Дыялогі з Богам (зборнік) - Валянцін Васільевіч Акудовіч 6 стр.


Нарэшце! Я ўжо цыгарэты ў кішэні намацаў, а той дзядок у кажуху нават паспеў за дзверы выскачыць, але тут

Ёсць у нас тут адзін такі, надта разумны.

 Вы што,  кажа,  зусім з глузду зехалі? Масква нас усіх у апраметную сплануе, а на тыя ўтульныя месцы, што нам у спадчыну належаць, сваіх пасадзіць.

Аклізаў Зноў улегліся ў спрэчку, аднак нічога лепшага не змаглі прыдумаць, як звярнуцца да ўсяго паспаліцтва за парадай. І добра зрабілі. Бо недзе праз тыдзень прыйшоў да нас чалавек аж з-пад Мазыра і кажа:

 Парады ў мяне няма, але я пігулкі прыдумаў. Танна каштуюць.

 Навошта нам твае пігулкі?  адказваем.

 У мяне не ад жывата пігулкі, тлумачыць.  Хто маю пігулку глыне, той паміраць не будзе

Нарэшце! Схапілі мы гэтага адмыслоўца з-пад Мазыра і давай на руках падкідваць. Кідалі-кідалі, а потым пачалі думаць, што будзе, як мы адно нараджацца будзем. Калісьці нам сваёй зямлі не хопіць, і апалоняць беларусы ўсю зямную кулю.

 І тады ўсюды па-нашаму размаўляць будуць!  усцешыўся я.

 І ў Маскве па-нашаму?  здзівіўся нехта.

Мы азірнуліся па баках і пачалі адзін аднаго пераконваць, што гэткае нашэсце беларусаў на сусвет да дабра не давядзе. Рана ці позна пагоняць нас усіх назад у балоты, дзе мы і патопчам адзін аднаго.

Тады падкінулі мы таго чалавека з-пад Мазыра апошні раз, а лавіць ужо не сталі

Між тым з розных месцаў пачалі чуткі даходзіць, што нябожчыкаў цяпер нават не хаваюць, бо як ты ні пільнуй, а нейкая сіла ўсё роўна труну на грудок выпіхвае і крыжы на трэскі ламае.

Натуральна, у народзе разгубленасць. Па ўсіх прыкметах набліжаўся канец свету, прынамсі, гэтага, а што ў такім выпадку рабіць ніхто не ведаў, бо раней канца свету яшчэ не здаралася. Таму нам нічога не засталося, як на ўсялякі выпадак вымыць сподняе і чакаць.

Невядома, колькі трэба было б нудзіцца ў чаканні, але раптам усхапіўся той, надта разумны:

 Загіне свет ад нашай нерашучасці, і што потым пра беларусаў скажуць?

 Сораму ад людзей не абярэшся,  дадаў нехта збоку.

І, напэўна ад сораму, мы неяк у адзін момант вырашылі: калі няма ў нас згоды, каго куды выпраўляць, дык пойдзем без перабору ўсе разам у апраметную, абы толькі белы свет цалкам не ляснуў.

Праўда, вайсковец з ветэранамі нас не падтрымалі.

 Вы нам не закон,  кажуць.  Як Масква палічыць патрэбным, гэтак і станецца.

Але іх ужо ніхто не слухаў, бо тут зноўку вылузнулі з нябёсаў тыя самыя анёлкі. Яны памарудзілі хвілінку, а затым паведамілі, што за нашу ласку да ўсяго белага свету мы ў пекле будзем мець выгоду. На святы нам будуць кіно пра рай паказваць.

 І вайскоўцам з ветэранамі?  пацікавіўся я. Ды запозна. Бо яны адразу як верабі пырхнулі.

Толькі мы тых анёлкаў і бачылі.

Споведзь апошняга інквізітара

Бог даў чалавеку ўсё, што яму трэба. Звера ў лесе, рыбу ў вадзе, зерне ў полі, агонь, жонку і дзіця ў хаце. І калі б Бог лічыў, што чалавеку патрэбныя крылы,  Ён даў бы яму крылы.

Вось чаму, як толькі нехта хацеў перарабіць на лепшы заведзены Богам парадак, мы раскладвалі вялізнае вогнішча на выгане за вёскай і з дымам выпраўлялі авантурніка ў нябёсы

Гэты хлапчук яшчэ бегаў у кашулі, а я ўжо прыглядаўся да самых спелых бярозаў, якія мы некалі падсячэм, каб яго спаліць. І аднойчы сэрца маё залямантавала: гэта страшней за буру, страшней за пярун і боскую кару.

Я ўкленчыў перад людзьмі і пасыпаў галаву попелам аднак мяне не паслухаліся.

 Чаму цябе бянтэжыць пляскаты кругляк, які падлетак выштукаваў з кавалка галамня? Кажы!  патрабавалі адусюль.

Але як я ні намагаўся перакласці лямант сэрца на відушчыя словы, у мяне нічога не атрымалася. Бо я ж таксама не ведаў, якая бяда хаваецца ў пляскатым кругляку, што так шпарка коціцца ўніз па сцежцы, смешна падскокваючы на рытвінах.

Людзі паволі разышліся, а кола падхапілі дзеці і доўга бавіліся, пакуль яно не выкацілася за селішча.

Першы раз кола вярнулася да нас фурманкай, з якой гандляр прадаў нам колькі сякераў і адну кніжку.

Другі карэтай з панам, які сказаў, што будзе намі апекавацца, бо цяпер мы ягоныя халопы.

Трэці цягніком, куды неўзабаве паселі лепшыя з нашых хлопцаў.

Чацвёрты

Чацвёртага разу не было.

Толькі самалёты праляцелі над намі і кіравалі тымі самалётамі нашыя хлопцы. Мы яшчэ махалі ім рукамі, а ў небе далёка на захадзе і далёка на ўсходзе, далёка на поўначы і далёка на поўдні ўжо выраслі да самых аблокаў паганыя грыбы.

І мы ўсе памерлі.

І калі мы паміралі на ахутанай гарачым попелам зямлі, дзе яшчэ зусім нядаўна было столькі людзей і вёснаў, я ўспомніў, што гэты пякельны агонь пачаўся з аднаго нераскладзенага вогнішча на выгане за нашай вёскай.

Прыпавесць

Сум на тэму вяртання

Чалавек доўга блукаў па свеце, а як прыстаў да берага айчыны, дык адразу спатыкнуўся аб свой цень.

 Хіба цябе не было са мной?  здзівіўся чалавек.

 Я тут чакаў.

 Можа, таму я і вярнуўся?

 Пайшлі, адказаў цень.

Яны паволі падняліся на пясчаную выспу, адкуль пабачылі мястэчка, дзе гэты чалавек нарадзіўся і асталеў.

Чалавек балюча пасміхнуўся і шморгнуў носам. Потым прамармытаў нешта з агідай да самога сябе, і яны рушылі далей. Цень бег паперадзе, як сабака.

 А мо ўжо позна?  засумняваўся чалавек.  Можа, не трэба было вяртацца? Колькі тут засталося жыць!

 Жыць ніколі не позна,  запэўніў цень.

Там, дзе сцежка напрасткі скіравала да мястэчка, цень аббёг чалавека і стаў ззаду.

 Цяпер ідзі сам,  сказаў. І чалавек пайшоў.

Ён не запальваў святла. Сядзеў на зэдліку ля печы, марнаваў тытунь, цвіркаў слінай на вуголле і, падахвочваючы агонь трэскамі, думаў, што гады ў дарозе, як трэскі: зырка гараць, але хутка згараюць.

 Ты шкадуеш аб гэтым?  спытаў агонь.

 Чаго там шкадаваць,  сказаў чалавек і кавалкам сталёвага прэнта паварушыў прысак.

Гаючае святло пляснула ў сырыя куты хаты, загудзеў комін.

 Што згарэла, тое не згніло,  суцешыў агонь.

Чалавек нічога не адказаў, перакуліўся ў мінулае, спрабуючы ахапіць яго цалкам, але разбэрсаныя па свеце гады не збіраліся ў жыццё. Вусны чалавека пакутліва перасмыкнуліся, і ён зноў сплюнуў на вуглі.

 Я ўмею варыць бульбу і смажыць сала,  раптам нагадаў агонь.

 Што з таго, калі я на ўсё забыўся,  роспачна прамармытаў чалавек.

 Але ты навучыўся нечаму іншаму,  лагодна азваўся агонь.

 Я навучыўся швэндацца па свеце і не заўважаць, як ацярушваецца пад ногі жыццё

На гэты раз прамаўчаў агонь.

Трохі пазней чалавек акрыяў і як бы запытаўся:

 Хіба крама яшчэ не зачынена? Можна было б купіць торбу бульбы і кавалак сала.

 Крама ўжо зачыненая, але побач спагадлівая суседка,  падказаў агонь.

Чалавек не пайшоў да суседкі, ён перастрэў яе на другі дзень ля студні. Клубы жанчыны калыхаліся, як вёдры, і ён запытаўся:

 Ці можна ў вас напіцца?

 Толькі трэба зайсці ў хату, я падам кубак.

 У вас прыгожыя фіранкі на вокнах,  пахваліў ён, трымаючы яе на ходніку.

 Напэўна, вы бачылі прыгажэйшыя.

 Увесь ранак яны чамусь калыхаліся.

 Гэта скразняк.

 Трэба шчыльней зачыняць дзверы.

 Я не баюся скразнякоў.

 У вас не знойдзецца голкі з ніткай? Я добратакі абнасіўся ў дарозе.

 Чаму ж не. Я шыю і людзям, і анёлам.

 Я ўпраўлюся сам, мне б толькі начынне

 Мы наглядалі за вашай хатай, але думалі, што яна абтрусіцца, пакуль вы вернецеся. Хата без гаспадара, як сабака, хутка дзічэе.

 Чалавек без хаты таксама.

 Яе можна яшчэ паправіць.

 Хату паправіць можна

 То хадзем, я дам напіцца.

 Дзякуй, я трохі пазней зайду.

 А вам не расхочацца?

 Піць, можа, і расхочацца, але голка з ніткай усё роўна будуць патрэбнымі.

Хлеў ад самых дзвярэй быў завалены ламаччам. Ён перакінуў сёе-тое з кута ў кут і вызваліў з-пад рыззя варштат.

 Чаго я сюды прыйшоў?  запытаўся чалавек.

 Я сам хацеў пра гэта запытацца,  сказаў варштат.

 Ну, то пытайся.

 Твой бацька збудаваў жытло, выкапаў студню, змайстраваў варштат. А што зрабіў ты?

 Я бавіўся жыццём, як цацкай, пакуль не апрыкла. А цяпер вось думаю, якога яшчэ ражна мне трэба. Ты не ведаеш?

 Чалавеку нічога не трэба, абы было што рабіць. А работа ёсць заўсёды. Таму чалавеку нічога не трэба.

 Хіба чалавек усяго толькі прылада?

 Чалавека выпраўляюць сюды не на пагулянку. Так лічыў твой бацька. І той, хто не лянуецца, будзе мець пасля ласку на тым свеце, а лайдака зноў вернуць, каб рабіў тут самую брудную работу.

 Мне хапіла аднаго разу, болей я не хачу.

 Тады бярыся за справу. Можа, яшчэ паспееш

 Каб жа я ведаў, за што мне брацца

 А чаму цябе навучылі?

 Хадзіць па дарогах і без дарог.

 Хада гэта не работа, хада гэта шлях да работы. А калі ты прыходзіў, дык што там рабіў?

 Калі я прыходзіў, то ішоў далей.

 Дык ты пасвіў вецер,  здагадаўся варштат.

Назад Дальше