Адваротны бок люстра - Ксенія Ільінічна Шталенкова 7 стр.


Бася сабрала рэшткі сіл і паспрабавала супакоіцца. Раптам ёй у галаву прыйшла ідэя.

 Слухай, Міхал, калі ты ўжо мяне апрануў як хлопчыка, можа, мы пойдзем пашпацыруем па горадзе?  спытала яна.

 Так,  кіўнуў юнак.  У мяне ж вольны дзень. Можна адразу пасля снедання і пайсці.

Яны спусціліся па лесвіцы ў прасторную залу, дзе за сталом ужо сядзела некалькі чалавек: пажылы мужчына і трое маладых людзей, якія пра штосьці жвава гутарылі. Па-за імі стаяла рудавалосая мажная кабеціна гадоў сарака, якая, убачыўшы Басю ў хлапчуковым адзенні, пляснула рукамі і ўжо жадала была адкрыць рот, каб нешта сказаць, але, заўважыўшы, як Міхал цішком паказвае ёй кулак, змоўчала і незадаволена сцяла вусны.

 Добрай раніцы!  павітаўся юнак.

У адказ таксама пачуліся прывітанні. Людзі за сталом з цікаўнасцю паглядзелі на Басю, а мажная кабета падбадзёрваючы ўсміхнулася ёй.

 А гэта гэта Янэк,  Міхал прадставіў усім дзяўчынку, назваўшы яе першым імем, якое ўзгадаў.

Бася прысела на лаву.

 Карміцелька, дай Янэку посуд,  папрасіў юнак.

 Марыська!  гучна крыкнула кабета ў адчыненыя дзверы, якія вялі ў кухню.  Прынясі яшчэ адну талерку і конаўку!

У залу ўвайшла румяная дзяўчына з посудам у руках і пытальна зірнула на карміцельку.

 Пастаў пану Янэку.

Убачыўшы Басю, дзяўчына зачырванелася яшчэ больш і, апусціўшы вочы, паставіла перад Басяй талерку з конаўкай.

Пасярод стала былі вялізная міска з кашай і свежы нарэзаны хлеб. Міхал наклаў сабе цэлую талерку кашы і падсунуў міску да дзяўчынкі. Убачыўшы страву, Бася зморшчылася, зачэрпнула трохі кашы, пакалупала яе ў сваёй талерцы, але так і не пакаштавала.

 Адкуль пан Янэк прыехаў?  спытаў пажылы мужчына.

 З-пад Ліды. Ён мой далёкі сваяк,  зноў пачаў выдумляць Міхал.

 Сапраўды? А я не ведала, што ты там маеш сваякоў, карміцелька дапытліва паглядзела на юнака.

 Насамрэч,  страпянуліся маладыя людзі, хіба ты маеш радню ў Лідзе?

 Так, ды толькі вельмі-вельмі далёкую. Збяднелая шляхта. Бацькі Янэка папрасілі пашукаць нейкую службу для сына, вось я і прывёз яго ў Вільню.

 І куды ж ты збіраешся яго ўладкаваць?  зноў спытаў пажылы чалавек.

 Я пакуль пра гэта не думаў, адказаў юнак і дбайна ўзяўся есці, каб пазбегнуць далейшых запытанняў.

 Ну, мне здаецца, што пан Янэк пакуль што надта юны для ваяўнічай службы,  меркаваў услых мужчына.  Хіба што яго да княгіні адправіць, але чаму толькі ён навучыцца сярод кабет?

Маладыя людзі дружна зарагаталі.

 А што ён умее?  спытаў адзін з іх.

 Ды нічога асабліва і не ўмее. Я думаю, пакуль Янэк застанецца пры мне,  няпэўна прамовіў Міхал.

 Яснавяльможны пан Міхал вырашыў абзавесціся пажам,  зедліва заўважыла карміцелька.

Юнак спадылба зірнуў на яе і ўзяўся жаваць далей.

 А як пану Янэку спадабалася Вільня?  пацікавілася кабета.

 Янэк амаль не бачыў горад, мы ж прыехалі позна вечарам,  паспяшаўся з адказам Міхал.

 А ён што, нямко?  хітра прыжмурылася карміцелька.

 З чаго ты вырашыла?

 Ну, ты ўвесь час адказваеш замест яго, не даеш хлопчыку нічога сказаць.

 Хадзем,  сказаў Міхал Басі, рэзка ўстаўшы з-за стала.

Дзяўчынка журботна паглядзела на астылую кашу ў талерцы і ўзнялася следам за ім.

 Куды гэта ты сабраўся?  усклікнула карміцелька.

 Горад Янэку паказаць хачу!  зедліва паведаміў юнак.

 Пачакай! Гаротнае дзіцянё зусім галоднае засталося!  спудзілася кабета.  Што ты трымаешся, нібы пан са слугой?

 Няма чаго сядзець, няхай прызвычайваецца да службы,  строга прамовіў Міхал і пацягнуў Басю за рукаў.

 Міхал, мабыць, нам пайсці з табой?  спыталі маладыя людзі.

 Не. Сёння можаце ісці па дамах,  сказаў юнак і зноў пацягнуў за сабой Басю.

 Чакайце,  карміцелька схапіла са стала кавалак хлеба і працягнула яго дзяўчынцы.  Хаця хлеба зясі.

 Дзякуй,  сказала тая.

Карміцелька склала рукі на жываце і замілавана ўсміхнулася. А Бася паспяшалася за Міхалам, жуючы на хаду хлеб.

Калі яны выйшлі на двор, яна падазрона прынюхалася і з агідай заціснула нос рукой: у паветры стаяў моцны пах гною. Але ўжо праз некалькі хвілін Бася прызвычаілася да мясцовых асаблівасцяў і рахмана ішла ў нагу з Міхалам.

 Ты чаго мне рота адкрыць не даваў?  упікнула яна юнака.

 Калі б ты пачала размаўляць, у іх зявілася яшчэ больш пытанняў.

Дзяўчынка здзіўлена паглядзела на яго.

Дзяўчынка здзіўлена паглядзела на яго.

 Ты дзіўна кажаш нібы на нашай мове, а нібы і не,  паведаміў Міхал.

 Ой, ды годзе! Ты ж мяне разумееш.

 Ну, я ўжо прызвычаіўся!

Бася фыркнула, а потым спытала:

 А хто былі тыя людзі за снеданнем?

 Маладыя сыны карміцелькі, а паджылы стары сябра бацькі, ён таксама служыць князю і нярэдка заходзіць да мяне.

Міхал з Басяй рушылі далей па горадзе. Дзяўчынка з прагнасцю пазірала па баках, круцячы галавой то направа, то налева, каб нічога не прапусціць.

 Пакінь так на ўсё вытарашчвацца,  раз-пораз бухцеў юнак.  Ты прыцягваеш да нас увагу.

 Дык мне ж цікава!  абурана ўсклікнула Бася.  Я ніколі не бачыла такога. Ты што, думаеш у маім часе ўсё тое ж самае? Зусім не!

Міхал толькі паціснуў плячыма.

 Слухай, Бася, давай збочым на гандлёвую вуліцу, купім табе вопратку. Ці мала, на колькі ты тут застанешся?  прапанаваў ён.

Яны пакрочылі міма гандляроў, якія расхвальвалі тавар на розныя лады і заклікалі прахожых да сябе ў краму. Міхал і Бася зайшлі ў адну з іх. Пакуль дзяўчынка разглядала розныя жаночыя ўпрыгожанні для валасоў, юнак спешна прыкладаў ёй да спіны кашулі і каптаны. Калі ўся вопратка была абраная, дзяўчынка падцягнула Міхала да прылаўка, на якім былі раскладзены розныя пусцяковіны, і ціхенька сказала яму:

 Паглядзі, якія стужкі прыгожыя. А грабянькі ўвогуле цуд, праўда?

 Ну і што?  не зразумеў яе намёкаў юнак.

 Мабыць, ты б купіў мне нешта?  Бася зрабіла ўмольныя вочы.

 Не! Якія стужкі, якія грабянькі? Ты ж хлопчык,  нагадаў ёй юнак.

 Ну, Міхалачак, калі ласка! Мне так хочацца!  заныла дзяўчынка.

 Я ж сказаў не. Як я буду купляць табе хлопчыку грабянькі ўсялякія?

 Ды што ты ўсё пра адно і тое ж: хлопчык-хлопчык. Насамрэч я дзяўчынка!  гучным шэптам прамовіла Бася.

 Ну-ну, галоўнае крычы пра гэта гучней!  асек яе Міхал. Бася пакрыўджана насупілася.

 Ну Міхал!  пачала прасіцца яна.

 Не.

 Чаму?

 Я табе ўжо ўсё патлумачыў. Хадзі пастой на свежым паветры, а я пакуль расплачуся.

Бася выпнула ніжнюю губу і пацягнулася да выйсця.

 «Пастой на свежым паветры, пастой на свежым паветры»,  бурчэла яна, дражнячы Міхала.  Зусім яно не свежае гноем смярдзіць!

Праз хвіліну юнак далучыўся да яе, і яны пацягнуліся далей па гандлёвай вуліцы.

 Чаго ты на мяне злуешся?  спытаў Міхал. Бася толькі фыркнула.

 Ну кінь!  прымірэнча сказаў юнак.  Як бы я купляў табе ўсю гэтую лухту? Тым больш што валасы ў цябе зараз кароткія.

Зноў прыгадаўшы сваю самую вялікую страту ў жыцці, дзяўчынка хацела ўжо пачаць грозную тыраду ў адрас Міхала, але, праходзячы міма чарговага прылаўка, яна заўважыла дзіўнага дзядка, у абліччы якога нешта здалося ёй вельмі знаёмым. Бася неўразумела ссунула бровы і зноў пакрочыла следам за юнаком, але над вухам яна пачула:

 Мадэмуазэль Барбара, вы змянілі стыль адзення?

Ад нечаканасці Бася спынілася пасярод вуліцы і павярнулася. Ну зразумела! Перад ёю стаяў пан Альбрыхт, які прадаў ёй злашчаснае венецыянскае люстра, дакладней не прадаў, а дазволіў на нейкі час пакінуць у сябе. Зрэшты, не пазнаць яго было б немагчыма: нават тут яго адзенне было надта вытанчанае, а вусы і барада мелі ідэальную форму.

 Міхал!  схамянулася Бася і подскакам пабегла за юнаком, які ўжо паспеў адысці ад яе на добрую адлегласць, не заўважыўшы, што дзяўчынка адстала.

Той азірнуўся і, з жахам убачыўшы, што ледзь не страціў у вулічным натоўпе Басю, кінуўся ёй насустрач.

 Ты што! А калі б ты згубілася? Я нават не заўважыў, калі ты паспела адысці!  з дакорамі накінуўся ён на дзяўчынку.

 Міхал, хадзем хутчэй!  Бася схапіла юнака за рукаў і пацягнула да старога.

 Куды?  пачаў упірацца Міхал.  Ты зноў жадаеш, каб я табе нешта купіў?

 Ды не!  нецярпліва ўсклікнула дзяўчынка і спехам патлумачыла яму: Стары, які пакінуў мне люстра, таксама тут!

 Што?  збянтэжыўся юнак.

Але Бася пацягнула яго за сабой і, калі яны былі ўжо ў некалькіх метрах ад старога, прашаптала Міхалу:

 Вунь, бачыш, гэта той дзядок!

Пан Альбрыхт ледзь прыкметна памахаў ім рукой. Юнак кінуўся да старога. Нахіліўшыся да самага яго твару, Міхал пагрозліва прамовіў, паказваючы на Басю:

 Зараз жа адпраўляй яе дадому! А то я табе

Але Міхал не паспеў дагаварыць, бо пан Альбрыхт паглядзеў на яго такім зедлівым позіркам, што ён цалкам сумеўся і не знайшоў, чым скончыць фразу.

Назад Дальше