Адной з найбольш вострых праблем у гарадскім асяроддзі зяўляліся падаткі. Яна датычылася перадусім тых мяшчанскіх семяў, якія пачалі ўзбагачацца, але не былі прадстаўленыя ў структурах гарадской улады. Яны жорстка і бязлітасна збіралі падаткі, выкарыстоўваючы атрыманыя прыбыткі на ўласныя патрэбы. Прадстаўнікі новых родаў, якія падымаліся ўгару, прадпрымаючы якія-кольвек дзеянні супраць гарадской Рады, заўсёды маглі разлічваць на вечна незадаволенае паспольства. А для яго дадатковым чыннікам абвастрэння стасункаў з патрыцыятам зяўляліся вялічэзныя адсоткі ад выдаваных крэдытаў.
Аднак агулам можна прыняць, што польскія гарады ў гэты час адносіліся да катэгорыі заможных. І гэтая заможнасць мела выраз не толькі ў багацці асобных людзей, але праяўлялася ў стане гарадскога бюджэту. Гарады стварылі ўласную скарбовую сістэму. Даходы здабываліся не толькі дзякуючы вядзенню гаспадаркі, але таксама браліся з манаполій, адміністрацыйных і гаспадарчых пошлін, гарадскіх падаткаў. Дзякуючы ўсім гэтым захадам у вялікіх гарадах канцэнтраваліся вельмі значныя сумы грошай. Гэта стварала магчымасці для крэдытавання. Гарады альбо найзаможнейшыя мяшчане пачалі забяспечваць наяўнымі грашыма не толькі прыватных асоб, але таксама дзяржаву і манарха. Найбольш вядома такой дзейнасцю фамілія Бонэраў. Менавіта яны стварылі ў Кракаве першы банк, які абарочваў сродкі, досыць значныя як на польскія варункі. На жаль, узбагачэнне ў дзяржаве слаба ўплывала на фінансавы стан каралеўства. Каралеўскі скарб быў вычарпаны і расстроены яшчэ ў часы Уладзіслава ІІІ Варненскага. Паляпшэннем яго стану паміж іншых спраў спрабаваў займацца Казімір Ягайлавіч. Але ён не адважыўся на фундаментальную рэформу скарбу і задавольваўся сродкамі, якія давалі толькі часовы эфект. Не лепей, па старых узорах, дзейнічалі Ягелоны, якія сядзелі на польскім і літоўскім троне пасля яго. У далейшым часе адзінымі сталымі крыніцамі фінансавання, якія меў кароль, зяўляліся даходы з землеўладанняў, здабычы солі і волава, манетнага двара, мытаў і падатку на нерухомасць. Нягледзячы на тое, што гэтых крыніц было даволі шмат, даходы з іх былі нерэгулярныя і нізкія. Яны аддаваліся пад заклад (у заставу) па меры патрэбы. Мноства старостваў былі аддадзеныя альбо цалкам, альбо часткова абцяжараны на доўгія гады наперад. У заставу перадаваліся таксама мыты і падатак на нерухомасць. Распаўсюджанай зявай зяўлялася перадача даходаў, у асноўным з зямельных маёнткаў, у якасці ўзнагароды за заслугі на вызначаны час альбо да канца жыцця. Гэта вяло ў рэшце рэшт да ўстанаўлення надзвычайных падаткаў. Яны сталі асабліва папулярныя ў гады Трынаццацігадовай вайны і з тых часоў шырока выкарыстоўваліся на практыцы.
Падаткі найчасцей ухваляліся ў выпадку пагрозы іншаземнага нападу. Надзвычайныя падаткі накладваліся таксама на духавенства. Гэта быў г. зв. subsidium charitativum, які ўхваляўся сінодам. Зразумела, нездавальняючы стан скарбу адмоўна ўплываў на ваенны патэнцыял дзяржавы. У Польшчы павінны былі адбыцца карэнныя перамены ў арганізацыі ўзброеных сіл і як вынік адмова ад архаічнага паспалітага рушэння на карысць прафесійных падраздзяленняў найманых жаўнераў (аб саміх зменах і прынцыпах ваеннага мастацтва Новага часу гл. далей). У рэшце рэшт гэта прыводзіла да стварэння сталага войска, няхай невялікага па колькасці, але здольнага супрацьстаяць татарскім і турэцкім набегам, якія ўсё больш узмацняліся.
Сталае войска было немагчыма нават уявіць без рэформы скарбу. Праўду кажучы, раз-пораз паяўляліся галасы за ўхваленне пастаянных падаткаў на фарміраванне і ўтрыманне 5500 вершнікаў і 1000 пяхоты. Аднак на практыцы спробы хоць часткова рэалізаваць такую задуму не прадпрымаліся. Існавала боязь накладвання на сябе занадта моцнага фіскальнага цяжару, а таксама ўзмацнення каралеўскай улады ў выніку паяўлення сталага войска і ігнаравання інтарэсаў шляхты як у справах унутраных, так і знешніх. А гэта, у сваю чаргу, адкрыла б шлях стварэння абсалютнай манархіі. Здаецца, кароль Жыгімонт І і яго дарадцы імкнуліся менавіта такім чынам пазбавіцца ад патрэбы звяртацца ў пасольскую ізбу. Падобных прыкладаў было шмат амаль па ўсёй Еўропе. У выніку няўдач па стварэнні сталага войска прадпрымаліся спробы ў выпадку неадкладнай патрэбы ратаваць становішча вярбункам часовых аддзелаў альбо ўзмоцненым націскам на несмяротны абавязак паспалітага рушэння. Падобным прыкладам можа служыць ардынацыя Пётракаўскага сойма 1477 г. Згодна з ёй, неабходна было ўрэгуляваць забеспячэнне жаўнераў з вайсковым рыштункампраз гарады і духавенства, належным чынам спраўджваць выхад у войска убогай шляхты, а таксама вырваць з корнем злоўжыванні, звязаныя з кіроўнымі функцыямі ў войску. Але гэта былі толькі паўмеры, якія не апраўдвалі надзей на паляпшэнне сітуацыі. Разам з нарастаннем пагрозы на паўднёва-усходніх межах на соймах зноў паявіліся прапановы стварыць моцную найманую армію. Такія праекты вылучаліся некалькі разоў на соймах у 15171522 гг. Аднак яны адразу згортваліся, як толькі аказвалася, што спатрэбіцца правесці ўсеагульную рэвізію маёнткаў. Гэта выклікала супраціў і пратэсты малапольскай шляхты. Яе падтрымала арыстакратыя, якая найбольш магла пацярпець ад новых метадаў падаткаабкладання.
Правядзенне вайсковай рэформы было б лягчэйшай справай, калі б знайшліся сапраўдныя асобы, здольныя яе рэалізаваць на практыцы. У тагачаснай Польшчы бракавала такіх людзей, а маладзейшыя яшчэ не здабылі той павагі, якая б дапамагла ім у такой пачэснай справе. Сапраўды здольныя военачальнікі сустракаліся рэдка. Ваенныя таленты значнага маштабу, вялікіяпалкаводцы ў другой палове XV пачатку XVIст. не паявіліся. Польскія ініцыятывы ў вайсковай справе з гэтых прычын у большасці выпадкаў ажыццяўляліся з цяжкасцямі, няўклюдна і нярэдка безвыніку.
Знешнімі прычынамінетрывалай моцы польска-літоўскай дзяржавы былі перамены, якія адбываліся ў суседзяў ягелонскіх манархій. На шляху паспяховага развіцця Рэчы Паспалітай стаяла мноства перашкод і супярэчнасцей. Адной з іх зяўлялася ўсё больш небяспечная Турцыя са свамім васаламі. Пасля авалодання Канстанцінопалем і значных поспехаў на Балканах у 1475 г. туркі здабылі Кафу калонію Генуі ў Крыме. У 1484 г. захапілі малдаўскія порты Белгарад-Днястроўскі і Кілію, якія гралі значную ролю ў гандлі Польшчы з Усходам. У Польшчы адразу заўважылі небяспеку на паўднёва-усходнім памежжы. Ацанілі таксама наступствы для гаспадаркі, якія адсюль вынікалі. Ужо ў наступным годзе Казімір Ягайлавіч арганізаваў выправу на Малдавію. Яму нават удалося сабраць паважныя сілы. Выправа не скончылася нейкім эфектным поспехам, войска не дабралася да Белгарада і Кіліі, не сустрэлася на полі бою з туркамі. Аднак была атрымана палітычная перамога ў выглядзе васальнага падпарадкавання Малдавіі Польшчы. Да гэтых пор Малдавія старалася ўтрымліваць прыязныя стасункі з Польшчай, але заўсёды пільнавала свой суверэнітэт. Толькі турэцкая пагроза прымусіла малдаўскага гаспадара канкрэтна вызначыцца з дачыненнямі з Польскім каралеўствам. У адваротным выпадку ён не мог разлічваць на дапамогу ягелонскага войска. З гэтых прычын гаспадар Стэфан склаў ленную прысягу каралю Казіміру Ягайлавічу, што адбылося ў Каламыі ў 1485 г. На падставе заключанага пагаднення Стэфан абавязваўся быць саюзнікам польскага караля і аказваць яму пры неабходнасці ваенную дапамогу. Ён абяцаў не распачынаць вайны і не заключаць міру без узгаднення з польскім манархам. Той са свайго боку павінен быў бараніць Малдавію перад любым ворагам. Кароль абавязваўся аказаць любую дапамогу ў выпадку, калі б гаспадара скінулі з трона. Як ужо згадвалася, да сутыкнення польскага войска з туркамі не дайшло. Дакладных прычын такога развіцця падзей мы не ведаем. Так ці інакш, Казімір даў Стэфану некалькі тысяч наймітаў пад камандаваннем Яна Карнкоўскага. Пры іх чынным удзеле гаспадару ўдалося разбіць туркаў у лістападзе 1485 г.
Тымчасам Турцыя пачала пагражаць польскай дзяржаве з іншага боку. Пасля захопу Кафы яна падпарадкавала сабе прычарнаморскіх татар, якія стварылі Крымскае ханства. Ужо ў 1482 г. татары здзейснілі балючы набег на ўсходняе памежжа Польшчы. 8 верасня 1487 г. супраць новага набегу татар выступіў Ян Ольбрахт, разбіўшы іх пад Копыстырынем на Падоллі. Аднак ён не мог забяспечыць сваёй дзяржаве трывалай бяспекі з гэтага боку. Да таго ж, крымскія татары сталі саюзнікамі Масквы ў змаганні з Літвой і Польшчай. Такая сітуацыя схіляла Казіміра Ягайлавіча да пошуку партнёраў сярод прыволжскіх татар. Новыя клопаты зявіліся ў 1487 г., калі малдаўскі гаспадар Стэфан Вялікі заключыў мір з Турцыяй, абавязваючыся плаціць высокія штогадовыя памінкі. Падпарадкаванасць Малдавіі Польшчы была скасавана. З гэтага часу гаспадар імкнуўся лавіраваць паміж Польшчай, Турцыяй і Венгрыяй. У выніку Малдавія стала ў бліжэйшыя гады полем саперніцтва трох дзяржаў. Пад канец свайго жыцця, у 1489 г., Казімір Ягайлавіч забяспечыў Польшчу двухгадовым перамірем з Турцыяй. Яго дзеянне ў наступныя гады працягвалася.
Ваеннае рашэнне турэцкай праблемы прадпрыняў Ян Ольбрахт. Да гэтага яго штурхаў не толькі ўласны тэмперамент, але перш за ўсё добра ўсвядомленыя палітычныя і эканамічныя інтарэсы дзяржавы. Падрыхтоўчыя дзеянні як дыпламатычныя, так і ваенныя цягнуліся некалькі гадоў. Ян Ольбрахт імкнуўся падрыхтавацца да выправы належным чынам, таму патрабаваў адпаведнай падтрымкі ўнутры каралеўства. Яна чакалася ад шляхты, дзякуючы якой Ян Ольбрахт у вялікай ступені стаў каралём Польшчы. Уладар вырашыў падтрымаць памкненні шляхты, якія датычыліся ўнутрыпалітычнай сферы. Такі падыход азначаў змяншэнне ўплываў арыстакратыі і іншых саслоўяў. Як паслядоўны палітык, Ян Ольбрахт пацвердзіў каралеўскія прывілеі для шляхецтва. Гэта мела месца на зездзе ў Пётракаве ў 1493 г. На ім жа былі ўхвалены падаткі для выкупу каралеўскіх уладанняў і дадзена згода на вайну з туркамі і татарамі.