Леаніды не вернуцца да Зямлі - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 6 стр.


I раптам Гораў, амаль нечакана для сябе, сказаў:

 Iван, як пераправiцца цераз раку?

Іван спадылба глянуў на афіцэра, павагаўся, а потым цалкам натуральна адказаў:

 Яно можна.

 Ты не думай,  заспяшаўся Гораў. Я загадваю, я сам з табою і паеду

 Вядома, загад, барын, іначай нельга,  сурова сказаў Іван.  Можна б і ў начальніка кардона спытаць, але ён, відаць, заснуў.

I прыбавіў:

 Мы човен схавалі.

 Човен? Як асмеліліся? А загад?

 А адкуль у нас рыба ў юшцы?  амаль груба спытаў салдат.  Што ж нам, на кашы сядзець? Калі самі сабе не дапаможам

 Добра, добра,  сказаў Гораў і пасуровеў. Што ж, Іван, са мной паедзеш?

 Цяжка ўтраіх,  уздыхнуў Іван,  але паспрабаваць трэба.

 Едзем.

 Ну-к, што ж.  Іван памаўчаў, потым падаў голас камусьці ў цемру: Сідар, га Сідар, галчанятак вазьмі

Гораў ужо цёпаў прэч ад яго па глыбокай гразі. Спыніўся пад акном бакоўкі, пашкроб у яго пальцам. I амаль адразу ўбачыў за каламутнымі шкельцамі яе твар з пашыранымі вачыма. Гораў прыклаў палец да губ, і яна здагадалася, бязгучна расчыніла акенца.

 Збірайцеся,  шэптам сказаў ён,  і дзьмухніце на свечку: хай думаюць, што вы спіцё.

Бакоўка адразу агарнулася цемрай. Белы цень твару наблізіўся да вачэй Горава.

 Дапамажыце мне.

У цемры дзве цёплыя рукі абвілі шыю Горава. Падтрымліваючы яе за стан, ён павольна пацягнуў яе на сябе акенца было вельмі вузкім. Перагнуўшыся назад, ён адчуў, як на яго ключыцы ляглі цвёрдыя жаночыя грудзі. У наступную хвіліну яна стаяла поруч з ім.

 Дайце мне руку,  шэптам сказаў ён,  хадзем. Маленькія цёплыя пальцы праціснуліся ў яго далонь. Гораў, спяшаючыся, павёў яе да берага, спачатку амаль на дыбачках, потым бягом

 Іван, дзе ты?  шапнуў ён, нахіліўшыся з адхону.

 Тут,  прагучаў у адказ сiпаты голас. Салдат стаяў на невялічкай убітай сцежцы.

 Хутчэй,  сказаў ён, і яны ўсе пабеглі берагам да высокіх зарасцяў лазы.

Гораў трапіў нагою па калена ў ваду, балюча накалоў руку на сухую і вострую, як косць, лазіну ў гушчары. Іван узяў жанчыну з рук Горава і, занадта гучна шабоўтаючы нагамі па вадзе, панёс яе некуды ў нетры прыдоннай лазы.

 Ёсць,  сказаў ён, вярнуўшыся,  дайце руку. I пацягнуў Горава кудысьцi ў цемру.

Выцяўшыся каленам аб борт чоўна, Гораў пераваліўся ў хісткую пасудзіну.

 Чакайце,  буркнуў Іван,  толькі сцябла схаваю.

 Якое сцябла?

 Ну, тутэйшае слова, латок, на які нерат укладваюць Хлопцы, як згубім, не пахваляць.

Ён яшчэ з хвіліну шапацеў у лазе, як вялізны бабёр, потым сунуў у руку Горава вясло.

 А другое?

 Гэта вам не катанне на Яўзе Тут адным абыходзяцца. Вяслуйце ля самага борта, а потым злёгку падайце канец убок і ўгору.

 Дайце я,  сказала жанчына,  ён не ўмее.

 Сілы пашкадуй, дзіцятка,  грубым голасам сказаў Іван.  Да конскіх могілак дзве вярсты у цемры.

Конскімі могілкамі называлася месца, ля якога стаяла гаўптвахта.

Іван моцным штуршком выкінуў човен з лазы. I адразу спачатку слаба, потым мацней пасудзіну пачало гайдаць, а потым кідаць па хвалях.

 Чорт,  сказаў салдат,  наўкос бяры, не стаў бокам да хвалі.

 Нічога не бачу.

Бледная бязгучная маланка якраз у гэту хвiліну залiла няпэўным дрыготкiм святлом абшар Дняпра, пасiвелага ад ярасцi, iмклiвыя грабянцы валоў, далёкi чорны бераг. Вёслы Горава i Iвана ўдарылi па вадзе, ружовай ад святла блiскавiцы.

I адразу гэтая вада стала чарнiльнай, а на людзей цяжка навалiўся змрок. Потым, быццам жадаючы дапамагчы, неба раз-пораз пачало раздзiрацца ўспышкамi святла. Гораў бачыў твар жанчыны, якая з прагай, з чаканнем, зусiм без усведамлення небяспекi, толькi з радасным iмкненнем наперад, да волi, глядзела на другi бераг, якi амаль не наблiжаўся.

Шкарлупінку кідала ў правалы паміж хваль, вецер адкідваў цёмны шаль на жанчыне, як вялізныя імпэтныя крылы.

Кожныя пяць хвілін даводзілася выліваць ваду; усе прамоклі да пояса. Човен скакаў па хвалях, і пырскі пены ляцелі ў вочы людзей: за бортам разюшана пляваўся Дняпро.

Гораву здавалася, што гэта цягнецца вечнасць, што цямноццю і страшным ударам у борт душагубкі ніколі не будзе канца. Човен, пэўна, сільна адносіла.

I ўсё ж наступіў момант, калі хвалі ўтаймаваліся, шкарлупінка плаўна загайдалася ў зацішку, за высокай касой процілеглага берага.

 Ну, барын,  уздыхнуў Іван,  думаў, патопнем.

 Мы не маглі патануць,  упэўнена сказала яна,  як жа нам патануць, калі мы неслі жыццё.

 Мы не маглі патануць,  упэўнена сказала яна,  як жа нам патануць, калі мы неслі жыццё.

Асклізваючыся на чырвонай гліне абрыву, яны ўзвялі жанчыну на роўнае месца.

 Ідзіце,  сказаў Іван,  туды Мы не можам праводзіць вас.

Жанчына стаяла моўчкі, потым нечакана схілілася і прынікла губамі да рукі Івана.

 Што вы, што вы,  спуджана мармытаў той, выдзіраючы шорсткую, як капыт, руку з яе пальцаў.

 Дзякуй вам, дзякуй,  задыхаючыся, казала яна,  дзякуй за добрыя рукі, за сэрца.

 Ат,  Іван махнуў рукою і занадта паспешліва пачаў спускацца з абрыву.

 Ідзіце,  сказаў Гораў жанчыне,  хутка пачне днець.

I раптам адчуў у цемры, як жанчына прыцiснулася шчакой да яго грудзей, прыўзняла твар i дакранулася губамi да яго шчакi.

 Дарагі, родны мой друг.

 Ідзіце, ідзіце,  сказаў Гораў, адчуваючы, як вільгаць просіцца на вочы.

 Я іду. Я іду,  паспешліва сказала яна.

I цень жанчыны растаў у змроку

Гораў спусціўся ўніз і знайшоў пад адхонам Івана. Нашчыкаўшы са стажка сухога сена, той наклаў на яго ссохлых леташніх галін лазы, прыплаўленых у повень Дняпром, і паспеў раскласці ў лагчынцы невялічкае, але зыркае вогнішча.

 Сушыцеся,  сказаў ён,  потым самі будзеце веславаць. Я пераплыву Не трэба, каб нас бачылі разам, ваша высакароддзе.

Яны моўчкі сушылі вопратку каля агню. А потым, калі размялі рукамі сухую, пакарабачаную тканіну, заўважылі, што над Дняпром не толькі завязаўся світанак, але ўжо й даволі добра абадняла.

У гэтым жаўтавата-шэрым брудным святле вялікая рака сціхла, быццам застыдаўшыся таго, што нарабіла ў мінулую ноч. Усё яшчэ было ветрана, але нізавы вецер даў месца верхавому, і той, як добры дзядзька, сагнаў хвалю, разгладзіў сваім подыхам пахмурную паверхню ракі. Яшчэ падалі кроплі дажджу, але відаць было, што дзень хутка заўсміхаецца ўсімі сваімі прамытымі і цёплымі фарбамі. Дый дождж крапаў такі рэдкі, што незразумела было: ці то падалі скупыя кроплі, ці небывала дружна хадзіла «жорам» верхаводка.

Іван скруціў вопратку ў вузел і, трымаючы яе ва ўзнятай руцэ, сказаў:

 Дык я паплыву, ваша высакароддзе Прыйду потым на кардон паплавамі.

I сказаў, быццам даравання прасіў, быццам не афіцэр падбіў яго на процізаконны ўчынак:

 Вайна вайною, а баб шкада Вельмi баб шкада.

Калі Гораў, не зусім спрытна валодаючы вяслом, пераадолеў Дняпро і паплыў ля нізкага берага, дзень вось-вось павінен быў перамагчы світанне. Раскашавала мокрая лаза, цяжкія някошаныя травы на берагах дымелі, з улоння Дняпра плыла сытая пара, як ад вядра з сырадоем.

«Божа,  падумаў Гораў, нават рэкі цякуць малаком. I на гэткай благадатнай зямлі паміраць? I такою светлаю раніцай чакаць смерці? Ну не, няхай хоць на дзве гадзіны скароціць такое чаканне і тое выдатна. I я не шкадую».

За павароткаю ракі адкрыўся, зусім непадалёку, кардон. На паромным прычале стаяў, успёршыся на балясы, млявы Пора-Леановіч з сігаркаю ў зубах. Паплёўваў у ваду. Іранічным позіркам глядзеў на човен, які набліжаўся, выплываў з імглы.

Гораў прывязаў човен у лазе, выбраўся з яе на сухі бераг і пайшоў паўз прычал. Леановіч глядзеў на зграбную постаць маладога чалавека нейкімі дзіўнымі, саркастычна-пагардлівымі вачыма. I гэтыя вочы прымусілі Горава зрабіць выгляд, што нічога не было, што яны толькі што развіталіся.

 Баюся, што вы дарэмна пайшлі на парушэнне прысягі, капітан Гораў.

Юрый спыніўся. Вочы яго спакойна сустрэлі позірк вачэй Леановіча.

 Тут не прысяга. Вайсковы загад не можа датычыцца жанчыны, якая вязе літасць цара свайму мужу. І той не афіцэр, хто не дапаможа жанчыне ў такіх абставінах.

 Вы яшчэ хлопчык, капітан I як лёгка яна вас абдурыла.

 У яе загад графа Мураўёва.

 Святая нявіннасць Стары хрэн проста не можа раўнадушна бачыць жаночае хараство.

 У яе загад. I нельга гуляць жыццём памiлаванага. На вуснах Пора-Леановіча зявілася ўсмешка.

 Вы лічыце, што наш граф так лёгка выпускае з пятлі людзей?

 Н-не разумею вас.

 Яму проста апрыкралі жаночыя просьбы. Яму да слёз хочацца, каб яго лічылі высакародным, каб хоць адна прыгожая жанчына лічыла вылюдкам не яго, а Фільку.

 Што?

 Ён замяняе страту пажыццёвай катаргай і пасылае жанчыну. А за дзве гадзіны да гэтага з губернатарскай поштай пасылае фельдегера, каб на месцы паспяшаліся.

Гораў сцяў зубы.

 Калі гэта праўда, дык ён падлюга.

 Ён чалавек,  сказаў Леановiч,  чаго ад людзей чакаць?

Назад Дальше