Братэрства - Алесь М. Карлюкевiч 3 стр.


Впоследствии, находясь в Польско-Литовском гос-ве, И. Ф. стал прибавлять к своему имени фамильное прозвище Москвитин. Это прозвище встречается впервые в предисловии гетмана Г. А. Ходкевича к Учительному Евангелию 1569, где он сообщает, что нашёл в том деле друкарском людей наученных, Ивана Фёдоровича Москвитина да Петра Тимофеевича Мстиславца. <> Фамильное прозвище Москвитин совсем не обязательно указывает на происхождение его владельца из Москвы. Оно может восходить не к географическому наименованию, а к имени собственному или прозвищу Москва. <> Москвитины в XVIXVII вв. были достаточно широко распространены как в Моск. гос-ве, так и в Вел. княжестве Литовском. Тупиков указывает, что в XVI в. проживал крестьянин Иван Андреев сын Москвитин, на берегу Нёмана белорус. помещик Сидор Москвитин, <> (сохранилась архивная запись о том, что в ун-т поступил Иван сын Фёдора из Петковиц)». На Беларусі некалькі вёсак з назвай Пітковічы ёсць у Баранавіцкім, Дзяржынскім раёне Дык, можа быць, усё ж існуюць падставы для «беларускасці» Івана Фёдарава?.. Дарэчы, трэція Пітковічы за 8 вёрст ад Радашковіч. З усіх гэтых мясцін паходзілі шляхецкія прозвішчы Рагоз і Анфоравых, якія таксама карысталіся гербам «Шрэнява», падобным на выдавецкі знак І. Фёдарава. Калі атаясамліваць друкара з Іванам, сынам Фёдара з Пітковіч, то трэба, відаць, і пагадзіцца з беларускім паходжаннем Івана Фёдарава.

Падрабязна ў энцыклапедыі асвятляецца «астрожская» тэма. Як вядома, асветнік і друкар прыкладна з 1578 па 1583 г. жыў і працаваў у Астрогу, на Ровеншчыне, у маёнтку, які належаў князю Канстанціну Канстанцінавічу Астрожскаму аднаму з буйнейшых магнатаў ВКЛ (гадавы даход князя, які валодаў 80 гарадамі і 2760 вёскамі, складаў 19 млн. злотых). Менавіта там у 1581 го. была выдадзена знакамітая Астрожская Біблія. «Выпуск в свет первой полной вост.  слав. Библии издательский подвиг Ивана Фёдорова. Библия стала важной вехой в борьбе с экспансионизмом католической реакции, способствовала росту национального самосознания русских, украинцев и белорусов, укреплению позиций родного языка, развитию естеств.  науч. знаний на Руси»,  піша Я. Неміроўскі.

У энцыклапедыі «Іван Фёдараў і яго эпоха» пададзены артыкулы пра беларускіх кнігазнаўцаў, пісьменнікаў, вучоных ураджэнцаў Беларусі, У. В. Анічэнку, М. Б. Батвінніка, А. С. Будзіловіча, Г. Я. Галенчанку, Э. Гутэн-Чапскага, Я. Ф. Карскага, А. І. Клібанава, М. Клімковіча, С. Майхровіча, І. І. Малышэўскага, А. Рымшу, М. Садковіча, М. М. Сікорскага, А. Р. Шыцгала, В. Шматава, Э. В. Ялугіна. Асобны расповед пра Мамонічаў, беларускія бібліятэкі, Васіля Цяпінскага, Р. А. Хадкевіча як заснавальніка Заблудаўскай друкарні, графа А. Храптовіча са Шчорсаў (аўтар падкрэслівае, што ў прыватным кнігазборы Храптовічаў захоўваўся асобнік Бібліі 1581 г.). Досыць грунтоўна пададзены жыццяпіс беларускага мысляра, асветніка-гуманіста, рэлігійнага рэфарматара Сымона Буднага.

Ці ёсць заўвагі да зместу энцыклапедыі «Іван Фёдараў і яго эпоха»? Магчыма, варта было больш шырока паказаць беларускае кнігазнаўства, беларускае бібліяфільства папярэдніх стагоддзяў. У артыкулах пра вучоных, пісьменнікаў ёсць некаторыя недакладнасці. Але ўсё гэта не прыніжае агульнага ўзроўню, паўтаруся, сапраўды ўнікальнай энцыклапедыі Яўгена Неміроўскага «Іван Фёдараў і яго эпоха».

Ад Бібліі да «Кібернетыкі» Норберта Вінера

Рускі кнігазнавец Яўген Львовіч Неміроўскі за гады сваёй даследчыцкай працы нямала зрабіў на ніве гісторыі Беларусі. Пяру вучонага, доктара гістарычных навук належаць артыкулы, прысвечаныя Ф. Скарыне: «Беларускі першадрукар Францыск Скарына», «Подзвіг доктара Скарыны», «Пражскія выданні Францыска Скарыны ў фондзе Аддзела рэдкіх кніг», «Апостал 1525 Францыска Скарыны», «Спадчына Францыска Скарыны ў савецкіх і замежных кнігасховішчах» і інш. Я. Неміроўскі аўтар кніг «Пачатак кнігадрукавання ў Беларусі і Літве: жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны. Апісанне выданняў і паказальнік літаратуры 15171977» (Масква, 1978), «Іван Фёдараў у Беларусі» (Масква, 1979), «Астрожская Азбука Івана Фёдарава» (Масква, 1983). Да 500-годдзя беларускага першадрукара ў Мінску пабачыла свет кніга Я. Неміроўскага «Францыск Скарына. Жыццё і дзейнасць беларускага асветніка». За гэтую работу, іншыя скарыназнаўчыя даследаванні, у тым ліку дакументальную аповесць «Па слядах Францыска Скарыны», Яўген Львовіч быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь. Новая праца кнігазнаўцы, гісторыка беларускага пісьменства «Вялікая кніга пра Кнігу: даведачна-энцыклапедычнае выданне». Я. Неміроўскі распавядае пра ўзнікненне кнігадрукавання ў славян, пра першыя газеты і часопісы, прамысловы пераварот у кніжнай справе, электронныя кнігі, пра выданні, якія адыгралі найболей важную ролю ў лёсе чалавецтва. 1088 кніжных старонак дапаўняюць сотні ілюстрацый, што дапамагаюць нам ажыццявіць кнігазнаўчыя падарожжы ў мінулыя стагоддзі. Аўтар задае мноства пытанняў і сам на іх адказвае. Даведнік створаны ў лепшых традыцыях навукова-папулярнай літаратуры. Завяршае кнігу «Паказальнік імёнаў». Складзены ён па алфавіце ў межах кожнай главы, паасобку. Такая «апаратная» падказка спрыяе рабоце чытача са шматстаронкавай энцыклапедыяй.

Знайшлося ў «Вялікай кнізе пра Кнігу» месца і «беларускім старонкам». Пра легендарнага ўсходнеславянскага першадрукара нарыс «Подзвіг доктара Скарыны». У расповедзе пра Івана Фёдарава вылучаны раздзел «На беларускіх землях». А яшчэ ж, расказваючы пра рускага першадрукара, Я. Неміроўскі звяртае ўвагу на славуты помнік кнігадрукавання Астрожскую Біблію. Лебядзінай песняй Івана Фёдарава называе даследчык гэтую кнігу ў 1256 старонак. Дарэчы, да сённяшніх дзён дайшло больш за 350 экзэмпляраў гэтага найцікавейшага фаліянта. Тры з іх знаходзяцца ў Мінску. Сярод герояў «Вялікай кнігі» Сымон Будны, Сімяон Полацкі, Пётр Мсціславец, Васіль Цяпінскі, Спірыдон Собаль. Наклад унікальнага па абсягах кнігазнаўчай інфармацыі выдання 3000 асобнікаў. Будзем спадзявацца, што новая праца Я. Неміроўскага патрапіць і ў галоўныя бібліятэкі нашай краіны.

Свет пачынаўся ў Антопалі

У рамане з 1920-х гг. «Сямя Раскіных», аўтарам якога зяўляецца ўраджэнец Драгічыншчыны Дзмітрый Стонаў, ёсць такія радкі: «Усё, усё, што рабіў

Жук,  праз пасрэдніцтва Эфраіна. І Эфраін, канечне ж, разбагацеў. Выбудаваў сабе двухпавярховы дом у Антопалі, купіў маёнтачак. У Эфраіна было дзесяць сыноў і адна дачка».

Антопаль, выходзіць, мястэчка са сваёй літаратурна-мастацкай гісторыяй. Знаходзіцца паселішча таксама ў Драгічынскім раёне, як і Бездзеж родная вёска рускага празаіка Дзмітрыя Стонава.

Але не толькі таму, што згадваецца ў рамане «Сямя Раскіных». У 1883 г. у старажытным паселішчы нарадзіўся пісьменнік Мойша Стаўскі, аўтар апавяданняў пра жывёльны свет, прыроду. Дэбют літаратара ў друку адносіцца да 1906 г. М. Стаўскі аўтар кніг «Ідыліі і малюнкі», «На схіле дня», «Арабскія апавяданні» ды іншых зборнікаў мастацкай прозы. Памёр ураджэнец драгічынскай старонкі ў Ізраілі, у Тэль-Авіве, 24 чэрвеня 1964 г.

Яшчэ адзін цікавы лёс звязаны з Антопалем. У 1890 г. тут нарадзілася Фаіна Яфрэмаўна Стаўская. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху, яна прайшла праз пакуты арыштаў, астрогаў і высылкі. Нават з Фаінай Каплан (памятаеце: яе расстралялі ў 1918 г., абвінаваціўшы ў замаху на Леніна) пасябравала, калі адбывала пакаранне на катарзе. А ў 1930-я гг. Фаіна Яфрэмаўна была дырэктарам Дзяржаўнай бібліятэкі пры Маскоўскім гістарычным музеі рэвалюцыі. А сувязь з літаратурай, мастацтвам праз працу з кнігай!.. І не толькі. У 1937 г. наша зямлячка патрапіла пад рэпрэсіі і была расстраляна. Яе муж, таксама ўдзельнік рэвалюцыйнага руху, Віктар Ерамеевіч Баранчанка (Баранчык) актыўна займаўся гісторыка-публіцыстычнай дзейнасцю. І сярод іншых яго работ пяць тамоў кнігі «Жыццё і гібель Фаіны Стаўскай». Хто галоўны герой, падказвае ўжо сама назва. На жаль, праца так і засталася ў рукапісе, захоўваецца ў адным з маскоўскіх архіваў у асобным фондзе В. Е. Баранчанкі.

Цікавыя дадаткі да раней вядомага з літаратурнай памяці Антопаля. У 1862 г. на Палессе прыязджае рускі пісьменнік Мікалай Ляскоў. У вандроўцы яго суправаджае беларуска-польскі паэт і публіцыст Вінцэсь Каратынскі. Літаратары наведалі Беласток, Пружаны, Антопаль. Большая частка жыцця польскай пісьменніцы Марыі Радзевіч прайшла ў Беларусі. Як сведчанне гэтага, у вёсцы Грушава Кобрынскага раёна ўзведзены сціплы знак з надпісам: «У памяць выдатнай польскай пісьменніцы Марыі Радзевіч (18641944) удзячныя за яе працу гэты памятны знак, устаноўлены пад дубам Давайцісам, дораць землякі». Але поруч з вёскай Грушава ў біяграфіі літаратаркі прысутнічае і Антопаль. Менавіта польская пісьменніца спрыяла будаўніцтву касцёла імя Андрэя Баболі ў Антопалі. Пра гэта падрабязна расказваюць В. Ляшук і І. Снітко ў кнізе «Літаратурная Берасцейшчына». Не абмінуў Антопаль у 1939 г. і ваенны карэспандэнт, супрацоўнік армейскай газеты «Часовой Родины», рускі паэт Аляксандр Твардоўскі.

Шчыраванне на журналісцкай ніве

Жыццё многіх нашых пісьменнікаў-землякоў на розных этапах звязана з ваеннай журналістыкай. Пэўны час працаваў у газеце «Во славу Родины» Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі вядомы паэт Пятро Прыходзька. Аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча скончыў Сяргей Панізнік. У Санкт-Пецярбургу завяршыўся жыццёвы шлях ваеннага журналіста, празаіка і драматурга, ураджэнца Гомельшчыны Аркадзя Пінчука. У Туркестанскай ваеннай акрузе карэспандэнтам салдацкай шматтыражкі служыў гамяльчанін Васіль Ткачоў, які выпусціў нямала кніг мастацкай прозы. Пінскую раённую газету рэдагаваў таленавіты празаік і публіцыст Мікалай Елянеўскі, таксама ў нядаўнім мінулым ваенны журналіст.

Назад Дальше