Мімікрыя - Аляксандар І. Бацкель 2 стр.


 Дык чакай жа!  Адзін зь немясцовых нагнаў дзяўчыну акурат перад самым лесам.  Ты куды? Дадому?! Магу я цябе правесьці?

Інэса спачатку спужалася, але потым пачырванела й паскорыла хаду, яе ўпершыню дадому праважаў хлопец, няхай і такі брутальна неахайны, але ж Інэса за колькі сэкунд агледзела праважатага: вочы блакітныя, над верхняй губою юнацкі пушок, падобны да вусаў, валасы доўгія, скроні паголеныя, кашуля белая зь сінімі васількамі й бруднымі плямамі, кароткія рукавы, рукі амаль па локаць у нейкіх фенечках, джынсы, з-пад якіх праглядаюць начышчаныя гуталінам вайсковыя боты. Інэсе хлопец спадабаўся праз сваю жвавасьць, праз палкасьць і моц, яна крыху запаволіла хаду й вырашыла зь ім пагутарыць.

 А цябе як завуць?

 Юра.

 А што ж ты, Юра, ня ў школе ці не ў хабзе? Што, двоечнік, прагульшчык, выгналі, напэўна!  Інэса звонка засьмяялася і паскорыла крокі.

 Эй! Э! Чаго ты адразу так, дво-о-о-ечнік! Можа быць, я ўжо пасьпеў адвучыцца, у адрозьненьне ад некаторых! Дарэчы, як цябе завуць?

 Інэса.

Паветра

Гэта быў ліпень, сьпякотны, ліпучы ліпень, калі й ноччу й днём аднолькава горача. Быў той самы месяц, калі хочацца быць аголеным, хочацца скінуць скуру, быць распранутым да нутра, бо трываць гэты летні вагонь няма моцы.

Інэса ляжала ў жытнёвым полі, яна была добра схаваная прыродаю ад усяго на сьвеце, яе сьпіна адчувала вострыя паламаныя парасткі, якія былі пакрытыя выцьвілай покрыўкай.

Скінуўшы танюткую сукенку, зьняўшы белыя майткі, аголенымі грудзямі ўгору, да аблокаў, сарамліва прыкрыўшы рукамі залацістае ўлоньне, Інэса ляжала з заплюшчанымі вачыма й адчувала пальцамі вільгаць, яна лавіла кожным міліметрам сваёй скуры гарачыя пацалункі Юры, які, цалкам распрануты, падставіўшы сонцу сваю сьпіну, цалаваў яе паўсюль, куды траплялі вусны, ён лёгка кранаўся яе салёнай пэрсікавай скуры языком, лашчыў ружовыя смочкі, падобныя да каштанаў, танюткую шыю, на якой пульсавала вэнаручаінка.

Час быў спынены. Не існавала нічога, акрамя асалоды, пяшчоты, вецер суцішыўся, не было ані ластавак, ані каўкаў, ані жаўрукоў, толькі неба, белыя пухнатыя аблокі й сонца, сьпякота й два аголеныя целы, нітачкі поту, звонкія пацалункі і неспатольнае жаданьне, чаканьне адкрыцьця сакральнага, калі праз хвіліну цнатлівасьць станецца мінулым. Паветра ператварылася ў густы зэфір, які чакаў пачатку новага сьвету, новага жыцьця, бачаньня іншымі вачыма, вачымі людзей, якія перайшлі мяжу.

Юра кранаецца рукою яе похвы, сярэднім пальцам пранікае ўнутр, Інэса зьбянтэжаная, спалоханая, ёй адначасова вусьцішна й цікава, крыху балюча й жадана, яна ўсё яшчэ прыкрывае рукамі свой юнацкі трохкутнік, яна глядзіць Юры ў падбародзьдзе, яе вочы вялікія-вялікія, празрыстыя, перад ёю той самы чалавек, мужчына, якому яна аддаецца, якому яна давярае, якога будзе ўсё жыцьцё памятаць, кахаць, жыць зь ім.

Юра больш ня здольны трываць доўгі пэтынг, ён такі ж спалоханы, як і Інэса, ён зьбянтэжаны сваім першым разам, але прырода перамагае ўсе страхі.

Імгненьне і Інэса спачатку ўскрыквае, але боль зьнікае, і ў яе з вачэй пачынаюць цячы сьлёзы празрыстая вільгаць шчасьця, каханьня, радасьці, сьлёзы яднаньня, непаўторнага й сьветлага, адзінага, цэлага. Не існуе больш нічога, акрамя асалоды, акрамя сьвятога каханьня, толькі золата жыта вакол, сьпякотнае сонца, вільготныя целы, і вакол пах поту й сэксу.

Паветра

Інэса інтуітыўна адчувала, што пасьля страты цнатлівасьці яна ня проста ўвайшла ў сьвет новых поглядаў і іншых стасункаў. Яна адчувала, як дзіўна зьмяніўся ейны арганізм, зусім ня так, як мусіў. Але ці ведала яна дакладна, як ён мусіў трансфармавацца. Той факт, што яна мэнтальна пасталела, ні пра што не казаў, яна й раней пачувалася больш дарослаю й сьвядомаю за аднагодак, але яна адчувала зусім інакш, чымсьці ўнутраным, што яе цела пачало жыць па іншым раскладзе. Яе цела пачало гадаваць новае жыцьцё.

І толькі калі затрымка зь месячнымі зацягнулася на чатыры тыдні, яна зразумела, што гэта ня проста гарманальны збой ад пачатку полавага жыцьця.

Цяпер старая прасьціна, скручаная ў некалькі слаёў самаробная пракладка эканомія на васьмі боханах чорнага хлебу надоўга ёй не спатрэбіцца. Мясцовы фэльчар пацьвердзіў яе падазрэньні.

Юра апынуўся перад прыняцьцем цяжкага рашэньня, і ён, нэрвова гайдаючыся між быць альбо ня быць, першы й адзіны раз у жыцьці зрабіў мужчынскі ўчынак узяў шлюб. Потым, у будучыні, колькі чаго б ні здаралася, здавалася, што Юра гэтым адным рашэньнем вычарпаў увесь свой запас рашучасьці, але й гэты шлюб не выглядаў чымсьці сапраўды вольным, шчасьлівым і жаданым, гэта быў шлюб падлеткаў, юнакоў, малых дзяцей, якія, нашкодзіўшы, панесьлі пакараньне і толькі, бо ніхто зь іх ня ведаў жыцьця.

Юра апынуўся перад прыняцьцем цяжкага рашэньня, і ён, нэрвова гайдаючыся між быць альбо ня быць, першы й адзіны раз у жыцьці зрабіў мужчынскі ўчынак узяў шлюб. Потым, у будучыні, колькі чаго б ні здаралася, здавалася, што Юра гэтым адным рашэньнем вычарпаў увесь свой запас рашучасьці, але й гэты шлюб не выглядаў чымсьці сапраўды вольным, шчасьлівым і жаданым, гэта быў шлюб падлеткаў, юнакоў, малых дзяцей, якія, нашкодзіўшы, панесьлі пакараньне і толькі, бо ніхто зь іх ня ведаў жыцьця.

Усе сваякі жаніха люта ўзьненавідзелі Інэсу, бо менавіта яна паламала жыцьцё іхняму старэйшаму сыну, брату, унуку! Юра ж, кветачка такая, толькі сабраўся з розумам, толькі накіраваўся ў вялікі горад вучыцца ў Машынабудаўнічым тэхнікуме, а тут на табе, падвязалася яхідна на яго хударлявую шыйку, і не адна ж падвязалася, дзіцё камянём павесіла! Ніхто са сваякоў Юры нават не задумваўся аб тым, што Інэса праз сваю цяжарнасьць губляла значна больш за Юру! Яна губляла дзяцінства, юнацтва, яна губляла мары пра працу й жыцьцё, яна губляла колер.

Вясельле, як звычайна гэта прынята ў вёсках, адзначалі зь вялікім сталом і пілі цэлай вёскай, нават палова суседняй была, потым біліся, потым мірыліся, плакалі й крычалі горка!. Фатографам быў Барыс, які па-заліхвацку шчоўкаў усіх на мыльніцу. Інэса ўсьміхалася, потым танчыла, потым плакала.

На наступны дзень пачалі прыбірацца, шукаць прапітыя целы вакол стала й мясцовага вадасховішча. Барыс усе фотастужкі прадаў кузыне Юры, якая праз колькі дзён раздрукуе іх і там, дзе ёсьць выява Інэсы, павыкалвае той выяве голкаю вочы. Кузына, якая любіць сваго Юру, як роднага брата, нават больш за брата, не прабачыць тое, што абект яе любові быў так зарана адарваны ад сямі. Але што там гэтае жыцьцё сьмецьце, недапалак, нішто.

Паветра

Юрку майго ў армію забяруць, калі нідзе вучыцца ня будзе! Але ж як ён куды пойдзе вучыцца, калі тут жонка зь дзіцёнкам! Як? Як, скажыце?! Як мой Юрачка, мой бегемоцік, здолее вучыцца, калі яму працаваць трэба, гадаваць дзіцёнка!

Звычайна сваякі Юры толькі жаліліся й пакутвалі праз сваё жыцьцё. Бог праклінаўся імі, дябал таксама, анічога сьвятога, аніякай падтрымкі. Юру ў армію не забралі, ён пасьпеў зрабіць яшчэ аднаго дзіцёнка Інэсе. Яшчэ аднаго хлопчыка.

Юра ня здолеў штосьці памяняць. Калі раней ён заставаўся зь Інэсаю празь яе залатыя валасы, яе неверагоднае адзеньне, празь ейны малочны пах і ружовыя, шаўковыя смочкі, праз рысавае цела, то цяпер яго палохаў дзіцячы плач Ён ператвараўся ў няўдалага, сарамяжлівага, мяккага мужчыну, якога называюць памяншальна-ласкальна, як пры царах называлі розных ёлупняў і блазнаў, людзей, якіх было шкада, але ад якіх нічога не патрабавалі, бо яны лічыліся няўдачнымі чалавечымі няўдахамі, вось і Юра праз пянства ператварыўся ў Юрку, таго самага Юрку, якіх на Беларусі па асобніку ў кожным двары. Ён стаў тым самым юродзівым, якога так любяць абмяркоўваць, шкадуючы ды прыгаворваючы: Божачкі, Божакі, што ж гэта робіцца, такі хлопец быў Вось жа баба зьвяла! Інэса нарадзіла другога сына, падзякавала Юрку за дзяцей, за шчасьце, за любоў, прабачыла яму ўсё на сьвеце, набіла валізу дзіцячымі рэчамі, узяла колькі кніг і зьехала ў Менск. Як была, так і зьехала, загадзя нічога не плянуючы.

Гэта быў адчайны ўчынак: Інэса зьехала да сваёй цёткі, якая на той час, нягледзячы на даволі распусны лад жыцьця, была вельмі добраю, чыстаю й ветліваю і вельмі любіла сваю пляменьніцу, лічыла яе дачкою, бо сваіх дзяцей ня мела.

Гэта быў вялікі ўчынак. Інэса ўладкавалася прадавачкаю ў суседнюю краму і пайшла ў вячэрнюю школу.

Паветра

Горад жыў сваім жыцьцём, і той факт, што Інэса прыехала й спрабавала жыць сярод яго архітэктуры, дамоў, крамаў, жыхароў, яго асабіліва не цікавіў. Горад выглядаў абыякавым, але ён завабліваў сваімі ліхтарамі, магчымасьцямі, ды як толькі чалавек паддаваўся спакусе й пераяжджаў, горад адразу на яго забываўся.

Цётка вадзіла дадому па выходных жаніхоў, Інэса злавалася, сыны плакалі й прасілі есьці, сумавалі па маці, калі той не было дома, сумавалі па ёй, нават калі была Дзеці, дзеці, дзеці Брудныя анучкі, пухлыя пальчыкі, бяссоныя ночы, ружовыя шчочкі, несуцешныя плачы, беленькія попкі, грошы на кашкі й пюрэшкі, залівісты сьмех бляск у вачох! Як іх не любіць, як не знайсьці дзеля іх вольную вячэрнюю гадзінку для гульні, хай пасьля цяжкай працы й вячэры, як?!

Праз тры месяцы й пяць дзён у горад па дачку прыехала маці і, пакуль Інэса была на працы, а цётка недзе бегала па справах, забрала Міхаську з Глебушкам зваротна ў вёску, з тым разьлікам, што Інэса сама прыедзе па дзяцей і застанецца.

Назад Дальше