Адваротны бок люстра - Ксенія Ільінічна Шталенкова 6 стр.


Раніцай карміцелька, ціхенька адчыніўшы дзверы, на дыбачках увайшла да Міхала ў пакой. Убачыўшы, што юнак нязручна спіць на куфры, яна толькі ўсміхнулася. Кабета пракралася да ложка і, асцярожна адхіліўшы полаг, каб не пабудзіць Басю, паглядзела на дзяўчынку, якая мірна пасопвала. Потым карміцелька гэтак жа акуратна завесіла полаг і перабралася да Міхала. Яна шэптам паклікала яго:

 Міхал!

Той нешта незадаволена прабурчаў у сне і закрыўся ад яе рукой.

 Міхал!  гучней паклікала кабета.

 А?!  ускінуўся ён, ледзь не скаціўшыся з куфра.  А, гэта ты, карміцелька.

Міхал ізноў заплюшчыў вочы, спадзеючыся паспаць яшчэ хаця б трошачкі.

 Што гэта ты на куфры качаешся?  спытала карміцелька.

 Я Я так стаміўся ўчора, што заснуў тут.

 Нават не спрабуй мне брахаць,  строга сказала кабета.  Я яе ўжо бачыла.

Юнак асуджана ўздыхнуў.

 Як гэта табе ўдалося яе прывезці, што ніхто не заўважыў?

 Калі я пазаўчора прыехаў, вы ўсе ўжо спалі.

 Як жа я не пачула?  здзівілася карміцелька.

Міхал расплыўся ў нахабнай усмешцы, задаволены тым, што хаця раз у жыцці здолеў ледзь-ледзь, але ашукаць карміцельку, якая заўжды так турбавалася і сачыла за кожным яго крокам.

 І адкуль ты прывёз яе?

 З-пад Ліды.

 А яна так адразу і згадзілася?

 Вядома. Я паклікаў яе разам з сабой, і яна паехала,  ілгаў напрапалую юнак.

 А хто яна?

 З беднай шляхетнай сямі.

 Ох, Міхал, натрапіш ты на ліха!  загаласіла кабета.  Ну, а што рабіць збіраешся?

 А што рабіць?  не зразумеў ён.

 Як што? Ты, я бачу, сурёзныя намеры да яе маеш!  цьмяна пачала карміцелька.

 Чаму сурёзныя?  густа пачырванеў Міхал.

 Ну, калі на куфры спіш, дык сурёзныя.

 Кінь, карміцелька,  глупства!  Юнак хацеў павярнуцца да яе спінаю, але перадумаў, вырашыўшы, што рызыкуе зваліцца на падлогу.  Якія сурёзныя намеры?

 Жаніцца вось якія!  абурылася кабета.

 Карміцелька, супакойся, усё ў парадку.  Міхал прыўстаў на локці.

Кабета сярдзіта сцяла вусны.

 Прынамсі, спаць яна будзе ў іншай спальні. Скажы, што я пасцялю ёй у тваім былым пакоі.

 Божа, ды якая розніца, дзе ёй спаць? Карміцелька дала яму ў карак.

 Гэта табе розніцы ніякай няма, а паненцы розніца ёсць!  упікнула яна юнака.  Як яе імя?

 Бася,  прабурчаў Міхал, пакрыўдзіўшыся за аплявуху.

 Добра. Хутка будзем снедаць. Вы абодва спускайцеся трэба ж прадставіць яе людзям.

 Дык як жа я яе вывяду?

 А гэта ўжо табе вырашаць! Ты дзяўчыну прывёз, ты і думай. І глядзі, не крыўдзі беднае дзіцянё!  Карміцелька пагразіла Міхалу пальцам і пайшла з пакоя.

Ён сурова паглядзеў ёй услед. Раптам з-за полага пачулася аглушальнае пазяханне, і праз імгненне паказалася Басіна галава.

 Прывітанне, Міхал! Ты ўжо прачнуўся?

 Так. Ведаеш, карміцелька неяк даведалася, што я цябе тут хаваю.

 Ого!  усклікнула Бася, вылазячы з-за полага.  А як яна здагадалася?

 Не ведаю,  працягнуў юнак.

 А што ты ёй сказаў?

 Налгаў, што ты з беднай шляхетнай сямі і я прывёз цябе з-пад Ліды. Якраз пазаўчора я вярнуўся адтуль позна ўвечары і ніхто не бачыў, як я прыехаў. Толькі раніцай здагадаліся, калі ўбачылі каня.

 А чаму гэта я з беднай сямі?  пакрыўдзілася дзяўчынка, ужо не слухаючы яго далей.

 Ды яна і так галасіць пачала, а калі б я сказаў, што ты з багатай сямі, яна б мяне зусім закатавала.

 І што зараз рабіць?  спытала Бася. Міхал паціснуў плячыма.

 Яна сказала, каб я прадставіў цябе людзям.

 Ты што?!  адразу ж запратэставала дзяўчынка.  Як жа я ў такой вопратцы?

Міхал задумліва паглядзеў на яе ды хітра ўсміхнуўся.

Раздзел 4

Міхал адкінуў века куфра і, нырнуўшы ў яго з галавой, узяўся нешта шукаць.

 Ну дзе ж яна? Я памятаю, што заставалася,  мармытаў юнак, рыючыся ў куфры.

 Міхал, а што ты шукаеш?  Бася асцярожна кранула яго за плячо.

 Ды вопратку маю дзіцячую!

Дзяўчынка збянтэжана паглядзела на юнака і адышла.

 Вось яна!  узрадавана ўсклікнуў Міхал, рэзка выпрастаўшыся і выцяўшыся галавой аб века куфра.

Паціраючы патыліцу, якая пацярпела ўжо двойчы за раніцу, ён працягнуў Басі кучу вопраткі. Дзяўчынка акуратна расклала яе на лаўцы.

 І што гэта такое?  з сумневам прамовіла Бася, азіраючы дзіўнага выгляду калготы.

 Нагавіцы,  сказаў юнак.

Дзяўчынка фыркнула, кінуўшы хуткі позірк на Міхала.

 І што гэта такое?  з сумневам прамовіла Бася, азіраючы дзіўнага выгляду калготы.

 Нагавіцы,  сказаў юнак.

Дзяўчынка фыркнула, кінуўшы хуткі позірк на Міхала.

 Чаго ты?  спытаў ён.

 Ды смешныя нагавіцы я ў іх буду па-дурному выглядаць!

 Павер, без іх ты будзеш выглядаць яшчэ дурней,  адказаў Міхал, накіроўваючыся да дзвярэй.

 Пачакай, а ў якой паслядоўнасці гэта ўсё апранаць?

 Спачатку нагавіцы, потым ніжнюю кашулю.

 А ці патрэбна яе ўбіраць у нагавіцы?  удакладніла дзяўчынка.

 Не, як жа ты яе ўбярэш, калі яна да кален? А зверху каптан. Міхал пайшоў з пакоя, а Бася, са скрухай уздыхнуўшы, узялася ўбірацца ў новы строй. Спрабуючы апрануць вузкія нязручныя нагавіцы, яна заскакала на адной назе і, не ўтрымаўшы раўнавагі, з грукатам павалілася на падлогу. Пакрыўдзіўшыся і на Міхала, і на нагавіцы, дзяўчынка ўзнялася і, з горам папалам нацягнуўшы на сябе вопратку, паклікала юнака.

 Што гэта тут у цябе валілася?  спытаў ён, прычыніўшы за сабою дзверы.

 Нічога,  сярдзіта прабурчала дзяўчынка, разгладжваючы складкі. Ну як, я падобная да хлопчыка?

Міхал схіліў галаву да пляча і, схапіўшыся пальцамі за падбароддзе, агледзеў Басю з галавы да ног.

 Што? Не тое?  засмучана спытала дзяўчынка.

 Не,  пакруціў галавой юнак.  Не тое. Сам не зразумею, што менавіта, але нешта не так.

Бася кінула на сябе зверху ўніз журботны позірк і выняла з-пад каўнера кашулі валасы, убіраючы іх назад.

 Чакай!  раптам усклікнуў Міхал і кінуўся да дзвярэй.

Бася толькі разгублена паглядзела яму наўздагон. Праз імгненне юнак вярнуўся, узброіўшыся нейкім падабенствам нажніц. Дзяўчынка з асцярогай адступіла ад яго.

 Я зразумеў: у цябе надта доўгія валасы. Іх трэба абрэзаць,  узрадавана паведаміў Міхал.

 Не дам!  Бася заняла абарончую пазіцыю і схапілася за валасы.

 Бась, ну, а як інакш? Не ведаю, як у вас, але ў нас юнакі не носяць такія доўгія валасы. Іх хаця б да плеч укараціць патрэбна.

 А без гэтага ніяк нельга? Мяне абавязкова трэба выдаваць за хлопчыка? Твая карміцелька ж усё роўна ведае, хто я.

 Але я не маю жаночага адзення!  запярэчыў Міхал.  Тым больш карміцелька гэта карміцелька, а перад людзьмі я не магу.

 Чаму гэта?  абурылася дзяўчынка.

 Ну, не магу,  сумеўся юнак, чырванеючы.  Што, калі размовы пойдуць, плёткі ўсялякія?..

Бася раздражнёна закаціла вочы, але далей сароміць Міхала не ўзялася.

 А валасы насамрэч ніяк нельга пакінуць?  умольна паглядзела на яго дзяўчынка.

 Не,  адказаў юнак.

 Добра,  асуджана ўздыхнула Бася.  Рэж.

Міхал пачаў няўмела стрыгчы дзяўчынцы валасы. Бася нават вусны закусіла, каб не расплакацца. Яна заўсёды так рупліва ставілася да сваіх валасоў, даглядала іх і песціла, а тут такое варварства!

 Не, я так да людзей не пайду!  заявіла дзяўчынка, убачыўшы ў люстры няроўна падстрыжаныя пасмы, якія парассыпаліся па плячах.

 Чаму?  галава юнака паказалася з-за яе спіны.  Затое паглядзі на сябе выліты хлапчына!

Насупіўшыся, Бася кінула на яго гнеўны позірк. Калі б дзяўчынка апынулася ў іншых абставінах і Міхал не быў бы адзіным чалавекам, на якога яна можа спадзявацца, ён бы рызыкаваў зрабіцца яе лютым ворагам.

 Пачакай!  сказаў юнак, ізноў нырнуўшы ў куфар.

Дастаўшы адтуль чорны аксамітавы берэцік з фарсістым пяром, Міхал здзьмухнуў з яго пыл і насунуў Басі на самыя вочы. Дзяўчынка крыху падцягнула берэт з ілба і кісла зірнула на задаволенага сваёй працай юнака.

 Ну, зараз усё!  шырока ўсміхнуўся ён.  Можам ісці снедаць.

Праходзячы міма люстра, Бася затрымала позірк на сваім такім незнаёмым абліччы і гучна ўцягнула паветра. У яе, вядома, былі няўдалыя дні, але каб настолькі ніколі. Мала таго, што ёй собіла трапіць у гэтае пазбаўленае элементарных зручнасцяў XVI стагоддзе, з якога яна немаведама калі выблытаецца і незразумела, ці выблытаецца ўвогуле, дык яшчэ і валасы абрэзалі яе найвялікшую каштоўнасць. І Міхал таксама дурны! Як пераапрануў Басю, пастрыг, дык раптам пачаў ставіцца да яе, нібы да дзіцяняці якога. Куды дзелася ўся яго далікатнасць і пачцівасць? Дзяўчынка зрабіла нейкі ўжо надта пакутніцкі ўсхліп, шморгнуўшы носам.

 Не журыся, Баська!  усклікнуў Міхал і, не разлічыўшы моцы, дужа ляпнуў яе па плячы так, што ў дзяўчынкі падкасіліся ногі.

Бася сабрала рэшткі сіл і паспрабавала супакоіцца. Раптам ёй у галаву прыйшла ідэя.

Назад Дальше