28
Гледзячы на шпілі Берліна, нюхаючы салодкае паветра, адчуваючы ботамі брукаванку, я думаў: што агульнага ў гэтага горада з Менскам? Цэнтральныя вуліцы!.. Ну, безумоўна, бо ўвесь цэнтр у Менску гэта так званая «сталінка», якая была збудаваная ў пасляваенныя часы Падчас Другой сусветнай вайны Менск быў разбураны ўшчэнт. І нагадваў адзін суцэльны аэрадром, завалены камянямі. Горад не аднаўлялі, а будавалі цалкам нанова, а будаўнікамі былі нямецкія ваеннапалонныя. Так-так, Менск і Берлін паяднаныя вайной, яны ў пэўным сэнсе зводныя браты Я стаяў, нюхаў восеньскае берлінскае паветра. Накрапваў дожджык. І нейкая немка на ровары памахала мне ручкай. Мажліва, гэта мая будучая перакладчыца? Я ўсміхнуўся. Гэх, Сафа Сафа Немка зязджала, а мне здавалася, што ззаду ў мяне вырасталі маленькія крыльцы З чаго б гэта, га?..
29
Колькі слоў пра «Tacheles» Я ўжо ўзмахнуў пэндзлікам, нібы дырыжорскай палачкай. Ужо адскоквалі ад мяне энергетычныя хвалі. Здавалася, што яшчэ імгненне і на палатне абавязкова расквітнеюць піраньі. Думалася, што постаць легендарнага Казіміра Малевіча схілілася нада мной. Як раптам праз шкло майстэрні я заўважыў скурчаны твар Васіля Кандзінскага, які рагатаў! Гэта быў бязгучны і моцны рогат сіняга вершніка. Конь раструшчыў шкло майстэрні, і яно сыпалася паўсюль, нібы дождж з градам. У галаве звінела. Я прыгледзеўся: проста перада мной рагатаў і качаўся па падлозе жоўты карлік у валёнках. Яго выкручвала. Смех яго душыў да слёз і да граду, і маленькіх жоўтых шкляных аскромкаў.
Такое ўражанне, што цябе душыць прыступ жаўтухі. Настолькі ты брыдкі і жоўты, сказаў я.
Карлік супакоіўся і прысеў:
Ну, як, Сафа, табе працуецца ў гэтым мёртвым месцы?
Ты пра што? не зразумеў я.
Не прыкідвайся. Сядзіш у склепе для мерцвякоў і пэцкаешся фарбай. Быццам сурёзным мастацтвам займаешся. Усё вельмі проста на тутэйшых прасторах на аднаго маляра стала болей.
Я злосна паглядзеў на карліка і сплюнуў. Інтуітыўна заскрыгатаў зубамі:
А ты нібыта такі-сякі мастацтвазнаўца. Крытык са стажам паглынання дохлых пацукоў. Ха.
Дурань ты, Сафа І анічога не ведаеш, карлік ашчэрыўся. Ты, пэўна, анічога не ведаеш пра гісторыю ўзнікнення гэтага будынка. Не ўяўляеш усёй сакральнасці ягонага існавання.
Ну і?.. Распавядзі.
Ды што распавядаць Думаеш, мерцвякі падымуцца і падтрымаюць тваю бяздарную сутнасць апладысментамі? Наіўнае тунгускае дзіця Але хіба што для агульнай эрудыцыі Халера з табой, слухай Карацей, будынак сённяшняга «Тахелеса» быў збудаваны ажно ў 1907 годзе! Ад самага пачатку гэта была вялікая гандлёвая крама. Для Берліна на той момант гэта быў другі па велічыні пасаж. І што цікава ужо тады будынак узводзілі пры дапамозе сталі і бетону!.. Фасады ўтрымлівалі гатычныя і класічныя элементы
Ну і пры чым тут мерцвякі, карлік? прашыпеў я.
Тут усё патыхае трупамі. Гэта ж як могілкі. Мастацкія труны тут паўсюль, сказаў карлік і засвяціўся ўсмешкай. Здавалася, што кожны ягоны зуб ператварыўся ў пісталетную кулю.
Гучыць непераканаўча, сказаў я.
Пачакай У 1928 годзе будынак забраў электраканцэрн «AEG». Тады дом пачалі выкарыстоўваць для выставаў прадукцыі гэтага прадпрыемства. Дарэчы, тут пэўны час здымалі фільмы. У 1936 годзе адсюль вялася тэлевізійная трансляцыя алімпіяды. Але варта ведаць, што з 1933 года памяшканне належала розным арганізацыям нацыянал-сацыялістаў.
І дзе трупы? злосна запытаў я.
Пачакай! раўнуў карлік.
Ды адкуль ты ўсё гэта ведаеш? запытаў я. Дзе вычытаў?
Люблю я трупярні, прызнаўся карлік. Люблю Борхеса. Люблю смерць. Чытаю час ад часу кніжкі на гэты тэмат.
Ну-ну, сказаў я. Давай, кат, працягвай лекцыю.
У 1941 годзе ў будынку «Тахелеса» месціліся фашысцкія арганізацыі «Нямецкі працоўны фронт», «SS-Zentralbodenamt». Падчас вайны ў будынку праходзілі перапланіроўкі. У 1943 годзе на адным з паверхаў будынка былі размешчаныя французскія ваеннапалонныя. Зразумеў, вартаўнік трупярні?
Прэч пайшоў! закрычаў я.
Ага, закранула, захіхікаў карлік. Не хвалюйся, потым у ГДР будынак належаў Свабодным нямецкім прафсаюзам Затым будынак перайшоў ва ўладанне Нацыянальнага народнага войска, Дзяржаўнай артыстычнай школы і кінатэатра «Камера». Потым
Хопіць! закрычаў я. Перапыняю лекцыю караля Абярона!
Я падскочыў да карліка і пэндзлем намаляваў на ягоным ілбе чырвоны крыжык.

Лячыць будзем! сказаў я. Будзем адпойваць нябожчыкаў жывой вадой!
30
Згадваю Першая ноч у мастацкім доме «Tacheles» гэта як першая ноч з каханай дзяўчынай. Разам са мной у майстэрні начавала і вышэйапісаная сямейная пара. Ехалі яны, як кажуць у нас, «дзікунамі». Гэта значыць, калі ў чужым горадзе начуеш дзе давядзецца. Такі студэнцкі вандроўны экстрым. Не, і не трэба пра шведскія адносіны. Папраўдзе анічога не было. У сэнсе сексу на траіх. Я спаў на стале ў непераадольнай адзіноце. Сямейная парачка на матрацы, які раз-пораз скрыгатаў спружынамі, нібыта зграя крумкачоў. Мне было на стале сумна і нязручна. Ногі не змяшчаліся і тырчалі, як дзве антэны (ці два рычагі таемнага механізма, націснуўшы на якія, можна было пабачыць лялечны тэатр). На матрацы тым часам таксама было, як кажуць у народзе, «не фантан». Стопяцідзесяцікілаграмоваму Максу Фаршу было цесна Для аднаго такога гіганта трэба было некалькі канапаў а тут матрац на дваіх. Але што паробіш?.. Мне было відавочна горай Спаў я кепска, бо ўсю ноч жонка Фарша скуголіла (вось адкуль пілы бяруцца!..) пра сваё «няшчаснае жыццё», пра «склеп для бамжоў» і «я тут начаваць не буду». Зрэшты, яшчэ б трошкі і Фарш, пэўна, прыдушыў бы сваю пасію. Але сон волата ўзяў верх, і Фарш пераможна захроп. Было млосна Здавалася, што сплю ў паравозным дэпо.
(На сёмы дзень знаходжання ў «Тахелесе» губляешся. У прамым і пераносным сэнсе. Выпітае віно падштурхоўвае хіба што да чарговага знаёмства з прыемнай турысткай.
У майстэрні пахне алеем, газаю і дохлай курыцай. Тры мастакі, што ляжаць на сумных матрацах, увасабленне Зямлі на трох мёртвых кітах. Яскравае сведчанне пра ўчарашняе актыўнае злоўжыванне алкаголем.
Я з панядзелка пераходжу на голад, кажу я. Па Полю Брэгу.
Ага, адказвае Ібрагім. Пачынай цяпер
У гэтым сарказме я чую і трэск піўных бурбалак, і грукат вінных кубкаў, сонцам перакочваюцца перад вачыма дыскі вяндліны Не, напэўна, ідэя з голадам застанецца няспраўджаным стратэгічным мастацкім планам.)
31
А потым я задумаўся Нашто я здзекуюся з сябе? (А вы паспрабуйце запаўзці ў скуру героя!) Нашто тручу, бю? Навошта тапчу кірзавымі ботамі з падкоўкамі гэтае белае пяшчотнае цела Сафы?.. Ха! Усё вельмі проста я здзекуюся не з Сафы Я здзекуюся з навакольнай прасторы Вычвараюся над роднымі беларусамі і немцамі Кплю з Менска і Берліна Памятаеш народнае: «Бе значыць, любіць»? Я памятаю. Ды як жа не здзекавацца з занудаў і тармазоў? Пасмяяцца з іх адно задавальненне. Вось, зірніце, стаяць два дрэвы дубы. На адным за нагу падвесілі беларуса, яго смажаць (пахне ўжо салодкім мясам і бульбай), а ён кажа, што ягоная хата на ўскрайку і што вельмі сонечна Бо ён, разумееш, сцвярджае, што жыве ў месцы пад таямнічай назвай «Хутар Сонца». Нават усміхаецца ну, тыповы мазахіст. А вось паглядзіце, на другім дрэве за нагу падвесілі немца (ужо смярдзіць разабраным парсючком). Дык гэты даследуе вяроўку, каб была не кітайскай вытворчасці, каб была надзейнай і не абарвалася падлічвае, колькі хвілінаў ён здолее смажыцца, пакуль мазгі не закіпяць Робіць складаныя матэматычныя вылічэнні Ну, чым не салодкая парачка?