Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов 16 стр.


Я захапілася разглядваннем маляўнічых палотнаў і ў хуткім часе заўважыла, што побач са мною нікога з нашай групы няма, блукаю сярод чужых людзей. Не ведаю, колькі залаў прайшла, калі нарэшце згледзела, што мая сяброўка Жэня разгульвае па Эрмітажы за руку з Бібіцкім. Гэта мяне не столькі здзівіла, колькі насмяшыла. Выкладчык быў удвая старэй і нашмат вышэй за маю крывалапенькую сяброўку, яны глядзеліся, як бацька з дачкою. Я разумела: Жэня мімаволі цягнулася да старэйшых мужчын, таму што не зведала бацькоўскай ласкі. Была яна са шматдзетнай сямі і гадавалася ў інтэрнаце. Яшчэ да гэтага часу даношвала інтэрнацкае адзенне. Я хуценька павярнула ў іншы бок, каб не бянтэжыць выкладчыка і сяброўку сваім зяўленнем.

Пасля наведвання Эрмітажа нас падвезлі да сталоўкі, дзе мы хутка паабедалі за свае грошы, хто што мог сабе дазволіць, і выйшлі вонкі. І тут я са здзіўленнем убачыла, што Альбіна выходзіць з кафэ з Мошкам. На ёй была новенькая кофтачка вішнёвага колеру. На нас яна паглядвала загадкава і сарамяжліва.

 Мы елі кураня-табака,  абвясціў Леанід Пятровіч з гонарам. Аднакурсніцы толькі пераглянуліся, разумеючы, што нашу Альбіну, мусіць, чакае такая ж доля, што і сакратарку Маю. Кожны ўласнымі рукамі творыць свой лёс, дарэмна наракаць на няшчасце.

Па абедзе мы наведалі Ісакіеўскі сабор, доўга стаялі каля маятніка. Потым нам дазволілі гадзіны дзве пагуляць па горадзе самастойна. Назаўтра выправіліся ў зваротны шлях. За дзень праехалі даволі вялікую адлегласць, заначавалі ў лесе, дзе была звычайная чорная ноч. Нашы выкладчыкі запасліся на вячэру саракапяціградуснай гарэлкай і шчодра частавалі дзяўчат. А тыя саромеліся і не надта захапляліся гэтым пітвом. Толькі Ціма Далецкі не саступаў выкладчыкам і кіроўцу аўтобуса, піў з імі нароўні.

Калі вандроўнікі пачалі паціху разыходзіцца па палатках, Жэня папрасіла мяне:

 Пойдзем па лесе паходзім.

 Куды поначы? Яшчэ заблудзімся,  запярэчыла я.

Ведаючы сяброўчын нораў, я старалася не патураць яе бязглуздым выдумкам. Аднойчы яна прапанавала адчыніць дзверы кватэры, дзе я здымала ложак, адмычкаю, што мяне вельмі абурыла. Не хапала зламаць замок, каб стварыць лішнія турботы гаспадыні. Іншы раз яна ўгаворвала мяне пагуляць каля вакзала, дзе да нас чапляліся нейкія дзядзькі. У яе душы жылі прыхаваныя чорцікі, якія ўвесь час штурхалі на непатрэбныя ўчынкі.

 Не заблудзімся, у мяне ліхтарык ёсць,  пачала пераконваць мяне сяброўка.

 Ды якога дябла я пайду ў лес шукаць, калі мне спаць хочацца?

 Бібіцкі з Нэлкаю пайшоў туды

 Няхай ідуць, табе што?

 Мне цікава,  адказала Жэня і пацягнула мяне за руку ўперад. Нэлка была высокая і даволі сімпатычная дзяўчына, з капною цёмных пушыстых валасоў, якія яна ўтамоўвала тым, што туга завязвала на патыліцы ў хвост. Міжволі мне падумалася, што паставаю Нэлка Бібіцкаму больш падыходзіць, чым Жэнька, калі не ўлічваць, што гэты валацуга мае жонку і дачку.

Мы прайшлі трохі па лясной дарозе і недзе зусім побач пачулі голас Станіслава Браніслававіча, які прапаноўваў Нэлцы сесці. Жэня не вытрымала, пасвяціла ліхтарыкам і сапсавала выкладчыку прыемныя інтымныя хвіліны. Мне зрабілася няёмка, я павярнулася і хутка пашыбавала да сваёй палаткі. А сяброўка засталася разбірацца з новаспечанымі каханкамі.

У гэты час усчаўся галас каля нашых палатак. Кіроўца завёў аўтобус і збіраўся ехаць на палаткі і душыць дзяўчат за тое, што ні адна не згадзілася з ім начаваць. На крык прыбег Бібіцкі, выцягнуў пянага шафёра з аўтобуса, забраў ключ ад машыны і загнаў у палатку. Мошка так быў заняты з Альбінаю, нават не высунуўся са сваёй палатнянай хаткі паглядзець, што там адбываецца.

Раніцай ускудлачаны кіроўца ўсё разглядваў свае нагавіцы і здзіўляўся, чаму яны запэцканыя марожаным, ён жа марожанага не еў. Дзяўчаты сціха толькі пасмейваліся з гэтага стараватага дурня ды дзівіліся, як такому ахламону давяраюць ездзіць на аўтобусе.

Мы рушылі дамоў праз усю Беларусь з поўначы на поўдзень. У Гародні Мошка сыходзіў, вырашыў наведаць свайго брата. Чамусьці прапанаваў мне:

 Паедзем са мною, Гародню пакажу. Прыгожы горад

Я адмовілася і падумала, што занадта хутка Альбіна яму надакучыла. Шукае новую ахвяру. Было відно, што мая адмова яго расчаравала, але мяне гэта мала турбавала. Наперадзе ў мяне былі канікулы, я збіралася ехаць у свой ціхі гарадок да маці, дзе мне не давядзецца класціся спаць на галодны страўнік. Адемся і адасплюся.

Наступны навучальны год праляцеў вельмі хутка. Мы займаліся толькі тры месяцы, потым была практыка. Я ў ліку лепшых студэнтак заставалася працаваць у Брэсце ў праектным інстытуце. Тых, хто вучыўся горш, паслалі ў Маладзечна, Магілёў і Бабруйск. Пасля мы рыхтавалі свае дыпломныя праекты, з Бібіцкім і Мошкам сустрэліся толькі на экзаменах. У мяне ўсе адзнакі былі выдатныя, заставалася толькі здаць добра дзяржаўныя экзамены. Безумоўна, хацелася атрымаць чырвоны дыплом, каб без цяжкасці паступіць у інстытут на вячэрняе аддзяленне, тым больш, што будучая праца мне падабалася. Як прыйшла на практыку ў праектны інстытут, дык і не звальнялася, лічылася там штатным супрацоўнікам.

На экзамене па тэарэтычнай механіцы Бібіцкі адпомсціў мне за сапсаваны вечар у лесе, паставіў тройку, хоць я выдатна адказала на ўсе пытанні білета. Мошка пасля экзамена пасмейваўся:

 Не пашанцавала табе атрымаць чырвоны дыплом.

 Па праграме для тых, хто не спіць,  адказала я, маючы на ўвазе тэлепраграму, якую ў той час паказвалі па тэлебачанні пасля апоўначы.

Ён засмяяўся, ведаючы пра што ідзе гаворка. У гэты час міма праходзіў Бібіцкі. Мошка спыніў яго і спытаў:

 Навошта дзяўчыну пакрыўдзіў?

 Я ёй за гэта дам білет на чарнаморскі ансамбль, няхай на маракоў паглядзіць.

Дастаў з кішэні стосік квіткоў і даў адзін мне. Я нават не падзякавала, пайшла ад іх. Але на канцэрт схадзіла, хоць не надта люблю спевы хорам і танцы, ды трохі развеялася. А дыплом мне ўсё ж выдалі чырвоны.

Некалькі дзяўчат з нашай групы, у тым ліку і Альбіна, паступілі ў інстытут на вячэрняе аддзяленне. На лекцыях па агульных дысцыплінах сядзелі ў адной аўдыторыі, а на практычныя заняткі хадзілі ў розныя групы. Часу было мала. Цэлы дзень на працы, увечары на занятках. Ніякіх святаў і адпачынку! Трэба было своечасова здаваць курсавыя працы і рыхтавацца да экзаменаў.

Пра Альбіну казалі, што яна жыве з Мошкам, смажыць яму на вячэру бульбу. На другім курсе я заўважыла, што яна пакруглела і падумала, мусіць, аднакурсніца выйшла замуж за Леаніда Пятровіча, і спытала ў яе пра гэта. Але Альбіна сказала, што бацька яе будучага дзіцяці нейкі студэнт, які вучыцца ў Мінску. Я больш не стала ў яе распытваць, бачыла, што хлусіць. Не варта лезці ў душу чалавеку, калі ён не жадае сам расказваць пра свае праблемы.

А ў хуткім часе пайшла пагалоска, што Мошка прыйшоў працаваць у наш інстытут выкладчыкам на кафедру металічных канструкцый, пакінуў Альбіну і жэніцца на сваёй студэнтцы, дачцэ палкоўніка. Зноў нас будзе вучыць, меркавалі дзяўчаты з нашага былога тэхнікума.

Альбіна нарадзіла дачку, узяла на год адтэрміноўку і паехала ў вёску да цёткі. Але інстытут яна ўсё ж скончыла і дачку выгадавала, праўда, ніхто не ведае, колькі цяжкасцей перад ёю паўставала на працягу тых шасці гадоў вучобы. Ды і пасля ці лёгка было адной гадаваць дзіця, дамагацца нейкага жытла, а потым абстаўляць яго?

Палкоўнікава дачка была страшэнна закаханая ў Мошку. Калі нарадзіла дачку, дык інакш, як мая Мошачка, яе не называла. Гэтую падзею таксама абмяркоўвалі студэнты.

Прамінула цэлае жыццё. Цяпер Альбіна, як і я, была на пенсіі. Яна задаволена паказала мне фотаздымак сваёй прыгожай дачкі, якая выйшла замуж за партугальца і жыла цяпер за мяжой. На іншым фотаздымку дачка была сфатаграфана з унучкаю. Вочы ў прыгожай жанчыны, як мне здалося, больш падобнай да Мошкі, былі тужлівыя, мусіць, сумавала па радзіме.

 Ён дачку толькі адзін раз бачыў, з жалем сказала Альбіна пра Мошку.  Было ёй тады гадоў дванаццаць. Мы стаялі ў чарзе, каб папіць квасу, а ён з-за бочкі разглядваў нас. Усё ж цікавіўся

 А як цяпер жыве Леанід Пятровіч? Ці што ведаеш пра яго?

 Усё ведаю,  адказала раздражнёна Альбіна.  За хабар, што браў са студэнтаў, пасадзілі ў турму, праз тры гады выпусцілі па амністыі. Уладкаваўся на працу ў Баранавічах і там зноў папаўся на тым самым злачынстве. Загрымеў, як кажуць, пад фанфары другі раз. Пасля вызвалення жонка яго з дому выгнала, сказала, што ён зганьбіў яе і дзяцей. Палкоўнічыха яму ж нарадзіла дачку і сына, ты ведаеш?

Я згодна паківала галавою, мабыць, ад некага чула, што ў Мошкі было двое дзяцей, а дакладней чацвёра, калі прылічыць Маінага сына ды Альбініну дачку, а мо яшчэ дзе па свеце раскіданыя жывуць ягоныя нашчадкі.

 І дзе ж ён цяпер?

 Паехаў у Мінск да брата, як быццам ён там некаму трэба,  адказала яна з горыччу і раптам спахапілася: Мой аўтобус!

Назад Дальше