Братэрства - Алесь М. Карлюкевiч 4 стр.


Шчыраванне на журналісцкай ніве

Жыццё многіх нашых пісьменнікаў-землякоў на розных этапах звязана з ваеннай журналістыкай. Пэўны час працаваў у газеце «Во славу Родины» Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі вядомы паэт Пятро Прыходзька. Аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча скончыў Сяргей Панізнік. У Санкт-Пецярбургу завяршыўся жыццёвы шлях ваеннага журналіста, празаіка і драматурга, ураджэнца Гомельшчыны Аркадзя Пінчука. У Туркестанскай ваеннай акрузе карэспандэнтам салдацкай шматтыражкі служыў гамяльчанін Васіль Ткачоў, які выпусціў нямала кніг мастацкай прозы. Пінскую раённую газету рэдагаваў таленавіты празаік і публіцыст Мікалай Елянеўскі, таксама ў нядаўнім мінулым ваенны журналіст.

З пасады карэспандэнта адэскай акруговай газеты звольніўся ў запас Дзмітрый Сергіевіч, якога яшчэ ў даваенныя гады ведалі як беларускага паэта Змітрака Віталіна.

Можна было б называць і іншыя імёны. Сярод іх і ўраджэнец Бабруйска, публіцыст, палкоўнік Сяргей Мартынкевіч, які цяпер узначальвае калектыў санкт-пецярбургскай газеты «На страже Родины». У Сургуце жыве публіцыст, афіцэр запасу Уладзімір Заянчкоўскі, радзіма якога Столінскі край З многімі ваеннымі журналістамі, чыя радзіма Беларусь, і мяне зводзілі ранейшыя сцежкі-дарожкі. Аўтар краязнаўчых кніг Святаслаў Асіноўскі, вядомыя ў Беларусі рупліўцы газетнай, часопіснай нівы былыя ваенныя журналісты Іван Сакалоўскі, Леанід Ляшчынскі, Лявонцій Раманюк, Уладзімір Рудэнка А яшчэ светлай памяці Міхаіл Кадзет, Леанід Захаранка Нядаўна пайшоў з жыцця палкоўнік ў адстаўцы, былы карэспандэнт «Краснай звязды» Анатоль Смалянка, які нарадзіўся ў Карэліцкім раёне.

Ды і сам «трымаю» ў жыццёвым багажы чатырнаццаць гадоў армейскай службы, на сабе адчуў усе прывабнасці карэспандэнцкай работы ў ваенным друку ў 19801990-я гг.

З Юрыем Абрамавічам Левіным у нас даўно былі магчымасці пазнаёміцца. І масток злучнасці між намі меўся невыпадковы, абодвум блізкі, для абодвух трывалы і надзейны. Вадзім Дулепаў мой даўні, з курсанцкага юнацтва таварыш. А пасля і паплечнік па службе ў Чырванасцяжнай Туркестанскай ваеннай акрузе. Але толькі нядаўна надарылася нагода ўдакладніць пэўную інфармацыю пра екацярынбургскага пісьменніка. Дулепаў спакойна сказаў мне:

 Задавай любыя пытанні Усё перадам. Мы з Юрыем Абрамавічам даўнія сябры. Не здзіўляйся, такія ў нас доўгажыхары!.. Дарэчы, ён жа таксама з Беларусі родам

Вось табе і на!.. Так высветлілася, што ў Екацярынбургу болей за паўвека жыве і працуе наш зямляк, журналіст і пісьменнік Юрый Левін. Але ж аб усім па парадку

Нарадзіўся будучы літаратар у вёсцы Парэчча сённяшняга Акцябрскага раёна 20 верасня 1917 г. У 2007 г. ветэрану, атрымліваецца, споўнілася 90 гадоў. А пошук мой прыпаў на вясну 2008-га Парэчча адна з буйнейшых вёсак.

Калі Юрыю было ўсяго дзевяць гадоў, памерла маці. На шчасце, вучобу хлопчык не кінуў. Напрыканцы вучобы ў сярэдняй школе пачаў пісаць у раённую газету. Першыя спробы пяра прыйшліся даспадобы рэдактару «раёнкі». Ён запрасіў маладога чалавека ў штат. Так пачаўся журналісцкі лёс Юрыя Левіна.

У 1938 г. хлопца прызвалі на службу ў Чырвоную Армію. Патрапіў у Кіеўскую ваенную акругу. Скончыў школу падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў. Прызначылі камандзірам танка Т-26 у 49-й лёгкатанкавай брыгадзе. Трэба ўлічваць, што гэта былі літаральна першыя гады стварэння сурёзных танкавых войскаў.

У службе ў нашага земляка ўсё складвалася самым лепшым чынам. Малодшага камандзіра заўважыла камандаванне часці. І ў 1940 г. Юрый ужо карэспандэнт салдацкай «шматтыражкі». У хуткім часе Левіна накіроўваюць на вучобу ў Маскву на курсы газетных работнікаў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. Але скончыць вучобу не атрымалася. Пачалася вайна Малады журналіст трапляе ў газету 31-й арміі «На врага!». І праз многія гады трымаў ветэран у памяці першую франтавую карэспандэнцыю «Адважны камандзір-разведчык». Вопыт работы прыходзіў ва ўмовах баявых дзеянняў.

У час абароны Сталінграда старшы палітрук Левін у складзе рэдакцыі франтавой газеты «Сталинское знамя». Сярод саслужыўцаў вядомы ў будучым драматург Юрый Чапурын.

З перыяду баёў за Сталінград такі эпізод. Аднойчы карэспандэнт вяртаўся з перадавой праз Волгу, рэдакцыя знаходзілася на другім беразе. У час артылерыйскага абстрэлу лодка перакулілася. З усіх сіл стараўся даплыць, баючыся яшчэ і замачыць ужо напісаныя ў нумар нататкі

У час абароны Сталінграда старшы палітрук Левін у складзе рэдакцыі франтавой газеты «Сталинское знамя». Сярод саслужыўцаў вядомы ў будучым драматург Юрый Чапурын.

З перыяду баёў за Сталінград такі эпізод. Аднойчы карэспандэнт вяртаўся з перадавой праз Волгу, рэдакцыя знаходзілася на другім беразе. У час артылерыйскага абстрэлу лодка перакулілася. З усіх сіл стараўся даплыць, баючыся яшчэ і замачыць ужо напісаныя ў нумар нататкі

Увогуле Юрый Абрамавіч заўсёды вызначаўся дбайнасцю да збору фактычнага матэрыялу. Доўгія дзесяцігоддзі ён захоўваў свае пажоўклыя франтавыя блакноты. Цяпер, праўда, прапахлыя дымам вайны, яны знаходзяцца ў школьных музеях, бібліятэках, архівах Запісы з Вялікай Айчыннай і праз паўвека заставаліся матэрыялам для новых кніг, новых публікацый. Толькі ў 2000 г. пабачылі свет зборнікі нарысаў Юрыя Левіна «Генераліяда» (пра сустрэчы з камдзівамі, камандармамі ды іншымі военачальнікамі), «Дзённік Перамогі», «Імёны» (успаміны пра пісьменнікаў).

Дакументальная, фактаграфічная аснова і першаштуршок для стварэння многіх мастацкіх твораў нашага земляка. Апавяданне «Кісет» пра драматычную старонку з франтавой біяграфіі ваеннага карэспандэнта. Журналіст, калі вызвалілі Мелітопаль, па заданні рэдакцыі знайшоў героя штурма горада сяржанта Шэрстабітава. Калі размаўлялі, журналіста і яго субяседніка накрыла выбуховай хваляй. Прачнуўся Левін у шпіталі. Нічога не памятае, акрамя таго, што частаваў Шэрстабітава махоркай са свайго кісета. Болей салдата-героя карэспандэнт нідзе за вайну не сустрэў. Хаця сама гісторыя трывала сядзела ў памяці. І стаў той эпізод апавяданнем. Прайшлі многія гады. Юрый Абрамавіч выступаў перад чытачамі ў адной з аўдыторый у Курганскай вобласці. Расказаў і пра апавяданне «Кісет». Раптам да пісьменніка падыходзіць сталага веку чалавек. Замест аднае нагі пратэз. Углядаецца ў твар Левіна і з вялікім хваляваннем працягвае кісет. Так, той самы кісет, што застаўся ў сяржанта пад Мелітопалем. І сяржант той самы Шэрстабітаў Паверыць у такое немагчыма, але якраз такое і здараецца на вайне і з тымі, хто прайшоў праз вайну.

Пасля шпіталя новая рэдакцыя новай франтавой газеты: спярша на Паўднёвым фронце, а затым у складзе 4-га Украінскага Яшчэ адно раненне. Вайну Левін закончыў у Берліне, карэспандэнтам газеты 3-й ударнай арміі «Фронтовик». Удзельнічаў у штурме рэйхстага. Адным з першых ваенных журналістаў напісаў пра сцяганосцаў, якія ўсталявалі Сцяг Перамогі над рэйхстагам.

Яшчэ пяць пасляваенных гадоў маёр Левін служыў у Групе савецкіх войск у Германіі. Затым карэспандэнт-ардэнаносец (кавалер двух ордэнаў Чырвонай Зоркі, двух ордэнаў Айчыннай вайны II ступені, двух медалёў «За баявыя заслугі») прыязджае ў Екацярынбург. Урал становіцца другой радзімай Юрыя Абрамавіча.

Толькі ў 1971 г. падпалкоўнік Левін звальняецца з вайсковай службы. У 1970-я працуе ўласным карэспандэнтам «Литературной газеты», шмат вандруе па гарадах Урала, іншых рэгіёнах краіны.

У 1992 г. Юрыя Абрамавіча прынялі ў члены Саюза пісьменнікаў Расіі.

 Мяркую, што гэта магло адбыцца і раней, шмат гадоў назад,  расказвае журналіст і паэт Вадзім Дулепаў. Імя Левіна вядома на ўсёй уральскай прасторы. Але сам Юрый Абрамавіч надзвычай сціплы чалавек, да сваіх творчых набыткаў адносіўся як да звычайнай работы газетчыка, публіцыста. Цяпер Левін аўтар больш 20 кніг.

Творчыя здабыткі нашага земляка высока ацэнены ў Екацярынбургу. У 2005 г. Левіна адзначылі губернатарскай прэміяй «За значны ўклад у развіццё культуры Урала». У 2007 г. Юрыя Абрамавіча ўзнагародзілі прэміяй «Прызнанне».

А вось што расказваў некалі сам Юрый Абрамавіч:

 Мяне заўсёды радавалі новыя журналісцкія сустрэчы. Я з захапленнем адкрываю цікавых людзей. Рады таму, што лёс падарыў мне знаёмства з Васілём Субоціным, Васілём Гросманам, Ільёй Эрэнбургам, Дзмітрыем Стонавым, Паўлам Бажовым Удзячны і за ўвагу, якая вось цяпер даходзіць да мяне з радзімы, з беларускай старонкі. Гэта прыдае сілы

Сустрэча наша з Юрыем Абрамавічам Левіным так і не адбылася. Недзе на пачатку другой паловы 2008-га пазваніў Вадзім Дулепаў: «Не стала Юрыя Абрамавіча».

Углядаюся ў вокладкі кніг Юрыя Левіна, якія дасланы з Екацярынбурга,  «Рэха саракавых», «Камбат», «Я вярнуся, матуля!..» Думаю пра тое, колькі выпала выпрабаванняў на яго пісьменніцкую, журналісцкую долю. Будзем спадзявацца, што імя Юрыя Левіна ўвойдзе ў айчынныя энцыклапедыі і літаратурна-краязнаўчыя даведнікі. Наш зямляк, несумненна, таго варты. Мо зявіцца яго біяграфія ў новым выданні энцыклапедычнага даведніка «Сузоре беларускага памежжа»?

Назад Дальше