Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў 6 стр.


 Нешта кшталту: часовая шызафрэнія Зіна перапыніла Фарша:

 Не! Ён сказаў маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз!.. Часовы! Але што крызіс мінуў і ты мусіш выконваць нейкую місію! Во!

У купэ пастукалі.

 Так, прашу! сказаў я.

Хаця стук быў хутчэй для выгляду. Дзверы і так ужо расчыніліся Узнікла правадніца. Гэта можна было зразумець па характэрнай сіняй уніформе. А яшчэ правадніца дужа нагадвала ляльку Барбі.

 Праз дзесяць хвілінаў Брэст, абвясціла яна. Як вы пачуваецеся, малады чалавек? Можа, гарбаткі прынесці? Ёсць у нас булачкі, чыпсы, піва

 І? я шматзначна, з намёкам паглядзеў на правадніцу, укладваючы ў гэты гук «і» ўсю моц свайго жадання «І» гарэлка? Гарэ-э-эліца Ёсць?..

 Вам гэтага нельга. Лекар забараніў. Дарэчы, вашыя квіткі і пашпарт у мяне. Буду раздаваць дэкларацыі вярну

 Ну, хоць піва можна? папрасіў я.

Правадніца неяк замест смеху заікала, закруціла, нібы пелікан, галавой і рашуча паведаміла:

 Можна!

Фарш завурчэў, быццам кот, з надзеяй пазіраючы на Зіну. Тая адрэагавала імгненна і ласкава паляпала мужа па трактарных руках. Фарш зразумеў дазвол:

 Яшчэ два!

21

Толькі я паставіў клічнік пасля слова «два» як да мяне падехала на інваліднай калясцы суседская замарожаная бабулька.

 Ну, што табе яшчэ? абурыўся я. Я і так выканаў твае пажаданні. Алкаголь звёў да мінімуму. Цыгараў ніхто не паліць Героя пераследуюць цьмяныя асобы Што ты яшчэ ад мяне хочаш?!!

Бабулька выцягнула з кішэні кофты грабеньчык і пачала расчэсваць сівыя валасы. Яна не адказвала, а толькі пільна пазірала мне ў вочы і расчэсвала Расчэсвала І глядзела Такім пустым бясколерным позіркам. Мне стала ажно халодна. Я прастагнаў:

 Што ты хочаш?

 Я разумею, што алкаголю стала значна меней, ты ж не Венічка Ерафееў і не Эрнэст Хемінгуэй які, прашамкала старая. Але адкуль столькі бабулек? Што ні раздзел, дык абавязкова бабулька на інваліднай калясцы. І ў мяне ўражанне, што ты ўвесь час у непрытомнасці

 Ды не пю я! Не пю!.. І я што, вінаваты, што ў Беларусі столькі бабулек развялося?! закрычаў я.

 Калі не пеш значыць, спіш многа Бюць цябе ўвесь час гэта ж не справа Колькі можна? Я тваю кніжку чытаць не буду! І не спадзявайся!

 Ды што табе трэба? прастагнаў я.

 Хачу казку, прамуркатала бабулька. І адразу асвяцілася сонечнымі прамянямі. «Містыка», падумаў я.

 Добра! Будзе табе казка, але трошкі пазней, паабяцаў я.

22

Думалася, што трэба зрабіць адзін крок, і ўсё стане на свае месцы. Але гэта было памылкай, бо ў галаве хавалася суцэльная каша. Прычым каша грэцкая. Развараная.

23

А зрэшты, было так. Пітон дацягнуў дзікабраза да цягніка. У купэ было адчуванне, што сядзіш унутры бляшанкі з-пад селядца. Каюта на траіх замарынаваных Не ведаю У любым выпадку, я ўжо ехаў да Берліна.

(Я вёз дзвесце палотнаў. Гэта вам не хухрымухры беларускі мастацкі канвеер Ну, натуральна, не на падрамніках, а ў рулонах. Але, тым не менш, гэта было шмат. Па стандартах беларускай чыгункі можна везці багаж не болей за два метры. Мае некаторыя творы пераўзыходзілі гэтыя параметры. Але што, хіба праваднік будзе хадзіць з метрам і вымяраць дакладную колькасць сантыметраў? Смешна. Уяўляю гэтую бедачыну, якая поўзае на карачках па вагонах Дзе тут сантыметрык? А-а-а-а-а!.. Ні-з-я-я-я Мо-о-о-ожна)

24

Мастакі падзяляюцца на некалькі катэгорыяў. Асноўных тры. Паспрабуем іх разгледзець. У першую ўваходзяць гэтак званыя адміністратары. Гэтыя вядуць улік кожнага свайго пляўка і пука. Робяць мала, але затое многа плююцца і пукаюць, і дзякуючы гэтаму яны нагадваюць вялікі адміністратыўны архіў дзе можна адшукаць кожную дэталь пра вышэйзгаданую персону Да прыкладу, што ў N-ым годзе мастак N. выкалупаў з носа кузюрку. Сустракаюцца часцяком у месцах цёплых і ўтульных. У другую катэгорыю, якую мы назавём самурайскай, уваходзяць апантаныя таленавітыя асобы. Гэтыя папраўдзе робяць многа. Вельмі многа. Яны спрабуюць неяк фіксаваць крокі сваёй бурапеннай дзейнасці. Але гэта для іх не галоўнае. Яны жывуць і паміраюць дзеля мастацтва. Самураі. Гэта гучыць пачэсна! Іх, на жаль, мала, але пры жаданні аднаго-двух можна знайсці Сустракаюцца ў асноўным у бязлюднай мясцовасці. І возьмем трэцюю катэгорыю мастакоў, напэўна, самую шматлікую. Персонаў, якія ўваходзяць у гэтую катэгорыю, можна смела залічваць да козлікаў!.. Робяць многа, але без асаблівага імпэту і таленту. Ганяюцца за ўзнагародамі. Цалуюць кожнага чыноўніка і выблюдка ў азадак. Але гэтыя казляняты прафануюць агульны творчы працэс. Жывуць і плодзяцца паўсюдна!..

Натуральна, што мастацкіх катэгорыяў процьма. Мы разгледзелі толькі асноўныя Нязгодныя праходзяць да тамбура

25

Я ўзяў у Фарша мабільны тэлефон і выйшаў у тамбур. Тут анікога не было, і я мог спакойна празваніць сяброў сведкаў сваёй нядаўняй трагедыі. Але колькі я ні спрабаваў дазваніцца да Парабэлума і Стасіка, голас аператара нязменна адказваў: «Абанент часова недаступны!» Што б гэта магло значыць? Я стаяў у тамбуры, слухаў грукат колаў, з сумам пазіраў на запыленыя брэсцкія хаткі Тыя курчыліся і паказвалі мне языкі. Набліжаўся перон. І тут і там сноўдалі заклапочаныя сваімі праблемамі людзі. Мне здавалася, што ўсім было глыбока на мяне начхаць Але толькі не тым цьмяным персонам!.. Нашто ім спатрэбіўся такі прыдурак, як я? Выкрадаюць, вяртаюць поўная дурка!.. Не я быў у разгубленасці

З-за гэтага я не стрымаўся і запаліў маленькую гутаперчавую цыгарэтку.

26

Беларускі мытнік глядзеў на мяне доўга і злосна. Ён гартаў мой пашпарт, і мне мроілася, што на кожнай старонцы майго дакумента ўклеенае фота дыверсанта. Вока мытніка было каламутным і чорным. Там душылі дзяўчыну, прычым з асаблівымі вычварэннямі.

 Што вязём? запытаў мытнік, як быццам я вёз партыю гераіну.

 Еду ў мастацкі дом. Вязу карціны.

 Дакументы ёсць на вываз?

 Калі ласка. Усё аформленае праз экспертную камісію Міністэрства культуры Дзякуй богу, невядомыя гады нават гэтыя дакументы не забыліся пакласці да пашпарта.

 Колькі метраў?

 Чаго?

 Я пытаюся, колькі метраў палатна?

 Ну, вы ведаеце, мастацтва такімі катэгорыямі не вымяраюць. Хаця, можа, у вас свая тэорыя? Будзеце вымяраць? Давядзецца з цягніка выносіць і раскручваць

Мытнік пачырванеў; здавалася, што яго паклалі на электрапліту і ён зараз зашыпіць і задыміцца. Па ягоных пагонах поўзала тоўстая муха. Фарш, які перасяліўся са сваёй жонкай да мяне ў купэ, хацеў ужо заступацца, гэта было заўважна па ягоным выразе твару І толькі Дарэчы, якая там была цісканіна!.. Гэты бегемот Фарш займаў палову прасторы. Як карціны змясціліся, я не ўяўляў І толькі Фарш разяпіў сваю бегемотавую пашчу з гукам: «Э-э-э». І толькі У гэтай неверагоднай цеснаце адбылося непрадбачанае Як быццам чытаючы мае думкі пра недахоп паветра, адзін з самых высачэзных рулонаў нахіліўся і з грукатам паваліўся акурат на галаву мытніка!.. Ба-бам! Мытнік зароў бялугай і схапіўся за прышыбленую галаву Ягоная блінападобная фуражка выкацілася з купэ «Усё, падумаў я. Прыехалі». Пасля дзікунскага крыку мытнік раптоўна шпурлянуў мне ў твар пашпарт і, ні слова не кажучы, выйшаў прэч.

Зінка захіхікала Мы ехалі далей.

27

(Я задумаўся Адкуль у мяне любоў да нямецкай вайсковай вопраткі? Ды вельмі проста Спісаная бундэсвераўская вопратка каштуе вельмі танна. Добрая якасць і даступны кошт што яшчэ трэба? Самае цікавае, што бундэсвераўскую вопратку любяць мастакі, студэнты, панкі, анархісты і розныя іншыя нефармалы. Хтосьці дадасць: і неафашысты. Магчыма я не ведаю. Да такіх не адношуся. У беларускім асяродку я не адзіны прыхільнік такога адзення. А потым яшчэ паразважаў пра адносіны да нямецкай культуры. Навошта пачаў разважаць?.. Ды зноўку загучалі старпёрчыя савецкія выкрыкі: маўляў, перад Захадам поўзаеце, траву ліжаце! Заяўляю: перад Захадам на карачках не поўзаем, траву не ліжам, эстафету перформанса перадалі новым куранятам ну, прынамсі, зялёна-чырвоных сцяжкоў не носім! Але кавуны любім. ГРЫЗЦІ.)

У савецкія часы я пра Берлін ведаў адно вось яно, гняздо фашызму! Шматлікія савецкія стужкі дадавалі ўражанняў на гэты конт. Грымяць гарматы і «кацюшы», ідуць у бой танкі і пехота. Не, ведама, я не быў такім невукам і шмат чытаў кніжак нямецкіх аўтараў. Генрыха Бёля, Фрыдрыха Ленца, Гётэ, Шылера, Томаса Мана Дзякуй богу, нават у тыя часы гэта ўсё ж не было забаронена. Усё ж была для СССР сяброўская краіна ГДР. Але савецкая прапаганда працавала, як адладжаны механізм. У школе ледзь не ўсё нямецкае залічвалася да варожага, амаль фашыстоўскага! Яно, натуральна, гучала не заўсёды прамым тэкстам, але кожны вучань разумеў гэта як нешта адназначнае, што не мусіць аніяк аспрэчвацца. Я, вядома, нават у далёкім дзяцінстве ў тым сумняваўся, нешта мне здавалася падазроным недакладным фальшывым я б сказаў: нагадвала механічнага скарпіёна. Пазней ужо, у перабудовачныя часы, разам з творчымі паплечнікамі на злосць гэтым заімшэлым савецкім прапагандыстам абазвалі сваю літаратурную і мастацкую суполку па-нямецку. На нас пасыпаліся віртуальныя камяні і гнілыя памідоры!.. Мы такія і разгэтакія, недабіткі, ледзь не нахлебнікі фашызму. Кожны ветэран лічыў за гонар прыйсці на нашыя творчыя імпрэзы, каб потым устаць пасярод пэўнага літаратурнага выступу і, грозна пазвякваючы медалямі, выкрыкнуць, каб мы вымяталіся прэч з беларускай зямлі. Гэта ўжо значна пазней адносіны абывацеляў сталі больш памяркоўнымі да нямецкай культуры. Калі інфармацыйная прастора перастала быць спрэс савецкай. Але і дагэтуль я ўяўляю таго ветэрана, які грыміць медалямі і размахвае стаптаным пантофлем! І мне яго шкада (А неяк са мной таксама здарылася гісторыя. Стаяў я на менскім аўтобусным прыпынку недзе ў раёне Трактарнага завода. Раптам падыходзіць да мяне пяны. Але бачу ў яго ордэн Перамогі. Ветэран. Пэўна, напрымаўся франтавых. Свяціўся дзед металічнымі зубамі. Здавалася, прыемны старэча. Але заўважаю, што гэты старэча глядзіць на мяне неяк вельмі злосна. Ды што здарылася? А-а-а-а На мне лётная нямецкая куртка, на якой нашытыя нямецкія сцяжкі. Ну, не фашыстоўскія ж. У чым праблема? Ветэран паглядзеў мне ў вочы, абдаў самагонным перагарам і выдыхнуў: «Добры немец мёртвы немец! Многа я вас пастраляў! Але цяпер думаю, што мала!»)

Назад Дальше