Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч 4 стр.


У многіх ён заўважыў на руках электронныя бранзалеты, якія з'явіліся адразу пасля Катастрофы і якімі былі «акальцаваныя» ў асноўным тыя, хто адбываў пакаранне ў калоніях агульнага рэжыму з правам работы за межамі тэрыторыі, звычайныя відазмененыя рабы. Слядак ведаў таксама, што ні зняць, ні перапраграмаваць прыстасаванне нельга. Калі ж хто асмеліцца яго сапсаваць ці спілаваць нажоўкай, сігнал адразу пойдзе на пульт аператару, пасля чаго парушальніка, калі ён не знойдзе спосаб блакіроўкі, чакае значна болып жорсткае пакаранне.

Вядома, калі яго паспеюць злавіць. Як ён ужо ведаў, многія з іх працавалі на плантацыях цыбулі альбо агуркоў ці бульбы на ўскраінах Паселішча. Частка жанчын выходзіла на асфальтавы шлях, які вёў да Мегаполіса, дзе яны гандлявалі садавіной ці зараблялі прастытуцыяй. Кіравалі імі, як правіла, прыхадні, большасць з якіх цёмнаскурыя (яны былі арганізаваныя і энергічныя), зневажаючы і прыніжаючы першых, якія калісьці называліся тут аўтахтонамі і тытульнай нацыяй.

Быццам разам прарвала гаць, і ўся прастора ад Міжземнага да Нарвежскага мора перакулілася з ног на галаву і на працягу якіх двухтрох дзесяцігоддзяў стала замест Еўропы Еўрабіяй, ад спалучэння назваў Еўропы і Аравіі. Тэрмін гэты, прыдуманы значна раней, з лёгкай рукі сацыёлага і навукоўца Бат Йеар, якая, дарэчы, знікла без вестак падчас Катастрофы, так і прыжыўся, увайшоўшы апошнім часам нават у афіцыйную дакументацыю. Але яшчэ да Катастрофы масавы тэрарызм ператварыў еўрапейцаў у баязліўцаў, прымусіўшы іх спачатку ўсяляк запабягаць перад новымі варварамі, а потым і поўнасцю саступіць ім месца пад сонцам.

Якраз тады былі зарэзаныя ў сваіх кватэрах, пад'ездах, лецішчах і так нешматлікія прадстаўнікі эліты: навукоўцы, пісьменнікі-радыкалы, мастакі, палітолагі, нават некаторыя музыкі-барды і спевакі. I калі ў далёкім мінулым, як ведаў Слядак з падручнікаў па гісторыі, гома сапіенс выцеснілі неандэртальцаў з тэрыторыі сучаснай Еўропы, цяпер гэтак жа, з механічнай дакладнасцю маятніка, у новым варыянце адбываўся, хутчэй, заканчваўся адваротны працэс.

Сонца, між тым, хілілася бліжэй на захад. Крыху пасвяжэла, толькі дым ад нешматлікіх пажараў на закінутых тарфяніках казытаў горла і вочы. I цяпер, як увогуле днём ці ноччу, над Паселішчам стаяў грукат барабанаў: у бараках і былой школе працавалі музычныя аўтаматы, якія бясконца вывяргалі на нізкіх частотах афрыканскі джазавы рытм, і Слядак раптам успомніў старажытнага філосафа Шапенгаўэра. Той неяк заўважыў, што, бадай, узровень шуму, які можа вытрымаць чалавек, адваротна прапарцыянальны яго інтэлекту.

Крэз сядзеў на драўлянай напаўгнілой калодзе перад сваімі дзвярыма пэўна, чакаў нязванага пастаяльца.

«Я наведаў возера,  паведаміў яму Слядак,  і добра паплаваў».

Крэз дапытліва глядзеў на яго.

«Вам не варта рызыкаваць,  урэшце азваўся ён.  На возеры сталі гінуць людзі. 3 невядомых прычынаў».

«Тое, што часам невядома ўсім, становіцца зразумелым для некаторых. Ва ўсялякім разе кожны з іх вызначае для сябе свае тлумачэнне таму, што здарылася. Вы ж таксама, пэўна, зрабілі выснову?» скончыў сваю заўвагу Слядак.

«Так,  кіўнуў гаспадар дома.  Але вам мая выснова, магчыма, падасца дзіўнай. Так што без паўлітра мы наўрад ці разбяромся».

«Яшчэ не позна, і ваша мясцовая крама, верагодна, не зачынена. Я зараз выдам вам, так бы мовіць, аванс, і мы з вамі працягнем гутарку»,  закінуў вуду Слядак.

Крэз адразу ажывіўся, хоць і не згубіў самавітасці. Ён падняўся на ногі і сказаў: «Думка ваша цалкам прыстойная. Што яшчэ трэба старому чалавеку ў гэтым жыцці? Глыток-другі гарэлкі і размова з цікавым субяседнікам. Вы згодны?»

Слядак прынёс грошы і параіў старому купіць акрамя гарэлкі і што-небудзь паесці. Той ахвотна, без цырымоній згадзіўся і пайшоў.

Прыкладна праз паўгадзіны Крэз вярнуўся. Ён паставіў на стол літровую бутэльку таннага мясцовага віна, паклаў хлеб і нават бляшанку мясных кансерваў. Слядак дабавіў да гэтай сціплай закускі свае камандзіровачныя бутэрброды, і яны селі за стол. Стары наліў віна ў шклянкі.

«Я заплыў далёка ад берага,  асцярожна працягнуў напрамак гутаркі, які яго найбольш цікавіў, Слядак.  Я добра плаваю, і мне, мяркую, баяцца няма чаго».

«Ганцу першая шклянка»,  стары нетаропка праглынуў алкаголь. Праз хвіліну твар яго паружавеў, а мова стала больш гладкай і выразнай.

«Вы бачылі востраў?  спытаў стары і, не чакаючы адказу, працягнуў: Ад берага да яго кіламетры тры тры з паловай. Месца там гіблае, балотцы, твань, нават рыбакі там не спыняюцца, але з пачатку лета там жывуць».

«Я заплыў далёка ад берага,  асцярожна працягнуў напрамак гутаркі, які яго найбольш цікавіў, Слядак.  Я добра плаваю, і мне, мяркую, баяцца няма чаго».

«Ганцу першая шклянка»,  стары нетаропка праглынуў алкаголь. Праз хвіліну твар яго паружавеў, а мова стала больш гладкай і выразнай.

«Вы бачылі востраў?  спытаў стары і, не чакаючы адказу, працягнуў: Ад берага да яго кіламетры тры тры з паловай. Месца там гіблае, балотцы, твань, нават рыбакі там не спыняюцца, але з пачатку лета там жывуць».

«Жыве хто?» спытаў Слядак.

«Эрыніі».

Слядак папярхнуўся.

Стары нібы са спачуваннем зірнуў на яго.

«У вас, пэўна, бракуе адукацыі, з'едліва сказаў ён.  Вам патлумачыць, хто такія эрыніі?»

«Не трэба,  усміхнуўся Слядак.  Калісьці я вучыўся на гуманітарным факультэце. Такія яшчэ існавалі да Катастрофы.  Потым,  ён раптам спахмурнеў, калі ў падземцы згвалцілі і забілі маю сястру, я добраахвотна пайшоў у крымінальны вышук, а пасля таго, як мяне паранілі і выдалілі нырку,  у КрымПа.

«Выбачайце. Мне шкада, вельмі шкада».

Слядак наліў сабе і старому і адразу ж выпіў сам. «Эрыніі, наколькі я ўспамінаю, багіні пометы, і пражывалі яны, паводле міфа, у пекле».

«А хіба тут, у нас, не пекла?  спытаў Крэз.  I хіба яны, эрыніі, не могуць існаваць і цяпер, калі наш свет, што ўжо даўно і паспяхова даказалі філосафы і навукоўцы, гэта ўсяго толькі Сімуляцыя?»

«Навукоўцаў і філосафаў менавіта за гэта і павыразалі яшчэ да Катастрофы,  перабіў яго Слядак.  I галоўная праблема ў тым, што пры вашым варыянце пабудовы свету, дзе ўсё: субматэрыя і мы віртуальныя, мы ўвогуле ніколі не атрымаем дакладны адказ на гэтае балючае пытанне. Хіба не так?»

«Ёсць шмат ускосных доказаў. Эрыніі, мяркую, адзін з такіх. Я іх бачыў». «Вы бачылі доказы?» «Я бачыў эрыній!»

На даўно няголеным твары Крэза з'явілася нешта накшталт пяшчотнага натхнення, а ў вачах нечакана для Следака бліснуў вар'яцкі агеньчык.

«Дзе вы іх бачылі?» вяла пацікавіўся Слядак.

«На востраве».

«Так-так,  са скептычным недаверам азваўся Слядак і нават усміхнуўся, нібы ўбогаму, але спахапіўся і схаваў усмешку.  Дарэчы, як яны выглядалі?»

Стары задумаўся, але праз паўзу ўпэўнена сказаў: «Звычайна, маладыя жанчыны, прыгожыя. На перадплеччы ў кожнай аднолькавая татуіроўка».

«I якая?»

«Выява птушкі ў палёце. Чайкі».

«Па-вашаму, маладыя жанчыны могуць лётаць? Эрыніі ж быццам лёталі?»

«Яны пераўвасабляюцца. Валодаюць магіяй». «Наколькі я ведаю, эрыніі лічыліся пачварнымі старымі бабамі са змеямі ў валасах і пугамі ў руках»,  не ўтрымаўшыся, зноў аспрэчыў Слядак.

«Гэта памылковасць. Вы ж іх не бачылі, а я як вось вас цяпер. I дарэмна вы не верыце. А вось многія сустракаліся і з лесуном, із вадзянікам, і з гномам! дамавікамі, русалкамі, і іншымі істотамі, існаванне якіх так упарта абвяргаюць навукоўцы. Я раней шмат чытаў, тады было яшчэ многа кніг, і тое-сёе памятаю і цяпер. Так, восемдзесят з гакам гадоў назад, амерыканскі заолаг Айван Сандэрсан зафіксаваў у балотах Камеруна птэрадактыля. Ля берагоў Афрыкі злавілі цэлаканта лічылася, што гэтая кісцяпёрая рыбіна вымерла яшчэ да эпохі дыназаўраў. Пілоты, якія праляталі над возерам Хайыр, разгледзелі і сфатаграфавалі плезіязаўра. На Гамбійскі марскі курорт выкінула труп пяціметровага кроназаўра. Гэта толькі з боку біялогіі. А колькі чутак, паданняў, легенд пра ўсялякіх цмокаў, гномаў, эльфаў, фей Каб іх не існавала пра іх бы і не ўспаміналі. Не станеце ж вы аспрэчваць такія з'явы, як прагерыя, гамеапатыя, тэлегонія, партэнагенез? Іх таксама абвяргаюць навукоўцы, але яны існуюць».

«Але ж і вы былы навуковец. Дарэчы, чым вы займаліся, калі гэта не сакрэт?» з максімальнай тактоўнасцю пацікавіўся Слядак.

«Я доктар сацыялогіі. У мінулым, вядома».

«А за што, прабачце, вы жывяце? Вам жа трэба нешта есці, апранацца і сагравацца зімой»

«У мяне ёсць у Мегаполісе дачка. Яна зрэдку дасылае мне грошы, астатнія я здабываю сам. Мне, як вы бачыце, многа не трэба. Тут каму з мясцовых іншы раз патрабуецца скласці скаргу ці напісаць ліст. Ідуць да мяне».

«А чаму вы вырашылі, што мы з Шэрыфам прыйшлі вас арыштоўваць?»

«З Мегаполіса проста так, без нагоды, да мяне не з'явяцца».

«А што вы скажаце пра Імбэцыла?  змяніў тэму Слядак.  Я, дарэчы, у вашых месцах, каб «праехацца» па гэтым дзіўным казусе».

«Ды што тут разбірацца? Цяпер шмат падобных. Іншым разам мне здаецца, што натуралы ў галіне сексу скончыліся яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя. Вось вам наглядныя адрыжкі дэмакратыі. З аднаго боку, былі, груба кажучы, педэрасты, з другога смяротнікі. Хто пераможа, можна было сказаць адразу. Успомніце, як калісьці ў сталіцу Усходняй імперыі завезлі ўжо і надзіманых кароў для заафілаў, а перад канцэртам нейкай попспявачкі з Захаду, каб не праліўся дождж, разганялі хмары з дапамогай спецыяльных летакоў. Урэшце, вы тады яшчэ толькі нарадзіліся».

Назад Дальше