Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) - Коллектив авторов 2 стр.


Холмс паглядзеў на мяне і пакачаў галавой.

 Вы не перастаяце здзіўляць, Ўотсан,  сказаў ён.  У вас проста безліч неспазнаных магчымасцяў. Будзьце ласкавы, запішыце тэкст тэлеграмы: Ахвотна зоймемся вашай справай.

 Вашай справай?

 Ён не павінен думаць, што ў нас тут прытулак для ідыётаў. Безумоўна, ён пісаў пра сябе. Дашліце яму тэлеграму і давайце забудземся на гэта да раніцы.

Роўна а дзясятай наступнага ранку Фэргюсан зайшоў да нас. Я памятаў яго высокім хударлявым хлопцам, вельмі рухавым і незвычайна спрытным, што дазваляла яму неаднакроць перамагаць каманду суперніка. Ці можа быць штосьці больш прыкрае і балючае, чым праз гады сустрэць чалавека, толькі вельмі аддалена падобнага да выдатнага спартоўца, якім я ведаў яго ў часы росквіту? Яго моцнае цела нібы ўсохла, ільняныя валасы парадзелі, плечы апусціліся. Баюся, мой выгляд выклікаў у яго падобныя пачуцці.

 Вітаю, Ўотсан,  сказаў ён, і голас яго быў па-ранейшаму глыбокі і сардэчны.  Вы не падобны да хлопца, якога я выкінуў за канаты ў натоўп на полі ў Олд-Дзір.[1] Думаю, я таксама крыху змяніўся. Але мяне састарылі апошнія дзень-два. З вашай тэлеграмы, містэр Холмс, я зразумеў, што няма сэнсу ўдаваць з сябе чыйгосьці прадстаўніка.

 Прасцей дзейнічаць наўпрост,  адказаў Холмс.

 Безумоўна. Але вы можаце ўявіць, як складана гаварыць пра жанчыну, якую ты павінен абараняць і падтрымліваць. Што я магу зрабіць? Як мне ісці ў паліцыю з такой гісторыяй? Дый дзяцей трэба бараніць. Гэта варяцтва, містэр Холмс? Гэта штосьці ў крыві? У вашай практыцы былі падобныя выпадкі? Дзеля ўсяго святога, парайце мне што-небудзь, бо я збіты з тропу

 Гэта натуральна, містэр Фэргюсан. А цяпер сядзьце сюды, вазьміце сябе ў рукі і дакладна адкажыце на некалькі маіх пытанняў. Магу вас упэўніць, што мяне нічога з тропу не збівае, і я не сумняюся, што рашэнне мы знойдзем. Перш за ўсё скажыце, якія захады вы зрабілі. Вашая жонка ўсё яшчэ побач з дзецьмі?

 Паміж намі адбылася жудасная сцэна. Яна ўмее моцна кахаць, містэр Холмс. Калі якая жанчына і кахала мужа ўсім сэрцам і ўсёй душою, дык гэта мая жонка. Выкрыццё гэтай неверагоднай, жудаснай таямніцы было для яе ўдарам. Яна нічога нават не сказала. Не адказала на мае папрокі, а толькі зірнула нейкім дзікім, безнадзейным поглядам. Потым кінулася да свайго пакоя і замкнулася там. З таго часу яна адмаўляецца мяне бачыць. У яе ёсць пакаёўка, што служыла ёй да нашага шлюбу, Далорэс хутчэй сяброўка, чым слуга. Яна прыносіць ёй ежу.

 Значыць, непасрэднай небяспекі для дзіцяці няма?

 Нянька, місіс Мэйсан, паклялася, што не пакіне яго ні ўночы, ні ўдзень. Я цалкам ёй давяраю і больш непакоюся за беднага маленькага Джэка, бо, як я вам пісаў, жонка двойчы на яго накідвалася.

 Але ні разу не параніла?

 Не, толькі жорстка пабіла. І гэта яшчэ больш жудасна, бо ён няшчасны бяскрыўдны калека,  спакутаваны твар Фэргюсана палагаднеў, калі ён казаў пра сына.  Здавалася б, стан майго дарагога хлопчыка змякчыў бы любое сэрца. У дзяцінстве ён упаў і пашкодзіў спіну, містэр Холмс. Але ў яго чулая душа, поўная любові.

Холмс узяў учарашні ліст і перачытаў яго.

 Хто яшчэ жыве ў вашым доме, містэр Фэргюсан?

 Два лёкаі яны ў нас нядаўна. Адзін стайнік, Майкл, ён спіць у доме. Мая жонка, я, мой сын Джэк, немаўля, Далорэс і місіс Мэйсан вось і ўсё.

 Падазраю, што вы не надта добра ведалі жонку да вяселля.

 Мы былі знаёмыя некалькі тыдняў.

 А ці доўга ў яе працуе пакаёўка Далорэс?

 Некалькі гадоў.

 Значыць, Далорэс ведае характар вашай жонкі лепш, чым вы?

 Мяркую, што так.

Холмс нешта сабе пазначыў.

 Мне падаецца сказаў ён,  што ў Лэмберлі ад мяне будзе больш карысці, чым тут. Гэта выпадак напраўду патрабуе прысутнасці следчага. Калі лэдзі застанецца ў сваім пакоі, мы яе не патрывожым і не зробім клопату. Спынімся мы, безумоўна, у гасцёўні.

Фэргюсан з палёгкай уздыхнуў.

 На гэта я і спадзяваўся, містэр Холмс. У дзве гадзіны з вакзала Вікторыя адыходзіць добры цягнік, калі вам будзе зручна.

 Без сумневу. Цяпер я не заняты і магу цалкам аддацца вашай справе. Ўотсан, безумоўна, паедзе з намі. Але перад адездам мне трэба дакладна разабрацца з адным ці двума пытаннямі. Няшчасная лэдзі, як я зразумеў, накідвалася на абодвух дзяцей на ўласнае немаўля і на вашага сына?

 Так.

 Але гэта былі розныя напады, праўда? Вашага сына яна біла.

 Так.

 Але гэта былі розныя напады, праўда? Вашага сына яна біла.

 Адзін раз палкай і адзін рукамі, вельмі жорстка.

 І не патлумачыла, чаму бе?

 Не, казала толькі, што ненавідзіць яго. Некалькі разоў казала.

 Ну, з мачахамі такое здараецца. Так бы мовіць, рэўнасць заднім днём. Яна ўвогуле раўнівая?

 Але, вельмі раўнівая, раўнівая з усёй палкасцю шалёнага трапічнага кахання.

 А што хлопчык? Яму, як я разумею, пятнаццаць, і ён, відаць, мае добра развіты розум, хаця фізічныя яго здольнасці абмежаваныя? Ён ніяк не патлумачыў гэтыя напады?

 Не, ён сцвярджаў, што ніякіх падставаў не было.

 Раней яны сябравалі?

 Не, паміж імі ніколі не было любові.

 Але вы казалі, што ён пяшчотны?

 У свеце няма больш адданага сына. Маё жыццё гэта яго жыццё. Ён захапляецца ўсім, што я раблю ці кажу.

Холмс зноў нешта пазначыў. Пэўны час ён сядзеў, заглыбіўшыся ў думкі.

 Відавочна, да другога шлюбу вы з сынам былі добрымі сябрамі. Вы былі вельмі блізкія, праўда?

 Так, вельмі.

 І хлопчык, маючы такую адданую натуру, быў, без сумневаў, верны памяці сваёй маці?

 Надзвычай верны.

 Ён, несумненна, вельмі цікавы хлопец. І яшчэ адно пытанне. Гэтыя дзіўныя замахі на немаўля і напады на вашага сына адбываліся ў адзін і той жа перыяд?

 У першым выпадку так. Здавалася, яе ахапіла нейкае шаленства, і яна зрывала гнеў на абодвух. У другім выпадку пацярпеў толькі Джэк. Пра немаўля місіс Мэйсан нічога не казала.

 Гэта крыху ўскладняе справу.

 Я не зусім разумею вас, містэр Холмс.

 Магчыма. Хтосьці прыдумляе папярэднія гіпотэзы і чакае, пакуль час ці больш поўныя веды іх не абвергнуць. Кепская звычка, містэр Фэргюсан, але чалавечая натура слабая. Баюся, наш стары сябар перабольшыў мае навуковыя метады. Аднак на дадзеным этапе я магу сказаць толькі тое, што праблема вашая невырашальнай мне не здаецца, а таму ў дзве гадзіны можаце чакаць нас на вакзале Вікторыя.

Быў панылы і туманны лістападаўскі вечар, калі мы, пакінуўшы багаж у гатэлі Шахматная дошка ў Лэмберлі, доўга ехалі звілістай гліністай дарогай Сасэкса і ўрэшце дабраліся да адасобленага старога дома, дзе жыў Фэргюсан. Гэта быў вялікі бязладны будынак са старой цэнтральнай часткай і навюткімі крыламі з высокімі цюдараўскімі комінамі і стромкім абымшэлым дахам, пакрытым хоршэмскім аполкам. Прыступкі пакрывіліся, а на старадаўняй плітцы, што разліноўвала ганак, мы заўважылі подпіс першага будаўніка выяву сыра і чалавека. Унутры столь мацавалася цяжкімі дубовымі бэлькамі, няроўная падлога пакрывілася глыбокімі ямінамі. Пах даўніны і заняпаду пранізваў усю гэтую старую разваліну.

Фэргюсан правёў нас у вялізны цэнтральны пакой. Там у аграмадным старамодным каміне, прыкрытым жалезным экранам, датаваным 1670 годам, палымнеў і патрэскваў над бярвеннем зыркі агонь.

Я агледзеўся. У пакоі панавала незвычайная мешаніна розных эпохаў і мясцінаў. Напалову абшытыя панелямі сцены першапачаткова належалі, відаць, ферме ёмэнаў сямнаццатага стагоддзя. Ніжнюю частку сценаў упрыгожваў шэраг добра падабраных сучасных акварэляў, а вышэй, там, дзе замест дубу пачыналася жоўтая тынкоўка, вісела цудоўная калекцыя паўднёваамерыканскага начыння і зброі, прывезеная, без сумневаў, перуанскай лэдзі наверсе. З уласцівай нецярпліваму і востраму розуму імклівай цікаўнасцю Холмс падняўся і з пэўнай асцярогай агледзеў зброю. Пасля з задуменнымі вачыма вярнуўся на месца.

 Ну канечне!  усклікнуў ён.

У кошыку ў куце ляжаў спаніэль. Ён цяжка паплёўся насустрач гаспадару. Яго заднія лапы блыталіся, а хвост цягнуўся па зямлі. Сабака лізнуў Фэргюсану руку.

 Што здарылася, містэр Холмс?

 Сабака. Што з ім?

 Вось і ветэрынар не разумее. Штосьці накшталт паралюшу. Спінальны менінгіт, як ён мяркуе. Але мы ўжо папраўляемся і хутка будзем у парадку праўда, Карла?

На знак згоды апушчаны хвост задрыжаў. Сумныя вочы сабакі глядзелі то на аднаго з нас, то на другога. Спаніэль разумеў, што гаворка пра яго.

 Хвароба развілася раптоўна?

 За адну ноч.

 Калі?

 Месяцы чатыры таму.

 Цудоўна. Наводзіць на пэўныя думкі.

 Што вы ў гэтым бачыце, містэр Холмс?

 Пацверджанне маіх гіпотэзаў.

 Дзеля ўсяго святога, скажыце, што гэта за гіпотэзы, містэр Холмс! Можа, для вас гэта проста заблытаная загадка, але для мяне справа жыцця ці смерці! Мая жонка, магчыма, забойца, мае дзеці ў пастаяннай небяспецы. Не гуляйце са мной, містэр Холмс. Справа жахлівая і надзвычай сурёзная.

Назад Дальше