Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) - Коллектив авторов 3 стр.


Высачэзны рэгбіст дрыжаў усім целам. Холмс мякка паклаў руку яму на плячо.

 Баюся, любая разгадка прынясе вам боль,  сказаў ён.  Паспрабую з усіх сілаў вас ад гэтага берагчы. Цяпер я нічога сказаць не магу, але спадзяюся, што буду ведаць больш, перш чым пакіну гэты дом.

 Дай жа Бог! З вашага дазволу, джэнтльмены, я падымуся да жонкі і зірну, ці няма зменаў.

Ён адсутнічаў некалькі хвілінаў, а Холмс тым часам вярнуўся да агляду дзівосаў на сцяне. Калі гаспадар спусціўся, па яго засмучаным твары мы зразумелі, што паляпшэнняў няма. Ён прывёў з сабой высокую, хударлявую і смуглявую дзяўчыну.

 Гарбата гатовая, Далорэс,  сказаў Фэргюсан.  Прасачы, каб у гаспадыні было ўсё што яна пажадае.

 Яна вельмі хварэць,  усклікнула дзяўчына, абурана пазіраючы на гаспадара.  Яна не прасіць ежа. Яна вельмі хварэць. Яна трэба доктар. Я баяцца быць з ёй адна, без доктар.

Фэргюсан запытальна зірнуў на мяне.

 Буду рады дапамагчы.

 Спытай, ці згодная гаспадыня ўбачыцца з доктарам Ўотсанам.

 Я браць яго. Я не пытаць дазвол. Яна трэба доктар.

 Тады я зараз жа пайду з вамі.

Услед за дзяўчынай, што трымцела ад моцнага хвалявання, я падняўся па лесвіцы і прайшоў старым калідорам, у канцы якога ўбачыў масіўныя дзверы, акаваныя жалезам. Зірнуўшы на іх, я падумаў, што калі б Фэргюсан вырашыў уварвацца да жонкі, гэта было б нялёгка. Дзяўчына выцягнула з кішэні ключ, і цяжкія дубовыя створкі зарыпелі на старых завесах. Я зайшоў, і яна паспяшалася за мной, замкнуўшы за спінаю дзверы.

На ложку ляжала жанчына без сумневу, у моцнай гарачцы. Яна была ў паўзабыцці, а калі я зайшоў, падняла спалоханыя, але прыгожыя вочы і з асцярогай зірнула на мяне. Убачыўшы незнаёмца, яна нібыта адчула палёгку і з уздыхам апусцілася на падушку. Са словамі падтрымкі я падышоў да яе і пакуль мераў пульс і тэмпературу, яна спакойна ляжала. Пульс быў часты, тэмпература даволі высокая, і ўсё ж у мяне склалася ўражанне, што прычыны гэтага хутчэй у разумовым і нервовым напружанні, чым у хваробе.

 Яна так ляжыць адзін дзень, два дзень. Я баюся яна памерці, сказала дзяўчына.

Жанчына павярнула да мяне пачырванелы прыгожы твар.

 Дзе мой муж?

 Ён унізе і хоча вас бачыць.

 Я не жадаю яго бачыць! Не жадаю!  тут яна, відаць, пачала трызніць.  О, дэман! Дэман! Што мне з гэтым дяблам рабіць?

 Я магу вам неяк дапамагчы?

 Не. Ніхто не можа. Усё скончана. Усё знішчана. Што б я ні зрабіла, усё знішчана.

У яе, відаць, пачалася нейкая дзіўная галюцынацыя. Я не мог уявіць шчырага Боба Фэргюсана ў ролі дэмана альбо дябла.

 Мадам,  сказаў я,  ваш муж горача вас кахае. Гэтае здарэнне вельмі яго засмуціла.

Яна зноў падняла на мяне чароўныя вочы.

 Ён кахае мяне. Кахае. Але хіба я не кахаю яго? Хіба я не кахаю яго так, што хутчэй ахвярую сабой, чым разабю яго сэрца? Вось як я яго кахаю! І ўсё адно ён падумаў на мяне ён сказаў пра мяне такое

 Ён моцна бядуе, але нічога не разумее.

 Так, не разумее. Але яму варта давяраць мне.

 Не хочаце з ім сустрэцца?  прапанаваў я.

 Не, не, я не магу забыць ні ягоных жудасных словаў, ні выразу ягонага твару. Не хачу яго бачыць. Ідзіце. Вы нічым мне не дапаможаце. Скажыце яму толькі адно. Я хачу сваё дзіця. Я маю на яго права. Гэта адзінае, што я магу яму перадаць,  яна адвярнулася да сцяны і не сказала болей ні слова.

Я спусціўся ў пакой, дзе ля агню ўсё яшчэ сядзелі Фэргюсан і Холмс. Фэргюсан паныла выслухаў аповед пра нашую размову.

 Як я магу аддаць ёй дзіця?  спытаў ён.  Адкуль я ведаю, што можа на яе раптам найсці? Хіба можна забыць, як яна адарвалася ад сына з вуснамі ў крыві?  ад гэтай згадкі ён уздрыгнуў. Немаўля ў бяспецы з місіс Мэйсан, з ёй яно і застанецца.

Зграбная пакаёўка, адзіны кавалачак сучаснасці, які мы ўбачылі ў доме, прынесла гарбату. Калі яна падавала яе, дзверы адчыніліся, і ў пакой увайшоў падлетак. Гэта быў мілы хлопец з бледным тварам, светлымі валасамі і неспакойнымі блакітнымі вачыма, якія ўспыхнулі раптоўным полымем хвалявання і радасці, калі спыніліся на бацьку. Хлопец кінуўся наперад і з нязмушанасцю адданай дзяўчынкі абняў яго рукамі за шыю.

 Ох, татачка!  усклікнуў ён.  Я не ведаў, што ты будзеш ужо сёння. Я б цябе сустрэў. Ох, я так рады цябе бачыць!

Фэргюсан, крыху збянтэжаны, мякка вызваліўся з абдымкаў.

 Мой любы хлопчык,  сказаў ён, пяшчотна гладзячы ільняныя валасы.  Я прыехаў рана, бо мае сябры, містэр Холмс і доктар Ўотсан, далі сябе ўгаварыць і прыехалі сюды правесці з намі вечар.

Фэргюсан, крыху збянтэжаны, мякка вызваліўся з абдымкаў.

 Мой любы хлопчык,  сказаў ён, пяшчотна гладзячы ільняныя валасы.  Я прыехаў рана, бо мае сябры, містэр Холмс і доктар Ўотсан, далі сябе ўгаварыць і прыехалі сюды правесці з намі вечар.

 Дык гэта містэр Холмс, дэтэктыў?

 Але.

Падлетак зірнуў на нас вельмі пранікліва і, як мне падалося, непрыязна.

 А як наконт другога дзіцяці, містэр Фэргюсан?  спытаў Холмс.  Ці можам мы пазнаёміцца з малечай?

 Папрасі місіс Мэйсан прынесці дзіця,  сказаў Фэргюсан.

Хлопец выйшаў, і я як хірург звярнуў увагу на яго незвычайную няўклюдную паходку, што сведчыла пра хворую спіну. Неўзабаве ён вярнуўся разам з высокай хударлявай жанчынай, якая трымала на руках вельмі прыгожае, чарнавокае і золатавалосае, дзіця чароўнае стварэнне, у якім зліліся саксонская і лацінская кроў. Фэргюсан, не хаваючы захаплення, узяў дзіця на рукі і пачаў песціць.

 Няўжо хтосьці можа яго пакрыўдзіць?  прамармытаў ён, зірнуўшы на маленькую ранку на шыі херувімчыка.

Акурат у гэты момант я зірнуў на Холмса і заўважыў надзвычайную засяроджанасць на яго твары, што застыў, бы выразаны са старой слановай косткі. Яго вочы, якія ненадоўга спыніліся на бацьку з немаўлём, цяпер з прагнай цікавасцю разглядалі нешта ў іншым канцы пакоя. Прасачыўшы за яго позіркам, я даведаўся толькі, што ён глядзеў праз акно ў змрочны мокры сад. Хаця аканіца напалову закрывала від з акна, я ўсё адно зразумеў, што Холмс напружана засяродзіўся на чымсьці ў садзе. Потым ён усміхнуўся і зноў паглядзеў на дзіця, на чыёй тоўсценькай шыйцы быў бачны маленькі бугарок. Нічога не кажучы, Холмс уважліва агледзеў дзіця і ўрэшце паціснуў маленькі кулачок у ямінках, якім малое размахвала перад яго тварам.

 Да пабачэння, малеча. Жыццё тваё пачалося незвычайна Ці магу я пагаварыць сам-насам з нянькай?

Адвёўшы жанчыну ўбок, ён некалькі хвілін сурёзна з ёй размаўляў. Я пачуў толькі апошнія словы: Спадзяюся, вашыя трывогі неўзабаве знікнуць.

Жанчына, змрочная і маўклівая, сышла з дзіцем.

 Што з сябе ўяўляе місіс Мэйсан?  спытаў Холмс.

 Як бачыце, не надта прыгожая асоба, але з залатым сэрцам і вельмі любіць малога.

 Яна табе падабаецца, Джэк?  звярнуўся раптам Холмс да падлетка. Выразны жывы твар хлопца пацямнеў, і ён пакруціў галавой.

 Джэкі мае вельмі моцныя сімпатыі і антыпатыі, сказаў Фэргюсан, абняўшы хлопчыка.  На шчасце, я адна з яго сімпатыяў.

Хлопчык штосьці завуркатаў і паклаў галаву на бацькоўскія грудзі. Фэргюсан мякка вызваліўся.

 А цяпер, маленькі Джэкі, бяжы,  сказаў ён і пяшчотна праводзіў сына вачыма, а калі хлопчык сышоў, працягнуў: Містэр Холмс, я сапраўды адчуваю, што ўцягнуў вас у безнадзейную справу, бо чым, апроч спачування, вы можаце мне дапамагчы? З вашага гледзішча гэта мусіць быць справа надта далікатная і складаная.

 Справа сапраўды далікатная,  адказаў мой сябар з дзіўнай усмешкай,  але нават цяпер я не думаю, што яна складаная. Яна патрабуе лагічных высноваў, і калі яны крок за крокам пацвярджаюцца шэрагам незалежных адзін ад аднаго эпізодаў, субектыўнае робіцца абектыўным, і мы можам упэўнена казаць, што дасягнулі мэты. Фактычна, я дасягнуў яе яшчэ да адезду з Бэйкер-стрыт; астатняе было простым назіраннем і пошукам пацверджання.

Фэргюсан правёў рукой па пакрытым зморшчынамі ілбе.

 Дзеля ўсяго святога, Холмс,  хрыпла сказаў ён,  калі вы бачыце, у чым тут рэч, не трымайце мяне ў напружанні. Як я магу вытрываць? Што мне рабіць? Мяне не турбуе, дзе вы здабылі свае факты, калі толькі вы і праўда ў іх разабраліся.

 Безумоўна, я павінен вам усё патлумачыць і зраблю гэта. Але дазвольце мне весці справу так, як мне зручней. Ўотсан, лэдзі мае сілы нас прыняць?

 Яна хворая, але ў прытомнасці.

 Вельмі добра. Бо мы можам праліць на ўсё гэта святло толькі ў яе прысутнасці. Давайце да яе падымемся.

 Яна не хоча мяне бачыць!  усклікнуў Фэргюсан.

 О, яна захоча,  адказаў Холмс і накрэмзаў на аркушы некалькі радкоў. Вас, Ўотсан, туды пусцяць. Будзьце так ласкавы, занясіце лэдзі гэтую запіску.

Я зноў падняўся і перадаў запіску Далорэс, якая асцярожна адчыніла дзверы. Праз хвіліну ў пакоі пачуўся ўскрык, у якім, здавалася, перамяшаліся радасць і здзіўленне. З-за дзвярэй вызірнула Далорэс.

 Яна хоча іх бачыць. Яна будзе слухаць,  сказала яна.

Я паклікаў Фэргюсана з Холмсам наверх. Калі мы зайшлі ў пакой, Фэргюсан зрабіў крок ці два да жонкі, якая паднялася ў ложку, але яна жэстам спыніла яго. Гаспадар апусціўся ў фатэль, Холмс, пакланіўшыся лэдзі, якая глядзела на яго з прастадушным здзіўленнем, сеў побач.

Назад Дальше