Апавядальнік змоўк. Пасля зняў шапку і церануў ёю па спацелым ілбе. Ці то сонца прыпякло, ці мо споведзь цяжкай аказалася. Я не ведаў, што гаварыць старому. Але ён, відаць, і не чакаў парады. Проста скінуў з плячэй цяжкую ношку, і яму спакайней стала.
А да Зосі часам хочацца, прамовіў нечакана Аслан і пачаў збіраць свае нераспрададзеныя арэхі.
Некалькі дзён яго не было. Я захваляваўся: хутка адязджаць, не развітацца са старым было б несправядліва. А мо ён яшчэ нешта скажа?
Аслан зявіўся як звычайна пад абед. Але на гэты раз не са сваёй звыклай адзідасаўскай сумкай, а з ладным мяшком на плячы.
На мой здзіўлены погляд патлумачыў:
Сёння чарнобыльцы прыязджаюць. Дзеці з вашых радыяцыйных раёнаў.
Я хітравата ўсміхнуўся і памкнуўся нешта на гэты конт сказаць, але ён перабіў:
Не пра тое ты падумаў. Проста такія арэхі ў вас не растуць. А дзецям радасць патрэбна. Сам ведаю Добра ведаю, паўтарыў ён, і позірк яго патануў у раптоўна заблішчэлых і марудна патухлых зрэнках.
Бяскрылы анёл, або Непачутая скарга ненароджанага дзіцяці
Што было, тое і будзе; што рабілася, тое і рабіцьмецца, і нічога новага пад сонцам няма.
ЭклезіястНапачатку яны існавалі паасобку. Невядомае і не выяўленае яшчэ Нешта і тыя двое, да якіх неўзабаве яно мае прытуліцца. Каб змяніць іхні свет, зыначыць іх саміх, ахінуць безагляднай захопленасцю і шчырай прыязнасцю.
А пакуль гэтае Нешта набрынялым воблачкам лунала ў паветры, тоячы спадзеў для тых дваіх на вялікую раптоўнасць. Яно мела сваю аўру, свой настрой, сваё развіццё. Аднак, не прытуліўшыся да некага, яно было як бы раздвоеным, няспраўджаным, нябачным. Амаль нічым. А нішто, па сутнасці сваёй, не магло спарадзіць нічога новага.
Таму гэтае Нешта рупліва падбірала ўтульнае і спрыяльнае гняздзечка дзеля ўсталявання свайго сталага панавання. Яно то праменілася радасцю, калі адчувала, што гэты спадзеў мае вось-вось спраўдзіцца, то тужліва сумавала, калі ён ператвараўся ў нязбыўны прывід.
Ды неўзабаве Нешта адчула: зявіўся той, хто спадзяецца на яго, гатовы прыняць, матэрыялізаваць, зрабіць рэальнасцю, якая цешыла б не толькі самога. Бо была яшчэ адна душа, якая таксама хінулася да Нечага, зачаравана трымцела ад ягонай поклічнасці.
Памкненні іхнія напачатку былі атулены таемнасцю. Ды калі адзін яшчэ можа яе захоўваць, то дваім рабіць гэта немагчыма. Таму неўзабаве прыхаваную замілаванасць пачалі заўважаць. Пачалі ўхвальна падтрымліваць тое, што марудна, нетаропка, няспешна, але ўпарта набывала пастаянства, свяцілася гаючым святлом, узмацнялася ўзаемнай пажаднасцю.
І ў той самы момант, калі таемнасць дваіх дасягнула крытычнай мяжы, успыхнуў сардэчны пажар.
Выбухнула вялікае і чаканае пачуццё, якое імгненна спапяліла неакрэсленасць, асцярожную абачлівасць, разважную раздумнасць. Розум аддаўся эмоцыям. Іхні свет заззяў той шчаслівай, разлічанай выключна на дваіх, таемнасцю, назоў якой Каханне.
І калі кожны з іх паасобку, захоплены не выяўленым Нечым, мог зрушыць сусветы, то, абяднаныя Каханнем, яны мелі яшчэ больш шанцаў здзейсніць штосьці неверагоднае. Ніякіх перашкодаў для іх не існавала. На ўсім белым свеце панавалі толькі яны. Яны купаліся ў сваёй раскошы, ні на што не зважалі і нічога не заўважалі. Яны жылі Каханнем, былі аслепленыя ім, знаходзіліся, як няўтомны шаўкапрад, у сваім чароўным кокане.
Але гэты стан неўзабаве быў выяўлены чужым вокам. Узнікла небяспека згубіць рамантычную заварожанасць адно адным, растраціць моц і сілу закаханасці.
І пакуль адухоўленая і ўзвышаная ўзнёсласць не была растрачана, пакуль безагляднае памкненне адно да аднаго не аслабела, Каханне паспела матэрыялізавацца. Адбыўся новы цуд паяднанасці, крэсіва якога высекла іскру новага жыцця. І назоў гэтаму новаму Дзіця.
Ніхто не заўважыў і не зразумеў, калі і як запачаткавалася яно. Нічога не прыкмецілі і тыя двое, захопленасць і неабачлівасць якіх сталася прычынай новага жыцця. Сутыкнуліся два жыўчыкі, і зявілася штосьці яшчэ неспазнанае і невядомае, якое з гэтага моманту неразлучнай повяззю паяднала дваіх, надало іхняй самаіснасці зусім іншы сэнс. Тое новае нават не выявілася яшчэ, а нешта ў прыродзе ўжо змянілася, яшчэ адным жывым і ў будучыні разумным запачаткаваннем пабагацеў і павялічыўся свет.
Але гэты стан неўзабаве быў выяўлены чужым вокам. Узнікла небяспека згубіць рамантычную заварожанасць адно адным, растраціць моц і сілу закаханасці.
І пакуль адухоўленая і ўзвышаная ўзнёсласць не была растрачана, пакуль безагляднае памкненне адно да аднаго не аслабела, Каханне паспела матэрыялізавацца. Адбыўся новы цуд паяднанасці, крэсіва якога высекла іскру новага жыцця. І назоў гэтаму новаму Дзіця.
Ніхто не заўважыў і не зразумеў, калі і як запачаткавалася яно. Нічога не прыкмецілі і тыя двое, захопленасць і неабачлівасць якіх сталася прычынай новага жыцця. Сутыкнуліся два жыўчыкі, і зявілася штосьці яшчэ неспазнанае і невядомае, якое з гэтага моманту неразлучнай повяззю паяднала дваіх, надало іхняй самаіснасці зусім іншы сэнс. Тое новае нават не выявілася яшчэ, а нешта ў прыродзе ўжо змянілася, яшчэ адным жывым і ў будучыні разумным запачаткаваннем пабагацеў і павялічыўся свет.
Пачаўся адлік новага жыцця, якому яшчэ патрэбна было спраўдзіцца і абявіцца.
Жывы камячок, народжаны спалучэннем толькі двух з вялікага мноства жыўчыкаў, быў не такім жвавым, як ягоныя запачаткоўцы. Бо ён уяўляў новы ўзровень матэрыі. Ён стаў жывой істотай.
І адбыўся цуд. Таемны і незваротны. У свеце зявіўся новы чалавек. Няхай сабе пакуль нябачны, не выяўлены, аднак жа Чалавек.
Так аднекуль з цемры, з прадоння, з далёкасці і цеснаты вылузалася, вылушчылася я. І прыязны павеў духу, Вышэйшага духу, дакрануўся да мяне, учалавечыў, уцялесніў. І стала мне цёпла і прыемна. Захацелася з кімсьці падзяліцца гэтай радасцю. Ды спагаднага суразмоўцы побач не было. Аднак не заставацца ж маўклівым і непачутым.
Увесь час мне карцела заявіць пра сябе. Аднак пагукаць я не магло. Не магло нават паварушыцца. Ды і хто пачуў бы мяне, нябачнага? Ніхто ж не здагадваецца, што я ёсць, што я жыву. Не ведае і тая, ва ўлонні якой я пачынаю шлях у жывы свет.
Але вось будзе радасць, калі даведаецца, калі адчуе маё трапятанне.
Вось будзе свята, калі цемра і ўтульнае ўлонне адпусцяць мяне. І тады сваім першым воклічам я абвяшчу свету пра маё зяўленне.
А пакуль я назапашваю гэтую радасць-неспадзянку. Набіраюся яе, каб разбурыць абалонку невядомасці і пераканаць людзей у справядлівасці майго існавання.
Жытло маё тут утульнае, цёплае і пажыўнае. Я набіраюся не толькі моцы, але і рашучасці. Яна напаўняе мяне ўсё большым нецярпеннем. Стоена рыхтуюся да нечага важнага. Не толькі для мяне.
І вось наступае момант, калі дужасць мая не дазваляе маўчаць. Я гукаю. Абвяшчаю, што я ёсць, што я жыву. Хачу, каб пра гэта ведалі ўсе. Спадзяюся на разуменне роднай мне асобы, якую называць буду мамай. Так падказвае нешта ці то ўва мне, ці то ва ўлонні, якое атуляе мяне. Я спадзяюся, што яна першая прызнае маю існасць. І тады мы параднімся яшчэ больш. Хоць, здаецца мне, мы і зараз родныя. Раднейшых за нас няма на цэлым свеце. Я жыву яе сокамі. Сілкуюся яе сілай. Але я не хачу быць эгаістам. Сваім веданнем хачу падзяліцца з іншымі. І найперш з маёй маці.
Я абнадзеена абвяшчаю ёй пра сваё існаванне.
Трымціва чакаю ўзаемнасці. Чакаю прызнання мяне. Бо я ёсць, я жыву.
Аднак адбылося нешта дзіўнае. Мая маці, гаспадыня майго ўтробнага жытла, нечага спалохалася. Я адчула гэта па схаладнеласці маёй пасцелькі. Мне стала не хапаць сілкуючых сокаў. Я ледзь не задыхнулася. Але я не мела права знікнуць бясследна. Бо я не ведаю, ці здагадваецца свет пра маё існаванне.
Мне хапіла сіл, каб нагадаць пра сябе яшчэ раз. Але я зноў не адчула прыязнасці. Страх і злосць адчула я. Незразумелую зацятасць выяўляла мая маці.
Я хацела пераканаць яе, улагодзіць. Я маліла яе: «Пачуй жа ты мяне, матулечка мая родная. Не аддавай на згубу крывіначку сваю. Хіба ж не твая кроў пульсуе ўва мне? Тваім дыханнем дыхаю я. Тваімі вачыма пазіраю на свет. Хіба не маё сэрца трапечацца пад тваім? Як жа добра нам слухаць гэтае суладдзе. Як цёпленька мне ў хатцы-калысцы, як утульненька.
Нашто, мамачка мая неспазнаная, выстуджваеш ты гэтую хатку? Чаму халоднай злосцю ледзяніш маю душу? Хіба ж не выстыне і твая душа, мая ты мамулечка?»
Але без адказу былі мае пытанні. Непачутымі заставаліся літанні.
Мне падалося, што маці нечага не зразумела. Я спадзявалася, што яна спалохалася не мяне. Як мага лагодней я зноў нагадала пра сябе. Ды нічога не змянілася.
Так адбылося і трэці раз. Нават яшчэ горай. Відаць, маці наважылася зусім пазбавіцца мяне. Няўжо яна напраўду хацела, каб патухла свечка майго жыцця?