Артыкулы Гвата на гэтую тэму прыцягнулі ўвагу акадэмічнай супольнасці Парыжа. Неўзабаве яго запрасілі выкладаць у адзін з парыжскіх універсітэтаў. Неадкладнае жаданне вывучаць дадзеную зяву ў рэальных умовах прымусіла Гвата пакінуць выкладчыцкую і навуковую дзейнасць у Парыжы ды адправіцца ў падарожжа па Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы. Падчас падарожжаў на падставе багатага эмпірычнага матэрыялу ў Гвата фармуецца філасофская тэорыя адносна чалавечага цела, якую ён спрабуе прасунуць у акадэмічных колах праз тры гады пасля вяртання ў Парыж.
Згодна з ёй, чалавек сёння перастае існаваць, перастае адчуваць уласнае цела, якое зяўляецца нічым іншым, як самім жыццём. Менавіта ў выніку смерці цела памірае чалавек. Праз боль ён адчувае подых смерці, а значыць, і рэальнасць самога жыцця. Бо што, калі не смерць, можа больш за ўсё наблізіць чалавека да вострага ўспрымання жыцця? Менавіта рызыка смерці і фізічны боль дазваляюць, на думку Гвата, па-сапраўднаму адчуць, чым ёсць жыццё. Аднак у сучасным грамадстве, дзе чалавек больш не рызыкуе сваім жыццём, у грамадстве татальнага камфорту, або таталітарызму камфорту, калі ўсе намаганні грамадскай, навуковай ды дзяржаўнай машыны, у тым ліку ўдасканаленых медыцынскіх практык накіраваныя на тое, каб засцерагчы чалавека ад усялякіх рызык і болю, чалавек больш не адчувае свайго цела, не адчувае смерці, а значыць, не можа больш адчуць жыццё. У грамадстве чалавек цяпер не жыве, але функцыянуе.
Гвата разумеў, што з боку парыжскіх даследчыкаў будзе магутны супраціў смелай тэорыі. Яе адразу ж адпрэчаць, але спадзяваўся на зяўленне прыхільнікаў у асяродку прагрэсіўнага студэнцтва. Адмаўленне ды непрыняццё новай тэорыі з боку не толькі навукоўцаў, але і студэнтаў прывяло яго ў адчай. Навуковец чакаў крытычных артыкулаў, дыскусій, але ягоную канцэпцыю нават не ўспрынялі сурёзна, яе нават ніхто не абмяркоўваў.
Паўгода ён перажываў глыбокую дэпрэсію. Некалькі месяцаў нічога не еў, ні з кім не гаварыў, не выходзіў на вуліцу, нават не ўпускаў дзённае святло ў свой пакой. Выхадам з дэпрэсіі сталася рашэнне прапусціць тэорыю праз уласнае цела. Так пачаліся эксперыменты Фелі Гвата. Ён рабіў усё, каб адчуць сваё цела, адчуць кожны орган адзін за адным. Пачаў з зубоў, давёўшы іх да невыноснага болю. Затым, пры дапамозе нажа, змог адчуць свае рукі, ногі, тулава. Але ўжо праз некаторы час здалося, што гэтага недастаткова. У выніку Гвата пазбавіўся носа і правай нагі. Пры гэтым даводзілася балансаваць, каб адзін з эксперыментаў не прывёў да смерці цела. Спачатку быў просты няўяўны боль той ці іншай канечнасці, але калі ён праняў практычна ўсё цела, калі боль стаў перманентным, адбывалася нешта дзіўнае, хвалюючае і жудаснае адначасова. Ён адчуваў, як змяняецца не толькі ўспрыманне прадметаў, скразняку з акна, прамянёў святла, што ледзь прарываліся скрозь дзіравыя фіранкі, але і як змяняецца мозг, як ён працуе, вырываючыся з галавы.
Пачынаючы з самага першага эксперыменту, Гвата запісваў свае назіранні ў сшытак з цвёрдым пераплётам. Чым больш запаўняўся гэты сшытак, тым далей заходзіў эксперыментатар. Боль мацнеў. Аднойчы ноччу, калі смурод адрэзанай нагі стаў даносіцца да суседзяў, жандары выламалі дзверы. Дастаткова было некалькіх секунд, каб жандары ўбачылі ў ім варята. Але калі б не сшытак з жудаснымі запісамі, яго маглі адправіць у звычайны варяцкі дом.
* * *Англійскі актор Дэрба Круз нарадзіўся, у адрозненне ад Фелі Гвата, у беднай сямі, і ўсё сваё дзяцінства правёў у праблемных раёнах Лондана. З нараджэння ён валодаў прыгожай знешнасцю і надзвычай моцным целаскладам, маючы пры гэтым добры характар і пачуццё ўласнай годнасці. Такое спалучэнне, магчыма, і магло б існаваць арганічна ў арыстакратычных колах, але ніяк не ў тых, дзе Дэрба правёў сваё дзяцінства. Як правіла, прыгажосць ягонага твару засланяла наяўнасць мускулаў. Таму аднагодкі пастаянна патрабавалі ад яго доказу дамінавання другога над першым. Пры ўсім сваім дабрадушным характары, Крузу прыходзілася кожны дзень даказваць у бойках, што ён не размазня, і гэта прыносіла яму душэўны боль. Але з часам дабрата характару паблякла, а звычка біцца замацавалася. Ён нібыта ішоў ва-банк: альбо пераможа і захавае сваю прыгожую знешнасць, альбо прайграе фізічна і заслужыць зламаны крывы нос. Нягледзячы на душэўнае імкненне да прыгожага і творчага, жыццё завяло яго ў бар, дзе ён ужо падлеткам стаў працаваць вышыбалам.
Аднойчы раніцай вядомы рэжысёр Гай Фіч, напярэдадні збіты Крузам у пабе, прыкладваючы лёд да зламанага носа, зразумеў, што гэты дябал з анёльскай знешнасцю ідэальна падыходзіць на галоўную ролю ў ягоным чарговым фільме. Таму адразу ж прапанаваў хлопцу працу. Той з радасцю прыняў прапанову, якая дазваляла нарэшце аддацца душэўнаму імкненню да творчай прафесіі. Спярша ўсё было ў навінку, але Круз быў не дурны, ды хутка прыстасаваўся да новых правілаў гульні.
Фільм стаў вельмі папулярным, а Дэрбу засыпалі новымі прапановамі роляў чароўных, але небяспечных хлопцаў. І чым больш зяўлялася фільмаў з ягоным удзелам, тым больш жанчын хацелі яго, тым больш мужчын імкнуліся быць падобнымі да яго. Бонусам новага статусу была магчымасць мець любую жанчыну, якую пажадае. Неўзабаве рытму яго жыцця адпавядала да двух-чатырох роляў на год і адна-дзве новыя жанчыны на тыдзень.
Аднойчы Круз злавіў сябе на думцы, што чым больш паспяховым і папулярным становіцца, тым часцей яму неабходны сэкс і тым часцей ён пачынае любавацца сваім адлюстраваннем у люстэрках, вітрынах і нават лужынах. Атрымлівалася, што Дэрба глядзіць на ўласнае адлюстраванне па некалькі соцень разоў на дзень. Ён не проста любаваўся сабой, а пажыраў адлюстраванне позіркам. Асабліва падрабязна разглядаў сябе ў ванным пакоі пасля душа, малюючы ў фантазіях розныя сцэны са сваім удзелам, і заўсёды гэта суправаджалася эрэкцыяй. Разам з самалюбаваннем узрастала і патрабавальнасць, а знайсці прывабную жанчыну станавілася ўсё больш складаным. У хуткім часе Круз не мог знайсці аніводнай большменш прывабнай асобы. Ужо на трэці дзень пакуты невыносна ўзмацніліся, жаданне раздзірала знутры, але жанчыны цяпер выклікалі агіду. Каб не зехаць з зглузду, можна было мастурбаваць, але не было на каго. Ён жадаў, але не мог выявіць абект жадання.