Яе ўжо няма.
* * *Пахла палыном. Не расплюшчваючы вочы, яна памацала побач з сабою. Падхапілася:
Кацечка! Бобс!
Сёння яна прачнулася ў чужой кватэры. У пакоі, прывідным ад тлення зёлак, было светла і пуста. Пад столлю пучкі сухацветаў. Святаяннік, чабор, крываўнік, рамонак яна пазнала толькі дзясятую частку. Коўдра ды прасціна расшытыя па краях чырвонымі беларускімі арнаментамі, якія нібы свяціліся знутры. Напэўна, ніткі з люрэксам.
Вам трэба ляжаць, у дзвярах зявіўся юнак.
Не сівы барадаты дзядуля ў ільняной кашулі, не кабета ў хусцінцы ў кветкі, нават не загадкавая дзяўчына з уплеценымі ў касу валошкамі звычайны юнак.
У чорных спартовых штанах здаецца, нават, фірмовых у расцягнутай барвовай футболцы з надпісам «Wizards rule» і ў цёплых вязаных шкарпэтках.
Дзе я? Дзе мая дачка? Хто вы?
Ён сеў на ложак побач з ёй, прымусіў легчы.
З вашай дачкой усё добра. З вамі не дужа. Але хутка ўсё пройдзе.
Што пройдзе? На што я хворая?
Юнак падціснуў выразныя акрэсленыя вусны, схіліў галаву на бок.
Вы не хворая. Вас атруцілі, нешта вырашыў для сябе, цяжка выдыхнуў. Ёсць такая Істота. Лойма. Раней яны скрадалі дзетак ды падмянялі іх на сваіх. Звычайныя кабеты бабілі нячысцікаў. Цяпер размнажацца складаней. Так што яны падмяняюць саміх кабет. Атручваюць. Прымаюць іх воблік, займаюць іх месца ды жывуць у асалоду.
Улляна сціскала коўдру. Атрута. Падмена. Нячысцікі. Усё гэта не змяшчалася ў галаве. Але і інтэрер, і яе адчуванні, і сумныя бурштынавыя вочы юнака прымушалі паверыць. Без дадатковых пытанняў. Яе магло ўжо не быць. І дачушку гушкала б нейкая пачвара. Жанчына заплакала.
Юнак паклаў ёй на лоб халодную далонь, нешта зашаптаў. Замест словаў яна чула шолах лістоты ў вечаровым лесе, лёгкі ветрык ды стракатанне конікаў.
* * *А што я павінен быў сказаць?! юнак стаяў ля яе ложка, прытупваючы нагой.
Нічога, Уладзь. Нічога акрамя замовы на ачышчэнне, другі голас быў больш суровы, больш дарослы.
Нешта зазвінела. Відаць, упала на стол звязка ключоў. Зашапацела. Зняў куртку альбо паліто. Запстрыкала. Расшнураваў боты. Яна глядзела праз прымружаныя вейкі, не наважваючыся паказаць, што прачнулася. Перад ёй мільгануў цень, запясце абхапілі моцныя пальцы. Па целе разлілася незвычайная цяплыня. Раптам захацелася падхапіцца ды бегчы, танчыць, скакаць. Яна расплюшчыла вочы.
Над ёй схіліўся светлавалосы юнак. З твару ён выглядаў нават малодшым за Уладзя, але па погляду ды паводзінах усё ж здаваўся старэйшым.
Галава не баліць? халодна пацікавіўся ён.
Не, я Выдатна сябе адчуваю.
Ты забіў яе? падаў голас Уладзь, яўна спрабуючы замяць перад сябрам правіну.
Светлавалосы дастаў з кішэні байкі некалькі невялікіх шкляначак з попелам, паставіў на стол.
І не толькі яе. Няпросты Лошыца раёнчык, звяртаючыся, відаць, да яе, хмыкнуў ён.
Уладзь закусіў палец, цыкнуў.
Паслухай, Усевалад, чалавек мае права ведаць, што з ім адбываецца.
Ягоны сябар выпрастаўся, і Улляна змагла ўбачыць, наколькі шырокія ў яго плечы ды дужыя рукі.
Чым менш народу ведае пра нячысцікаў, тым лепш. Усім, спакойна адказаў ён. Зможаш адвезці спадарыню дадому? Моўчкі.
Людміла Рублеўская
Староста Юзаф і булачніца Яўдахія
Прывілей быў з пячаткай. Конь быў белы. Гарадская шляхта пяная дармовай медавухай і дагодлівая.
Віват пану старосце!
Новы ўладар места на скрыжаванні Свіслачы і Нямігі, попелу, касцей і травы, прысыпанай першым сняжком, уязджаў у свае ўладанні. Атрымаў пасаду не за ўсмешкі, за паслугі перад тронам.
Радзівіл, які ненавідзіць Радзівілаў.
З задавальненнем кіруе секвестраванымі маёнткамі сваяка Пане Каханку. І роднага брата, кумпана таго чырванатварага балбатлівага Пане Каханку, не прызнае.
Ёсць справядлівая помста ў горадзе, дзе калісьці камяні малоліся на муку.
Віват ягонай вяльможнай мосці, пану старосце менскаму Юзафу Радзівілу!
Гарбункі! Гарбункі!
Пан староста нацягнуў цуглі, белы конь, куплены за дзве шапкі дукатаў, скасавурыў незадаволена чорнае вільготнае вока, падобнае да пераспелай слівы
Каму свежыя гарбункі?
Твар пана Юзафа пачаў таксама набываць слівовае адценне
Месцічы, прыдворныя, блазны, хціўцы, славалюбцы, падлабунькаўцы і пахлебцы хавалі ўсмешкі. Хто ў рукаве адамашкавым, хто проста даланёй з радавымі сыкгнетамі прыкрываўся Больш спрактыкаваныя лізункі нат рысачкай не змяніліся толькі вочы У вачах смех Рогат Кепікі
Твар пана Юзафа пачаў таксама набываць слівовае адценне
Месцічы, прыдворныя, блазны, хціўцы, славалюбцы, падлабунькаўцы і пахлебцы хавалі ўсмешкі. Хто ў рукаве адамашкавым, хто проста даланёй з радавымі сыкгнетамі прыкрываўся Больш спрактыкаваныя лізункі нат рысачкай не змяніліся толькі вочы У вачах смех Рогат Кепікі
Каб ім восцень у зубы!
Каму свежыя гарбункі?
Ваявода абвёў налітымі крывёй вачыма панылыя відарысы новага ўладання. Шэрыя камяніцы, гнілыя платы Менск Замардуй, загадуй, закалаці яго трыста радзімцаў і з радзімчыкамі!
Ваявода заўсёды ведаў, што паблажлівая ўсмешка тое, што знойдзе ён, перасыпаючы пясок любой паважлівай увагі і багавейлівага позірку
Юзаф Радзівіл быў гарбунком.
Не дай Гасподзь камусьці з вас мець такое дзяцінства, як займеў ягоная мосць, яснавяльможны Юзаф Мікалай Радзівіл Ягоны бацька Марцін урадзіўся разумным Хаця й страшнаватым, як жабяня. Вочы адно на Алатыр-камень глядзіць, другое на востраў Авалон. Мо таму захапіўся ў свой час алхіміяй, каб незямныя веды захілілі зямныя недахопы?
Усё глыбей засмоктвалі яго мосць пана Марціна забароненыя веды
Вось ужо ад алхіміі перайшоў да магіі Трэба толькі ўпадобіцца ўсходнім уладарам.
Вось ужо хапаюць па ўсіх вёсках прыгожых дзяўчат і робяць з іх «кадэтак» няшчасных гарэмніц пана Марціна.
Вось чорны дым з тыгляў зносіць да неба тыя рэчывы, што самое неба адмаўляецца прымаць
А ўласная сямя, жонкі, дзеці, то ж замінішча!
Маці Юзафа, рахманая Аляксандра з Бялхацкіх, не вытрымала ваўкалацтваў мужа, памерла Другая жонка, пані Марта з Трэмбіцкіх, больш трывушчая. Затое з-за сваіх спробаў выправіць мужніны блюзнерскія паводзіны апынулася пад замком. На голых дошках, на хлебе й вадзе Разам з усім вывадкам дзяцей, і сваіх, і ад першай жонкі-гаротніцы. Старэйшай сястры пана Юзафа пашанцавала у пятнаццаць выдалі замуж. Адзін з малодшых братоў застаўся няўцямным калекам з-за пабояў бацькі Юзафу таксама перапала. Кулакі ягонай мосці Марціна Радзівіла назаўсёды пакінулі яго гарбатым. Гарбунком.
Нават калі брат Марціна, Геранім Радзівіл, узяў замак Чарнаўчыцы, вырваў як з воўчых зубоў, для Юзафа мала што змянілася.
Бо не дзеля спачування да няшчасных сваякоў, а дзеля хцівасці, каб захапаць невымерныя валоданні Марціна Радзівіла, напад ладзіўся.
Уладальніка Чарнаўчыц, прызнанага недзеяздольным, пасадзіў на ланцуг брат Геранім Радзівіл. Калі па праўдзе, дык такі ж варят. Малодшых дзетак Марціна забраў другі дзядзька, Міхал Казімір Рыбанька, вялікі гетман. Так што Міхал Радзівіл, брат пана Юзафа, гадаваўся ў бліскучым Нясвіжы, разам з Пане Каханку. Балі, паляванні, каруселі рыцарскія А Юзаф, спадчыннік, патрапіў пад апеку шалёнага дзядзькі Гераніма. Той жа палон, толькі больш выгодны.
Толькі ў дваццаць тры, калі дзядзьку паглынуў чысцец, пан Юзаф Радзівіл змог заняць адпаведнае свайму статусу месца.
Вядома, знайшлі яму жонку Гожую ды радавітую. Шляхта рукі-боты цалавала
Але пан Юзаф ніколі не мог забыцца на таго верабейчыка, што прылятаў на вакно замка ў Чарнаўчыцах, а яны з мачахай і братамі мелі адзіную ўцеху карміць таго птаха крышкамі хлеба
І вось цяпер:
Каму свежыя гарбункі?
Староста варухнуў густа-сівым брывом, і хутка абразлівы крык сціх.
Яўдахія, гандлярка, не магла даўмецца чым выкліканая несправядлівасць новага старосты? Вось ужо дваццаць год яна прадае на Высокім рынку ля ратушы свае вырабы печыва на мяду, што называецца «гарбункі».
Напачатку яно называлася дулямі раскатаная змейка салодкага цеста завязвалася ў вузел, пасыпалася макам, і у печку.
Але «Каму салодкія свежыя дулі?» не надта прывабна гучала. А паколькі печанае смакаццё атрымлівалася гарбаценькім, выкручаным дык і прыдумалася Гарбункі!
І шкаляры езуіцкага калегіюму (які пры каралі Стасю перастаў быць езуіцкім), і пісарчукі з магістрата, і юрысты з палестры, і мешчукі з Траецкага, і кавалі з Татарскага прадмесця усе любілі гарбункі Яўдахіі А той што Перажыла напады на горад і шведаў, і маскоўцаў, і сваіх жа ліцвінаў Ледзь ацалела, калі шпіталь і школу пры царкве Святых Казьмы і Даміяна разганялі. Дзівілася на Міхала Валадковіча, сябра сардэчнага Пане Каханку, які ў столь менскага магістрата пуляў і казань ксяндза Аблачынскага сарваў, прывёўшы на пляц перад Святадухавым касцёлам цыганоў і мядзведзяў Нават прывід таго пана Міхала, расстралянага за бясчынствы ў сутарэннях ратушы, бачыла махаў ёй праз акно Няма чаго Яўдахіі баяцца. Двух мужоў страціла, пяцёх дзетак пахавала, воспу перахварэла Засталася, як палын пры дарозе. Вось і ратуюць гарбункі, духмяныя, з макам ды мёдам!