Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна - Рыгор Іванавіч Барадулін 2 стр.


Калі запрашаў вушацкія словы на паперу, мне чуўся голас мамы Куліны, галасы маіх крэўных і блізкіх. Гэта й сустрэча, і развітанне.

Гэта мой паклон да зямлі тым, хто пялегваў праз вякі нашае самабытнае слова.

Дзякуй табе, мама!

Дзякуй вам, мае родныя вушацкія людзі, якія не выракліся свайго!

З мяне,
Як камяні з зямлі,
Вушацкія выходзяць словы.
Яны ў мяне ўвайшлі
Змалі,
Каб іх ні ўроцы не ўзялі,
Снягі не замялі,
Дубровы
З сабою словы не звялі
У свой апошні шлях,
Калі
Іх зводзіць пачалі на дровы.
Гудуць, нібы раі ў вуллі,
Вядуць, як дома, перазовы,
Ідуць раллёй, як жураўлі.
Яны ратаі й кавалі,
І хадакі ад мамы
Словы
Вушацкія.
Іх кожны крок
Мой бачыць слых,
Мой чуе зрок.

Слоўнік

Абабраць прыбраць, упрыгожыць. Уся хата кілімамі (каберцамі) абабрана.

Абадвы́, абы́два двое мужчын. Глядзелі абадвы рот разінуўшы.

Абалонь кругляк, бярвяно без сарцавіны. Доўга ляжала бярно, стрыжань выгніў, абалонь засталася.

Абалынка хмурынка, аблачынка. Набегла абалынка й сонейка схавала.

Абарэц сетка лавіць рыбу. Абарцом троху й налавілі шчупачкоў.

Абасваíцца асвойтацца, абвыкнуцца. Дзікаватая была котка, а цяпер абасваілася, аббылáся.

Аббіты дасведчаны, абчасаны жыццём. Ты ж троху вопытны, аббіты малец.

Абвіднјцца развіднецца, днець. Абвіднелася тады й рушылі ў дарогу.

Абгаркі абгарэлыя дошкі, бярвенцы. Цягала з пагáрышча абгаркі, хату лапіла, сенцы лапіла.

Абдаўжы́цца залезці ў даўгі. Ён прыехаў, яна карміла, паіла яго, абдаўжылася.

Абдзёрак кавалачак бульбіны, калі дзяруць на тарцы. Бульбу на клёцкі драла целая міса абдзёркаў.

Абдзіртус той, на якім адзежа хутка рвецца, абадранец. На абдзірстуса адзежы не напасешся.

Абдужыць перамагчы, перасіліць. І абдужыў яго тады ў тым спаборніцтве.

Абесці наесціся ўволю, сагнаць смак. Абелі шчупакоў, язі будуць наставаць, тады ўжо іх падядзём.

Абечаћ, абячэўка сценкі рэшата (сіта).

Лопнула абечая, і хоць праз пальцы прасейвай муку.

Абжыцца, ажыцца завесці гаспадарку, угрунтавацца. Абжыўся, хатку сабе паставіў там, на ўзгорку.

Абзыў вясціна, водгук. Ад яго й абзыву німа.

Абзыўкі водгулле, водгалас, рэха. Малая ўжо разумеіць, якія абзыўкі ад матацыкла.

Абíрыш апаследкі садавіны. Адны абірышы засталіся, лепшыя яблыкі ўсе павыбіралі.

Абкарáвіць запэцкаць, вымазаць у нешта.

Пакуль з ямы вылез, увесь свой хворс абкаравіў.

Абклíкаць паклікаць, запрасіць. Кажнага абышоў, абклікаў.

Абкрывáвіцца біцца да крыві. Пеўні так абкрывавіліся, аж іх убакі водзіць.

Аблаў аблава. І так на яго аблаў быў.

Аблачок аблачынка. Аблачок наплыў, і сквар прапаў.

Абліваха дождж са снегам; яшчэ слізгата. Такая абліваха, што кажух карыной зробіўся. Абліваха такая, што па дарозі каціцца можна, павалішся галавы не збярэш.

Аблітнћ блјшня. Аблітня яна самаробная, раней не было купляных. Зробюць з драціны, абліюць волавам, і яна блішчыць, аблітáіць. Шчупака бюць кукай, пасля аблітнёй аблітнююць рыбу.

Абнашчыцца нашча зесці, выпіць. У хаці й абнашчыцца нечым. Песняй нашчыцца салавей.

Абненавідзець зненавідзець. Хто там жалеіць чужога рабёнка, наадварот абненавідзіць.

Абніжáцца зніжацца, нізка ляцець. Ляціць самалёт, абніжыцца й давай страчыць.

Аборы вяровачкі падвязваць лапці, абвінаць анучы. Лапці ды аборы усе мае прыборы.

Абразанец абразаны яўрэй. І абразанчык торкаіць свой флянчык.

Абрамізіць абразіць, прынізіць. Абрамізіў на людзёх, каб сябе паказаць.

Абрамяніцца аперазацца рамянямі. Стаў камісарам, дык ад грудзей аж да ср. кі абрамяніўся.

Абрасець адсырэць на расе. Нясі дамоў сяннік, а то абрасеіць, атапецца.

Абратавáць выратаваць, уратаваць. Баранілібаранілі, алі карову абратавалі.

Аброк, брок папаска для каня, узятая ў дарогу. Добры яздок помніць пра аброк. Вараному коніку броку аўса.

Абруд абруч, вобад. Абруд лопнуў, і клёпкі рассыпаліся. Сіта ўдарылася абрудом і падскочыла.

Абсадзіць адолець, уходаць, сходаць. Я чарак пяць абсадзіў.

Абсачаць калі ў дрэва спыняецца прыліў соку. Як станіць кара абсачаць, тады адхіні галінку й прышчапі яблыну.

Абсварыцца перасварыцца. Яна з усімі абсварылася й ні к кому ня ходзіць.

Абсемяняць семяну садзіць. Гарод яе абсемяняюць талакой, яна саўсім баба нямоглая.

Абсмакаваць увайсці ў смак, раскаштаваць. Як абсмакуешся, за вушы не адцягніш.

Абуванне абутак. Дажылася Малання ні абування, ні адзявання.

Абхаіць прыбраць, прыхарашыць. Хата крапівой зарасла, хай бы хату абхаіў, абчысціў.

Абціскáць ухутваць, шчытна ўкрываць. Давай яго абціскаць, каб ня змёрз.

Абціхáцца сціхаць, сунімацца. Толькі пачынаіць хвароба абціхацца, як новае насланнё.

Абцопкаць абнасіцца, абшарпáцца. Абцопкаўся ўвесь, страшна глянуць. Абцопкаў штаны цыцалі (махры) баўтаюцца.

Абчыхáцца прачыхацца, прасынацца. Абчыхаюся назаўтра нікога німа.

Абыдлјць азвярэць, знелюдзець. Абыдлеў чалавек, звер зверам.

Абысціся збіцца з дарогі, перайсці патрэбнае месца. Ішла й абыйшлася, згубіла сваю дарогу.

Абыцца звыкнуцца, абжыцца, зжыцца. Спачатку дамоў хочацца, а пасля абудзішся.

Абэлка адгаворка, спасылка на некага, ускладанне віны. Хто б што ні зробіў, а на яго ўся абэлка.

Абязгрошыць застацца без грошай, звесці грошы. Абязгрошыла кума, кљма ўжо даўно німа.

Абязджаць расплывацца, рабіцца ацеслівым.

Каб клёцкі не абязджалі, вады далі.

Абязножыць страціць моц у нагах. Гладка абязножыла Латышыха, па хаці сунуцца цяжка.

Абязручыць знясіліць рукі. Гладка абязручыў, а такі шчырун быў.

Абялдычыць ашальмаваць. Нізавошта чалавека абялдычылі, з гразёй змяшалі.

Абялёдаваць есці са смакам. Так клёцкі абялёдаваіць, аж нос упрысядкі йдзець, аж за вушамі скрыпіць.

Абярнуцца перакуліцца; яшчэ зрабіцца. Воз абярнуўся, і ўсе ў балоці. Быў-быў чалавекам і чортам абярнуўся. Смятана вадой абярнулася.

Абярэмца ахапачак. Хоць абярэмца прынясі, бо дроў у хаці ні паленца.

Абяссіліцца выбіцца з сілы. Як абяссілюся, дык ня трэба буду нікому.

Абясхлебіць застацца без хлеба, звесці хлеб. Памёр тата абясхлебіла хата. Так гаспадарылі, што хлеб звялі.

Авад шмат аваднёў. На кароў у паўдзён авад напаў, і яны ў гіз.

Авáнец аванс. Учора далі аванец, але такі малы. Авохці выклічнік. Авохці мне, баюся, упусціш ня зловіш, малы, як гумовы.

Авясец дробны авёс (ласкава). Во колькі малькоў, якраз як авясец. Сажнём, дачушка, авясец, тады к табе Бог сватоў прынясець.

Авћчына авечае мяса. Лепі за любую прысмачыну воўк любіць авячыну.

Агадáць здабыць, набыць, прыдбаць, агораць, расстарацца; яшчэ наліць. Сяк-так пінжак агадаў, падняў троху свае пáрхі. Ён сабе к зіме добры кажух агадаў. Я ей чарачку агадаю.

Агалам агулам. Вішні агалам прадала. Агаспадарыцца завесці гаспадарку, стаць гаспадаром. Як нічога ня здарыцца, дык маладзён агаспадарыцца.

Аглабíць прыняволіць, прымусіць. Моцна ж яго аглабілі, парабкуіць на іх.

Адаробка дзябёлая, гладкая. І Хадорына адаробка носіцца як жаробка.

Адбубеніць пабіць, адлупцаваць, уваліць. Яму хлопцы так адбубенілі, ледзь ногі валачэць.

Адварот агіда, непрыняцце. У яе на такога кавалера адварот.

Адгладзіцца паправіцца. Было ўжо рэбры свяціліся, а цяпер, глядзі ты, адгладзілася.

Адгљдзіць адгаварыць, адбіць.

Ці я тваіх конікаў апудзіў,
Ці я тваю дзяўчыну адгудзіў?

Аддаць палягчэць. Таблетку выпіў, трошку аддало.

Аддух перадых, адпачынак, супакой. І галава аддуху патрабуіць.

Аджылы сталага, пахілага веку. Чалавек ён ужо аджылы, з маладымі ня ўгоніцца.

Аджыць перажыць. І першую жонку кінуў, ён іх пяць аджыў.

Адзябнуць ззябнуць. Цвяты й тыя адзяблі халоднае лета сёлета.

Назад Дальше