Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов 2 стр.


 А потым,  перапыніў мяне Толік,  ён захоча патэлефанаваць табе, каб дамовіцца аб спатканні. І ты, вядома ж, згадзілася б, хіба не так?

З адной толькі цікаўнасці Вось толькі адкажа яму па гэтым нумары ўжо хтосьці іншы. Шкадуеш?

 Здзекуешся?  у тон яму адказала я і, усміхнуўшыся, дадала:  Ці, можа, раўнуеш?

 Можа, і так, а можа, і гэтак  буркнуў Толік і неяк нявесела ўсміхнуўся мне ў адказ.  Шкада толькі, што ты нават увагі на мяне

 Увага!  пачуўся аўтаматычны голас з-пад панэлі. Трэці квадрат «А», сіняя жылая зона. Яшчэ адна спроба суіцыду. Дзяўчына, сямнаццаць гадоў. Стаіць на балконе, на дванаццатым паверсе. Верагоднасць таго, што скінецца ўніз восемдзесят восем працэнтаў.

Мы з Толікам пераглянуліся. Я зноўку ўсміхнулася, а Толік уздыхнуў.

 Дзяўчына Гэта па тваёй спецыялізацыі!  не без іроніі сказала я.  Так што, давай, праяўляй свае акцёрскія здольнасці! Зарабляй найвышэйшы бал!

 Мабільнік адключаны,  працягваў між тым голас з-пад панэлі. Але ў найбліжэйшым пакоі, на стале, знаходзіцца стацыянарны тэлефон.

Трэба спяшацца. Верагоднасць таго, што скінецца ўніз, узрастае: дзевяноста працэнтаў дзевяноста адзін працэнт дзевяноста два

 Ды чую, чую!  неахвотна прамармытаў Толік, знімаючы трубку і хуценька набіраючы нумар.  Блін, хутчэй бы ўжо гэтае дзяжурства скончылася!

* * *

Адсюль, зверху, усё здавалася такім маленькім, амаль цацачным. І асфальтавая дарожка пад балконам выглядала вузенькай да такой ступені, што была рэальная магчымасць на яе не патрапіць. Проста праляцець міма і бразнуцца ў гэтыя калючыя кусты. Падрапацца аб іх, паламаць рукі-ногі, адбіць унутраныя органы, магчыма, вока выкалаць, але але, тым не менш, застацца жывой жывой, і і скалечанай на ўсё астатняе жыццё

Не, толькі не гэта! Такое горш за смерць!

Дзяўчына зноўку паглядзела ўніз і раптам уявіла сабе, як усё гэта будзе адбывацца. Кароткі хуткі палёт з пранізлівым посвістам ветру, балючае судакрананне з асфальтам (калі патрапіць!) і усё! А ёсць там што далей ці няма Гэта нікому канкрэтна не вядома

Раптам у пакоі рэзка і пранізліва зазвінеў тэлефон, прымусіўшы дзяўчыну ўздрыгнуць і азірнуцца.

«Не падыходзь!  прашаптаў ёй нейкі ўнутраны голас.  Калі вырашыла скончыць з усім гэтым раз і назаўсёды проста рабі сваю справу!

Хопіць вагацца і адкладваць Ці ты проста спалохалася і перадумала?»

Дзяўчыну палохала толькі адно: не патрапіць на гэтую вузенькую палоску асфальта ўнізе. А тэлефон патрашчыць і змоўкне І вось калі ён змоўкне, тады настане і яе чарга

Але тэлефон усё ніяк не змаўкаў І дзяўчына раптам падумала, што, магчыма, гэта тэлефануе Кірыла! Што, мабыць, ён перадумаў і ўсё зразумеў і зараз будзе прасіць у яе прабачэння А чаму б яму і сапраўды не зразумець відавочнае і не папрасіць прабачэння?.. А ўжо яна сама

Яна сама будзе вырашаць, дараваць яму адразу ж ці няхай крыху папакутуе калі толькі

калі толькі гэта ён тэлефануе зараз

Але гэта быў не Кірыла, і дзяўчына, вярнуўшыся ў пакой і зняўшы трубку, адчула раптам горкае расчараванне. Не трэба было ёй падыходзіць, не трэба было здымаць трубку для таго толькі, каб пачуць гэты жаласлівы і дрыжачы юнацкі голас здалёк

 Алё!  паўтарыў юнак і голас ягоны задрыжаў яшчэ мацней. Здавалася, яшчэ хвіліна і незнаёмец расплачацца на поўны голас, нібыта малое дзіця.  Алё! Гэта тэлефон даверу?!

Лілія Бандарэвіч-Чарненка

Ева ў пошуках Адама

Ты зноў трапіла ў гэтую пастку, у гэты капкан. Кайданы злавілі цябе і прыкавалі да яго, мужчыны. І хіба гэта першы раз?! Старая курыца, кажаш ты сама сабе пад акампанемент скрыпак начных конікаў (да таго ж фіялкі так густа і востра пахнуць пад тваім балконам)! Ужо даўно ноч, а ты адна не спіш і не спіш. У свае сорак пяць даўно б пара паразумнець! А колькі абяцала сабе: не, апошні раз! Болей нікому не дазволю заманіць сябе ў гэтую пастку, гэтую турму, з якой нельга вырвацца. Ты ж паважная сурёзная пані. Сівізны няма (яе так цудоўна замаскіравалі найякаснейшымі фарбамі ў салоне прыгажосці «Імідж», гаспадыня якога твая добрая сяброўка Ірына). Сын у цябе зусім дарослы. І нават унучка ёсць Нібы трэба і спыніцца Ды і наогул аўтарытэтная, інтэлігентная, высокаінтэлектуальная і гэтак далей А паводзішся (аж сорамна!), як дзіця перад гэтай (чарговай) навалай кахання Ператварылася ў разгубленую, перапалоханую дзяўчынку, якую бацькі згубілі раптам на шматлюдным вакзале. Хацела ж як лепей, а атрымліваецца як заўжды

Пры ўсім гэтым, ты зусім не кансерватыўная, не меркантыльная, не дзелавая жанчына, не бізнес-лэдзі, не зацятая феміністка, якая недалюблівае мужчын і прывыкла ўсё разлічваць, пралічваць наперад (лепш пралічвала б!).

Твая цётка, амаль равесніца, надзявае вельмі сурёзныя дамскія (нейкія буржуйскія) фетравыя берэты. Захапляецца Кіркоравым. Ты ж заўжды купляеш эпатажныя клятчастыя кепі (як у Лаймы), носіш іх на сваёй беднай галаве, як сцяг і выклік, як сімвал самой сабе незразумелага бунтарства, і плачаш пад «Акіян Эльзы». І пад «Чырвону ружу» «Песняроў». Мабыць, менавіта ў гэтым прычыны тваіх перамог і паражэнняў (першых значна менш, чым другіх).

Паводле шкалы, прыдуманай табой, усіх людзей, якія цябе акружаюць, ты падзяляеш на асобныя катэгорыі-тыпы (так, безумоўна, не вельмі прыгожа рабіць, але ж ты робіш). Ён Дон Кіхот або Напалеон. Паяц або Дон-Жуан. Мамчын сыночак або Нарцыс.

Яна Архідэя або Пірання. Пастушка або Куртызанка. Гувернантка або Сара Бернар. Сябе ж ты зусім беспадстаўна аднесла да самай, на твой роздум, шыкоўнай катэгорыі: да жанчын-Пілігрымаў, вандроўніц (не Амазонак, барані бог!). «Аўтастопам да Еўропы». Смешна! Нікуды ты пры гэтым не паедзеш ні ў магічны Рым, ні на радзіму ўлюбёнага паэта Лоркі, ні да лонданскіх тэатраў ні-ку-ды! Прычына банальная, усім вядомая,  грошы, якіх у цябе няма і ніколі не было. Адзінае месца, куды ты можаш патрапіць,  на вуліцу Пераяслаўскую (поўны адрас запісаны ў тваім расхрыстаным старым нататніку), да яго Да яго Але навошта табе туды ехаць, калі ён сам кожны дзень у тваім доме (засталося толькі перавезці рэчы)

Усю ноч ты лаеш сябе: навошта закахалася, як гімназістка? Але ж хіба ты вінавата? Так сталася. Значыць, так было патрэбна Выпадковасцей у такіх справах не бывае. Ва ўсім ёсць нейкая незразумелая заканамернасць.

Да таго ж ты не толькі жанчына, але яшчэ і паэтка, а гэта значна ўскладняе справу, бо быць жанчынай-паэткай гэта ўжо дыягназ.

Ты добра разумееш, што кожнае каханне, якое сустракае на сваім шляху жанчына,  усяго толькі ілюзія. Яшчэ адна ілюзія ў гэтым варяцкім свеце. Але ж свята верыш у тое, што яно пачатак чарговага рэнесансу.

Калі ты закахаешся ў яго, то гэта заўжды азначае, што ты закахаешся ў верасовы водар лесу свайго дзяцінства, у высокае неба, у самотнасць начных знаёмых вуліц, у плошчы і ратушы незнаёмых гарадоў (апосталы рухаюцца наўкола цыферблата гадзінніка і адпускаюць табе сваёй няспешнай хадой хвіліны вечнасці). Ты закахаешся ў дажджы, якія падарожнічаюць па тваіх жаночых сцежках (ты прыходзіш ад іх з вялікім чорным парасонам, што мог бы належаць Воланду, Чарлі Чапліну, Эдзіт Піяф. Спачатку не складаеш яго хай трохі прасохне Складаеш потым, і ў ягоных яшчэ вільготных складках-маршчынках зашыфравана, завільготнена твая туга і ўсмешка).

Табе чамусьці не спіцца, і ты пачынаеш гуляць у словы і склады, зядноўваць іх у адзін метафарычны, асацыятыўны, адной табе зразумелы шэраг Мілая бязглуздзіца, якая цябе заспакойвае.

«човен чамусь не плыве чайка чаюе на чыстай вадзе чакаю чары ў лесе чарпаю чакаю чабор кранаю»

Можна яшчэ і пра сонца (зоркі і месяц сённяшняй ночы надакучылі).

«сонца бывае салёным ад суму ходзіць па небе самнамбулай сонца артэрыя сонная нашага з вамі сумлення сонца саслана сослепу сорамна»

Якое глупства! Дурніца! Самыя вялікія і важныя рэчы вымаўляюцца простымі звычайнымі словамі

А каханне, як і ўсё, мае чатыры пары года. Пасля вясны лета восень

Страшна і падумаць, што калісьці настане зіма, празрысты і чысты лёд скуе і схавае ад цябе казку. Ад рукі. Ты яе бачыш, ведаеш, а дакрануцца не можаш. Кожная шчаслівая сустрэча дваіх пралог вялікага суму. Ён абавязкова настае, і тады свет ператвараецца ў лепразорый хворых думак і кветак, твараў і дотыкаў

Чаму тваё ўласнае «я» раз-пораз займаецца фрэйдысцкімі пасажамі-выкладкамі? Што тут робіць дзядуля Фрэйд? Аналізаваць і раскладваць усё па палічках, слухаць лекцыі пані Логікі і канспектаваць іх небяспечна. Не патрэбна. Шкодна. Калі пачынаеш рабіць гэта, то раптоўна разумееш: тваё новае, цяперашняе каханне звычайнае дэжавю. Так ужо было. Калісь.

І скончылася расчараваннем і болем (і, як выяўляецца, нічому цябе не навучыла!).

Звычайныя палімпсесты Старадаўні рукапіс на пергаменце ці мо на папірусе твайго быцця Даўнейшы тэкст (пражыты, перажыты, пераплаканы) праступае зноў, адбіваецца на тваім сённяшнім. Так, сапраўды, каханне усяго толькі віртуальнасць у рэальнасці, паўтарэнне мінулага, і яно, хутчэй за ўсё, робіць нас толькі няшчаснымі. Пры сапраўдным каханні і гэта закон усё ідзе чамусьці ва ўсе бакі.

Назад Дальше