Братэрства - Алесь М. Карлюкевiч


Алесь Карлюкевiч

Братэрства

© Карлюкевiч А. М., 2014

© «Выдавецкi дом «Звязда», 2014

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Аб шматколернасці гаварыце

Раней, і часам зараз, стараючыся вывесці формулу паспяховасці развіцця нацыянальнай літаратуры, мы часта прыводзім факты паспяховага шэсця беларускага мастацкага слова па свеце. Стараліся сябраваць не толькі з літаратурамі суседзяў, а і ў далёкія краіны зазіралі. Несумненна, перакладам паэзіі, прозы на іншыя мовы спрыялі і іншыя, не параўнальна болей высокія ідэалагічныя і эканамічныя магчымасці. Знаходзячыся ў складзе Савецкага Саюза, Беларусь і беларускія пісьменнікі шмат што маглі сабе дазволіць. Было ў тых магчымасцях і такое, што пераклады ажыццяўляліся і выдаваліся на месцы, у Мінску, Маскве, а пасля ўжо перасылаліся, распаўсюджваліся ў іншых краінах, у залежнасці ад таго, на якой мове ў іх размаўлялі. Як прыклад кнігі Максіма Танка на англійскай, арабскай, іспанскай мовах былі выдадзены ў Мінску. Друкаваліся творы беларускіх пісьменнікаў і ў маскоўскім шматмоўным часопісе «Савецкая літаратура». Відавочна, што была ў гэтым некаторая штучнасць, бо часам спрацоўвалі субектыўныя механізмы цікаўнасці да нацыянальных літаратур. Перакладалі перш-наперш лаўрэатаў, народных пісьменнікаў. Хаця большасць іх твораў была вартая ўвагі. Іншая справа, што не дужа шырокім быў калідор, праз які можна было набыць вядомасць у свеце. Ды сёння, на вялікі жаль, калідор гэты стаў яшчэ вузейшым.

Калі ўжо выбралі ў якасці прыкладу Танка, то хацелася б задацца і такім пытаннем. У 2012 г. вялікаму беларускаму паэту споўнілася 100 гадоў. Пайшоў ён з жыцця ў 1995, і амаль да самай смерці паэта публікацыі перакладаў з яго паэзіі зяўляліся ў самых розных краінах. У 1987 выйшла кніга на каракалпацкай мове ў Нукусе (Узбекістан), у 1989 на туркменскай мове ў Ашхабадзе, у 19861987 паэтычныя зборнікі на малдаўскай, літоўскай, сербалужыцкай А колькі публікацый, як сведчыць біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі», у 1982 трэба разумець, да 70-годдзя народнага паэта Беларусі. А вось год 2012 год 100-годдзя Максіма Танка не стаў такім урадлівым на публікацыю перакладаў яго паэзіі на іншыя мовы

Але ж давайце крыху паразважаем. Давайце адкінем у бок размовы пра тое, што парушыліся сувязі, знішчаны колішнія масты дружбы, братэрства літаратур. Яно, можа быць, і так. Але вось ужо трэцяе дзесяцігоддзе Беларусь заяўляе аб сабе як самастойная, сувярэнная дзяржава. Дыпламатычным стасункам Рэспублікі Беларусь з цэлым шэрагам краін спаўняецца 1520 гадоў. Шмат прасцейшымі сталі паездкі турыстычныя, дзелавыя грамадзян Беларусі ў самыя далёкія ад нас краіны. Што ўжо казаць пра інтэрнэт-прастору, новыя магчымасці імгненных электронных стасункаў. Апошняя акалічнасць ужо якраз актыўна прымаецца да ўвагі і беларускімі пісьменнікамі. Вядома, у большай ступені з пакаленняў маладзейшых.

Але ж размова пра класіку, пра яе далейшую дарогу ў свет іншых мастацкіх культур. Напісанае Якубам Коласам, Янкам Купалам, Максімам Багдановічам, Аркадзем Куляшовым, Максімам Танкам, Васілём Быкавым, Іванам Шамякіным, Іванам Мележам, Уладзімірам Караткевічам хіба гэта і сёння не прадмет нацыянальнага гонару?! На мой субектыўны погляд, мы і зараз у стане прапагандаваць беларускую літаратуру ў свеце, лепшыя яе ўзоры. Патрэбны толькі жаданне і сістэмная праца. Ужо не адзін год, пачынаючы з 2007, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у Дзень беларускага пісьменства ладзіць «круглыя сталы» з удзелам літаратараў іншых краін свету. За гэты час у Мінску і іншых гарадах Беларусі пабывалі пісьменнікі з Расіі, Сербіі, Балгарыі, Чарнагорыі, Польшчы, Казахстана, Украіны, Таджыкістана, Літвы, Босніі і Герцагавіны, Малдовы Склаліся пэўныя стасункі. Пачалі актыўней друкавацца ў замежжы сучасныя беларускія аўтары. Толькі ў Таджыкістане ў апошнія гады выйшлі асобныя кнігі паэзіі і прозы Георгія Марчука, Міколы Мятліцкага, Алеся Бадака, Юрыя Сапажкова. Ва Украіне Алены Масла, Людмілы Рублеўскай. Відавочна, мерапрыемствы такога кшталту трэба праводзіць і ў звязку з юбілейнымі датамі. Таму падаецца лагічным задацца наступнымі пытаннямі. А ці так часта замежныя літаратары запрашаюцца на ўрачыстасці ў знак юбілеяў Якуба Коласа і Янкі Купалы, Максіма Танка? Некалі ўражлівай падзеяй стала выданне кнігі аднаго верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?» на мовах свету. Ці плануюцца падобныя выданні? Выдатна, што Беларускі фонд культуры ажыццявіў выданне «Дзікага палявання караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча на чатырох мовах. Значыць, ёсць магчымасць, ёсць досвед і ёсць патэнцыял у гэтым накірунку. Варта толькі пашырыць усё гэта, развіць, надаць болей сурёзную ўвагу. А мо ў тых ці іншых клопатах, ініцыятывах і абяднацца розным грамадскім, дзяржаўным і навуковым інстытутам?.. Важна, безумоўна, каб у стасунках з тымі ці іншымі літаратурамі былі генератары, свайго роду актывісты. Як, дарэчы, у Беларусі, так і ва ўсім свеце. Выразны прыклад руплівасць доктара філалагічных навук, прафесара БДУ Івана Аляксеевіча Чароты. Ён не толькі на беларускую перакладае паэзію і прозу літаратур народаў былой Югаславіі, але і робіць адваротныя пераклады з беларускай на сербскую. Між іншым, і выхаванец беларускага літаратурнага асяроддзя перакладчык беларускай прозы на нямецкую мову Уладзімір Чапега. Нядаўна, на вялікі жаль, ён пайшоў з жыцця. Такіх энтузіястаў знайсці няпроста. Яны самі прыходзяць у свет мастацтва.

Але варта шукаць апірышча ў асяродку іншамоўных літаратур. Хіба не змаглі б гэтаму паспрыяць нашы дыпламатычныя місіі ў іншых краінах? Няўжо культура, літаратура не павінна быць гэткім жа стратэгічным накірункам у іх рабоце, як і знешнеэканамічныя, гандлёвыя адносіны?.. Возьмем, напрыклад, такія вялікія краіны, як Бразілія (болей 202 мільёнаў жыхароў, мова партугальская), Ветнам (насельніцтва больш за 90 мільёнаў чалавек, некалі ў Беларусі актыўна перакладалі ветнамскіх пісьменнікаў; асобным выданнем выйшаў «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна, у Ветнаме ведаюць адну з вершаваных казак У. Караткевіча), Таіланд (67 мільёнаў жыхароў. Чаму б не параіць камусьці з тайскіх пісьменнікаў прачытаць, з разлікам на пераклад, Купалу і Багдановіча?), Бангладэш (на бенгальскай мове размаўляюць болей 142 мільёнаў чалавек), Мьянма (болей 60 мільёнаў чалавек гавораць на бірманскай мове) Нашу літаратуру амаль не ведаюць у Афрыцы. Навошта, магчыма, спытаецеся вы, каб нас ведалі яшчэ і ў Афрыцы А хаця б дзеля таго, каб нагадаць свету, што мы ёсць, што мы нечага вартыя, што наша мастацкае слова можа быць роўным у стасунках з іншымі нацыянальнымі літаратурамі.

Так, складана прыйсці ў краіны Азіі, Афрыкі, не ведаючы бірманскай, тайскай, ветнамскай, малагасійскай, лаоскай, інданезійскай (у Інданезіі жыве больш за 237 мільёнаў чалавек, і там працуе беларуская амбасада!), бенгальскай, пушту, дары Але і ў далёкіх краінах ведаюць калі не знаёмую нам рускую, то хаця б англійскую, французскую, партугальскую, іспанскую мовы. Масты братэрства з суседзямі гэта добра. І іх варта ўсталёўваць і ўмацоўваць. Масты для паразумення з усім светам, уваходжання ў прастору іншых цывілізацый відавочна, не меншая патрэба часу. І ніякімі адгаворкамі кшталту «а ці цікавая наша літаратура народу самой Беларусі» тут, пэўна, мы не апраўдаемся. Дарогі варта выбудоўваць у розных накірунках. Адзін з іх засваенне сусветнай мастацкай прасторы. Усе магчымасці ў беларускага слова дзеля гэтага ёсць.

Да месца, дзе нарадзіліся

2017 год будзе пазначаны як год вялікага юбілею беларускага кнігадрукавання. 1517 пачатак, вытокі, звязаныя з імем першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, 1517 дата выхаду ў свет першай друкаванай скарынаўскай кнігі. Так, Псалтыр выйшла ў свет 6 жніўня 1517 г. За апошнія дзесяцігоддзі скарыназнаўства набыло самыя шырокія абсягі. Шырока адзначаліся юбілеі беларускага кнігадрукавання, юбілей самога Ф. Скарыны. Шмат зроблена дзеля мемарыялізацыі памяці слаўнага сына зямлі беларускай. У нашай дзяржаве існуюць узнагароды медаль Ф. Скарыны і ордэн Ф. Скарыны. Несумненна, на высокім дзяржаўным узроўні, з шырокім удзелам грамадскасці будзе адзначана і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання ў 2017-м Відавочна, сваё новае слова пра першадрукара і легендарнага асветніка скажуць паэты, празаікі, жывапісцы, графікі Мо будуць перавыдадзены мастацкія і мастацка-публіцыстычныя даследаванні ранейшых дзесяцігоддзяў.

Але ж самога Францыска Скарыну шырэй павінен ведаць і ўвесь свет. Чаму б не выдаць на мовах народаў свету адзін з невялікіх тэкстаў асветніка?.. Дарэчы, такую ідэю ўжо агучвалі лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь паэт Алесь Разанаў (яшчэ ў яго кнізе «Адраджэнне» (Мінск, 1970) змешчаны скарынаўскі верш «Радзіме»), паэт, публіцыст і перакладчык Сяргей Панізнік (яго паэтычная далучанасць да вобраза

Скарыны з першых вершаваных зборнікаў «Кастры Купалля» і «Палявая пошта»), і іншыя творцы. У 1982 і 1983 гадах была выдадзена ўкладзеная В. Рагойшам і Я. Раманоўскай кніга Янкі Купалы «А хто там ідзе?» на мовах свету», дзе разам былі сабраны больш за 80 перакладаў славутага купалаўскага верша, напісанага ў 19051907 гг. У тым ліку і пераклад на рускую мову Максіма Горкага (упершыню надрукаваны ў 1911 г. ў альманаху «Современный мир»). Як прыклад, можна згадаць кнігу Тараса Шаўчэнкі «Заповіт мовамі народів світу» (Кіеў, 1989), у якой змешчаны пераклады праграмнага верша Вялікага Кабзара на 147 (!) моў свету. Беларускі пераклад належыць Янку Купалу «Запаведзь»:

Як памру я, пахавайце
На Ўкрайне мілай,
Сярод стэпу на кургане,
Дзе продкаў магіла:
Каб нязмеранае поле,
Дняпро і абрывы
Было відна было
чутна, Як раве бурлівы!

У Туркменістане яшчэ ў сярэдзіне 1980-х выдалі невялікую кніжачку Махтумкулі «Лёс туркмена» на мовах народаў СССР. Дарэчы, беларускі пераклад гэтага верша зрабіў Уладзімір Караткевіч.

Дальше