Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж 3 стр.


У гэтых умовах было вырашана пайсці на перамовы з Корвінам. Трэба было, аднак, спачатку ўрэгуляваць адносіны Мацьяша з чэшскім каралём Уладзіславам. Перамовы з упэўненым у сваім становішчы каралём Венгрыі не ішлі надта гладка. Ролю пасрэдніка выконваў Ватыкан, які імкнуўся да кампрамісу паміж варожымі бакамі на падставе існуючага ўжо падзелу Чэшскага каралеўства. Гэта азначала, што Уладзіслаў панаваў бы толькі ў Чэхіі, а ў Маравіі і Сілезіі захоўвалася ўлада Мацьяша. Папскі легат Марка Барбо прыкладаў намаганні схіліць польскага караля да кампрамісу абяцанкай зацвердзіць Торуньскі мір (падрабязней аб гэтым гл. далей). Падчас правядзення перамоў, нягледзячы на часовае паразуменне, не спыняліся сутычкі на мяжы, напачатку правакаваныя беспакаральнымі польскімі наймітамі. Яны расклаліся ў некалькіх памежных замках і непакоілі адтуль землі горнай Венгрыі. Корвіну з цягам часу ўдалося ачысціць ад іх памежжа, і ў канцы 1473 г. ён сам распачаў чыніць набегі на паўднёвыя межы Польшчы.

Самым небяспечным з іх стаў напад у студзені 1474 г., калі венгерскія атрады спустошылі польскае Падкарпацце і дайшлі аж да Ясла, Пільзна і Бжостэка. Ім здолелі супрацьстаяць толькі Горліца і Кросна. Аднак і венгерскі бок ужо знясільвалі баі. Мірныя перамовы былі актывізаваны, у выніку чаго ў 1474 г. у Старой Весі быў падпісаны мір паміж Польшчай і Венгрыяй. Ён абапіраўся толькі на фактычны стан кантролю над землямі. Адначасова было заключана трохгадовае пераміре паміж Уладзіславам з Чэхіі і каралём Венгрыі.

Стан спраў выдатна даваў зразумець, што канфлікт будзе мець свой працяг. У прадчуванні новага ваеннага сутыкнення Мацьяш паявіўся ў першых месяцах 1474 г. у Сілезіі. Ён рыхтаваў гэтыя землі да вайны. Польскія межы пачалі турбаваць адданыя Корвіну мясцовыя князі. Адна з такіх выпраў на чале з князем Янам ІІ Жаганьскім (Шалёным) дайшла ўглыб Вялікапольшчы. Мацьяш парушыў варункі пераміря, а значыць, яму можна было адплаціць тым жа самым. Аднак польская падрыхтоўка да вайны не дацягвала па маштабах да патрэбнага ўзроўню. Шляхта адмовілася ўхваліць неабходныя падаткі на войска. Узамен яна прапанавала каралю выкарыстаць паспалітае рушэнне. Яно было немалым па колькасці, але збіралася вельмі павольна. Месца збору Мстуў пад Чэнстаховай было амаль цалкам спустошана і вынішчана. Апрача таго, шляхта гандлявалася з каралём наконт заплаты за выправу па-за межы краіны. Урэшце 26 верасня мяжа Сілезіі была пяройдзена на рэчцы Лісварта. Распачалася новая вайна.

Польскай арміяй колькасцю 3540 тысяч чалавек камандаваў Ян Рытвяньскі, гарачы прыхільнік караля. Супраць гэтага шматлікага, але не надта спраўнага войска Мацьяш выставіў хоць і невялікую, але адборную найманую групоўку. Ён вырашыў сам яе ўзначаліць, выбраўшы стаўкай Уроцлаў. Корвін не заставаўся пасіўным назіральнікам дзеянняў палякаў. Каб ускладніць становішча шматлікага непрыяцельскага войска, ён загадаў знішчаць сабраны на палях ураджай ці пераносіць яго ў гарады. Гэта былі захады, якія ў поўнай меры задзейнічала Вялікая армія Напалеона падчас расійскай кампаніі 1812 г. Палякі першымі накіраваліся ў бок Алесны і здабылі яе. Затым у іх рукі трапілі Ключборк і Бычына. Павярнуўшы на поўдзень, польскае войска пераадолела пад Крапковіцамі Одру і дайшло да Аполя. Яно адмовілася здабываць гэты горад. На пачатку кастрычніка жаўнеры пераправіліся праз Нысу Клодзкую і накіраваліся маршам на Бжэг. 12 кастрычніка адбылася пераможная для палякаў сутычка з венгерскім войскам пад Свановіцамі. Праз два дні польскія рыцары дасягнулі Бжэга. Аднак і тут, як у выпадку з Аполем, яны адмовіліся ад аблогі, увесь час чакаючы падыходу чэшскіх атрадаў на чале з Уладзіславам Ягайлавічам.

У рэшце рэшт 23 кастрычніка пад Алавай польскія і чэшскія ўзброеныя сілы абядналіся. Злучаная армія рушыла на Уроцлаў. Аднак яна не была належным чынам падрыхтаваная да аблогі такой магутнай крэпасці. Праявілася ўсё бяссілле паспалітага рушэння супраць уроцлаўскіх муроў і гарматаў. Сабраным на адным месцы агромністым масам людзей і коней праз некалькі дзён стала бракаваць харчавання. Мацьяш распусціў па ваколіцах невялічкія атрады, якія перашкаджалі падвозіць у вайсковы лагер правіянт. Яны таксама чынілі дробныя напады на польскім памежжы. Дадатковай праблемай стала распаўсюджанне ў польска-чэшскіх шэрагах хвароб. У вайсковым лагеры ўзмацнялася стомленасць і апатыя. Яны набралі да такой ступені гвалтоўнага характару, што на пачатку лістапада былі ініцыяваныя перамовы з абложаным горадам. У іх выніку пад Вялікім Мухаборам каля Уроцлава (сёння гэта вялікі жылы мікрараён) адбылася сустрэча Мацьяша Корвіна з Ягелонамі. Праведзеныя перамовы прывялі да спынення ваеннай барацьбы і вызначэння паўнамоцных прадстаўнікоў для абмеркавання дэталяў замірэння ва Уроцлаве. Гэта адбылося 15 лістапада, а ўжо праз чатыры дні чэхі пачалі вяртацца дахаты, а за імі гэта зрабілі і палякі. Кароль вярнуўся ў Польшчу на пачатку снежня. Яго выправа зноў скончылася беспаспяхова, у чым абвінавачвалі галоўнакамандуючага войскам Яна Рытвіньскага.

8 снежня прадстаўнікі трох уладароў падпісалі ва Уроцлаве акт аб перамірі. Бакі абавязваліся спыніць баявыя дзеянні да свята Тройцы 1477 г. Таксама было ўхвалена, што прызнаецца стан валодання тэрыторыяй да выправы Мацьяша Корвіна. Такім чынам, гэты этап змагання за венгерскую карону польска-чэшскі бок прайграў, нягледзячы на выдаткаванне вялікіх фінансавых сродкаў. І зноў было відавочным, што ў недалёкай будучыні дойдзе да чарговага канфлікту.

Аднак так сталася, што нешчаслівая сілезская выправа была апошнім паважным высілкам Ягелонаў у барацьбе за Чэхію. Грамадства было змучанае і знясіленае сталым і безвыніковым напружаннем фінансава-мілітарных рэсурсаў. Падчас выправы ў Сілезію стала відавочным непрыязнае стаўленне шляхты да дынастычнай палітыкі караля. Пад харугвамі Мацьяша апынулася немалая частка польскай шляхты. Кароль спрабаваў прымяніць супраць яе рэпрэсіўныя меры, але гэта толькі павялічвала расчараванне паноў у манарху. Шляхта каторы раз адмовілася ад падаткаў на войска і не дазволіла сабраць паспалітае рушэнне. Гэта адбывалася ў той момант, калі Уладзіслаў заключыў мірнае пагадненне з германскім імператарам, які здзейсніў у дачыненні дачэшскага караляакт фармальнай інвестытуры на чэшскі лен. Як наступства, Уладзіслаў вырашыў узнавіць вайну з Мацьяшам. Казімір Ягайлавіч звярнуўся да шляхты з просьбай аб падрыхтоўцы да новай выправы. Але шляхта, як ужо гаварылася, адмовіла ў гэтым.

Стрыманасць шляхты ў пэўнай ступені можа быць растлумачана і апраўдана падзеямі ў Прусіі. Там вялікі магістр Генрых фон Рыхтэнберг заключыў дамову з Мацьяшам Корвінам. Венгерскі кароль прадбачыў, што пасля сканчэння перамірнага тэрміну з Польшчай і Чэхіяй вайна можа быць адноўлена. Заключаючы пагадненне з крыжакамі, адвечнымі ворагамі Польшчы, ён ствараў для яе пагрозу патэнцыяльнай вайны на два фронты. Аднак Корвін не выканаў абавязкаў перад сваім новымі саюзнікамі. Падчас вайны Польшчы з Ордэнам 14781479 гг. ён паабяцаў крыжакам толькі дыпламатычную падтрымку ў завяршальны перыяд ваенных дзеянняў.

Кароль Венгрыі павінен быў змагацца з Уладзіславам самастойна. Аднак на гэтым тэатры баявых дзеянняў ніводзін з бакоў не атрымаў перавагі. У выніку быў заключаны мірны трактат у Брно 28 сакавіка 1478 г. Паводле варункаў міру Уладзіславу пакідалася Чэхія, Мацьяш затрымліваў да сваёй смерці Маравію, Сілезію і Лужыцу. Корвін вырашыў таксама парваць з крыжакамі і замірыўся з Казімірам. Мірная дамова была заключана ў Будзе, а затым ратыфікавана ў Оламаўцу 21 ліпеня 1479 г.

Зезд у Оламаўцу завяршыў васьмігадовае ваеннае змаганне паміж Мацьяшам і Ягелонамі. Дзеля стварэння трывалага падмурку для сябе і сваіх сыноў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе кароль Казімір Ягайлавіч ахвяраваў велічэзнымі фінансавымі і мілітарнымі сродкамі. Вынікі не адпавядалі панесеным выдаткам. Інтрыга вакол венгерскай кароны скончылася няўдачай, справы ў Чэхіі мелі палавінчаты вынік. Уладзіслаў сеў на чэшскі трон, але правіў дзяржавай, з усіх бакоў абкружанай уладаннямі Мацьяша. Саслабелая і раздробленая, Чэхія не зяўлялася сурёзным і моцным партнёрам. Яны хутчэй былі асуджаны шукаць дапамогі з боку Польшчы.

Зразумела, мір, заключаны ў Оламаўцу, не задавальняў ніводзін з бакоў. Аднак усе, хто быў зацікаўлены ў змяненні існуючага становішча, мусілі пачакаць да 1490 г. На той свет адыйшоў Мацьяш Корвін і адразу паявілася мноства прэтэндэнтаў на месца нябожчыка. Сярод іх, апрача Янаша Корвіна і Максіміліяна Габсбурга, былі таксама два браты з дынастыі Ягелонаў Уладзіслаў і Ян Ольбрахт. Абодва сыны Казіміра Ягайлавіча не толькі дзейнічалі без паразумення між сабой, але адразу перайшлі ў супрацьстаянне. Кожны здабыў сабе падтрымку мясцовых палітычных сіл. За Уладзіславам стала магнатэрыя. На жаль, ён не апраўдаў надзеі бацькі, адкінуўшы дынастычныя планы. Здавалася, што ён вельмі хутка забыўся, што зрабіў польскі бок дзеля таго, каб ён мог панаваць у Чэхіі. Ян Ольбрахт, у сваю чаргу, атрымаў падтрымку шляхты, якая непрыязна ставілася да Габсбургаў. Адлікам намаганняў Ольбрахта здабыць карону Святога Стэфана стала самавольнае абвяшчэнне яго каралём жменькай венгерскіх паноў пад Пештам у чэрвені 1490 г. Прыхільнікі кандыдатуры Уладзіслава не жадалі бачыць на троне энергічнага і прыхільнага да шляхты Ольбрахта. Ім удалося адкласці тэрмін фармальнай элекцыі, што прывяло да разыходжання шляхты дадому. Адначасова яны з дапамогай зброі разбілі прыхільнікаў Яна Корвіна. У Габсбурга не было ніякіх асаблівых шанцаў. Усе гэтыя акалічнасці расчышчалі шлях да трону для Уладзіслава з Чэхіі. Ён уяўляўся слабым і бязвольным гаспадаром, пры якім магнатэрыя будзе карыстацца шырокімі ўладнымі паўнамоцтвамі. Зрэшты, Уладзіслаў атрымаў моцную падтрымку сярод арыстакратыі, заключыўшы з магутнымІштванам Запальяі патаемнае пагадненне, якое давала яму шмат прывілеяў пры авалоданні каронай Святога Стэфана.

Назад Дальше