забудзься распавесці потым.
Эва!!! абурана ўсклікнула Бася. Хопіць з мяне здзекавацца!
Ды годзе табе. Жартую.
Я лепш пайду дадому, а то хутка дождж пачнецца.
Добра, згадзілася Эва. Дарэчы, мы з бацькамі збіраемся на выхадныя ў Тракай. Паедзеш з намі?
Я спытаюся ў маіх, а то яны мяне ўсё ўмольваюць ехаць разам з імі на канферэнцыю. Але я не хачу.
Ну добра.
Я табе патэлефаную.
Дамовіліся. І хопіць марыць, а то ўжо дарослы чалавек, а ўсё табе казачкі.
Ды годзе, бывай! Патэлефаную, развіталася дзяўчынка.
Па дарозе дадому яна ўсё ж такі трапіла пад дождж і наскрозь прамокла.
Я не разумею! абурылася матуля. Няўжо так складана ўзяць з сабой парасон?
Калі я збіралася ісці, нішто не прадказвала такой залевы, апраўдвалася дзяўчынка.
Што мне з ёй рабіць? звярнулася матуля да таты. Той пацепнуў плячыма.
Эва запрасіла мяне ў Тракай. Яны з бацькамі едуць туды на лецішча.
А як жа мы? спытаў тата.
Ды едзьце! І вы ад мяне ўдваіх адпачнеце, і я ад вас.
Няўдзячная! Тата тэатральна заламаў рукі.
Басенька, ты ўпэўнена? занепакоена сказала матуля.
Ну зразумела! Мы ж гэта тысячу разоў ужо абмяркоўвалі.
А я думала, пакуль тата будзе на канферэнцыі, мы разам з табой па крамах паходзім, па горадзе пашпацыруем.
Па горадзе вы разам с татам пашпацыруеце пасля канферэнцыі.
Ну, я нават не ведаю, як пакінуць цябе адну, матуля задумалася. Добра, заставайся, але тады бабуля будзе цябе кантраляваць.
Ну-ну, як справамі займацца, дык я дарослая, а як на пару дзён адной застацца, дык я маленькая, наглядчыкаў да мяне адразу прыстаўляеце, пакрыўдзілася дзяўчынка.
Дачушка, ці мала што з табой можа здарыцца.
Так, мы ж у лесе жывём, а не ў цывілізаваным грамадстве! усклікнула Бася.
Ну, супакойся, перарваў яе тата. Не забывай хаця б проста тэлефанаваць бабулі.
Добра, утаймавалася дзяўчынка і паднялася да сябе.
Яна патэлефанавала Эве, каб сказаць, што паслязаўтра прыедзе да яе на лецішча, а потым вырашыла праверыць люстра. Бася паставіла стул насупраць сцяны, дзе яно вісела, і ўзялася ўглядацца ў люстраную роўнядзь. Яна пільна глядзела ў шкло, яе думкі паступова сталі рассейвацца, на імгненне Басі здалося, што ў адлюстраванні клубіцца нейкі таямнічы туман, але ў хуткім часе вочы сталі зліпацца, яна пачала засынаць і раптам ледзь не павалілася са стула. Дзяўчынка страсянула галавой і, прыжмурыўшыся, зірнула на люстраную паверхню, але тая здавалася зусім звычайнай і ніяк сябе не выяўляла. Бася ўпікнула сябе за дурную наіўнасць і, махнуўшы рукою на дарэмны занятак, лягла спаць.
На другі дзень тата і матуля паехалі на канферэнцыю, даўшы дачцэ мноства наказаў і перасцярог. Дзяўчынка сабрала якія-ніякія рэчы, што хацела ўзяць з сабой у Тракай, і падумала, што было б някепска прысвяціць вечар прагляданню старых добрых фільмаў. Калі ўсё было перагледжана ды працытавана Басяй услых разам з улюбёнымі героямі, яна адправілася ў свой пакой. Дзяўчынка ўвайшла і ўжо пацягнулася да выключальніка, як убачыла, што з люстра льецца святло. Бася асцярожна падышла да яго і ўбачыла выразнае адлюстраванне пакоя Міхала. Дзяўчынка, нібы зачараваная, працягнула руку да шкла і, ледзь крануўшы яго, адчула ўжо знаёмы холад. Праз імгненне яна апынулася ў залюстравым пакоі. У ім нікога не было. Бася азірнулася: пакой быў халодны і цёмны, толькі за спінаю дзяўчынкі, выпраменьваючы мяккае святло, гарэла люстра. Яна прысела на лаву і вырашыла пачакаць Міхала.
У хуткім часе дзверы адчыніліся і ў пакой зайшоў юнак. Бася падхапілася са свайго месца.
Ты хто? замёр Міхал.
«Ён што, зусім ідыёт?» падумала дзяўчынка, а ўслых сказала:
Бася я!
Ой, прабач, я не пазнаў цябе, сказаў юнак. Тут так цёмна, пачакай хвіліну.