Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч 3 стр.


«Раней, да Катастрофы, за такія думкі адразу зачышчалі, дадаў участковы.  Цяпер усім на ўсё пляваць».

Шэрыф выцер твар і шыю ад поту насоўкай і, падыміўшы хвіліну, далікатна затаптаў недапалак.

«Я паслаў запыт праз Сеціва» пачаў ён тлумачыць, але нечакана змоўк.

Абодва азірнуліся, бо за іх спінамі пачуўся характэрны шоргат ад чыіхсьці крокаў.

«А вось і гаспадар»,  сказаў Шэрыф.

Крэз быў даволі высокі, з квадратным тварам і голым, без ніводнага валаска чэрапам. Глыбока запалыя яго вочы незразумелага колеру сустрэліся з позіркам Следака. Той міжвольна адзначыў для сябе, што ў вачах старога не было бачна і нават не адчувалася ніводнай прыкметы шаленства, а наадварот, быў (Слядак у думках пашукаў і хутка вызначыў слова) стаічны спакой.

Ён павітаўся, але Крэз не адказаў. Шэрыф, разбураючы між тым напружаную паўзу, пасунуўся да старога ўсутыч і паклаў таму руку на плячо.

«А мы да вас, дзядуля»,  усміхнуўся ён, паказаўшы рэдкія, жоўтыя ад нікаціну зубы.

«Мне цяпер збірацца?  адразу спытаў Крэз.  Ці спачатку будзеце па хаце шманаць?»

Ён рашуча скінуў з пляча руку ўчастковага, але той не пакрыўдзіўся, а наадварот, засмяяўся ўжо па-сапраўднаму гучна і хрыпата.

«Не ў тэму вы каціце, Крэз,  урэшце сказаў ён, абарваўшы разам смех.  Мы не збіраемся вас арыштоўваць, а потым упакоўваць на нары. Я прывёў вам на пастой чалавека з Мегаполіса. На пару тройку дзён. У яго тут, дарэчы, справы».

«Я заплачу вам колькі скажаце»,  дадаў і Слядак, звяртаючыся да старога ветліва, хоць і не паддобрываючыся.

Зноў запанавала паўза. Было бачна, што Крэз вагаўся, але яго падганяла спёка: клятчастая зношаная і брудная яго кашуля ўзмакрэла, і дыхаў ён цяжка.

«Заходзьце,  урэшце азваўся ён.  Згода. Але не болын як на тры дні. Плату гатоўкай і наперад».

* * *

Слядак крочыў да вады. Па дарозе ён высвеціў на дысплеі свайго надалонніка даныя пра возера, скачаныя з камп'ютэрнай сеткі яшчэ раней. Цяпер ён чытаў: «Скруды, возера ў бас. р. Гуда. Уваходзіць у паўночна-ўсходнюю групу азёр. Пл. люстра 44 км2, найб. глыб. 30,5 м, сярэдняя 7,9 м. Аб'ём вады 210 млн м3. Вадазбор 213 км2 буйна і сярэдня-ўзгорысты, з участкам! забалочаных нізін, складзены з марэнных суглінкаў, быў раней значна разараны, 13 працэнтаў пл. пад лесам. Схілы выш. да 30 м, стромкія (на 3 м спадзістыя) сугліністыя і пясчаныя. На У і ПдУ блізка абрываюцца каля ўрэзу вады. Уздоўж усх. берага цягнецца озавая града, парослая лесам. Берагавая лінія (даўж. 68,4 км) моцна зрэзана, асабліва на 3. Берагі нізкія, пясчана-галечныя, пераўвільготненыя. Шырыня поймы ад 15 да 200 м. Востраў (агульная пл. 2,6 км2). У малаводныя гады колькасць астравоў можа павялічвацца да 3. Наибольшая глыбіня ў паўднёвым плёсе. Мелкаводдзе пясчанае, пясчана-галечнае і камяністае. Празрыстасць да 8 м. Мезатрофнае. Упадаюць больш за 17 ручаёў. Уздоўж берага паласа трыснягу і чароту шырынёй да 300 м. Урэчнік, рагаліснік, эладэя, харавыя водарасці растуць да глыбіні 8 м»

Слядак пакінуў чытаць і пстрыкнуў кнопкай. Тэкст на дысплеі знік. Урэшце, зусім не гэта «проза» яго цікавіла цяпер, калі ён набліжаўся да вады. Паскараючы міжволі крокі, ён падумаў пра тое, што заўсёды любіў ваду, аж з дзяцінства, калі яшчэ да Катастрофы бацькі вадзілі яго ў басейн, а потым ён амаль кожнае лета з'язджаў на вялікае вадасховішча, штучна створанае колькі год назад у сувяз! з будаўніцтвам даўно спыненай цяпер атамнай электрастанцыі.

Мінуўшы раён смеццевых звалак, Слядак агледзеўся. Узбярэжная паласа возера была пакрыта рэдкім хмызняком, вольхай, якая месцамі ўтварыла цэлыя гушчары, а таксама маларослымі, гузаватымі дубамі. Тут жа расло многа ляшчыны. Чорная глеба і вільгаць, якая разпораз чвякала пад нагамі, пэўна, давалі магчымасць сяліцца і расці тут пралесцы, макрыцы, кісліцы, чартапалоху, аеру, падбелу, малачаю і яшчэ шмат якім раслінам, назваў якіх ён не ведаў. Ён пакрочыў далей, выбіраючы месца, дзе можна было спыніцца, але ўсюды было аднастайна задушліва і вільготна, пакуль урэшце ён не знайшоў адносна чысты і пясчаны кавалак берага.

Некалькі кнігавак з істэрычнымі крыкамі пачалі лётаць у яго над галавой, але неўзабаве сцішыліся і адляцелі ў бакі. Шэрая варона нязграбна прайшлася па ўзгорку непадалёк, з цікавасцю пазіраючы на чалавека цёмнымі пацеркамі вачэй.

Слядак удыхнуў у грудзі паветра і знерухомеў, аддаючыся незнаёмым дагэтуль пачуццям. Пакрыты смогам Мегаполіс, які ён часова пакінуў, быццам адышоў у мінулае, выпаў з жыцця, як разам выпадае згнілы і аджылы сваё хворы зуб.

Слядак удыхнуў у грудзі паветра і знерухомеў, аддаючыся незнаёмым дагэтуль пачуццям. Пакрыты смогам Мегаполіс, які ён часова пакінуў, быццам адышоў у мінулае, выпаў з жыцця, як разам выпадае згнілы і аджылы сваё хворы зуб.

Ён скінуў красоўкі і застаўся басанож. Калі ён вось так ступаў нагамі па зямлі? Колькі часу прайшло з той пары?

Ён распрануўся і зайшоў у ваду. Грунт быў цвёрды, пясчаны і без прыкмет глею. Па меры руху наперад вада дасягнула яму каленяў, пояса, паднялася да грудзей, і тады ён набраў у лёгкія паветра і адштурхнуўся ад дна. Далёкі востраў наперадзе, на які Слядак зрэдку кідаў позірк, быў яму арыенцірам. Але да вострава ён не паплыў, вырашыў зрабіць гэта пасля, напрыклад, заўтра ці пазней. Ён перакуліўся на спіну і застаўся так ляжаць на вадзе, углядаючыся ў неба, па якім зрэдку паўзлі белыя празрыстыя аблокі. На кароткі міг пачуццё шчасця цалкам ахапіла яго.

Ён доўга ляжаў так, амаль што выключыўшы сябе з адчування часу, калыхаючыся ў халаднаватых хвалях, толькі зрэдку варушыў нагамі і кісцямі рук, каб заставацца на плаву. Але стан няўцямнай трывогі і напружанасці, які суправаджаў яго ўсе апошнія гады і які пачаўся даўно, нават перад Катастрофай, і цяпер звыкла апанаваў яго. У думках Слядак вярнуўся назад, да гутаркі са сваім начальнікам, якога ўсе звалі Гектар. Белы, ён, як хадзілі чуткі, быў чальцом «Паўночнага Кардона» забароненай суполкі, якая змагалася за правы белай меншасці. Гектар выклікаў яго, каб даць наказ на дарогу, але не толькі. Слядак ведаў яго як скрытнага, але рашучага чалавека, дарэчы, земляка. У іх адбылася кароткая гутарка без сведкаў.

«Я даўно сачу за табой, ведаў і тваіх бацькоў, гаварыў яму напаследак Гектар сівы, знешне малапрыкметны чалавек з такім жа малапрыкметным, ардынарным тварам, але лоб яго быў па-мужчынску высокі, а з-пад надброўяў небяспечна свяціліся жывым розумам вочы,  і заданне, з якім ты едзеш у Паселішча, мае два напрамкі. Адзін афіцыйны: ты павінен раскрыць што-небудзь пра забойствы і прадставіць, калі здолееш, доказы вінаватасці злачынцы ці злачынцаў, а другі крыху іншы: ты таксама павінен раскрыць, што здолееш, пра забойствы, знайсці таго ці тых, хто іх здзейсніў, і паведаміць іх імёны спачатку асабіста мне, Той чалавек ці людзі, адзін, два іх, тры ці нават пяць, магчыма, маюць мэты, якія супадаюць з нашымі. I тады першы напрамак тваіх вышукаў будзе ануляваны, але гэта ўжо толькі мая справа».

«Чалавек ці людзі, якіх я, можа, і знайду,  яны маюць для нас нейкую асабістую каштоўнасць?» спытаў ён тады.

«Так,  адказаў Гектар,  у нас мала аднадумцаў, здольных на дзеянне. Нехта пачынае знішчаць наркадылераў ці бандытаў? Выдатна! Калі ж мы ўсе ў розных кутках знойдзем адно аднаго і аб'яднаем сілы, то цалкам верагодна, выжывем самі і не дапусцім прыніжэння сябе і сваіх блізкіх».

«А ўвогуле, яны якія нашы мэты?» зноў крыху наіўна запытаўся ён тады.

«Я сам не больш як фігура на шахматнай дошцы. Ты малады, здаровы, але і ты пакуль што толькі выканаўца. Так што дзейнічай».

Слядак прыўзняў галаву і абвёў вачыма бераг і месца, дзе ляжала яго вопратка. У яго быў нож, які, вядома, ён з сабой не ўзяў, а пакінуў на беразе. Там было пуста, і ён зноў лёг патыліцай у ваду і заплюшчыў вочы.

Але так ён прабыў нядоўга. Раптоўны шолах і рэзкі посвіст над галавой, а потым адчувальны моцны ўдар па твары, быццам анучай, прымусілі яго даць нырца. Вынырнуўшы, Слядак імкліва агледзеўся па баках нікога і нічога не ўбачыў, ніякай небяспекі, але незразумелы страх пасяліўся ў ім і прымусіў неадкладна плысці да берага, а плаваць хутка ён умеў з дзяцінства. Зноў быццам нейкі цень пагрозліва праслізнуў над яго галавой, ён нават адчуў над плячыма халодны подых, як ад нечаканага парыву паўночнага ветру. А потым ён, што самае дзіўнае, пачуў смех.

Калі ногі яго неўзабаве намацалі дно, ужо ля самага берага, ён няўпэўнена азірнуўся, паглядзеў у неба над ім, але нічога і нікога не ўбачыў. Слядак таропка апрануў кашулю, нагавіцы і скіраваў да дома Крэза тым жа шляхам, якім і прыйшоў сюды,  берагам возера.

Неўзабаве ён дасягнуў ускраіны Паселішча, і, як і раней, яго зноў пры выглядзе мясцовых людзей і наваколля ахапіла пачуццё сораму, прыніжэння і злосці. Насустрач яму мільгалі не людзі, а хутчэй за ўсё нейкія невыразныя іх падабенствы, «людзі-цені», як ён ахрысціў іх у думках. Патухлыя позіркі, вузкія сутулыя плечы, уцягнутыя ў іх галовы невялікага памеру, ён мог бы пабіцца аб заклад, што памер гэты ніжэйшы за нармальны, мітуслівая хада, пэўна, у спрадвечных пошуках алкаголю, наркатычнай дозы і, вядома, неабходнай для існавання пайкі. А развярні іх і падштурхні ў процілеглы бок пойдуць і туды, бо ім усё адно.

Назад Дальше