Дыялогі з Богам (зборнік) - Валянцін Васільевіч Акудовіч 4 стр.


 А можа, той далікатны панок мае рацыю,  не вытрываў Здэнек.  Усё жыццё былі мужыкамі, з гною не вылазілі, дык хай хоць на тым свеце з панамі паскачам.

 Пачакай,  кажа Яўхім.  Раптам нехта з другога боку крычыць:

 Ты куды, свінячае рыла?! Ці ж не бачыш, што там і аднаму месца не хапае? А ў мяне глядзі які прастор і глыбіня, што мора.

Азірнуўся я, а там у сажалцы з кіпенем голы чалавек у генеральскай фуражцы плавае. А як шпарка не раўнуючы шчупак

Тут Яўхім змоўк, і мы распачалі сварку. Лаянка, лямант енк такі стаяў, што, пэўна, у пекле цішэй. Хто быў на патэльню пагаджаўся, хто на сажалку: маўляў, паколькі яна вялікая, дык па краёх, мабыць, не так пячэ

Стаміўшыся ад сваркі, мы прычапіліся да Яўхіма.

 Халера яго, хлопцы, ведае Што ні кажы, да гною мы з маленства звыклыя, а як яно ў іншым месцы будзе не паспытаўшы, не скажаш.

Быццам і слушна разважыў сусед. Толькі няма ў мяне да Яўхіма даверу. Яго і за гаспадара ніхто ніколі не лічыў. Сноўдаўся ўсё жыццё па вёсцы, абы дзень да вечара. А як ухопіцца за якую кніжку, дык і скаціну не дагледзіць. Можа, ён з кніжак і навыдумляў усё тое, што тут нам чоўп. Бо хто ж цябе пусціць у пекле швэндацца, быццам гэта кірмаш. Пэўна, і вокам міргануць не паспеў, як далі яму такога выспятка, што куляй назад вярнуўся

Ат, чаго там шмат казаць, калі нават на той свет чалавек не справіўся ў свой тэрмін патрапіць.

Гаротны лёс

Усяму свету вядома, што лепей за нас ніхто не ўмее наракаць ды скардзіцца. Мы і грамаце навучыліся раней за іншых, каб скаргі начальству пісаць.

Пакуль быў Бог, мы болей яму жаліліся і тады неяк без начальнікаў абыходзіліся. А як Бога адмянілі, дык начальнікаў адразу спатрэбілася процьма, бо нехта ж павінен быў чытаць нашыя крэмзы.

Але гаворка тут не пра скаргі, а пра нашае ўмельства перамагаць бяду скаргамі. Іншыя, як загарыцца хата, бягуць па ваду, а мы збярэмся ля вагню і наракаем на лёс. Не паспеюць галавешкі астыць, як у нас ужо і слёзы павысыхалі.

Нашае майстэрства трываць ды жаліцца здавён цікавіла вучоных. Дзе мяжа і ці ёсць мяжа іхняй трывушчы?  нарэшце паставілі яны пытанне рубам. І падпалілі ўсе нашыя хаты.

 Тут ужо напэўна яны кінуцца тушыць,  было іх меркаванне.

Дудкі! Дачакаліся мы галавешак і пабеглі ў лес абдзіраць бярозы. А як абадралі, дык такую скаргу на бяросце напісалі, што і сёння без слёз чытаць немагчыма.

Моцна зажурыліся вучоныя, бо далей не ведаюць, што яшчэ можна з намі зрабіць.

Але потым адзін акадэмік згадаў:

 За мяжой людзі разумнейшыя,  кажа.

Тады вучоныя паклікалі адмыслоўцу з далёкай стараны, і той не адразу, але прыдумаў. Трэба, тлумачыць, каб уся зямля ў іх пад нагамі спачатку гарэла, а потым чарнобылем зарастала.

Гэта вам не жартачкі падпаліць столькі зямлі. Каб такую справу аблічыць і ўсё як мае быць падрыхтаваць, не адзін дзень змарнуеш.

Пакуль вучоныя лічылі-пералічвалі, мы і хаты адбудавалі, і скаргаў, можа, на сто вёрст напісалі.

Раптам гарыць. І там, і тут усюды гарыць. Няма куды бегчы.

Паўскідалі мы начальнікаў на плечы і таўчэмся з нагі на нагу. А як абедзве добра апячэ, дык падскокваем.

Вучоныя ў роспачы, замежны адмыслоўца плача, як бабёр, а мы нічога сабе. Скачам патрошкі і на свой гаротны лёс наракаем

Апошнім часам пайшлі сярод нас чуткі, быццам неўзабаве нам зноў Бога вернуць. Сёй-той захваляваўся: што тады з начальнікамі будзе?

І ўсё да мяне ходзяць пытацца. А скуль я ведаю?

 Адчапіцеся,  кажу.  Так ці гэтак, але ж неяк будзе.

 І то праўда,  пагаджаюцца.  Бо ніколі яшчэ не было, каб ніяк не было.

Эпітафія

Калі вецер забаранілі, а сонца ашалела процьма кусачых аваднёў абсела яго з усіх бакоў. Урэшце ён не вытрываў здзеку і скамянеў.

Авадні зноў ускінулі свае джалы толькі цяпер абламаліся іх джалы

Магутны, ён ляжаў абок раллі, як прыступка ў нябёсы. І не варушыўся нават тады, калі яго апякалі маланкі.

Вялікімі святамі мы ішлі да каменя і маліліся там, а ў нядобрыя дні спяшылі да яго вастрыць косы і сякеры. Мы не ведалі, што ён думаў пра нас, але побач з ягонай трывушчай і нам было лягчэй адольваць жыццё.

Потым мы вярталіся дахаты, а ён заставаўся. І тады да яго туліліся буры ды завеі. А ціхімі зорнымі начамі побач збіраліся вякі ды стагоддзі. Яны прыходзілі сюды з усімі зданямі і прывідамі былога. Тады ля каменя было не пратаўчыся

Аднойчы падвячоркам тут запыніўся чалавек з далёкай стараны і пасля ўжо не схацеў вяртацца дадому. Ён збудаваў кузню ўскрай вёскі, і з тае пары мы мелі цвярдзейшыя за крэмень сярпы ды падковы.

Вялікімі святамі мы ішлі да каменя і маліліся там, а ў нядобрыя дні спяшылі да яго вастрыць косы і сякеры. Мы не ведалі, што ён думаў пра нас, але побач з ягонай трывушчай і нам было лягчэй адольваць жыццё.

Потым мы вярталіся дахаты, а ён заставаўся. І тады да яго туліліся буры ды завеі. А ціхімі зорнымі начамі побач збіраліся вякі ды стагоддзі. Яны прыходзілі сюды з усімі зданямі і прывідамі былога. Тады ля каменя было не пратаўчыся

Аднойчы падвячоркам тут запыніўся чалавек з далёкай стараны і пасля ўжо не схацеў вяртацца дадому. Ён збудаваў кузню ўскрай вёскі, і з тае пары мы мелі цвярдзейшыя за крэмень сярпы ды падковы.

 Добры ў нас каваль,  хвалілі мы.  Толькі і ён не можа зрабіць жалеза мяккім.

 Навошта вам мяккае жалеза?  дзівіўся каваль

Не хутка, не адразу, аднак вырабіў ён кавалак жалеза, мякчэйшага за воск.

 А цяпер выкуй з яго долата,  прыдумалі мы.  І каб было вострае, як джала.

Каваль абурыўся з нашых вымудраў, але ён быў не абы-якім майстрам. І аднойчы ў нядзелю мы сабраліся ўсім народам і рушылі да каменя. Каваль выняў з кайстры долата, і я мяккім жалеззем вылашчыў на камені два словы:

Уладзімір Караткевіч.

Тут ізноў наляцелі авадні, толькі джалы ў іх ужо былі даўно паабламаныя.

Далей нам заставалася адно дачакацца, калі вызваліцца вецер і аслоніць аблокамі шалёнае сонца.

Каб у пару забуяла бульба

Былі мы, і быў ён. Мы ведалі, чаго хацелі, а ён хацеў проста жыць. Садзіць бульбу і слухаць цёплым адвячоркам, як у ліпах гудуць хрушчы

Але не мы першыя прыдумалі, што ніхто не мусіць заставацца сам-насам. Да таго ж нас было многа, а ён быў адзін. І мы паабрывалі хрушчам крылы.

Зараз ён прыйдзе і стане слухаць наш рэй.

Ён, як мела быць, засумаваў, толькі зноў не пайшоў да нас. Цяпер ён слухаў свой сум, і мы не ведалі, што нам рабіць далей.

Так, нас было шмат і мы былі разумныя, а ён быў адзін і дурны, як варона, але ўпотайкі кожны з нас здагадваўся, што ўсе мы разам толькі рэха ягонага суму.

 Трэба пайсці да яго і запытацца, што яму ад нас патрэбна,  аднойчы сказаў нехта.

І мы пайшлі і запыталіся, а ён адказаў:

 Каб у пару забуяла бульба.

 Хіба ад нас залежыць, у які час радзіць бульбе?

 Тады навошта вы?

 Каб нас было шмат.

 Дзён таксама шмат, але што з таго?

 З дзён і людзей складаецца жыццё. Хіба ты гэтага не ведаў?

 Я ведаю адно: зранку трэба ісці на поле, а вечарам дахаты, дзе ў ліпах гудзе сум.

І мы не знайшліся, як тут яшчэ запярэчыць чалавеку, у якога ёсць свой сум і непазбыўны клопат, каб у пару забуяла бульба.

Першае каханне

Мы і перажагнуцца не паспелі, а Богусь ужо сядзеў на чырвоным даху касцёла. Аднак гэтага яму падалося мала, і ён усцягнуўся на самы крыж.

Першы анёл, які вяртаўся (мяркуючы па стомленых рухах) аднекуль здалёк, толькі прабуркатаў незадаволена: «Што, іншага месца не знайшлося?», а другі, яшчэ зусім маладзенькі, аж аслупянеў, убачыўшы Богуся. Анёлак стаяў слупам у паветры і лыпаў вачыма.

 Гэй, ты, лупавокі, закамандаваў Богусь,  злётай у вёску па Маню.

Маня хутка прыбегла і, нічога не пытаючыся, засакатала, як сячкарня:

 Дурны ты, Богусь! Каб меней піў гарэлкі, а болей чытаў кніжак, дык ведаў бы, што першае каханне існуе не дзеля таго, каб закаханыя бралі шлюб, а каб потым усё жыццё з замілаваннем успамінаць тыя шчаслівыя хвіліны

 Хай сабе,  толькі й адказаў Богусь.

 Ну, калі ты гэткі дурны, дык і сядзі сабе тут, як варона,  раззлавалася Маня і пашыбавала дахаты, адкуль хутка зехала вучыцца ў горад. Але замуж яна так ніколі і не выйшла, бо ў яе, як потым выявілася, былі надта валасатыя ногі, а на той час якраз прыспела мода на голыя лыткі. Калі тая мода скончылася, Маня была ўжо старой дзеўкай, і ёй больш нічога не заставалася, як усё жыццё з замілаваннем успамінаць сваё першае каханне. А Богусь дасюль не злез з даху. Тырчыць там ці як укрыжаваны, ці як варона, і мы ўсе (і анёлы, і людзі) даўно ўжо з гэтым звыкліся. Бо калі тое было мода на голыя лыткі.

Джамалунгма

А цяпер я распавяду пра чалавека, які марыў стаць Джамалунгмай. «Вось каб я быў Джамалунгмай,  разважаў гэты чалавек,  дык пра мяне чулі б нават пінгвіны на Алясцы».

Вядома, калі чалавек чаго захоча і будзе хацець доўга, то ягонае жаданне некалі спраўдзіцца. Аб гэтым кажуць яшчэ ў школе, а ў школе абы-чаго плявузгаць не будуць

Урэшце так яно і атрымалася. Аднойчы раніцай адразу за мястэчкам мы ўбачылі нешта такое, ад чаго капелюшы паляцелі з галоў.

Назад Дальше