Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж 4 стр.


Фармальная элекцыя адбылася 15 ліпеня 1490 г. і прынесла перамогу Уладзіславу. Польскі двор, аднак, не збіраўся прызнаваць сваю паразу. Адразу пасля чэрвеньскай элекцыі Ян Ольбрахт вырушыў на чале некалькіх тысяч жаўнераў на поўдзень. У гэты час адбылася элекцыя яго брата Уладзіслава. Ян Ольбрахт рушыў далей. Над ракой Горнад ён выдаў маніфест, у якім заявіў аб сваім абранні на венгерскі трон і заклікаў скласці прысягу на вернасць. Любой цаной ён імкнуўся адрэзаць дарогу на Пешт Уладзіславу, які падыходзіў з захаду. Аднак праблемы з пераправай праз Дунай не дазволілі Яну Ольбрахту апярэдзіць брата ў венгерскай сталіцы.

9 жніўня Уладзіслаў на чале свайго войска ўвайшоў у горад. За гэтым пасіўна назіраў Ян Ольбрахт, які прыбыў пад Пешт на дзень раней. Былі праведзены перамовы з вока на вока. Польскі каралевіч за адмову ад венгерскай кароны запатрабаваў сабе Трансільванію. Уладзіслаў адкінуў гэтыя прэтэнзіі, прапанаваўшы ўзамен Глагоўскае княства. Перамовы скончыліся нічым. Пасля пяці дзён побыту пад Пештам Ян Ольбрахт адступіў у напрамку Хатвану. Там чарговы раз была прадпрынята спроба перамоў. Яны скончыліся згодай Яна Ольбрахта на пераміре. Бакі пагадзіліся таксама на пасрэдніцтва Казіміра Ягайлавіча. Пасля заключэння пагаднення Ян Ольбрахт адышоў на поўнач. Здавалася, што сітуацыя знайшла сваё вырашэнне. Аднак ужо праз два тыдні Ян Ольбрахт сарваў пераміре і абявіў вайну Уладзіславу. Ён захапіў Прэшаў і Сабінаў. На пачатку кастрычніка войска Яна Ольбрахта распачало аблогу Кошыц.

Уладзіслаў не мог аказаць дапамогу гораду, таму што быў заняты барацьбой з Габсбургамі. Праз месяц нападаючы бок быў вымушаны адмовіцца ад аблогі. Але Ян Ольбрахт зусім не прызнаў свайго пройгрышу. Пад мурамі горада ён пакінуў частку вайсковых фарміраванняў. Да канца 1490 г. адбываліся баявыя сутычкі, якія не прыносілі вырашальнай перамогі. У новым годзе братазабойчыя баі разгарэліся з новай сілай. Нягледзячы на зімовы час, які звычайна не выкарыстоўваўся для ваенных дзеянняў, Уладзіслаў выправіў войска супраць Яна Ольбрахта, які пустошыў паўночныя раёны краіны. У сярэдзіне студзеня адбылася канцэнтрацыя венгерскіх вайсковых падраздзяленняў. Каралю Венгрыі ўдалося сабраць каля 16 тысяч жаўнераў, якія ў лютым авалодалі польскім лагерам пад Кошыцамі. Там пры пасрэдніцтве Казіміра Ягайлавіча і была заключана мірная дамова. Ян Ольбрахт прызнаваў Уладзіслава каралём Венгрыі, але атрымліваў правы на трон у выпадку яго бяздзетнай смерці. За адмову ад сваіх прэтэнзій пад яго ўладу перадавалася Глагоўскае княства, а ў недалёкай будучыні павінны былі перайсці Алясьніцкае і Апаўскае княствы, а таксама гарады Карнюў, Тошэк, Бытам, Козле і Глубчыцэ. Гэта азначала прызнанне за Янам Ольбрахтам значнай часткі Верхняй і Ніжняй Сілезіі (паводле сённяшняга разумення), і гэта незалежна ад Чэшскага каралеўства, разам з тытулам вярхоўнага князя Сілезіі.

Каралевіч Ян Ольбрахт, аднак, быў асобай энергічнай і з досыць падступнайнатурай. Ён не трымаўся слепа прынцыпу, што pacta sunt servanda. Ён зусім не спяшаўся пакідаць венгерскую тэрыторыю і дзейнічаў так супраць волі бацькі, які адмовіў яму ў падтрымцы. Ян Ольбрахт тлумачыў сваё перабыванне, якое крыху зацягнулася, вясновымі разлівамі рэк. Спачатку ён абяцаў адысці да велікодных святаў. Гэтага абяцання ён не стрымаў. Наадварот, у давяршэнне ўсяго ён пачаў тытулавацца каралём Венгрыі. Да новага змагання за венгерскі трон Яна Ольбрахта схілілі звесткі аб цяжкай хваробе Уладзіслава. У Польшчы быў абвешчаны збор наймітаў, у выніку якога яму ўдалося сабраць пад сваімі сцягамі каля 7 тысяч жаўнераў. Зноў распачаліся ваенныя дзеянні.

З 30 ліпеня ў аблогу быў узяты Стропкаў. 8 верасня горад здаўся. Адначасова працягвалася блакада Кошыц, якія ўдалося вызваліць у сярэдзіне верасня. Часовыя праблемы Уладзіслава з Габсбургамі не дазвалялі яму ўзяцца адразу за вырашэнне справы з Янам Ольбрахтам. Толькі ў снежні Уладзіслаў змог прадпрыняць больш рашучыя дзеянні супраць свайго брата. У сярэдзіне гэтага месяца яму ўдалося сабраць пад Кошыцэ 18-тысячную венгерскую армію. Сілы Яна Ольбрахта былі ўжо моцна патрапаныя і налічвалі не больш за 4 тысячы чалавек. 1 студзеня пад Прэшавам, дзе размяшчалася стаўка Яна Ольбрахта, разыгралася вырашальная бітва. Польскае войска ў ёй пацярпела паразу. Загінула каля 500 палякаў, у той час калі страты венграў ацэньваліся толькі на 11 забітых. Пасля бою горад Сабінаў перайшоў на бок Венгрыі. Сам Ян Ольбрахт яшчэ спрабаваў бараніцца за мурамі Прэшава. Аднак ён хутказразумеў безнадзейнасць свайго становішча і здаўся на міласць Уладзіслава.

З 30 ліпеня ў аблогу быў узяты Стропкаў. 8 верасня горад здаўся. Адначасова працягвалася блакада Кошыц, якія ўдалося вызваліць у сярэдзіне верасня. Часовыя праблемы Уладзіслава з Габсбургамі не дазвалялі яму ўзяцца адразу за вырашэнне справы з Янам Ольбрахтам. Толькі ў снежні Уладзіслаў змог прадпрыняць больш рашучыя дзеянні супраць свайго брата. У сярэдзіне гэтага месяца яму ўдалося сабраць пад Кошыцэ 18-тысячную венгерскую армію. Сілы Яна Ольбрахта былі ўжо моцна патрапаныя і налічвалі не больш за 4 тысячы чалавек. 1 студзеня пад Прэшавам, дзе размяшчалася стаўка Яна Ольбрахта, разыгралася вырашальная бітва. Польскае войска ў ёй пацярпела паразу. Загінула каля 500 палякаў, у той час калі страты венграў ацэньваліся толькі на 11 забітых. Пасля бою горад Сабінаў перайшоў на бок Венгрыі. Сам Ян Ольбрахт яшчэ спрабаваў бараніцца за мурамі Прэшава. Аднак ён хутказразумеў безнадзейнасць свайго становішча і здаўся на міласць Уладзіслава.

Капітуляцыя польскага каралевіча адбылася на варунках Кошыцкай дамовы. Пакорлівы лёсу Ян Ольбрахт быў суправаджаны венгерскім палкаводцам Іштванам Запольем да польскай мяжы. Яго амбітным планам надышоў канец. Былі перакрэслены таксама вялікія дынастычныя планы Казіміра Ягайлавіча. Ход барацьбы паміж Уладзіславам і Янам Ольбрахтам выразна адлюстроўваў, якой слабой знутры была сама дынастыя. Не ставала кансалідацыі, адзінства мэтаў, задач і дзеянняў. Падначаленне Венгрыі Уладзіславам цалкам марнавала тую выгаду, якую Польшча магла мець у выпадку, калі б на чале дзвюх суседніх дзяржаў знаходзіліся Ягелоны. Калі б, прыкладам, на чэшскім троне ўдалося пасадзіць Яна Ольбрахта, а на венгерскім пакінуць Уладзіслава, то абедзве краіны былі б вымушаны шукаць якой-кольвек падтрымкі Польшчы. Польскае каралеўства рабілася б кіроўнай сілай у сістэме ягелонскіх дзяржаў. З іншага боку, злучэнне Чэхіі і Венгрыі пад адным скіпетрам моцна звязвала гэтыя дзяржавы разам. Яны павінны былі ісці на супрацоўніцтва між сабой і слабей цікавіліся не так ужо ім неабходнай Польшчай. Не сталася так, як гэта сабе ўяўляў Казімір Ягайлавіч. Аднак, не зважаючы на ўсе акалічнасці, у руках ягелонскай дынастыі апынуліся, не лічачы Польшчы і Літвы, Чэхія з Сілезіяй і Лужыцай, а таксама Венгрыя ўключна з Харватыяй.

Гэты вялізны кангламерат на прасторах Цэнтральнай Еўропы, на жаль, не меў унутранай згуртаванасці. У яго склад уваходзілі народы з вельмі рознай культурай. Адрозным у шмат якіх выпадках быў уклад і ўзровень эканамічнага развіцця. Зразумела, існавалі супярэчнасці і паміж інтарэсамі арыстакратыі. Гэта ўсё змешвалася з сярэднявечным разуменнем дзяржавы. Манарх трактаваў яе як сваю ўласнасць і прастору для эксплуатацыі вузкім колам магнатэрыі. З гэтых прычын дынастычная палітыка ніяк не ўлічвала этнічных і культурных чыннікаў.

З тэрыторыі ягелонскіх манархій у Еўропу дастаўляліся шматлікія сыравінныя рэсурсы, таму яны адыгрывалі важную ролю ў тагачаснай гаспадарцы кантыненту. Маючы вялікі гаспадарчы патэнцыял, краіны патомкаў Ягайлы маглі быць палітычнай супрацьвагай імперыі Габсбургаў. Аднак у супрацьлегласць да яе, таксама разнастайнай з культурнага і эканамічнага гледзішча, ягелонскія дзяржавы амаль не праводзілі адзіную знешнюю палітыку. Гэта, спаміж іншага, адрознівала Ягелонаў ад Габсбургаў. Габсбургская дынастыя лічылася пакліканай да ўладарання як над германскімі народамі, так, з іншага боку, і над раманскімі і славянскімі, а таксама вугра-фінскімі. Прагматыкі ад улады, якія ведалі розныя мовы, яны не баяліся авалодваць новаадкрытымі для сябе землямі. У працэсе падпарадкавання разнастайных краін яны часцей карысталіся палітычнай зброяй, чым мячом. Да дасканаласці было даведзена мастацтва стварэння дынастычных повязяў. Віртуозна выкарыстоўваліся шлюбныя саюзы для набыцця правоў на манаршыя троны. У канцы XV пачатку XVI ст. Габсбургі гаспадарылі ў Нідэрландах, Іспаніі, Новым Свеце. Яны сталі першай, самай магутнай дынастыяй у Еўропе, а іх улада была моцна цэнтралізаванай і абапіралася ў тым ліку і на багацейшыя фінансава-купецкія вярхі.

Аднак на дынастычнай палітыцы ўсё не скончвалася. Праблемай Польшчы зяўлялася дэцэнтралізацыя ўлады. Даўно вядома, што з дзяржавай, якае мае моцную, а галоўнае эфектыўную цэнтральную ўладу, лічацца ў свеце. Такая вярхоўная ўлада дае магчымасць імкліва рэагаваць на ўнутраныя патрасенні і цяжкасці. Цэнтралізаваная дзяржава гэта, прынамсі ў тэорыі, больш спраўнае судаводства і рэалізацыя найважнейшых правоў і абавязкаў. У такой краіне, зноў разважаючы з тэарэтычнага боку, лягчэй збіраць падаткі і выконваць іншыя павіннасці. А калі казаць пра фінансы, то пры поўным скарбе будзе існаваць моцная армія і бяспечныя межы. Менавіта цэнтралізацыя ўлады, а таксама пераадоленне адрозненняў паміж рознымі рэгіёнамі сталі такімі ж важнымі задачамі, як два стагоддзі назад абяднанне краіны. Неабходна было так узмацніць цэнтральныя органы ўлады, каб яны былі здольныя запыніць буйных магнатаў і найвышэйшае духавенства, якія пачалі задзіраць галаву. Становішча тут было не найлепшым. У першую чаргу не было такой сацыяльнай групы, на якую можна было б абаперціся. Манарх у сваім палітычным манеўры абмяжоўваўся толькі класам феадалаў.

Назад Дальше