Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов 15 стр.


Калі дачушцы споўнілася два з паловай гады, яе мамка захворвае на дыябет і жыццё пачынаецца зноў пановай, толькі цяпер яшчэ з неразлучнымі сябрамі інсулінам і шпрыцамі Гэта не жарт. Дзякуй богу, што ёсць інсулін, і чалавек можа жыць. Дзяўчына вытрымала цяжкі перыяд прыняцця гэтага захворвання, адаптацыі да новага ладу жыцця, дапамагла сваім родным зразумець, як жыць далей і, увогуле, што яна моцная і хоча жыць, яна будзе жыць Канешне, зявіліся нечаканыя цяжкасці з працаўладкаваннем. Яна аказалася без грошай, бо бізнес распаўся, аказалася цалкам залежная ў матэрыяльным плане ад бацькоў разам са сваёй маленькай дачушкай Маладая і ўжо хворая жанчына зноўку пераконваецца ў тым, што шчасце яно тут, побач, у яе родных.

Але жыццё выпускае свае балючыя стрэлы. Яны трапляюць у сэрца, калі мы іх не чакаем Маленькая дзяўчынка яе дачушка захворвае ветраной воспай і як наступства захворвання дыябет! Тры гады дзіцяці. Зараз яна цалкам на інсуліне, як і яе мама. І зноў іспыт зноў трэба пачынаць жыццё з белага ліста А як яго пачаць, калі сэрца баліць і душа разрываецца ад болю за самае роднае для цябе, за сваё шчасце? Як гэта прыняць, калі сваю хваробу прымаеш праз неймаверны душэўны боль? А тут дзіця тваё дзіця самае дарагое, што маеш Як ёй растлумачыць, што калоць уколы па пяць разоў на дзень трэба абавязкова, а інакш памрэш. Цяпер жыццё і здароўе дзяўчынкі асноўны сэнс у жыцці яе маці. Але галоўнае, што ёсць лекі і што мамка любіць і гатовая аддаць сваё жыццё для таго, каб яна была шчаслівая. Вось яно шчасце якое шматграннае.

 Ой, як гэта ўсё цяжка якое жыццё цяжкое

 Не жыццё цяжкое, а шчасце далікатнае. Берагчы яго трэба. А галоўнае, разумець, што яно тут побач з намі. Яно ж ва ўсім: у дзецях, у родных, у вачах маленькага шчанюка, у вуркатанні кацяняткі, у кожнай кроплі дажджу, у праменьчыках сонейка, у кветкавых водарах, у наліўных яблычках яно ў кожнай хвіліне жыцця Шчасце тут, і яго шмат. Проста трэба мець жаданне яго бачыць у простым і цаніць яго.

Зінаіда Дудзюк

Апошняя гавань

Да мяне набліжалася жанчына. Знаёмыя рысы праступалі на яе твары і знікалі, а я ўважліва прыглядалася да яе, спрабуючы пазнаць і пытаючы ў сябе: «Альбіна ці не?» Шэрая куртка, смешная трыкатажная шапачка, купленая, мусіць, у «сэканд хэндзе», рабілі яе непрыкметнаю ў натоўпе. А некалі была вельмі прыгожая! Яна мяне таксама пазнала, усміхнулася і прыспешыла крокі насутрач. Мы не бачыліся гадоў дваццаць. Цяжка выпадкова сустрэцца ў вялікім горадзе, але вось жа пашанцавала сутыкнуцца на аўтобусным прыпынку, і мы радасна распытваем, што ды як. У мяне было ўсё без перамен, пра гэта я паведаміла Альбіне ў трох словах. Затое ёй было чым падзяліцца. Я слухала з цікавасцю і шкадобаю, бо ведала трохі пра няшчаснае Альбініна каханне ад самага пачатку.

Мы разам вучыліся ў тэхнікуме. Група падабралася дзявочая, было толькі два хлопцы: шалапутны і пранырлівы Ціма Далецкі ды хворы на сэрца і ў дваццаць гадоў ужо сівы Грыша Касцюк. Прафесію мы выбралі сабе жаночую добраўпарадкаванне і азеляненне гарадоў. Асабіста мне вельмі хацелася займацца менавіта гэтаю справаю. З маленства любіла гарадскія скверы, паркі, клумбы, малыя формы усё, што робіць горад асабліва прывабным ва ўсялякую пару года.

У нашай группе найбольш вылучалася загадкавым хараством Альбіна, вельмі падобная на актрысу Чурсіну, быццам яе малодшая сястра. Паводзіла сябе сціпла і апраналася проста. Мы ведалі, што яна сірата, вясковая, гадавалася ў цёткі. Пасля першага года навучання наша група сабралася ў падарожжа на аўтобусе «Кубань» у Ленінград, не паехаў з намі толькі хворы Грыша Касцюк. Суправаджалі нас два выкладчыкі: высокі таўставаты і флегматычны Станіслаў Браніслававіч Бібіцкі, якому было гадоў трыццаць пяць, і трохі маладзейшы за яго Леанід Пятровіч Мошка, халасты і даволі сімпатычны сінявокі мацак.

Усе навучэнцы жылі на кватэрах. Выязджаць збіраліся вельмі рана. Каб не турбаваць гаспадароў, напярэдадні паездкі большасць дзяўчат вырашыла заначаваць у спартыўнай зале ў спальных мяшках, якія мы бралі з сабою ў дарогу. Леанід Пятровіч прыйшоў увечары яшчэ раз праверыць гатоўнасць групы да падарожжа і застаўся задаволены. Убачыў мяне ў двары, прапанаваў:

 Пойдзем пагуляем.

Знешне ён мне падабаўся, але адштурхоўваў прыхаваным цынізмам, які праглядаўся ў ягоных выказваннях і паводзінах, і я адмовілася, спаслалася на тое, што дзяўчаты будуць турбавацца, не лягуць з-за мяне своечасова спаць, а потым раніцай іх будзе не дабудзіцца. На тым мы і развіталіся. Пра Мошку мы ведалі шмат. Ён скончыў гэты ж тэхнікум, потым політэхнічны інстытут у Мінску і вярнууся выкладчыкам у сваю альма-матар. Наша група займалася ў другую змену, таму што не хапала аўдыторый. Мы бачылі, што сакратарка Мая ў канцылярыі таксама сядзела дапазна, а потым заставалася з Леанідам Пятровічам піць каву. Ёй было за трыццаць, не вельмі прыгожая, але з прыемнаю паставаю. За той час, пакуль мы вучыліся ды здавалі залікі і сесіі, яна паспела зацяжараць і ў пачатку ліпеня нарадзіла хлопчыка. Мы хадзілі ў адведкі, яе маці паказала нам ружовы камячок з блакітнымі вочкамі, як у Мошкі. Новаспечаны бацька не збіраўся прызнаваць сына, атрымлівалася, што гэтае дзіця патрэбна было толькі Маі, якая заседзелася ў дзеўках. Менавіта гэты факт найбольш расчароўваў мяне ў маладым выкладчыку і прымушаў трымацца на адлегласці ад яго. Я сама гадавалася без бацькі, і пагарджала мужчынамі, якія пакідаюць сваіх дзяцей. Хаця той-сёй з нашай групы лічыў, што Мая сама вінаватая, папусцілася, хацела прычараваць маладога хлопца, прывязаць да сябе сынам, але не на таго нарвалася. У мяне было сваё меркаванне на гэты конт. Я лічыла, калі пакахаў чалавека, дык і будзь з ім побач заўсёды. А калі няма кахання, дык і няма чаго карыстацца чужою дабрынёю, бо гэта горш за зладзейства. Нарэшце, трэба мець гонар і смеласць адказваць за свае ўчынкі. Безумоўна, я была тады юнаю максімалісткаю і не разумела, што мужчыны і людзі наогул сустракаюцца вельмі розныя.

Гадзін у пяць раніцы мы выправіліся ў дарогу. Усе драмалі, дабіралі недаспанае, не глядзелі ў вокны, дзе ўздоўж дарогі раскашавалі нашы родныя лясы ды лугі ў самым росквіце, быццам хто раскінуў на зямлі яркія вышыванкі. Спыніліся паабедаць каля невялікага, круглага, як сподак, возера ўжо недзе на тэрыторыі Прыбалтыкі. Пакуль варылі кашу ў сагане на вогнішчы, не заўважылі, скуль узялася цыганка, худая, быццам высушаная на сонцы, у рознакаляровых апранахах, няпэўнага ўзросту, з малым на руках. Падаравалі ёй колькі бляшанак тушонкі і згушчанага малака, а яна пачала нам варажыць. Зірнула на Альбініну далонь і сказала:

 Ты круглая сірата. Сцеражыся чорнага чалавека, ён табе ўсё жыццё паламае.

Я хмыкнула сабе пад нос і падумала: «Паспрабуй вылічы, хто той чалавек чорны, а хто белы?» Мая сяброўка Жэня прачытала скептыцызм на маім твары. Падштурхнула мяне да цыганкі і сказала:

 Паглядзіце, чаго яна хварэе?

У мяне сапраўды быў авітаміноз. Не звыкла я харчавацца ў студэнцкіх сталоўках.

Цыганка паслухала мой пульс і запярэчыла:

 Няпраўда, кроў у яе здаровая. Дзяўчынка напалавіну сірата

 А чаму ж яна хварэе?

Цыганка ўважліва зірнула на Жэню і сказала:

 Здаровая яна. А цябе падмануў белы і дзякуй не сказаў

Жэня залілася чырванню і схавалася за дзяўчат. Я зразумела, пра што ішла гаворка. Жэня хоць была невысокая, ды хутка бегала на крываватых нагах. Ездзіла некалькі разоў на спаборніцтвы, але потым у яе нешта здарылася са стараватым трэнерам, пасля чаго яна яго ўзненавідзела і перастала займацца спортам. Што там было, не расказвала. Толькі да мяне дайшлі чуткі, што яна плакала там, на зборах. Нехта з дзяўчат мне расказаў, мусіць, думалі, што яна са мною падзялілася тымі мітрэнгамі. Чым дзяліцца? Сваёю ганьбаю? Гэтым толькі дурні дзеляцца.

За Псковам пацягнуліся больш змрочныя лясы, а фарбы прыглушаныя. Зайшлі ў рускую хату папіць вады і падзівіліся яе хараству. Маленькая бабулька ў паркалёвай сукенцы, з дробным, ажно ў вачах мільгацела, малюнкам сустрэла нас прыязна. У пакоі было вельмі чыста, кожная рэч стаяла на сваім месцы. Палічкі, скрыня і суднікі размаляваныя кветакамі. Вельмі незвычайна і хораша!

Заначавалі на туманным лузе. Якраз тады выпала пара белых начэй. Здавалася, паветра напоўненае малочным святлом зыходзіла ад неба і слалася па зямлі. Уражанне было нязвыклае і непрыемнае. Я любіла зорнае неба над галавою, а тут навісала зверху нейкая незразумелая каламуць, у якую не хацелася ўзірацца.

Раніцай нас прыняў прыгожы Ленінград з цудоўнаю архітэктураю, з каналамі, закаванымі ў граніт, з мноствам мастоў. Наш куртаты аўтобусік імчаў па горадзе, і мы не паспявалі ўсё як след разгледзець. Выкладчыкі найперш павялі нас у Эрмітаж, дазволілі самастойна пахадзіць тры гадзіны, а потым сабрацца групаю каля ўваходу.

Я захапілася разглядваннем маляўнічых палотнаў і ў хуткім часе заўважыла, што побач са мною нікога з нашай групы няма, блукаю сярод чужых людзей. Не ведаю, колькі залаў прайшла, калі нарэшце згледзела, што мая сяброўка Жэня разгульвае па Эрмітажы за руку з Бібіцкім. Гэта мяне не столькі здзівіла, колькі насмяшыла. Выкладчык быў удвая старэй і нашмат вышэй за маю крывалапенькую сяброўку, яны глядзеліся, як бацька з дачкою. Я разумела: Жэня мімаволі цягнулася да старэйшых мужчын, таму што не зведала бацькоўскай ласкі. Была яна са шматдзетнай сямі і гадавалася ў інтэрнаце. Яшчэ да гэтага часу даношвала інтэрнацкае адзенне. Я хуценька павярнула ў іншы бок, каб не бянтэжыць выкладчыка і сяброўку сваім зяўленнем.

Пасля наведвання Эрмітажа нас падвезлі да сталоўкі, дзе мы хутка паабедалі за свае грошы, хто што мог сабе дазволіць, і выйшлі вонкі. І тут я са здзіўленнем убачыла, што Альбіна выходзіць з кафэ з Мошкам. На ёй была новенькая кофтачка вішнёвага колеру. На нас яна паглядвала загадкава і сарамяжліва.

 Мы елі кураня-табака,  абвясціў Леанід Пятровіч з гонарам. Аднакурсніцы толькі пераглянуліся, разумеючы, што нашу Альбіну, мусіць, чакае такая ж доля, што і сакратарку Маю. Кожны ўласнымі рукамі творыць свой лёс, дарэмна наракаць на няшчасце.

Па абедзе мы наведалі Ісакіеўскі сабор, доўга стаялі каля маятніка. Потым нам дазволілі гадзіны дзве пагуляць па горадзе самастойна. Назаўтра выправіліся ў зваротны шлях. За дзень праехалі даволі вялікую адлегласць, заначавалі ў лесе, дзе была звычайная чорная ноч. Нашы выкладчыкі запасліся на вячэру саракапяціградуснай гарэлкай і шчодра частавалі дзяўчат. А тыя саромеліся і не надта захапляліся гэтым пітвом. Толькі Ціма Далецкі не саступаў выкладчыкам і кіроўцу аўтобуса, піў з імі нароўні.

Назад Дальше