Не надта старыя Саракавыя-пяцідзясятыя гады мінулага стагоддзя.
Я адчуваю энергетыку ад рэчаў, таму, калі мне ад бабулі кватэра засталася, я найперш люстэркі прадала: яны энергетыку вельмі добра захоўваюць. Перад тым як кватэру прадаць, я спачатку рэчы прадавала, а то ў мяне было адчуванне, што бабуля з кватэры не сышла і што яна б не дала мне кватэру прадаць.
Я памятаю гэтыя люстэркі, яны па чатыры з паловай метры вышынёй.
Так, вялізныя былі. Я ўжо не памятаю, прадала ці то ў музей, ці то ў тэатр. А можа, і бясплатна аддала.
Фантастычныя люстэркі былі.
Ну, гэта не клас, там усяго чатыры-шэсць свечак адбівалася, а класныя лічацца пасля дзесяці-дванаццаці адбіткаў.
А ты адлюстроўвала ў люстэрках свечкі?
Вядома. Запалі свечку і паднясі да люстэрка, у сучасным люстэрку ты ўбачыш адзін-два адбіткі. А старыя люстэркі тоўстыя, там больш пераламленняў адлюстравання выявы.
А што, для гэтага свечку ставіць насупраць люстэрка, ці як?
Свечку ставіш перад люстэркам, а глядзіш троху збоку, як бы ў перспектыву
Я праверу, калі застануся вечарам адна ў доме. Можа, нават перад Дзядамі.
Так вяртаемся да твайго дома. Мне здаецца, гэта пытанне кошту, які ты сама заплаціш. Калі ты маеш магчымасць паўсюль замяніць падлогу і абнавіць сцены гэта дапаможа. Гэта не кансультацыя, гэта парада з практыкі.
Я так думаю, што ад дома, у якім нарадзіўся і жыў у дзяцінстве, трэба трымацца далей. Зехаць куды-небудзь і заязджаць зрэдку, а яшчэ лепей у снах. Я табе таксама распавяду гісторыю пра раптоўную смерць жанчыны і люстэрка Пачула ў цырульні Адбылася гісторыя ў раённай паліклініцы імя Сямашкі, там паставілі новыя камеры-назіральнікі. І здарылася, што адна жанчына ішла па лесвіцы ў паліклініцы і памерла. Супрацоўнікі паглядзелі гэта ў запісе і ўбачылі наступнае: ідзе жанчына па лесвіцы, а за ёй нешта цёмнае ці то цень, ці то пляма цягнецца. Жанчына падае, гэта цёмнае аддзяляецца ад жанчыны, пачынае мітусіцца, а пасля шугае ў люстэрка. Запіс з камеры паказалі галоўурачу, ён загадаў люстэрка замяніць і запрасіць святара. А размова пачалася з таго, што «камеру не падманеш».
Новая гарадская легенда.
Каця пазбылася сваіх люстэркаў, прадала кватэры ў цёплай Адэсе і зехала ў Пецярбург, дзе працуе ў арганізацыі, якая займаецца экспертызай старых будынкаў.
Дом як дамавіна. Гэта аднакарэнныя словы так? Калі мы клапоцімся пра захаванне старых дамоў, можа, гэта не зусім пра архітэктуру, можа, мы дбаем пра прывіды, каб ім было дзе існаваць.
І яшчэ кажуць, што сапраўдных сяброў чалавек можа знаходзіць толькі ў юнацтве. І тыя, што з юнацтва, яны сапраўдныя. Няпраўда, чалавек можа знаходіць новых добрых сяброў у любы момант свайго жыцця.
Красавік 2012 годаСубота
Валя, што мы будзем сёння есці? Валя, звары супчыку! просіць Лена.
Пачынаецца новы дзень у 548-м пакоі ў інтэрнаце нумар чатыры па праспекце Машэрава ў Мінску. У інтэрнаце жывуць філолагі і юрысты Беларускага дзяржаўннага ўніверсітэта імя Леніна.
«Які супчык зранку? Яны здурнелі, здзекуюцца? думаю. Не даюць спаць, а ўчора ўвечары не давалі чытаць, абзываліся «аспіранткай», скінулі настольную лямпу, яна перастала гарэць».
Вокны шчыльна занавешаныя, у пакоі шэрае каламутнае святло, брудныя міскі на стале і чорны жаночы капялюш сярод іх.
Валя ўстае, робіць некалькі крокаў, трапляе ў кампотную, з яблыкамі, лужыну.
Звары супчыку
Сонная Валя з учарашнім супам цягнецца на кухню, тапкі ліпнуць да падлогі, даводзіцца мыць падэшвы пад кранам у агульнай умывальні ў канцы калідора.
Лена ўключае маленькі чорна-белы тэлевізар з антэнай, узяты напракат. Тэлевізар шыпіць.
Пакідаючы мокрыя сляды на каменнай падлозе, Валя вяртаецца ў пакой, дзе Лена ўжо глядзіць фільм, таксама ўчарашні, як і супчык, паўтор.
Адчыняюцца дзверы, заскокваюць суседкі:
Вы ўжо ўсталі? А цыгарэты ёсць?
Няма.
А можна кіно паглядзець?
Глядзіце
З калідора даносяцца пахі. Хтосьці ўжо смажыць зранку сала. Пачатак сакавіка, Вясна, ўжо ручаі пацяклі па асфальце, паказалася на газонах леташняя трава, прымятая і парыжэлая, як поўсць. Вецер расчыняе фортку.
Валя нясе супчык, тапкі зноў ліпнуць, і зноў іх даводзіцца мыць. Суседкі, якія прыйшлі па цыгарэты і засталіся глядзець фільм, пачалі нешта шукаць у пакоі: адна пад ложкам, другая ў шафе, трэцяя ў маёй шуфлядцы.
Вы штосьці згубілі?
Кансерву, адказвае за суседак Лена.
Тыя ж злосна маўчаць і не губляюць надзеі знайсці кансерву.
Ці не бачыла ты бляшанку? Гавораць, была ў іх, калі прыйшлі да нас кіно глядзець, Лена гаворыць так, быццам бы не зела яшчэ ўчора тую кансерву.
Пошукі працягваюцца. На экране тэлевізара вайсковая драма: фашысты бюць па твары жанчыну.
Вясной хочацца на вуліцу, вясновы вецер, прага пераменаў. Іду гуляць адна, без сябровак. Гуляць на могілкі.
Плывуць празрыстыя хмары над Кальварыйскімі могілкамі, крычаць вароны ды іншыя вялікія птушкі, здаецца, сарокі, з зялёнымі хвастамі, скачуць па надмагіллях. На паваленым дрэве сядзяць жанчыны, адна трымае вялізнага шэрага ката.
Вы не скажаце, колькі цяпер часу? пытаюся ў іх.
Не скажам, бо не ведаем.
А які ў вас кот прыгожы!
У нас не кот, а котка: ёй ужо сем месяцаў.
А ўвечары ў сутарэнні чацвёртага інтэрната па праспекце Машэрава дыскатэка, бецца музыка ў цесных калідорах. Ладзяць дыскатэку юрысты былыя воіны-інтэрнацыяналісты з Афганістана. Галоўны на дыскатэцы былы воін з прозвішчам, як у канцлера Вялікага Княства Літоўскага. І дыскатэка ў сутарэнні мне нагадвае пекла.
А ў пакоі нумар 548 супакой. На стале ўжо няма чорнага капелюша, а зявіўся букет ружаў у трохлітровым слоіку, і нікога няма, толькі стаіць пасярэдзіне таз, а ў ім белая з зялёнымі плямамі на крылах курыца. Навошта яна тут? Калі варыць з яе супчык, то трэба забіваць. А хто ж у нас гэтым займацца будзе? І няма нікога, паразбягаліся
Цёмна ў пакоі, і музыка сціхла ўжо. Адсоўваю таз з курыцай падалей ад свайго ложка. Курыца хвалюецца, бе крыламі, пратэстуе. Глядзіць на мяне круглым жоўтым вокам. Праз акно з вуліцы свеціць ліхтар.
У цемры букет ружаў на стале пачынае пахнуць мацней. Кветкі ў адбітках ліхтаровага святла нагадваюць істот неспазнанага, змрочнага свету. А адкуль кветкі? Гэта ж Лена збіралася на вяселле ехаць. Чаму кветкі не забрала, і Валі няма, і курыца нейкая з плямамі зялёнымі на крылах, а сама белая. Робіцца непамысна. Запальваю святло, падыходжу да курыцы, крышу ёй хлеба. Яна пачала была дзяўбсці, але раптам кінула і зноў утаропілася на мяне круглым усхваляваным вокам. Што ёй трэба? Доўга я сядзела з нагамі на сваім ложку, гарэла святло, курыца была як нежывая: і не варушылася, і хлеб не дзяўбла. Хацела даць ёй вады, але ўжо страшна было падыходзіць.
Радзела цемра, прабівалі шчыльны туман промні сонца, калі курыца выбралася з таза і пайшла да дзвярэй. Я паціху адчыніла дзверы і хуценька захлопнула іх, як толькі курыца апынулася на калідоры. Адразу зрабілася лёгка, можна было спаць. Прыехала ад сястры Валька, увалілася ў пакой з торбай, а ў торбе яблыкі і каўбаса.
Прывітанне! Што ты сядзіш такая? Дзе Ленка?
Яна ж на вяселле паехала.
Паехала? А во ж яе кветкі, і сукенка яе вісіць.
А я ўжо бачыла і Ленчыны боцікі, і яе новую чырвоную сумку. Не зехала Ленка. Я выбегла на калідор, паўсюль, дзе толькі можна, шукала белую з зялёнымі плямамі курыцу. Шукала і не знаходзіла, яна згубілася ў калідорных лабірынтах. І калі ўлічыць, што дом пяціпавярховы, а на кожным паверсе па дзве кухні, то лепей не думаць аб яе далейшым лёсе.
Я стаяла ля акна, сцякалі па шкле кроплі, ішоў дождж, змываў апошнія рэшткі снегу. Тхнула дэзынфекцыяй: труцілі мышэй, клапоў і тараканаў. Праз туман выступалі стромкія вежы былога касцёла, спяшаліся некуды людзі з рознакаляровымі парасонамі. Вярнулася ў пакой, а там ужо дзікая качка білася крыламі ў шыбу, яблыкі раскаціліся з торбы. Я адчыніла акно і згубілася ў тумане дзікая качка. На кухні рабілі рамонт, аббівалі са сцен старую кафлю, кафля падала на падлогу і білася, як нашы цьмяныя надзеі. Стук кафлі і пах дэзынфекцыі даймалі да немагчымасці. Навошта я іх павыпускала? Можа б, яшчэ зрабіць нешта можна было?
«Клапы-тараканы не турбуюць?» калі ў пакой зазірнулі жанчыны ў белых халатах, толькі сухі дубовы лісток ляжаў на падлозе. Яго можна было б вынесці на двор, але ўсё заліў раствор дэзынфекцыі. Рыпела адчыненае акно, у ім была дзірка, як ад кулі.
23 сакавіка 1987 годаНа вакзале
Юрасю здавалася, што яго сустракаюць. Ён марудзіў на платформе, у падземным пераходзе пільна ўглядаўся ў твары людзей, што стаялі ўздоўж сцяны. І нават на аўтобусным прыпынку Юрась азіраўся, шукаючы некага вачыма.
Было холадна. Вецер гнаў сыпкі снег, намятаў гурбы. Круцілася, пералівалася рознакаляровымі агеньчыкамі ёлка на прывакзальным пляцы.