Бася няпэўна хмыкнула, але, убачыўшы падазрона прыўзнятае брыво пана Альбрыхта, сцяла вусны і сказала:
Ды добра-добра, я зразумела.
Спадзяюся, што так. Вам вельмі пашанцавала, што гэты юнак Міхал паверыў вам, заўважыў дзядок. Хадземце, я жадаю вам штосьці паказаць.
Бася ўзнялася і рушыла следам за ім у бакавы пакой, які быў схаваны за парцьерай. Калі яны ўвайшлі, дзяўчынка ахнула. Гэта быў невялікі круглы пакой, сцены якога былі цалкам увешаны люстрамі ў старадаўніх рамах.
Нічога ж сабе! з захапленнем прашаптала дзяўчынка.
Стары ўсміхнуўся, задаволены тым, што здолеў уразіць падлетка з ХХІ стагоддзя.
Няўжо можна прайсці праз кожнае з гэтых люстраў? спытала Бася.
Не, прызнацца, я да гэтага часу не здолеў прайсці праз некаторыя з іх, адказаў стары.
А там, у ХХІ стагоддзі, вы таксама маеце ўсе гэтыя люстры?
Не ўсе. Некаторыя не захаваліся. Напрыклад, вось гэтае, стары паказаў на адно з люстраў. Я магу адсюль прайсці праз яго ў XVIII стагоддзе, але ў XXI яго ўжо даўно няма. Затое там ёсць некаторыя люстры, якіх у іншых вядомых мне месцах я не знайшоў.
А вы даўно трапілі ў Бася запнулася, думаючы, як лепей сказаць пра родны свет, дзядок жа нарадзіўся тут, у XVI стагоддзі! У мой час.
Так, мадэмуазэль, вельмі даўно. Пасля таго як бацька паведаміў мне таямніцу люстраў, я пачаў дапамагаць яму рабіць разлікі, а потым ён сказаў, што прыйшоў час паспрабаваць прайсці ў іншае вымярэнне. Некалькі разоў усё праходзіла цудоўна, і я паспяхова вяртаўся дадому. Але аднойчы бацьку прывезлі адно люстра. Мы доўга даследавалі яго, а потым яно адчынілася. Я прайшоў скрозь яго і трапіў у пачатак 40-х гадоў ХХ стагоддзя. Я, вядома ж, яшчэ не ведаў, што гэта за час. Раней мне не выпадала трапляць у настолькі далёкую будучыню. Люстра раптам зачынілася, і я не мог вярнуцца. Тады якраз ішла Другая сусветная вайна. Мне не пашанцавала, я трапіў пад бамбёжку, і мяне кантузіла. Я апынуўся ў шпіталі. Усе думалі, што мяне асабліва цяжка кантузіла, бо я не казаў ні слова. Толькі ўявіце, мадэмуазэль, ці мусіў я размаўляць?! Мова ж, хаця і была мне знаёмая, надта змянілася. Мяне, пэўна, ніхто б не зразумеў. Тым больш я ўсё ніяк не мог усвядоміць, у якое стагоддзе трапіў, і не ведаў, як паводзіць сябе.
Выпадкова да мяне трапіла газета. Праз яе я з цяжкасцю даведаўся пра дату і сяк-так пра апошнія здарэнні. Прыслухоўваючыся да галасоў медсясцёр, лекараў, хворых, якія ачуньвалі, я менш-больш асвоіў мову. Памятаю, сядзелка так узрадвалася, калі я пачаў размаўляць!
Калі скончылася вайна, я вырашыў адшукаць тое люстра. Я адразу ж накіраваўся на Сціклю. Я ўзрадваўся, калі ўбачыў, што наш дом застаўся цэлы. Унутры нікога не было. У доме ўжо даўно ніхто не жыў. Я ўзняўся наверх, але знайшоў там толькі два люстры. Я пазнаў іх. Адно вяло ў XVII стагоддзе, а другое якраз было тым самым, скрозь якое я прайшоў у XX стагоддзе. Зразумела ж, адразу яно не адчынілася. Я чакаў усю ноч, але ўрэшце заснуў, так і не дачакаўшыся. Затое ў наступную ноч я прайшоў у родны дом. Выявілася, што бацька ўжо некалькі гадоў як памёр. Тады я вырашыў забраць усе мапы, схемы і табліцы, у якіх былі апісаны ўласцівасці люстраў, і вярнуцца ў ХХ стагоддзе. У бацькі гэтаксама былі немалыя грошы. З іхняй дапамогай я аднавіў наш дом і хутка стаў дастаткова заможным чалавекам. Потым я пачаў набываць люстры, але хутка выявіў, што многія з іх не захаваліся. Таму мне прыходзілася часам вяртацца сюды, каб адзначыць тыя, якія я не знайшоў.
І вось, зусім нядаўна мне прывезлі яшчэ адно люстра. Аднак яно ніяк не жадала мне адчыняцца. Тады я выставіў яго ў вітрыну, але не для таго, каб прадаць. Я чакаў чалавека, якому яно было прызначанае. Мушу шчыра вам прызнацца, мадэмуазэль, убачыўшы вас, я быў надта здзіўлены: не думаў, што люстра абярэ дзіцянё.
Між іншым, мне ўжо шаснаццаты год, пакрыўджана прабурчала Бася.
Прабачце старому мякка ўсміхнуўся пан Альбрыхт і працягнуў: Тым не менш мне не заставалася нічога іншага, як прыняць выбар люстра. Я пачаў за вамі назіраць і, калі вы прыйшлі ў чарговы раз, вырашыў даведацца, дзе вы жывяце. Мне трэ было пераканацца ў тым, што люстра здолее адчыніцца, калі яго прывезці да вашага дома, вы ж зараз ведаеце, як важна супадзенне месца. Калі вы прыйшлі ў маю краму з матуляй, я быў гатовы на любыя ўступкі дзеля таго, каб праверыць гэта. Выбачайце, мадэмуазэль. Гэта, вядома ж, мая памылка. Я не мусіў уцягваць вас у гэтую авантуру. Адзіным апраўданнем мне можа служыць толькі тое, што, раней чым аддаць люстра, я пераканаўся ў тым, што тут вам нічога не пагражае.
І вось, зусім нядаўна мне прывезлі яшчэ адно люстра. Аднак яно ніяк не жадала мне адчыняцца. Тады я выставіў яго ў вітрыну, але не для таго, каб прадаць. Я чакаў чалавека, якому яно было прызначанае. Мушу шчыра вам прызнацца, мадэмуазэль, убачыўшы вас, я быў надта здзіўлены: не думаў, што люстра абярэ дзіцянё.
Між іншым, мне ўжо шаснаццаты год, пакрыўджана прабурчала Бася.
Прабачце старому мякка ўсміхнуўся пан Альбрыхт і працягнуў: Тым не менш мне не заставалася нічога іншага, як прыняць выбар люстра. Я пачаў за вамі назіраць і, калі вы прыйшлі ў чарговы раз, вырашыў даведацца, дзе вы жывяце. Мне трэ было пераканацца ў тым, што люстра здолее адчыніцца, калі яго прывезці да вашага дома, вы ж зараз ведаеце, як важна супадзенне месца. Калі вы прыйшлі ў маю краму з матуляй, я быў гатовы на любыя ўступкі дзеля таго, каб праверыць гэта. Выбачайце, мадэмуазэль. Гэта, вядома ж, мая памылка. Я не мусіў уцягваць вас у гэтую авантуру. Адзіным апраўданнем мне можа служыць толькі тое, што, раней чым аддаць люстра, я пераканаўся ў тым, што тут вам нічога не пагражае.
Але як жа вы даведаліся, што я патраплю якраз у гэты час? нецярпліва перапыніла яго дзяўчынка.
Стары неўразумела паглядзеў на яе, а потым, прыўзняўшы брыво, спытаў:
Дык вы не знайшлі лічбы?
Якія лічбы? не зразумела Бася.
На раме павыразаныя лічбы адзінка, дзве пяцёркі і нуль. Няўжо вы не бачылі?
Не. Ну, і што гэта мусіла значыць?
Тысяча пяцьсот пяцідзясяты.
Дык гэта ж год! ахнула Бася і з захапленнем дадала: І вы адразу здагадаліся?
Дзякую, мадэмуазэль, за прызнанне маіх сціплых разумовых здольнасцяў, стары цырымонна пакланіўся дзяўчынцы. Не буду стамляць вас падрабязным апавяданнем пра тое, як я трапіў у дом да вашага юнага сябра. Галоўнае я пераканаўся, што ён мае акурат такое ж люстра, і месцазнаходжанне вашых дамоў супадае. Павінен прызнацца вам, я некалькі збянтэжыўся, убачыўшы вас у адзенні хлопчыка. Я зусім не чакаў гэтага! усклікнуў стары. Але, з другога боку, я рад, што ваша знаёмства з юным Саколічам склалася паспяхова. Ён робіць уражанне добрага і высакароднага чалавека. Спадзяюся, што ваша знаходжанне ў яго доме да таго часу, пакуль не адчынецца люстра, будзе бяспечным.
Бася кіўнула.
Але чаму ж усё-такі трэба так доўга чакаць? спытала яна. Пан Альбрыхт цяжка ўздыхнуў і цярпліва сказаў:
Ах, мадэмуазэль, вы не вельмі ўважліва слухалі мяне. Я пералічыў вам умовы адчынення люстра. Каб супадалі ўсе з іх, патрэбны час. Калі вы памятаеце, учора я сказаў, што, паводле папярэдніх разлікаў, вам прыйдзецца чакаць шэсць-восем месяцаў. Зразумела, я зраблю больш дакладныя вылічэнні, але сказаць канкрэтную дату адчынення перахода немагчыма. Вам застаецца толькі чакаць.
Зразумела, працягнула дзяўчынка. А вось глядзіце, на другі дзень пасля таго, як я ўпершыню трапіла сюды, люстра не адчынілася. Чаму так?
Люстра адчыняецца пры ўмове, што ў абодвух вымярэннях аднолькавая фаза Месяца. Звычайна яна трымаецца каля трох дзён. Але акрамя гэтага патрэбны і сам Месяц. А зараз адкажыце мне, якое надворе было?
Дождж, адказала Бася. Значыцца, для таго, каб люстра адчынілася, Месяц мусіць свяціць абавязкова?
Стары кіўнуў.
Толькі падумаць! Гэта ўсё так цікава і неверагодна! усклікнула дзяўчынка. А хтосьці яшчэ ведае ці ведаў таямніцу люстраў?
Вы чулі пра графа Каліёстра вядомага шарлатана?
Зразумела!
Ён сцвярджаў, што жыве некалькі стагоддзяў і, калі вы памятаеце, прадказаў, што Марыю-Антуанету катуюць на гільяціне. Як вы думаеце, мадэмуазэль, адкуль ён здолеў даведацца пра гэта? спытаў стары.
Люстры! здагадалася Бася.
Сапраўды, мадэмуазэль! Сапраўды так! усклікнуў купец. І ён не адзіны. Чаму ж здаецца, што Настрадамус, Леанарда да Вінчы, Роджар Бэкан людзі не свайго часу? Усе яны ведалі таямніцу люстраў. Дарэчы, некаторыя нашыя землякі таксама маглі пераходзіць у паралельныя вымярэнні. Адзін з іх Казімір Семяновіч. Ды наўрад ці вы ведаеце, хто гэта
Чаму не ведаю? абурылася Бася. Нават вельмі добра ведаю. Ён быў інжынерам і праектаваў касмічныя ракеты, хаця жыў у XVII стагоддзі.
Насамрэч ён нарадзіўся не ў гэтым стагоддзі. Ён трапіў у яго выпадкова. З-за цікаўнасці, як і вы, сказаў стары.
А чаму вы вырашылі вярнуцца ў XX стагоддзе? спытала Бася. Тут жа ваш родны дом.
Проста мне здалося, што там будзе камфортней і прасцей жыць, адказаў дзядок.