Моцны партыйны верш
Перабіраў кнігі, наткнуўся на зборнік «Стихи 1956 года» (М., 1957), а ў ім на верш Я. Еўтушэнкі «Празднуйте Первое Мая» Моцны партыйна-камуністычны верш! Не дзіва, што ў тыя гады (сярэдзіна 50-х) маладому паэту давалі такую шырокую дарогу. Вось дзесяць радкоў з верша:
Какую должны мы вкладывать страсть,
Себя и других поднимая,
В слова «Коммунизм», «Советская власть»,
«Революция», «Первое Мая»!
. . . . . . . . . . . . .
Товарищи, надо вернуть словам
Звучание их первородное!
Бережней будем всегда, во всем,
Как клятву их понимая.
Мы с вами придем к коммунизму, придём!
Празднуйте Первое Мая!
Верш вясны 1956 года. Толькі што адбыўся ХХ зезд КПСС, з выкрыццём культу Сталіна. Зусім скора Еўтушэнка пачне пісаць зусім іначай. Зусім-зусім!.. як і ўсе мы, яго равеснікі. Як і ўсе нашы старэйшыя сябры і настаўнікі.
1988Бог так распарадзіўся!
Ці можна яднацца без яднання песень рускіх, украінскіх і беларускіх? Глыбока ўпэўнены, што немагчыма. Вы слухалі канцэрт, дзе разам, адначасова, з рускімі гучалі песні ўкраінскія, беларускія? Я слухаў шмат-шмат разоў і пакуль буду жыць буду слухаць з вялікім хваляваннем заўсёды. Не ўяўляю, каб разумныя, маральна выхаваныя і эстэтычна неглухія людзі адлучылі ўкраінскія і беларускія песні ад рускіх у такім канцэрце. Адлучыць, вядома, можна, і канцэрт быў бы выдатны і без украінскіх і беларускіх песень, але гэта могуць зрабіць не самыя разумныя і не самыя мудрыя людзі. Бо сотні тысяч людзей, якія слухалі канцэрт, сказалі: Божа! Як добра, што прагучалі і ўкраінскія і беларускія песні! І якое шчасце, што яны, поруч з рускімі, будуць заўсёды!..
Стоп! Хвіліначку! Хто сказаў: яны будуць заўсёды? Вы сказалі? А вы ўпэўнены ў гэтым? Упэўнены? Дык вось запомніце, калі ласка. Цвёрда запомніце! Яны будуць датуль, дакуль будуць на зямлі ўкраінскі і беларускі народы, дакуль будзе стварацца іх духоўная культура, а гэта значыць пакуль будуць жыць украінская і беларуская мовы. Толькі так і толькі так! Запомніце! Рускі народ гэткіх геніяльных украінскіх і гэткіх геніяльных беларускіх песень не складзе! Бог так распарадзіўся адвеку і навекі! Бо ўжо ніхто Божую задуму перайначыць не зможа. Рускі народ складзе свае новыя геніяльныя песні рускія, але ўкраінскіх і беларускіх не складзе ніколі.
1988Наша нацыянальнае няшчасце
Сын беларускай вёскі Адам Бабарэка, маючы дваццаць гадоў, уступіў у Чырвоную Армію, каб змагацца за свабодную савецкую Беларусь. Трапіў у палон да акупантаў, і яму на спіне выразалі чырвоную зорку. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны стаў вядомым паэтам, празаікам, і асабліва высокі аўтарытэт у чытачоў набыў як літаратурны крытык. Да яго голасу прыслухоўваліся калегі, маладыя паэты і пісьменнікі. Ён быў адным з заснавальнікаў літаратурнай суполкі «Узвышша», быў самым блізкім сябрам У. Дубоўкі і Я. Пушчы.
Сын беларускай вёскі Пятро Глебка, на шэсць гадоў за Бабарэку маладзейшы, зарэкамендаваў сябе таленавітым паэтам (зборнік «Шыпшына», 1926), быў побач з Бабарэкам ва «Узвышшы». А ў 1931 годзе публікуе артыкул «Нацдэмаўшчына, замаскаваная марксысцкай фразай» («Узвышша», 1931, 2), гэта пра Бабарэку. Працы Бабарэкі ён пагардліва абзывае «практыкаваннямі ў літаратуразнаўстве», з якіх «тхне заядлым нацыянальным дэмакратызмам», аўтар якіх «імкнецца зацямніць клясавы змест» літаратуры. Іранізуе з думкі Бабарэкі, што «беларуская савецкая літаратура працягвае слаўныя традыцыі Багушэвіча і «Нашай нівы». А думкі-то справядлівыя!.. І іронія тут не да месца.
Вось такія былі нашы літаратурныя, дакладней нашы нацыянальна-патрыятычныя справы на пачатку 1930-х. Наша нацыянальнае няшчасце. Лепшых натраўлялі на лепшых.
1990А пра галоўнае
Даючы згоду на ўтварэнне БССР, бальшавікі думалі пра сваё. Па-першае, пра тое, што Антанта будзе мець справу з суверэннай савецкай рэспублікай, а не з Расіяй. Па-другое, БССР будзе калідорам для сусветнай рэвалюцыі на Захад. А пра галоўнае пра правы беларускага народа, пра яго нацыянальнае адраджэнне яны не думалі. Пра гэта думалі «нацыяналісты», ворагі Кастрычніка, ворагі бальшавікоў, якіх (бальшавікоў) трэсла і калаціла ад ідэі незалежнай БНР.
1990О, нашы «патрыёты»!
26 студзеня 1990 года дзень гістарычны. Вярхоўны Савет Беларусі прыняў «Закон аб мовах». Адна дэталь да таго, як ён прымаўся. Дэпутатаў у зале было 368. Прагаласавалі «за» 332, «супроць» 27, «устрымаліся» 9. Але! Самыя заўзятыя «патрыёты» дабіліся перагаласоўкі артыкула «Мова навучання». І ў выніку: за прапанову пакінуць, захаваць, як ёсць, як прагаласавалі за Закон у цэлым, цяпер выказаліся «за» толькі 185 дэпутатаў. Усяго 185! З 332, што да перапынку прагаласавалі за Закон у цэлым. Вось які страшны артыкул «Мова навучання»! Разумеюць «патрыёты»: беларускую школу трэба ліквідаваць, школу!..
Вось такія былі нашы літаратурныя, дакладней нашы нацыянальна-патрыятычныя справы на пачатку 1930-х. Наша нацыянальнае няшчасце. Лепшых натраўлялі на лепшых.
1990А пра галоўнае
Даючы згоду на ўтварэнне БССР, бальшавікі думалі пра сваё. Па-першае, пра тое, што Антанта будзе мець справу з суверэннай савецкай рэспублікай, а не з Расіяй. Па-другое, БССР будзе калідорам для сусветнай рэвалюцыі на Захад. А пра галоўнае пра правы беларускага народа, пра яго нацыянальнае адраджэнне яны не думалі. Пра гэта думалі «нацыяналісты», ворагі Кастрычніка, ворагі бальшавікоў, якіх (бальшавікоў) трэсла і калаціла ад ідэі незалежнай БНР.
1990О, нашы «патрыёты»!
26 студзеня 1990 года дзень гістарычны. Вярхоўны Савет Беларусі прыняў «Закон аб мовах». Адна дэталь да таго, як ён прымаўся. Дэпутатаў у зале было 368. Прагаласавалі «за» 332, «супроць» 27, «устрымаліся» 9. Але! Самыя заўзятыя «патрыёты» дабіліся перагаласоўкі артыкула «Мова навучання». І ў выніку: за прапанову пакінуць, захаваць, як ёсць, як прагаласавалі за Закон у цэлым, цяпер выказаліся «за» толькі 185 дэпутатаў. Усяго 185! З 332, што да перапынку прагаласавалі за Закон у цэлым. Вось які страшны артыкул «Мова навучання»! Разумеюць «патрыёты»: беларускую школу трэба ліквідаваць, школу!..
1990«Бебурнацы»
На працягу дзясяткаў гадоў я чуў на сходах у Саюзе пісьменнікаў, як адзін прамоўца страшыў літаратурную грамадскасць рэспублікі «бебурнацамі», іх шкодным уплывам на ідэйна незагартаваных творцаў. «Бебурнацы» значыць «беларускія буржуазныя нацыяналісты». Без «бур» нельга.
«Бур» гэта вельмі істотна, буржуазны значыць варожы працоўнаму народу. Гэтай подлай клічкай пачалі абзываць беларускую творчую інтэлігенцыю (самую патрыятычную!) яшчэ на мяжы 19201930-х гадоў. Не толькі абзываць, але і граміць, спачатку ссылаць у ссылку, затым на катаргу ў ГУЛАГ або ў шматлікія Курапаты (у магілу). Якая лютая была нянавісць пагромшчыкаў да беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, крытыкаў і літаратуразнаўцаў!
Нядаўна ізноў пабачыў на старым здымку дэлегатаў першага зезда літаратурнай арганізацыі «Маладняк». Амаль усе спрэс бедната, у кажушках, у саматканых вясковых світках Беларуская буржуазія! Ворагі працоўнага народа!.. Да канца 1937-га амаль нікога з тых «Маладнякоўцаў» не засталося, выжылі на катарзе адзінкі
Не дай Бог, калі мы пра гэту нечуваную беларускую трагедыю забудзем! Не дай Бог!..
1991Трывожна! Вельмі трывожна!
Вось і канец баявога 1991-га, і назва Рэспубліка Беларусь прынята, і Сцяг і Герб зацверджаны, і Закон аб Мовах дзейнічае, а спакою для душы няма, бо няма пэўнасці, што гэта назаўсёды, што адкаткі назад не будзе Не пакідае трывога, што недзе нешта «варыцца», што «адпрагаць» ці класціся адпачываць на лаўрах рана, што, наадварот, трэба быць пільным, вуха трэба трымаць востра, бо не ўгаманіліся ж! Вунь колькі ідзе лістоў у Прэзідыум Вярхоўнага Савета, колькі ў газетах публікацый супроць прынятага курса на «беларусізацыю». Значыць, наперадзе цяжкія выпрабаванні, бітвы-схваткі з «ворагамі беларушчыны». Для мяне гэта было ясна ў самым пачатку патрыятычнай ініцыятывы. Ведаў, якія антыбеларускія сілы сканцэнтраваны ў Беларусі. Колькі паўсюль, па ўсіх установах адкрытых і замаскаваных беларусафобаў, колькі аселых тут назаўсёды былых генералаў і палкоўнікаў «асаднікаў» з Усходу, энергічных, ваяўнічых, нахрапістых, чые рады пачалі папаўняцца за кошт вымушаных падацца прэч з Прыбалтыкі Ведаў, што Масква так проста Беларусь «нацыяналістам» не ўступіць. І не верыў у шчырасць Ельцына, быў упэўнены, што «Віскулі» (акт аб распадзе СССР і ўтварэнні СНД) толькі палітычны ход «цара Барыса» ў барацьбе за ўладу, самы верны спосаб зваліць Гарбачова. «Пакуль што стану на чале Расіі, Расійскай Федэрацыі, а там паглядзімпабачым!» Ну, што ж, паглядзім-пабачым і мы. Але трывожна, вельмі трывожна!..
1.1.1992І хто ж гэта яшчэ ў 1855 годзе пісаў?
«Уничтожиться должен строй соревновательный и замениться коммунистическим; уничтожиться должен строй капитализма и замениться социализмом; уничтожиться должен строй милитаризма и замениться разоружением и арбитрацией; уничтожиться должен сепаратизм узкой национальности и замениться всеобщим братством; уничтожиться должны внешние религиозные суеверия и замениться разумным нравственным сознанием; уничтожиться должен всякого рода деспотизм и замениться свободой; одним словом, уничтожиться должно насилие и замениться должно свободным и любовным единением людей».